Балонскія каштоўнасці ў нашай краіне не спяшаюцца рэалізаваць, а ўсё, што зроблена ў рэфармаванні сістэмы адукацыі, паступова пераўтвараецца ў анахранізм.
Днямі ў Мінску прайшла каферэнцыя, прысвечаная акадэмічным каштоўнасцям і перспектывам рэфармавання вышэйшай адукацыі ў Беларусі. Эксперты ў сферы адукацыі, выкладчыкі, праваабаронцы, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, актывісты студэнцкага самакіравання, а таксама калегі з Украіны абмеркавалі рэалізацыю Дарожнай карты, акадэмічныя свабоды, правы студэнтаў і іншыя актуальныя пытанні.
“Цяпер мы – краіна-аўтсайдар”
Як зазначыла кіраўніца інфармацыйна-практычнай установы «Студэнцкая фабрыка думкі» Крысціна Мурашова, калі ў беларускіх студэнтаў і пытаюцца пра іх меркаванне, яно не ўлічваецца пры вырашэнні праблем.
Якім чынам студэнцтва можа данесці сваю думку? Адзін з варыянтаў – праз стварэнне студэнцкіх аб’яднанняў. Але і з гэтым у Беларусі не ўсё проста. Юрыст, дырэктар Цэнтра прававой трансфармацыіВольга Смалянка звярнула ўвагу, што аб’яднанні ствараюцца, перадусім, каб культываваць каштоўнасці. Адно з патрабаванняў Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі ў тым, што Беларусь павінна забяспечыць умовы для стварэння і рэгістрацыі аб’яднанняў студэнтаў і выкладчыкаў. Дзяржава да сярэдзіны 2016 года мусіла прыняць заканадаўчыя захады ў гэтым кірунку і праз год рэалізаваць іх. “Калі мы паглядзім планы законапраектнай дзейнасці на 2017 год, на жаль, нічога аб свабодзе асацыяцый там няма”, – гаворыць Вольга Смалянка.
Па яе словах, цяпер у Беларусі дзейнічае вельмі кепскае заканадаўства аб грамадскіх аб’яднаннях. Яшчэ ў 1990-х гадах у гэтым плане наша краіна была досыць прагрэсіўнай, але цяпер мы – краіна-аўтсайдар.
“У Беларусі існуе крымінальная адказнасць за дзейнасць незарэгістраванай арганізацыі. Мы – адзіная краіна ў Еўропе, нават у Туркменістане за гэта толькі адміністратыўная аказнасць”, – падкрэслівае юрыст.
Цяпер у нас дзейнічае 2 700 зарэгістраваных арганізацый, у той час як у блізкай па колькасці насельніцтва Чэхіі – больш за 40 000.
Між тым зарэгістраваць грамадскае аб’яднанне ў Беларусі не так ужо і лёгка. “За 20 год я так і не навучылася рыхтаваць дакументы для рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў, вельмі шмат з іх атрымліваюць адмовы. Наша заканадаўства дазваляе адмовіць у рэгістрацыі любому грамадскаму аб’яднанню, як бы добра не былі падрыхтаваныя паперы”.
Вольга Смалянка дадае, што з 2001 года суд ні разу не стаў на бок заяўніка, рашэнні заўсёды выносяцца на карысць органа, які рэгіструе. Праваабаронца прывяла прыклад, калі для рэгістрацыі аб’яднанняў некалькі разоў перапісвалі Статут БРСМ і атрымлівалі адмовы праз вялікую колькасць памылак у дакументах.
“Мы гаворым пра акадэмічныя свабоды, тым часам для таго, каб стварыць студэнцкую арганізацыю, патрэбны ліст падтрымкі ад вну”, – дадала выступоўца.
Украінскі досвед
Украіна далучылася да Балонскага працэсу яшчэ ў 2005 годзе. Па словах украінскага філосафа, культуролага і эксперта ў сферы ўніверсітэцкай адукацыі Сяргея Курбатава, Украіна сутыкнулася з супярэчлівасцю паміж цэнтралізаванай сістэмай упраўлення вышэйшай адукацыяй і акадэмічнай свабодай і фармаваннем грамадзянскай супольнасці ў акадэмічным асяроддзі. Другая праблема імплементацыі Балонскага працэсу ў нашых суседзяў звязана з падменай тэрміналогіі, калі прыгожымі словамі называюць абсалютна неадэкватныя практыкі, што прыводзіць да карупцыі сістэмы адукацыі. І трэцяя праблема – калі пэўныя практыкі, без ацэнкі іх станоўчага ўздзеяння, на ўзроўні лозунгаў абвяшчаюцца мэйнстрымам.
“Балонскі працэс не можа быць мэтай, толькі сродкам”, – перайначыў Сяргей Курбатаў вядомую этычную максіму.
Дарожная карта: працяг будзе?
“Мы не павінны бачыць у Балонскім працэсе панацэю, – пагаджаецца сябра Грамадскага Балонскага камітэтуУладзімір Дунаеў. – Нават калі досыць ідэалізавана падыходзіць да таго, што зроблена, немагчыма не прызнаць, што сёння гэта ўжо, па сутнасці, анахранізм”.
Эксперт лічыць, што беларуская сістэма вышэйшай адукацыі мае патрэбу ў рэформах іншага парадку. Але гэта не начыць, што Беларусі, якая “застрала ў самым пачаку ХХ стагоддзя”, Балонскі працэс непатрэбны.
“У адрозненне ад многіх іншых краін, для нас ён дэтальна інструменталізаваны Дарожнай картай. Тыя праблемы, якія мы яшчэ ў 2011 годзе акрэслілі як ключавыя, адлюстраваныя ў ёй. На жаль, мы бачым, што сёння рух на шляху імплементацыі Дарожнай карты вельмі марудны. Але я б не стаў казаць, што ў нас увогуле няма ніякага прагрэсу. Ён уяўляе сабой драматычны працэс супрацьдзеяння груп стэйкхолдараў уладзе”.
Праўда, тэрмін імплементацыі Дарожнай карты завяршаецца ў траўні 2018 года. Фактычна, сёлета ў верасні ўжо пачнецца падрыхтоўка справаздачы, таму вялікага прагрэсу эксперты не чакаюць.
“Для Беларусі трэба настойваць на захаванні гэтага індывідуальнага падыходу і ставіць пытанне аб працягу Дарожнай карты на наступны перыяд, скажам, да 2020 года. Гэта дае шанец захаваць інстументы міжнароднага кантролю і заахвочвання ўладаў да выканання абавязацельстваў”, – лічыць Уладзімір Дунаеў.
Наша краіна да цяперашняга часу павінна была выканаць абавязацельствы, якія ўзяла на сябе, далучыўшыся да Балонскага працэсу. Аднак улады не змаглі нават наблізіцца да выканання іх пераважнай часткі.
Незалежныя эксперты па маніторынгу Балонскага працэса бачаць сэнс у працягу Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі для нашай краіны, але з узмацненнем яе ўмоваў.
Балонскія каштоўнасці ў нашай краіне не спяшаюцца рэалізаваць, а ўсё, што зроблена ў рэфармаванні сістэмы адукацыі, паступова пераўтвараецца ў анахранізм.
Да завяршэння тэрміну імплементацыі Дарожнай карты ў рамках Балонскага працэсу ў Беларусі застаецца паўтара года, але значнага прасоўвання ў гэтым пытанні эксперты не назіраюць.
У межах Тыдня студэнта сябра Грамадскага Балонскага камітэту Уладзімір Дунаеў выступіў з адкрытай лекцыяй і распавёў пра доўгі шлях Беларусі ў Балонскі працэс.
Сегодня высшее образование не приемлет систему ручного управления, подчеркивает европейский эксперт, профессор Ян Садлак, один из участников становления Болоноского процесса.
В Минске проходит представительная конференция «Общественное участие в модернизации высшей школы: роль ГО в имплементации Дорожной карты реформирования высшего образования Беларуси».
Рэфармаваць сістэму вышэйшай адукацыі Беларусь пакуль што, мякка кажучы, не спяшаецца, а на пасяджэнні маніторынгавай групы па гэтым пытанні ўмудрылася яшчэ і аскандаліцца.
Ціск, запалохванне, рэпрэсіі, закрытасць – гэта пакуль што, на жаль, тыя з’явы, якія адзначаюць эксперты ў сферы рэалізацыі праграмы Балонскага працэсу ў Беларусі.
Заўтра, 27 студзеня, Грамадскі Балонскі камітэт збіраецца прадставіць сваю справаздачу аб маніторынгу ў сферы адукацыі з моманту ўмоўнага прыняцця Беларусі ў Балонскі працэс да канца 2015 года.
Желание власти контролировать процессом назначения руководства учреждений высшего образования препятствует выполнению дорожной карты Болонского процесса.
Общественный Болонский комитет констатирует отсутствие прогресса в имплементации Дорожной карты реформирования высшего образования Беларуси в части фундаментальных академических ценностей.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.