Пятница 22 ноября 2024 года | 05:14
  • бел / рус
  • eng

Таццяна Вадалажская: Калі глядзець на цытаты, што нам дасылаюць, то беларускае мысленне - паэтычнае

19.06.2015  |  Год беларускага мыслення   |  Алена Барэль, ЕўраБеларусь,  
Таццяна Вадалажская: Калі глядзець на цытаты, што нам дасылаюць, то беларускае мысленне - паэтычнае

Часцей за ўсё беларусы згадваюць творы Быкава і Караткевіча. Але цытуюць як свежыя думкі - з кнігаў Севярынца і Бабкова, так і пярліны, адшуканыя ў XVI стагоддзі.

На інтэрнэт-пляцоўках "ЕўраБеларусі", "Будзьмы", Лятучага ўніверсітэта і Беларускага калегіюма працягваецца праект "Цытуй сваё!", які заклікае беларусаў згадаць найлепшыя цытаты вядомых літаратараў, мысляроў, грамадскіх і палітычных дзеячоў нашай краіны.

Нагадаем, што ўсім ахвотным узяць удзел у праекце дастаткова даслаць улюбёныя цытаты беларускіх аўтараў на электронны адрас [email protected]. І тады, магчыма, абраная вамі цытата упрыгожыць сабой праект і стане прадметам дыскусій.

Да супольнай працы ўжо паспелі далучыцца не толькі звычайныя карыстальнікі сеціва, але і нават самі аўтары цытат - нашыя вядомые сучаснікі. Яны штотыдзень каментуюць апублікаваныя ў межах праекта пярліны мыслення - пагаджаюцца альбо спрачаюцца з імі і, канешне, абгрунтоўваюць уласны выбар. Напрыклад, пісьменнік Віктар Марціновіч упадабаў адразу тры цытаты, якія належаць Міхасю Стральцову, Якубу Коласу і Ігару Бабкову. Дарэчы, цытату апошняга з названых аўтараў абрала таксама і культуролаг Юлія Чарняўская.

Відавочна, што праект жыве і крочыць наперад. Але з якой хуткасцю? І, галоўнае, хто з вядомых беларусаў сёння ўплывае на думкі суайчыннікаў, каго любяць цытаваць? Пра гэта мы паразмаўлялі з адным з аўтараў праекта - каардынатарам Лятучага ўніверсітэта, кандыдатам сацыялагічных навук Таццянай Вадалажскай.

- Таццяна, наколькі паспяхова адбываецца реалізацыя праекта?

- Кампанія "Цытуй сваё!" задумвалася для таго, каб звярнуць увагу беларусаў на тыя трапныя і глыбокія думкі, якія выказвалі нашыя продкі і зараз выказваюць сучаснікі. Каб паказаць, што мы маем у нашай непарыўнай традыцыі і гэтую значную частку культуры.

Зразумела, што нашыя высілкі пакуль не вядуць да таго, каб усе беларусы кінуліся ўзгадваць, вычытваць і абмяркоўваць "беларускую думку", але падаецца, што паступова гэты пласт беларускай культуры і ідэнтычнасці становіцца больш блізкім.

Думаю, што наўрад ці хтосьці стане ўсур’ёз спрачацца з тэзай пра тое, што беларускае мысленне мае свае пярліны, сваю мудраць. Але каб адразу назваць ці ўзгадаць нешта трапнае, дык, напэўна, вельмі мала хто здольны на гэтае. Памяць падкідвае "разумныя думкі" не беларускай вытворчасці. Спадзяемся, што зараз людзям будзе прасцей узгадаць сваё.

Мы кожны дзень прапануем новую цытату, іх ужо больш 17, і кожны можа знайсці найбольш блізкае і важнае для сябе.

- Ці шмат ужо даслалі цытат на электронную скрыню каардынатараў "Цытуй сваё!"?

- Цытаты даслалі каля 30 чалавек. Звычайна гэта не адна фраза, ці радок, а цэлыя падборкі. Напрыклад, вершаваныя радкі Георгія Ліхтаровіча і Яўгена Гучка, думкі Ларысы Геніюш і Вольгі Гапеевай, цытаты з кнігі "Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе" (1572 года) Андрэя Воляна.

Ёсць тыя, хто дзеліцца знойдзенымі цытатамі не раз і не два. Да фан-клуба беларускага мыслення ужо далучыліся Алена Дзюльдзіна, Ягор Прохараў, Дзмітрый Прымак, Аркадзій Ражаноўскі, Генік Лойка, Сяргей Няборкі, Яўгенія Чаплінская, Марыя Коршук, Анастасія Пілюхіна, Леся Дамброўская, Ігар РаханскіНаталля Мяцельская, Зміцер Бейнард-СаладухаЯўгенія Бялевіч, Генадзь Сівохін, Вольга Бабіч, Антон Васільеў, Дзяніс Брынкевіч і іншыя.

- Каго з беларускіх мысляроў, літаратараў, грамадскіх і палітычных дзеячоў часцей за ўсё цытуюць? Хто апынуўся ў лідарах "рэйтынгу"?

- Калі паглядзець на тыя цытаты, што нам дасылаюць, то беларускае мысленне - паэтычнае. Вершаваныя радкі Якуба Коласа, Максіма Танка, Максіма Багдановіча, Анатоля Сыса, Леаніда Дранько-Майсюка, Андрэя Мельнікава, Алеся Разанава, узгаданых ужо Георгія Ліхтаровіча і Яўгена Гучка, часцей за ўсё з'яўляюцца ў пошце. Калі казаць пра тое, хто часцей за ўсё ўзгадваецца рознымі чальцамі фан-клуба - гэта Васіль Быкаў і Уладзімер Караткевіч

Прыемна бачыць сярод цытат думкі, якія нарадзілі нядаўна - цытаты з кнігі Аляксея Шэіна "Сем камянёў", Паўла Севярынца "Беларуская глыбіня", Ігара Бабкова "Хвілінка", а таксама думкі, якія сягаюць у глыб вякоў - Андрэй Волян, Сігізмунд Лаўксмін, Міхалон Літвін

- Ці дастаткова, на ваш погляд, інтэрнэт-пляцовак для дзейнасці праекта?

-  Канешне, гэтага мала, каб пачалася модная хваля. Нам бы хацелася б, каб гэтую ініцыятыву (можа ў сваім фармаце) падхапілі іншыя інфармацыйныя рэсурсы, якія маюць шырокую аудыторыю. 

- Чым арыгінальны праект, і якой мэты вы хочаце дасягнуць?

- Я ведаю, што гэта ўжо ня першая спроба звярнуцца да трапных беларускіх думак. Гэта рабілі на "Радыё Свабода", ёсць сайт dumki.org, дзе збіраюцца цытаты. Нашая задача - зноўку падняць гэтую тэму, тым больш, што мы бачым уздым цікаўнасці да беларускага, да сваёй культуры. А мысленне - гэта неад'емная частка культуры. Неад'емная, але, можа быць, найбольш заглыбненная і схаваная для шэраговага беларуса. І вельмі важна, каб яна станавілася часткай нашай ідэнтычнасці, часткай традыцыі.

Другие новости раздела «Год беларускага мыслення»

Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Ці сапраўды мы жывем у кантэксце, дзе недастаткова, каб мысленне было і працавала – яно павінна яшчэ заявіць пра гэта?
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая?
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Эксперт называе яе “парокам сэрца” ў целе горада. Чаму Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы так і не ўдалося гарманічна ўпісацца ў сталічны ландшафт?
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Гэтая рэч заваявала прыхільнасць соцень беларусаў, і ў той жа час паўстала армія ненавіснікаў вышыванкі. Чаму яна выклікае такія жарсці?
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
У сталічным "Корпусе 8" адбылося ўрачыстае закрыццё ўнікальнай для краіны падзеі.
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Што рабіць, калі людзі паводзяць сябе як аўтаматы, як не пераўтварыцца ў жывёл з безумоўным даходам і чаму Беларусь – прымітыўная мегамашына.
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Што замінае развівацца рынку інтэлектуальных сістэм у Беларусі?
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
У Мінску адбылася прэзентацыя найстарэйшай у Беларусі нефармальнай адукацыйнай і інтэлектуальнай прасторы.
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
Што такое Лятучы ўніверсітэт і як у ім гуляюць.
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
Узгадваем інтэлектуальнае жыццё краіны цягам Года беларускага мыслення.
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
У Мінску адкрылася выстава інтэлектуальных выданняў “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”.
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава нацыянальнага мыслення з прыватных калекцый беларускіх філосафаў.
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Новы навучальны сезон у Лятучым універсітэце будзе абвешчаны ўжо ў сярэдзіне верасня, заняткі ж традыцыйна пачнуцца з сярэдзіны кастрычніка.
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
У верасні беларусаў чакаюць сем дзён, насычаных інтэлектуальнымі прыгодамі.
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
У чым розніца паміж Лятучым універсітэтам і традыцыйным і як Гульня ўплывае на нас і наша існаванне ў гэтым свеце?
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна  абсалютна нерэальны праект
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна абсалютна нерэальны праект
Якім чынам Беларусь можа выкарыстаць ідэю новай аб’яднанай Еўропы?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.