Выступоўца – доктар тэхнічных навук, прафесар Уладзімір Галянкоў 40 гадоў займаецца праблемай штучнага інтэлекту і інтэлектуальнымі сістэмамі, выгадаваў мноства вучняў. Яго студэнты (Уладзімір Васільевіч выкладае ў БДУІР) цягам некалькіх гадоў з’язджалі працаваць у вядучыя цэнтры ІТ-сферы свету.
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі".
Падчас лекцыі Уладзімір Галянкоў разглядаў праблемы развіцця рынка інтэлектуальных сістэм. “Чалавецтва павінна саспець да гэтага”, – зазначыў выступоўца.
Дык што ж такое ўвогуле інтэлектуальная сістэма? Існуе некалькі яе азначэнняў. Напрыклад, што гэта камп’ютарная сістэма, у ходзе стасункаў з якой узнікае адчуванне, што вы стасункуеце з чалавекам. Ці што гэта камп’ютарная сістэма, якая можа вырашаць інтэлектуальныя задачы, альбо тыя задачы, з якімі традыцыйная камп’ютарная сістэма не спраўляецца. Але найбольш дакладнае азначэнне інтэлектуальнай сістэмы – тая сістэма, якая здольна набываць новыя веды і ўменні і не мае абмежаванняў у пашырэнні сваіх магчымасцяў. Інтэлектуальная сістэма заснаваная на ведах і прадметна незалежных (універсальных) механізмах рашэння задач.
Як падкрэсліў Уладзімір Галянкоў, пераход ад традыцыйных камп’ютарных сістэм да інтэлектуальных – гэта лагічны этап іх эвалюцыі.
Навошта нам патрэбныя інтэлектуальныя сістэмы? Па-першае, для істотнага павышэння ўзроўню аўтаматызацыі чалавечай дзейнасці. Па-другое, для пераводу сучасных інфармацыйных (камп’ютарных) тэхналогій на прынцыпова новы, больш дасканалы ўзровень. Ну і па-трэцяе, пераход да іх непазбежны. “Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка”, – запэўніў дакладчык.
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі".
Тым не менш попыт на інфармацыйныя сістэмы пакуль што перавышае прапанову нават пры даволі высокім узроўні навуковых вынікаў. Асноўная прычына гэтага – адсутнасць шырокага кантынгенту інжынераў, іх у нас проста ніхто не рыхтуе.
Апроч таго павінна існаваць агульная тэхналогія распрацоўкі інтэлектуальных сістэм, створана эфектыўная методыка навучання інжынераў інтэлектуальных сістэм.
“Навука ёсць, а інжынерыі пакуль няма. Але яе трэба развіваць”, – канстатаваў прафесар.
У той жа час развіццё рынка інтэлектуальных сістэм – выклік не толькі для інжынераў, але і для навукоўцаў, бо тэхналогія распрацоўкі павінна пастаянна ўдасканальвацца.
Але патрабаванні ёсць не толькі да стваральнікаў, але і да карыстальнікаў інтэлектуальных сістэм, а таксама да тэхналогіі іх распрацоўкі. Калі казаць глабальна, то для развіцця рынка інтэлектуальных сістэм неабходна ўзаемадзеянне навукі, адукацыі, інжынерыі і бізнеса, а гэтага ўзаемадзеяння ў нас бракуе, зазначыў выступоўца.
“Калі мы зразумеем, што такое сэнс, як яго фармалізаваць і змясціць у памяць камп’ютара, тады развяжуцца шматлікія пытанні”, – паабяцаў ён. І падсумаваў:
“Навучыцца рабіць інтэлектуальныя сістэмы можна толькі адным спосабам – рабіць інтэлектуальныя сістэмы”.
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.