Суббота 23 ноября 2024 года | 09:36
  • бел / рус
  • eng

The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)

19.09.2016  |  Год беларускага мыслення   |  Служба информации «ЕвроБеларуси»,  
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)

Узгадваем інтэлектуальнае жыццё краіны цягам Года беларускага мыслення.

Сёння пачынаецца грандыёзная і беспрэцэдэнтная падзея – Тыдзень беларускага мыслення. Але да гэтага мы не спалі ў шапку, а цэлы год (па праўдзе, нават і больш) ішлі, рыхтаваліся да яго, думалі і ўяўлялі Беларусь, стваралі ўтопіі і атнтыўтопіі, каб сабраць усё самае лепшае ў адным тыдні. Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” вырашыла ўзгадаць, як грамадзянская супольнасць пражыла (і, спадзяемся, перажыве) Год беларускага мыслення.

Пачалося ўсё з кампаніі “Цыуй сваё!”, якую ініцыяваў шэраг інстытуцый грамадзянскай супольнасці ды  інтэлектуальных ініцыятыў (Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь“, Лятучы ўніверсітэт, Беларускі саюз дызайнераў, грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!“, Беларускі Калегіюм, “Мова Нанова“). Кампанія павінна была абудзіць у беларусаў цікаўнасць да айчынных інтэлектуалаў і майстроў слова розных часоў. Стартавала яна з пошуку цытатаў, пасля талакой беларусы збіралі грошы для друку цытатніка, які паспяхова выдалі і прэзентавалі. Не будзем казаць за большую частку грамадства, але беларускія дызайнеры адназначна гэтай ідэяй натхніліся і зладзілі пленэр, падчас якога стварылі клёвыя прынты з цытатамі вялікіх беларусаў, якія можна друкаваць на цішотках. Паглядзець і спампаваць іх можна з адмысловай старонкі.

Думалі-думалі філосафы і метадолагі, чым бы яшчэ такім адзначыць Год беларускага мыслення, і вырашылі замахнуцца – але не на Вільяма нашага Шэкспіра, а на Галоўнае пытанне. Спачатку ставілі гэтыя пытанні, а пасля шукалі на іх адказы ў аднайменным цыкле лекцый. Серыя складалася з штотыднёвых сустрэч з інтэлектуаламі, навукоўцамі, культурнымі дзеячамі, якія разважалі над гуманітарнымі, сацыяльнымі і культурнымі праблемамі. Атрымалася пазнавальна, часам спрэчна, часам ашаламляльна і нават трансава. А як інакш, калі за мысленне бяруцца не толькі філосафы і навукоўцы, а і такія творцы, як Міхал Анемпадыстаў і  Алесь Разанаў.

Акрыленыя поспехам, мысляры пайшлі далей (ва ўсіх сэнсах) і паехалі па ўсёй краіне з цыклам лекцый “Спадчына Ігната Абзіраловіча, уваскрасіўшы актуаліі беларускай думкі стогадовай даўніны. Сваім бачаннем інтэлектуальнай спадчыны Абдзіраловіча (Ігната Канчэўскага) дзяліліся філосафы і літаратары Павел Баркоўскі, Валянцін Акудовіч, Міхаіл Баярын, Ірына Дубянецкая, Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец. Завяршыўся цыкл лекцый заключнай дыскусіяй, да якой далучыліся Уладзімір Мацкевіч і Таццяна Шчытцова.

Але гэтага падалося недастаткова, і вось ужо Лятучы ўніверсітэт разам з Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі ладзяць канферэнцыю “Уяўляючы Беларусь: вобразы і ідэі, праекты і ўтопіі”. Падчас яе спрачаліся пра нацыю і дзяржаву, экалогію і ідэнтычнасць, “русский мир” і гісторыю, арыенціры і каштоўнасці… Але як ні круці, некалькіх дзён канферэнцыі ўсё ж малавата, каб спланаваць ідэальную будучыню для краіны, праўда ж? Таму завяршыць гештальт паспрабавалі пры дапамозе цыкла лекцый ад разумных і крэатыўных суайчыннікаў “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні”.

Стаміўшыся лётаць у аблоках, нашы мысляры вырашылі заняцца канкрэтнымі задачамі – і выдалі і прэзентавалі Анталогію беларускага мыслення “Код прысутнасці”, якая ўмясціла ў сябе ледзьве не ўвесь інтэлектуальны сусвет Беларусі. Кніга – другое выданне анталогіі такога кшталту за гады існавання незалежнай краіны, сваеасаблівая справаздача таго, што адбывалася ў нацыянальнай мысленчай прасторы з 2000 да 2015 года.  

“А што гэта мы ўсё самі ды самі?” – падумалі аднойчы філосафы і прапанавалі здзейсніць шлях у пазнанне і разуменне саміх сябе, а заадно праявіць творчасць усім ахвотным. Так нарадзіўся конкурс эсэ, прысвечаных постацям, ідэям і кантэкстам паўставання беларускай інтелектуальнай традыцыі “Інтэлектуальная спадчына Беларусі: постаці, ідэі і кантэксты”. 11 верасня нарэшце быў абвешчаны шорт-ліст конкурса, і вось ужо напрыканцы гэтага тыдня (Тыдня беларускага мыслення, вы ж памятаеце!) пераможцы атрымаюць свае ўзнагароды!

Вось так, крок за крокам, дайшлі мы да Тыдня беларускага мыслення, мерапрыемствы якога цягам сямі бліжэйшых дзён пройдуць па ўсёй краіне. Такі своеасаблівы апафеоз Года, падчас якога будуць прадстаўлены самыя разнастайныя формы і праявы нацыянальнага мыслення ў сучасным беларускім грамадстве. Тут ужо, будзьце ўпэўнены, можна будзе знайсці інтэлектуальную асалоду на любы густ: маналагічныя развагі на адвечныя і суперактуальныя тэмы, дыялогі і дыскусіі, выставы і майстар-класы, прэзентацыі і нават меладэкламацыі – карацей, праграма для аматараў абсалютна розных формаў і моваў мыслення. Тут жа можна больш даведацца пра Лятучы ўніверсітэт і запісацца на ўпадабаны яго курс, пра Беларускі Калегіюм, іншыя інстытуцыі, паглядзець, пагутарыць, а можа, і памацаць гэтых дзіўных людзей – беларускіх мысляроў; ды й проста цікава правесці час.

Урачыстае адкрыццё Тыдня адбылося ў мінулую пятніцу разам з адкрыццём унікальнай выставы “Cogito Albarutheniae”. Панарама беларускага мыслення”, якая прапануе найцікавейшыя айчынныя інтэлектуальныя выданні ад пачатку 1990-х гадоў: ад самвыдатаўскіх улётак да часопісаў, зборнікаў, анталогій ды энцыклапедый, у тым ліку з прыватных калекцый беларускіх філосафаў. Дарэчы, выстава будзе працаваць цягам усяго Тыдня, таму хто яшчэ не паспеў падзівіцца на фантастычныя рарытэты – сардэчна запрашаем!

Якім будзе завяршэнне нашага феерычнага Году даведаемся зусім хутка, а тых, хто сутыкаецца з беларускім мысленнем упершыню, лічым неабходным папярэдзіць: будзьце асцярожныя – яно зацягвае і ўжо не адпускае. Таму выйсце толькі адно: далучацца і атрымліваць асалоду.

Другие новости раздела «Год беларускага мыслення»

Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Ці сапраўды мы жывем у кантэксце, дзе недастаткова, каб мысленне было і працавала – яно павінна яшчэ заявіць пра гэта?
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая?
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Эксперт называе яе “парокам сэрца” ў целе горада. Чаму Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы так і не ўдалося гарманічна ўпісацца ў сталічны ландшафт?
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Гэтая рэч заваявала прыхільнасць соцень беларусаў, і ў той жа час паўстала армія ненавіснікаў вышыванкі. Чаму яна выклікае такія жарсці?
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
У сталічным "Корпусе 8" адбылося ўрачыстае закрыццё ўнікальнай для краіны падзеі.
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Што рабіць, калі людзі паводзяць сябе як аўтаматы, як не пераўтварыцца ў жывёл з безумоўным даходам і чаму Беларусь – прымітыўная мегамашына.
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Што замінае развівацца рынку інтэлектуальных сістэм у Беларусі?
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
У Мінску адбылася прэзентацыя найстарэйшай у Беларусі нефармальнай адукацыйнай і інтэлектуальнай прасторы.
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
Што такое Лятучы ўніверсітэт і як у ім гуляюць.
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
Узгадваем інтэлектуальнае жыццё краіны цягам Года беларускага мыслення.
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
У Мінску адкрылася выстава інтэлектуальных выданняў “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”.
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава нацыянальнага мыслення з прыватных калекцый беларускіх філосафаў.
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Новы навучальны сезон у Лятучым універсітэце будзе абвешчаны ўжо ў сярэдзіне верасня, заняткі ж традыцыйна пачнуцца з сярэдзіны кастрычніка.
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
У верасні беларусаў чакаюць сем дзён, насычаных інтэлектуальнымі прыгодамі.
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
У чым розніца паміж Лятучым універсітэтам і традыцыйным і як Гульня ўплывае на нас і наша існаванне ў гэтым свеце?
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна  абсалютна нерэальны праект
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна абсалютна нерэальны праект
Якім чынам Беларусь можа выкарыстаць ідэю новай аб’яднанай Еўропы?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.