Суббота 23 ноября 2024 года | 09:34
  • бел / рус
  • eng

Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму

04.10.2016  |  Год беларускага мыслення   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Ці сапраўды мы жывем у кантэксце, дзе недастаткова, каб мысленне было і працавала – яно павінна яшчэ заявіць пра гэта?

Сёлета выйшла ўжо другая ў гісторыі незалежнай Беларусі анталогія нацыянальнага мыслення. Гэтая падзея, як і Тыдзень беларускага мыслення, што праходзіў з 19 па 25 верасня – своеасаблівыя пункты прыпынкаў нацыянальнай думкі, падчас якіх можна азірнуцца назад, падсумаваць назапашанае і паразважаць, куды ісці далей. Менавіта на апошнім пытанні засяродзіліся інтэлектуалы падчас заключнай лекцыі Тыдня “Беларускае мысленне: quo vadis?”.

Доктар філасофскіх навук, прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту Таццяна Шчытцова пачала з параўнання дзвюх анталогій.

– Асноўнае адрозненне заключаецца ў тым, што ў другім праекце не было разрыву паміж падборкай прапанаваных у кнізе тэкстаў і рыторыкай беларускага мыслення, якая суправаджала падрыхтоўку выдання.

Спецыфіку новай рыторыкі Таццяна Шчытцова назвала “інклюзіўнай” у тым сэнсе, што цяпер беларускае мысленне паўстае як штосьці шматпалярнае, шматаспектнае і па-ранейшаму балючае датычна мовы. У адлегласці паміж першай і другой анталогіямі закладзены пэўны гістарычны досвед, вынікам якога стала правядзенне Тыдня беларускага мыслення.

Філосаф, перакладчык, санскрытыст Міхаіл Баярын лічыць, што асаблівага разрыву паміж дзвюма анталогіямі няма, хоць таксама гаворыць пра гістарычнасць.

– З майго пункту гледжання беларускае мысленне знаходзіцца ў такім гістарычным часе: паколькі яго мала, мы можам адсочваць яго гісторыю і нават паспрабаваць спрагназаваць, на якую радыкальна іншую ступень мы маглі б узняцца далей. Мысленне глабальнага свету, часткай якога мы з’яўляемся, – проста набор  рэчаў, якія адбываюцца адначасова, беспарадак, дзе ўжо ніхто не спрабуе падзяліць яго на эпохі. І ўзнікае пытанне: як мы, жывучы ў сваім гістарычным часе, будуючы нацыю, ужываемся з усім астатнім светам, дзе гісторыя скасавана і знішчана?

– У мяне ўражанне, што, сапраўды, разрыву паміж дзвюма кнігамі няма, але ёсць пэўная нябачная сувязь паміж тым, што адбывалася, як пачатак і сканчэнне, – гаворыць філосаф, паэт, перакладчык Ігар Бабкоў. – Акт мыслення размяшчаецца не толькі ў саміх кнігах, а і вакол іх, і ў тым прамежку, напружанні, якое мы знаходзім паміж дзвюх выданняў.

На думку Ігара Бабкова, адбылася “ўнутраная гарманізацыя прасторы”: калі ў першай анталогіі відавочна стаяла задача паяднаць акадэмічны дыскурс з дыскурсам свабодных форм мыслення, то ў другой усё больш гарманічна.

– Мне здаецца, што пачатак беларускага мыслення быў звязаны з расчысткай прасторы. У гэтым сэнсе тэкст Акудовіча “Разбурыць Парыж” вельмі сімптаматычны. Мы казалі пра дыктатуру цэнтра і перыферызацыю мыслення, і трэба было проста крышачку адсунуць у бакі акадэмічныя формы.

– Мы жывем у такім сацыяльна-палітычным і культурным кантэксце, дзе недастаткова, каб мысленне было і працавала – яно павінна яшчэ заявіць пра тое, што яно працуе, – зазначае Таццяна Шчытцова.

Магчыма, гэта звязана з “маладосцю” нашага мыслення, але найбольшае значэнне мае рэжым, у якім яно развіваецца.

– Розніца паміж дзвюма анталогіямі меншая, чым магла б быць, – ацэньвае плён айчыннай інтэлектуальнай думкі філосаф Павел Баркоўскі. – Так ці інакш, другая анталогія рыхтавалася пад уплывам першай. Тое, што мы атрымалі напрыканцы – быў кампраміс паміж рэдакцыйнай радай.

Павел Баркоўскі вылучае некалькі тэндэнцый у развіцці беларускай думкі, і першая з іх – тое, што нам ужо не трэба так утрапёна даводзіць, што беларускае мысленне існуе. Другая – у тым, што мысленне пашырыла свае межы.

 – Яно сапраўды знайшло сябе, “расчысціла прастору” і набыло свой змест – гэта і пытанні посткаланіяльнага стану, нацыятворчасці, метафізічныя пытанні, – падсумоўвае Павел Баркоўскі.

Другие новости раздела «Год беларускага мыслення»

Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Ці сапраўды мы жывем у кантэксце, дзе недастаткова, каб мысленне было і працавала – яно павінна яшчэ заявіць пра гэта?
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая?
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Эксперт называе яе “парокам сэрца” ў целе горада. Чаму Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы так і не ўдалося гарманічна ўпісацца ў сталічны ландшафт?
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Гэтая рэч заваявала прыхільнасць соцень беларусаў, і ў той жа час паўстала армія ненавіснікаў вышыванкі. Чаму яна выклікае такія жарсці?
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
У сталічным "Корпусе 8" адбылося ўрачыстае закрыццё ўнікальнай для краіны падзеі.
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Што рабіць, калі людзі паводзяць сябе як аўтаматы, як не пераўтварыцца ў жывёл з безумоўным даходам і чаму Беларусь – прымітыўная мегамашына.
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Што замінае развівацца рынку інтэлектуальных сістэм у Беларусі?
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
У Мінску адбылася прэзентацыя найстарэйшай у Беларусі нефармальнай адукацыйнай і інтэлектуальнай прасторы.
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
Што такое Лятучы ўніверсітэт і як у ім гуляюць.
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
Узгадваем інтэлектуальнае жыццё краіны цягам Года беларускага мыслення.
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
У Мінску адкрылася выстава інтэлектуальных выданняў “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”.
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава нацыянальнага мыслення з прыватных калекцый беларускіх філосафаў.
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Новы навучальны сезон у Лятучым універсітэце будзе абвешчаны ўжо ў сярэдзіне верасня, заняткі ж традыцыйна пачнуцца з сярэдзіны кастрычніка.
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
У верасні беларусаў чакаюць сем дзён, насычаных інтэлектуальнымі прыгодамі.
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
У чым розніца паміж Лятучым універсітэтам і традыцыйным і як Гульня ўплывае на нас і наша існаванне ў гэтым свеце?
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна  абсалютна нерэальны праект
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна абсалютна нерэальны праект
Якім чынам Беларусь можа выкарыстаць ідэю новай аб’яднанай Еўропы?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.