|
Прыняцьце Усеагульнай дэклярацыі – першы досьвед
калектыўнай распрацоўкі ўнівэрсальнага дакумэнту па правах чалавека. Наколькі
сур’ёзна паставіліся дэлегаты сэсіі Генэральнай асамблеі ААН да тэксту
Дэклярацыі, сьведчыць такі факт: калі тэкст дакумэнту паступіў ў Генэральную
асамблею ААН, удзельнікі паседжаньня 1400 разоў галасавалі па тэксту,
літаральна па кожнаму слову. Гэты дакумэнт меў толькі статус рэкамэндацыі, яго
прынялі 48 краінаў. Ніводная краіна не галасавала супраць, але 8 устрымаліся. Сярод
іх – Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Саудаўская Арабія (аспрэчвала роўнасьць
паміж мужчынам і жанчынай), а таксама Польшча, Югаславія, Чэхаславаччына і СССР
(Расея, Беларусь, Украіна), якія ўстрымаліся, бо не пагаджаліся з прынцыпам
унівэрсальнасьці, аб якім пішуць у артыкуле 2 (першая частка). Зусім ня
ўдзельнічалі ў галасаваньні Гандурас і Емэн. У працэсе дапрацоўкі Дэклярацыі
ўдзельнічаў увесь сьвет.
Права на права
Белорусские
правозащитники получили премии международного альянса
Права человека в Беларуси — абстрактное понятие, а не рабочий инструмент власти
У Дзень правоў чалавека — затрыманьні і зьбіцьцё
Праваабарончыя арганізацыі Беларусі
Лібэралізацыі ў стасунках дзяржавы і вернікаў не заўважана
Права на інфармацыю: дэ факта і дэ-юрэ
Палітыка правоў чалавека (аналітыка)
Сыстэма
шматпартыйная, але недэмакратычная
|