BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Лідзія Ярмошына прапанавала вярнуць мясцовае самакіраванне (Відэа)

25.05.2019 Зміцер Міцкевіч, Belsat.eu
Лідзія Ярмошына прапанавала вярнуць мясцовае самакіраванне (Відэа)
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.

Ці заява галавы ЦВК — прадвеснік перамен?

Распусціць сельскія і пасялковыя саветы, а пасады кіраўнікоў мясцовых адміністрацый зрабіць выбарнымі прапанавала старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына ў эфіры канала СТВ. Таксама яна заявіла, што ў перспектыве не супраць паглядзець і на выбарнае кіраўніцтва гарадоў ды раёнаў.

Андрэй Ягораў, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі:

"Дэцэнтралізацыя ў Беларусі запатрабавана і з боку грамадзян: як паказваюць розныя даследаванні, яны б жадалі бачыць выбарных кіраўнікоў мясцовай улады. А з іншага боку, міжнародныя актары патрабуюць пэўнай дэцэнтралізацыі, фінансуючы праграмы ў Беларусі. І ўвогуле, падвышэнне кампетэнцый мясцовых уладаў у развязанні лакальных праблем — дастаткова разумны крок".

Неаднаразова крытыкаваў улады ў рэгіёнах за карупцыю і нізкі ўзровень рашэнняў і кіраўнік краіны, а часам наракаў на няздольнасць чыноўнікаў выканаць ягоныя загады.

Юрый Губарэвіч, старшыня Руху "За Свабоду":

"Тое, што мясцовая ўлада не выбарная, і тое, што яна не залежыць ад людзей, накладае адбітак на іхныя паводзіны. Можна колькі заўгодна хадзіць на прыёмы да чыноўнікаў, збіраць подпісы, пісаць калектыўныя скаргі, але яны ведаюць, што яны абароненыя вышэйшым кіраўніцтвам. І ўсё гэта прыводзіць да адчування беспакаранасці і безадказнасці перад людзьмі".

А ці хацелі б вы абіраць мясцовую ўладу? З пытаннем "Белсат" звярнушся да жыхароў Магілёва:

"Вы ж ведаеце, што выбіраем мы шмат якіх людзей. А змяняецца ў нас штосьці да лепшага?"

"Было б больш справядліва, каб людзі самі выбіралі таго, хто ім можа прынесці карысць".

"Мне здаецца, што было б лепей менавіта так, калі б нам не прызначалі, а калі б мы самі абіралі: маглі і выставіць кандыдатаў, і потым галасаваннем абраць".

Але, паводле дырэктара Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэя Ягорава, кіраўніцтва Беларусі змен не дапусціць, бо гэта будзе азначаць страту кантролю над палітычнаю сітуацыяй у краіне:

"Лукашэнкаўская сістэма, выбудоўваючы вертыкаль улады, зліквідавала значную ступень самастойнасці мясцовых органаў. Пазбавіла іх кампетэнцый, зрабіла цалкам фіктыўнымі мясцовыя саветы, стварыла вертыкаль гэтых саветаў, якія падпарадкаваныя Савету Рэспублікі, панізіла іх статус і магчымасці ўплыву на рэальнае прыняцце рашэнняў, а ўсе выканкамы былі падпарадкаваныя вертыкалі ўлады".

Юрый Губарэвіч, старшыня Руху "За Свабоду":

"Трэба падыходзіць комплексна. Праводзіць адміністрацыйна-тэрытарыяльную рэформу, натуральна, даваць людзям права выбару сваіх прадстаўнікоў, уводзіць рэальную сістэму самакіравання".

Выходзіць патавая сітуацыя: залішняя дэцэнтралізацыя шкодзіць якасці дзяржаўнага кіравання і плодзіць карупцыю, а любое палітычнае разняволенне пагражае стабільнасці рэжыму.

Але ці варта чакаць пазітыўных зрухаў? Нават калі ўявіць сабе, што ўлады сапраўды зробяць выбарным мясцовае кіраўніцтва на розных узроўнях, дзе гарантыя, што абяруць тыя, хто галасуе, а не тыя, хто лічыць галасы?

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео