Складана апісаць тое, што знаходзіцца ў пастаянным руху і заўсёды змяняецца. Таму найлепшая прэзентацыя ў гэтым выпадку – жывыя эмоцыі ад таго, што адбываецца тут і цяпер і расповед “з першых вуснаў”. Пра тое, чым ёсць Лятучы ўніверсітэт, падчас прэзентацыі ў межах Тыдня беларускага мыслення распавялі самі яго ўдзельнікі.
Як зазначыў кандыдат філасофскіх навук Павел Баркоўскі, пытанне стварэння Лятучага ўніверсітэту адразу паўстала практычна: як стварыць у Беларусі ўніверсітэт, прычым не проста альтэрнатыву існуючым, а пры ўсведамленні таго, што ўніверсітэт сёння знаходзіцца ў крызісе.
– Разважаючы над гэтым пытаннем, мы павяліся на вялікую авантуру, каб рабіць гэты праект – універсітэт, які будзе збіраць лепшыя розумы Беларусі, – падзяліўся Павел Баркоўскі.
А для філосафа, метадолага і галоўнага стваральніка Лятучага Уладзіміра Мацкевіча ўніверсітэт меў цалкам канкрэтнае азначэнне: гэта павінна быць месца, “дзе я магу стаць чалавекам”. Гэта месца для самарэалізацыі, самавызначэння.
– Калі я гэта зразумеў, мне адразу перастаў падабацца Ленінградскі ўніверсітэт (дзе Мацкевіч вучыўся на той час. – ЕўраБеларусь.), я на трэцім курсе хацеў кінуць гэтае навучанне, каб шукаць сапраўдны Універсітэт. Але ў 1970-я гады гэта было вельмі цяжка, і я зразумеў, што павінен рухацца да таго, каб калі-небудзь стварыць свой Універсітэт, – узгадаў Уладзімір Мацкевіч.
На думку Паўла Баркоўскага, Лятучы вылучае пэўны нерв, у ім ёсць пульс жыцця. Доказ гэтаму – той жа Тыдзень беларускага мыслення, народжаны ў тым ліку і ў Лятучым.
Але, мабыць, галоўная яго адметнасць у тым, што выкладаныя курсы, Школы, семінары немагчыма пачуць больш ні ў якой адукацыйнай прасторы Беларусі (дый не схлусім, калі скажам, што і свету). Зрэшты, сакрэт тут хаваецца зусім не ў ведах, адукацыйны працэс – мабыць, адзін з апошніх складнікаў Лятучага. Уся “соль” – у працэсе, які ёсць пастаянным мысленнем і… Гульнёй.
– Паўставанне Універсітэта – скок у невядомае, – так акрэсліў стварэнне і дзейнасць Лятучага дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыіАндрэй Ягораў. – Мы не ведаем, якім мусіць быць універсітэт, яго вынік творыцца ў самім працэсе. Тое самае і ў Гульні: яе вынік невядомы, і гэтым яна цікавая.
У Гульні, як і ва Універсітэце, адбываецца пастаяннае нязмушанае развіццё – у тым ліку і чалавека. Бо гуляць немагчыма прымусіць. Такі ж прынцып і ў Лятучым: ніхто не можа прымусіць у ім вучыцца. Але там можна паспрабаваць пагуляць у досыць складаныя гульні.
Андрэй Ягораў.
– Як чалавек, які працуе ў дзяржаўным універсітэце, я разумею, што гэта пародыя, гэта нават не штодзённасць, а кафкіянская логіка, калі ты мусіш удзельнічаць у нейкіх незразумелых рытуалах, навязаных дзяржавай, падпарадкоўвацца вялікай колькасці правіл, каб проста самазахавацца, – адзначыла кандыдат філасофскіх навук Вольга Орышава. – Таццяна Вадалажская сказала, што ў Беларусі выжываюць, і ў такім месцы сапраўды вельмі складана адчуць сябе чалавекам. І я маю адносіны да Лятучага ўніверсітэта таму, што гэта тое месца, дзе можна адчуць сябе жывым.
Вольга Орышава.
Адну з галоўных рысаў Універсітэту – зменлівасць – доктар філасофіі, доктар сакральнай тэалогіі Ірына Дубянецкая акрэсліла такім чынам: у кожным наступным годзе ад Лятучага ўніверсітэту варта чакаць зусім не таго, што было ў папярэднім, а чагосьці зусім іншага – нават калі назва курса пры гэтым застаецца адна і тая ж.
Аднак зменлівасць – не азначае адсутнасць пэўных межаў і прынцыпаў. Пра іх распавяла каардынатар Лятучага ўніверсітэту Таццяна Вадалажская.
Першы прынцып – гэта адукацыйная прастора, не абмежаваная заняткамі з выкладчыкам, тут увесь час існуюць розныя формы ўзаемадзеяння. Другі прынцып звязаны з тым, што ў Лятучым універсітэце няма дысцыплін і прафесійных кірункаў, а ёсць адукацыя праз сустрэчу з майстрам, мысляром, настаўнікам. Змест адукацыі заключаецца перадусім у мысленні. І, нарэшце, трэці прынцып – самавызначэнне і самавызначанасць. Бо ніхто не задае траекторыю, па якой трэба рухацца – і гэта найбольш складана для тых, хто ідзе ва Універсітэт у якасці слухача. Тут ніхто не прапануе канкрэтную праграму, наадварот, чалавек павінен ведаць, навошта ён ідзе ва Універсітэт і што хоча там знайсці. Такая “перакуленая” схема – вельмі нязвыклая для нашай сістэмы адукацыі, але яна дазваляе фармаваць уласны светапогляд і мысленне.
Таццяна Вадалажская і Ірына Дубянецкая.
Падчас імпрэзы слухачы і мысляры Лятучага дзяліліся асабістымі траекторыямі і ўласнымі ўражаннямі ад праналежнасці да гэтай прасторы, шмат казалі пра Універсітэт як пра месца жывога мыслення. Напрыканцы ж адбылася прэзентацыя адукацыйных курсаў. Яна складаецца з некалькіх узроўняў і формаў. Першы ўзровень – агульнаадукацыйныя курсы. Ужо ў першым семестры, які распачнецца ў кастрычніку – лістападзе, слухачоў чакаюць працяг курса Уладзіміра Мацкевіча “Індывідуальнасць і мысленне. Уводзіны ў філасофію”, курс Ігара Бабкова “Уводзіны ў посткаланіяльную тэорыю”, Школа Бібліі Ірыны Дубянецкай, “Сацыяльная тэорыя і сучаснасць” ад Галіны Русецкай, а таксама “Тэхнікі сімвалічнай інтэрпрэтацыі. Семіётыка” ад Паўла Баркоўскага і Аляксандра Сарна.
Другі семестр, які распачнецца ў лютым, запоўняць курс Міхала Анемпадыстава “Dызань!5”, “Правілы аналітыкі: дадзеныя і іх інтэрпрэтацыя” Андрэя Ягорава і Алены Барадачовай, “Катэгорыі і прынцыпы гістарычнага мыслення” Ліліі Ілюшынай, “Сучасныя медыя і прынцыпы іх аналізу” Аляксандра Сарна.
Апроч курсаў, ёсць яшчэ і семінары. Так, Вячаслаў Бабровіч прапануе заняцца “Тэорыямі і практыкамі дэмакратыі”, Міхаіл Баярын і Ігар Кулікоў ладзяць “Майстэрню Свамовы: мысліць па-беларуску”, Уладзімір Мацкевіч і Таццяна Вадалажская працягнуць “Метадалагічны семінар”.
Акрамя гэтага будуць працаваць распачатыя летась чатыры Школы Магістраў Гульні, да якіх можна далучыцца, даслаўшы заяўку з матывацыйным лістом і прайшоўшы сумоўі з кіраўнікамі Школ.
Алег Дзярновіч, кіраўнік Школы ВКЛ.
Заяўкі на навучанне ў Лятучым універсітэце прымаюцца да 10 кастрычніка на сайце: fly-uni.org.
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.