У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава нацыянальнага мыслення з прыватных калекцый беларускіх філосафаў.
Лічаныя дні застаюцца да беспрэцэдэнтнай для Беларусі падзеі – Тыдня беларускага мыслення, які пройдзе з 19 па 25 верасня. Ён стане своеасаблівым вынікам Году беларускага мыслення (які, насамрэч, расцягнуўся больш, чым на год) і адзначыўся разнастайнымі даволі рэзананснымі акцыямі. Так, арганізатары намагаліся звярнуць увагу на мысленне як на з'яву ў нашым жыцці, культуры і самаразуменні. Найперш гэта было зроблена праз такія "папулярныя акцыі" – збор цытат айчынных мысляроў і выданне Цытатніка беларускага мыслення, цішотак з выслоўямі вялікіх беларусаў і г.д. А завяршаецца год максімальна грунтоўнай і напружанай падзеяй, якая будзе ўключаць самыя розныя фарматы.
Насамрэч, мысленне, канешне ж, немагчыма абмежаваць годам ці тыднем, яно часцей за ўсё цураецца шуму, масавасці і шырокай публічнасці, але арганізатары хацелі б канцэнтравана прадставіць нашыя здабыткі і актуальны стан, каб далей у "нармальным" рэжыме працаваць больш адпаведна таму ладу жыцця, які вымагае мысленне.
А адкрые Тыдзень 16 верасня незвычайная выстава “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”, якая дапаможа пераканацца: Беларусь – краіна мысляроў. Арганізатары выставы – Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь“, Лятучы ўніверсітэт, Беларускі Калегіюм – сабралі найцікавейшыя айчынныя інтэлектуальныя выданні ад пачатку 1990-х гадоў: ад самвыдатаўскіх улётак да часопісаў, зборнікаў, анталогій ды энцыклапедый.
Як распавяла адна з арганізатараў падзеі Таццяна Вадалажская, ідэя зрабіць падобны праект, прысвечаны беларускім інтэлектуальным часопісам, нарадзілася некалькі гадоў таму. Бо праз такі фармат бачны не толькі даробак за гэты час, але і вельмі жыва рэпрэзентуецца шлях, які выбудоўвае наш беларускі інтэлектуальны дыскурс. Але цяпер гэтая ідэя дапоўнілася яшчэ і іншымі перыядычнымі выданнямі, энцыклапедыямі, зборнікамі і асобнымі кнігамі. Гэта стварае ўжо шматгранную карціну, але па-ранейшаму ў ёй самае важнае – гэта магчымасць убачыць дынаміку, шлях ці нават шляхі, праз якія ідзе мысленне. Тыдзеь беларускага мыслення пачынаецца менавіта з выставы, каб задаць агульны кантэкст успрымання таго, што будзе адбывацца. Бо сённішнія праблемы, дыскусіі і тэмы вельмі важна разумець не толькі, як тое, што адбываецца тут і цяпер, а як частку агульнай прасторы, якая ахоплівае сабой і мінулыя гады. Гэта дае магчымасць памясціць сябе ў культуру і інтэлектуальную гісторыю.
У той жа час, нягледзячы на досыць актыўнае развіццё беларускай думкі ў апошнія гады, выставу “Cogito Albarutheniae” нельга назваць “дэкларацыяй адраджэння” нацыянальнага мыслення.
“Выстава дае магчымасць зразумець, што ў нас ёсць грунт і мы расцем, разготваемся, а не адраджаемся наноў у кожным пакаленні. Напэўна, самае цікавае – менавіта развіццё. Тое, як выбудоўваўся шлях асобных людзей, ідэй, ініцыятываў, ак паступова ад самвыдатаўскіх і поўных энтузіязму і радасці адкрыцця тэкстаў мы пераходзім да грунтоўных выданняў, серыяў і нават протаінстытуцыяў”, – падзялілася Таццяна Вадалажская са Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі”.
Канец 1980-х – пачатак 1990-х гадоў даў беларусам першую за многія стагоддзі магчымасць вымавіць тое, што ўяўлялася важным, але немагчыма было сказаць раней. І вынік гэтых плёнаў стаў нечаканым для саміх беларусаў і іх суседзяў. Бо выявіліся дзве тэндэнцыі. Адна палягала ў тым, што самыя розныя сферы думання зліваліся ў адзінае поле, адны і тыя ж людзі займаліся і гісторыяй, і этнаграфіяй, і інтэлектуальнай праблематыкай. “Старажытны чалавечы сінкрэтызм навук і мастацтваў раптам праявіўся напрыканцы ХХ стагоддзя ў беларускіх інтэлектуальных даследваннях”, – адзначыла акадэмічны дырэктар Беларускага Калегіюма, доктар філасофіі і сакральнай тэалогіі ІрынаДубянецкая.
З гэтага сфармавалася другая тэндэнцыя: усё, пра што пісалі беларусы, атрымлівала інтэлектуальнае вымярэнне. Нават першыя спробы шукаць сваю палітычную сцяжыну – што добра бачна па прадстаўленых на выставе самвыдатаўскіх газетах і часопісах. І гэта нас вылучае сярод суседзяў: беларускія шляхі да вызвалення ішлі праз інтэлектуальнае мысленне.
У выставе цікавыя не толькі самі выданні, але і тое, як яны збіраліся. У гэтым дапамагалі выдавецтвы “ЛогвінаЎ” і “Тэхналогія”, сюды ўвайшлі калекцыі Беларускага калегіюму, Лятучага ўніверсітэта і “Палітычнай сферы”, але асноўную масу складаюць прыватныя кнігазборы Валянціна Акудовіча, Ірыны Дубянецкай, Таццяны Вадалажскай, МіхалаАнемпадыстава, Уладзіміра Мацкевіча, Станіслава і Эдуарда Дубянецкіх, АндрэяШутава.
“Выданні прадстаўлены ў максімальна шырокім дыскурсе, пачынаючы з асэнсавання ўласнай гісторыі, нацыянальнай ідэнтычнасці, модуса ў геапалітыцы, культуры, мовы, і завяршаючы асэнсаваннем свайго месца ў сусвеце”, – абмалёўвае маштаб выставы кіраўнік аддзялення філасофіі і літаратуры Беларускага Калегіюма Валянцін Акудовіч.
На думку адной з экспазітараў выставы Сафіі Садоўскай, тэма гісторыі беларускай думкі апынулася амаль непад'ёмнай для такога мерапрыемства – так шмат хочацца змясціць і так шмат створана. Некаторыя кнігі, часопісы вартыя асобных выстаў і індывідуальнай увагі. Усё гэта сабрана ў адной выставе, таму што, па задумцы арганізатараў, гэта павінна быць панарама беларускай думкі, якая дасць магчымасць гледачам убачыць, як шмат напісана, зроблена і выдадзена, пакажа грандыёзнасць маштабу нацыянальнага мыслення. Унікальнай падзею робіць тое, што падобнае арганізуецца ў Беларусі ўпершыню.
Выстава паказвае, што мы маем на сённяшні дзень – а гэта звыш за 250 імёнаў, якія мысляць Беларусь. Спіс застаецца адкрытым, і гэта тое, што можа натхняць і надаваць крылы.
UPD.: Канцэрт гурта EVAND — падчас адкрыцця выставы:
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.