Четверг 21 ноября 2024 года | 13:32
  • бел / рус
  • eng

Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)

26.09.2016  |  Год беларускага мыслення   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА) Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

У сталічным "Корпусе 8" адбылося ўрачыстае закрыццё ўнікальнай для краіны падзеі.

Больш за 50 імпрэзаў па ўсёй краіне, выстава інтэлектуальных выданняў, чытанні тэкстаў, тэатральныя дзеі, дыскусіі, гульні, перформансы – усё гэта змясціў у сабе Тызень беларускага мыслення, які ладзіўся ўпершыню. Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі", якая падрабязна асвятляла падзеі Тыдня, пабывала на апошнім яго ўрачыстым мерапрыемстве.

“Мы атрымалі нагоду падумаць пра нашу інтэлектуальную спадчыну, пра тое, як яе можна інтэрпрэтаваць”, – зазначыла адна з арганізатараў Тыдня, каардынатар Лятучага ўніверсітэту Таццяна Вадалажская.

Яна паведаміла, што толькі ў Мінску ў межах Тыдня прайшло 40 мерапрыемстваў, і яшчэ 12 – у іншых гарадах краіны.

“Праект Год беларускага мыслення і асабліва – Тыдзень беларускага мысленя – абсалютна ўнікальны, нідзе ніколі нічога падобнага не было. І ён будзе доўжыцца, пакуль беларусы не пачнуць чакаць яго, як свята.

Утопія. Але ж, ведаеце, без утопіі жыццё – такая нуда. Я віншую ўсіх з нараджэннем падзеі”, – выказаўся філосаф, літаратар, кіраўнік аддзялення філасофіі і літаратуры Беларускага Калегіюма Валянцін Акудовіч.

Уладзімір Мацкевіч і Валянцін Акудовіч.

А вось філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч не пагадзіўся з гэтым "планам".

“Я не хацеў бы рабіць у наступным годзе падобнае мерапрыемства. Мы заявілі сваю прысутнасць. Мысленне ў Беларусі ёсць – хочаце вы гэтага ці не. Без дзяржавы, без рэжыма, і з гэтым нельга не лічыцца. Гэтага досыць. Трэба рухацца далей”, – заявіў Уладзімір Мацкевіч.

Падчас цырымоніі закрыцця Тыдня абвясцілі і ўзнагародзілі пераможцаў конкурса эсэ “Інтэлектуальная спадчына Беларусі: постаці, ідэі, кантэксты”. Конкурс стаў працягам ініцыятывы “Цытуй сваё” і даў магчымасць усім ахвотным выказацца на тэму беларускай інтэлектуальнай спадчыны.

У лік прызёраў конкурса ўвайшлі Таццяна Урублеўская-Токер з эсэ “Уладзімір Фурс: Беларусь тут і цяпер”, і Антось Уласенка з тэкстам “На другіх шляхох”, а пераможцам з конкурснай працай “А хто там і дзе?” аказаўся Міхаіл Бараноўскі, саліст гурта “Нельга забыць”. Пераможцы атрымалі каштоўныя падарункі. Апроч таго, іх працы будуць апублікаваныя на сайтах Лятучага ўніверсітэту, грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”, “Беларусского журнала”, а таксама ўвойдуць у Альманах, які будзе выдадзены напрыканцы года.

Узнагароджанне прызёраў конкурса.

Міхаіл Баярын узнагароджвае Таццяну Урублеўскую-Токер.

Ірына Дубянецкая ганаруе Антося Уласенку.

Уладзімір Мацкевіч віншуе Міхала Бараноўскага.

Сапраўдным сюрпрызам вечара стаў культурніцкі падарунак – выступ Лявона Вольскага, які феерычна і запамінальна закрыў Тыдзень.

Другие новости раздела «Год беларускага мыслення»

Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Ці сапраўды мы жывем у кантэксце, дзе недастаткова, каб мысленне было і працавала – яно павінна яшчэ заявіць пра гэта?
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая?
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Эксперт называе яе “парокам сэрца” ў целе горада. Чаму Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы так і не ўдалося гарманічна ўпісацца ў сталічны ландшафт?
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Гэтая рэч заваявала прыхільнасць соцень беларусаў, і ў той жа час паўстала армія ненавіснікаў вышыванкі. Чаму яна выклікае такія жарсці?
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
У сталічным "Корпусе 8" адбылося ўрачыстае закрыццё ўнікальнай для краіны падзеі.
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Што рабіць, калі людзі паводзяць сябе як аўтаматы, як не пераўтварыцца ў жывёл з безумоўным даходам і чаму Беларусь – прымітыўная мегамашына.
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Што замінае развівацца рынку інтэлектуальных сістэм у Беларусі?
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
У Мінску адбылася прэзентацыя найстарэйшай у Беларусі нефармальнай адукацыйнай і інтэлектуальнай прасторы.
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
Што такое Лятучы ўніверсітэт і як у ім гуляюць.
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
Узгадваем інтэлектуальнае жыццё краіны цягам Года беларускага мыслення.
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
У Мінску адкрылася выстава інтэлектуальных выданняў “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”.
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава нацыянальнага мыслення з прыватных калекцый беларускіх філосафаў.
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Новы навучальны сезон у Лятучым універсітэце будзе абвешчаны ўжо ў сярэдзіне верасня, заняткі ж традыцыйна пачнуцца з сярэдзіны кастрычніка.
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
У верасні беларусаў чакаюць сем дзён, насычаных інтэлектуальнымі прыгодамі.
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
У чым розніца паміж Лятучым універсітэтам і традыцыйным і як Гульня ўплывае на нас і наша існаванне ў гэтым свеце?
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна  абсалютна нерэальны праект
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна абсалютна нерэальны праект
Якім чынам Беларусь можа выкарыстаць ідэю новай аб’яднанай Еўропы?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.