Часцей за ўсё беларусы згадваюць творы Быкава і Караткевіча. Але цытуюць як свежыя думкі - з кнігаў Севярынца і Бабкова, так і пярліны, адшуканыя ў XVI стагоддзі.
На інтэрнэт-пляцоўках "ЕўраБеларусі", "Будзьмы", Лятучага ўніверсітэта і Беларускага калегіюма працягваецца праект "Цытуй сваё!", які заклікае беларусаў згадаць найлепшыя цытаты вядомых літаратараў, мысляроў, грамадскіх і палітычных дзеячоў нашай краіны.
Нагадаем, што ўсім ахвотным узяць удзел у праекце дастаткова даслаць улюбёныя цытаты беларускіх аўтараў на электронны адрас [email protected]. І тады, магчыма, абраная вамі цытата упрыгожыць сабой праект і стане прадметам дыскусій.
Да супольнай працы ўжо паспелі далучыцца не толькі звычайныя карыстальнікі сеціва, але і нават самі аўтары цытат - нашыя вядомые сучаснікі. Яны штотыдзень каментуюць апублікаваныя ў межах праекта пярліны мыслення - пагаджаюцца альбо спрачаюцца з імі і, канешне, абгрунтоўваюць уласны выбар. Напрыклад, пісьменнік Віктар Марціновіч упадабаў адразу тры цытаты, якія належаць Міхасю Стральцову, Якубу Коласу і Ігару Бабкову. Дарэчы, цытату апошняга з названых аўтараў абрала таксама і культуролаг Юлія Чарняўская.
Відавочна, што праект жыве і крочыць наперад. Але з якой хуткасцю? І, галоўнае, хто з вядомых беларусаў сёння ўплывае на думкі суайчыннікаў, каго любяць цытаваць? Пра гэта мы паразмаўлялі з адным з аўтараў праекта - каардынатарам Лятучага ўніверсітэта, кандыдатам сацыялагічных навук Таццянай Вадалажскай.
- Таццяна, наколькі паспяхова адбываецца реалізацыя праекта?
- Кампанія "Цытуй сваё!" задумвалася для таго, каб звярнуць увагу беларусаў на тыя трапныя і глыбокія думкі, якія выказвалі нашыя продкі і зараз выказваюць сучаснікі. Каб паказаць, што мы маем у нашай непарыўнай традыцыі і гэтую значную частку культуры.
Зразумела, што нашыя высілкі пакуль не вядуць да таго, каб усе беларусы кінуліся ўзгадваць, вычытваць і абмяркоўваць "беларускую думку", але падаецца, што паступова гэты пласт беларускай культуры і ідэнтычнасці становіцца больш блізкім.
Думаю, што наўрад ці хтосьці стане ўсур’ёз спрачацца з тэзай пра тое, што беларускае мысленне мае свае пярліны, сваю мудраць. Але каб адразу назваць ці ўзгадаць нешта трапнае, дык, напэўна, вельмі мала хто здольны на гэтае. Памяць падкідвае "разумныя думкі" не беларускай вытворчасці. Спадзяемся, што зараз людзям будзе прасцей узгадаць сваё.
Мы кожны дзень прапануем новую цытату, іх ужо больш 17, і кожны можа знайсці найбольш блізкае і важнае для сябе.
- Ці шмат ужо даслалі цытат на электронную скрыню каардынатараў "Цытуй сваё!"?
- Цытаты даслалі каля 30 чалавек. Звычайна гэта не адна фраза, ці радок, а цэлыя падборкі. Напрыклад, вершаваныя радкі Георгія Ліхтаровіча і Яўгена Гучка, думкі Ларысы Геніюш і Вольгі Гапеевай, цытаты з кнігі "Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе" (1572 года) Андрэя Воляна.
Ёсць тыя, хто дзеліцца знойдзенымі цытатамі не раз і не два. Да фан-клуба беларускага мыслення ужо далучыліся Алена Дзюльдзіна, Ягор Прохараў, Дзмітрый Прымак, Аркадзій Ражаноўскі, Генік Лойка, Сяргей Няборкі, Яўгенія Чаплінская, Марыя Коршук, Анастасія Пілюхіна, Леся Дамброўская, Ігар Раханскі, Наталля Мяцельская, Зміцер Бейнард-Саладуха, Яўгенія Бялевіч, Генадзь Сівохін, Вольга Бабіч, Антон Васільеў, Дзяніс Брынкевіч і іншыя.
- Каго з беларускіх мысляроў, літаратараў, грамадскіх і палітычных дзеячоў часцей за ўсё цытуюць? Хто апынуўся ў лідарах "рэйтынгу"?
- Калі паглядзець на тыя цытаты, што нам дасылаюць, то беларускае мысленне - паэтычнае. Вершаваныя радкі Якуба Коласа, Максіма Танка, Максіма Багдановіча, Анатоля Сыса, Леаніда Дранько-Майсюка, Андрэя Мельнікава, Алеся Разанава, узгаданых ужо Георгія Ліхтаровіча і Яўгена Гучка, часцей за ўсё з'яўляюцца ў пошце. Калі казаць пра тое, хто часцей за ўсё ўзгадваецца рознымі чальцамі фан-клуба - гэта Васіль Быкаў і Уладзімер Караткевіч.
Прыемна бачыць сярод цытат думкі, якія нарадзілі нядаўна - цытаты з кнігі Аляксея Шэіна "Сем камянёў", Паўла Севярынца "Беларуская глыбіня", Ігара Бабкова "Хвілінка", а таксама думкі, якія сягаюць у глыб вякоў - Андрэй Волян, Сігізмунд Лаўксмін, Міхалон Літвін.
- Ці дастаткова, на ваш погляд, інтэрнэт-пляцовак для дзейнасці праекта?
- Канешне, гэтага мала, каб пачалася модная хваля. Нам бы хацелася б, каб гэтую ініцыятыву (можа ў сваім фармаце) падхапілі іншыя інфармацыйныя рэсурсы, якія маюць шырокую аудыторыю.
- Чым арыгінальны праект, і якой мэты вы хочаце дасягнуць?
- Я ведаю, што гэта ўжо ня першая спроба звярнуцца да трапных беларускіх думак. Гэта рабілі на "Радыё Свабода", ёсць сайт dumki.org, дзе збіраюцца цытаты. Нашая задача - зноўку падняць гэтую тэму, тым больш, што мы бачым уздым цікаўнасці да беларускага, да сваёй культуры. А мысленне - гэта неад'емная частка культуры. Неад'емная, але, можа быць, найбольш заглыбненная і схаваная для шэраговага беларуса. І вельмі важна, каб яна станавілася часткай нашай ідэнтычнасці, часткай традыцыі.
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.