Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Падчас публічнай дыскусіі «Палітычная навука як праблема: лёсы і траекторыі і ў сучаснай Беларусі», што адбылася ў межах Тыдня беларускага мыслення», ацэнкі стану паліталогіі ў Беларусі з боку ўдзельнікаў – доктара палітычных навук, дырэктара Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» Андрэя Казакевіча, магістра палітычных навук, дырэктара Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэя Ягорава і кандыдата палітычных навук, эксперта Ліберальнага клуба Аляксандра Філіпава – былі хутчэй песымістычнымі.
Вось некалькі з пазначаных праблем: фрагментаванасць, недахоп фінансавання даследаванняў, падзел на дзяржаўную і недзяржаўную паліталогію, неакрэсленасць нават у вызначэннях – існуе пастаянная блытаніна паміж палітычнымі аналітыкамі, публіцыстамі, што пішуць на сацыяльна-палітычную тэматыку, ды ўласна палітолагамі. «Ёсць слабая запатрабаванасць. Што характэрна для беларускай паліталогіі – пэўная ізаляцыя. Калі паліталогія больш хоббі, а не прафесія, ізаляцыя з'яўляецца нейкім натуральным наступствам гэтай сітуацыі, гэта разбурае прафесіяналізм, бо ці чалавек не паспявае за часам, ці проста наступае прафесійная дэградацыя. Даволі няшмат нашых адмыслоўцаў запрашаюць на форумы сусветнага ўзроўня, яны лічацца такімі «белымі варонамі», будзем ужо маўчаць пра ступень валодання мовамі, наяўнасць публікацый у вядучых выданнях, ступень цытавання. У дзяржаўных інстутыцыях існуе моцны ідэалагічны ўплыў», - зазначыў Аляксандр Філіпаў.
Аляксандр Філіпаў, Андрэй Казакевіч і Андрэй Ягораў
У якасці дасягненняў беларускай паліталогіі удзельнікіі дыскусіі пералічылі няшмат чаго. «За гэты час у Беларусі з'явілася хай кволая, але ў прынцыпе больш-менш устойлівая супольнасць людзей, якія займаюцца палітычнымі даследаваннямі як такімі, - лічыць Андрэй Ягораў. - Канцэптуальных палітычных тэкстаў, кніжак у нас амаль няма, такіх, якія б выводзілі нашу палітычную навуку наперад сярод іншых. Але ёсць інфраструктурныя дасягненні, напрыклад, такія пляцоўкі як «Палітычная сфера», Кангрэс даследчыкаў Беларусі. І гэта вельмі добра, што яны існуюць – раз у 5 гадоў пастаўляюць нам палітолога ў межы нашай супольнасці».
Аляксандр Філіпаў таксама называе ў першую чаргу інфраструктурныя дасягненні: «Гэта таксама вялікія дасягненні, гэта – важна. Ёсць ужо разуменне таго, як гэта павінна выглядаць, хаця чакаць моцнага прарыва на паліталагічным полі не выпадае. Але ў нас з'явіліся пляцоўкі, дзе можна падзяліцца сваімі даследаваннямі і меркаваннямі».
Куды мусіць рухацца беларуская паліталогія/даследаванні беларускай палітыкі?
На думку Андрэя Ягорава, «у канцэптуальна-тэарэтычным плане паліталогія павінна рухацца да даследавання вынікаў працы сучаснай палітычнай беларускай сістэмы, сутнасці таго чалавека, які ствараецца гэтай сістэмай». Паводле кіраўніка Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, аналіз гэтай палітычнай структуры можа даць пэўнае разуменне таго, «як працуе сучасны аўтарытарызм, на чым ён заснаваны і як з ім можна змагацца». «У полі інстытуалізацыі беларускай палітычнай навукі, як мне падаецца, зараз адбываецца паніжэнне стандартаў даследаванняў. Трэба больш «злых» тэкстаў, больш «нападаць» адзін на аднаго – у тым сэнсе, што трэба больш палемікі, праз што можна дасягнуць даследаванняў больш высокай якасці і стандартаў. Ну і кніжкі трэба пісаць! Прыйшоў час сур'ёзных выданняў, сур'ёзных падсумаванняў ведаў, якія ўжо назапашаныя», - падкрэсліў Андрэй Ягораў.
Андрэй Казакевіч пагаджаецца, што аўтарытарызм і ўвогуле сістэма, якая скалалася ў Беларусі з пачатку 90-х гадоў, «сапраўды вельмі важны і цікавы феномен, які рэальна пакуль што яшчэ толькі пачынае асэнсоўвацца». «Ёсць тры важныя тэмы: тэма беларускай нацыі, беларускай дзяржавы і беларускага аўтарытарызму. З першай тэмай мы бачым значны прагрэс, у прынцыпе, можна сказаць, што гэта пытанне вырашана не толькі палітолагамі, канешне, але і філосафамі, і сацыёлагамі, інтэлектуаламі. Феномен беларускай дзяржавы апісаны ў значнай ступені, зараз мы можам упісваць беларускую дзяржаву ў розныя схемы разумення таго, што такое малая дзяржава ў нашым рэгіёне, што такое Усходняя Еўропа і што такое беларуская знешняя палітыка, якая гэта дзяржава па сваёй структуры і гэтак далей. Зроблена шмат, хаця, канешне, і па гэтых тэмах працы яшчэ дастаткова. А калі мы кажам пра беларускі аўтарытарызм – тут праца толькі пачынаецца. Пакуль што мы маем тут толькі невялікія фрагменты, напэўна, асноўны прагрэс беларускай палітычнай навукі можа быць менавіта ў даследаванні гэтага феномену, тым больш, што гэта, мне падаецца, было б запатрабавана не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Але апісваць гэта трэба інстытуцыйна, праз збор эмпірычнай інфармацыі», - лічыць Андрэй Казакевіч.
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.