Четверг 21 ноября 2024 года | 17:25
  • бел / рус
  • eng

Уладзімір Дунаеў: Дарожная карта ў сферы вышэйшай адукацыi можа не быць выканана

11.01.2017  |  Болонский процесс   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Уладзімір Дунаеў: Дарожная карта ў сферы  вышэйшай адукацыi можа не быць выканана belapan.com

Для мабілізацыі адукацыйных рэформ у Беларусі неабходна, каб загучаў голас грамадскасці.

Сёлета фактычна завяршаецца тэрмін рэалізацыі Беларуссю патрабаванняў Дарожнай карты – тых абавязацельстваў, выкананне яіх наша краіна ўзяла на сябе, каб далучыцца да еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (ЕПВА) і стаць паўнавартаснай удзельніцай Балонскага працэсу. І хоць год пачаўся з рэформы правілаў прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, умовы Дарожнай карты мы за паўтара года не выканалі амаль ні на крок. Пра тое, што адбываецца на шляху да Балонскага працэсу, Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” распавёў сябра Грамадскага Балонскага камітэту Уладзімір Дунаеў.

– Якіх вынікаў удалося дасягнуць у рэфармаванні сістэмы вышэйшай адукацыі ў Беларусі за мінулы год?

– У працэсе інтэграцыі Беларусі ў еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі ёсць два планы. Першы – замацаванне ў беларускім заканадаўстве пэўных норм ЕПВА, і гэты працэс рэгламентуецца абавязацельствамі па Дарожнай карце, якія Беларусь падпісала ў 2015 годзе. Гэта вельмі канкрэтны дакумент, там пералічваюцца заканадаўчыя акты ЕПВА, якія павінны быць уклчаны ў наша нацыянальнае заканадаўства. Другі план – акадэмічная практыка, якая ўлічвае каштоўнасці і нормы Балонскага працэсу.

Адносна імплементацыі нарматыўных актаў у заканадаўства мінулы год вялікіх дасягненняў не прынёс. Паводле ацэнкі нашых экспертаў, узровень рэалізацыі Дарожнай карты складае каля 9%. Гэта вельмі нізкі паказчык, і застаецца адзін год, каб завяршыць гэты працэс. Летась распрацоўвалі новую рэдакцыю Кодэкса аб адукацыі, і было вельмі шмат спадзяванняў, што ў ёй адлюструюцца патрабаванні Дарожнай карты. Але, паводле інфармацыі, якую мы маем, вялікіх падстаў для аптымізму няма.

Што да акадэмічнага жыцця, то, паводле звестак нашага маніторынгу, акадэмічныя супольнасці летась былі фактычна ізаляваныя ад абавязацельстваў Дарожнай карты, увесь год назіраўся нізкі ўзровень інфармацыйнай адкрытасці. Але варта зазначыць, што напрыканцы года Міністэрства адукацыі стала дэманстраваць большую адкрытасць і гатоўнасць абмяркоўваць змены.

– У чым гэта праявілася?

– У кастрычніку адбыўся вельмі прадуктыўны круглы стол, падчас якога міністр адукацыі, намеснік міністра, кіраўнікі дэпартаментаў вельмі адкрыта казалі пра тое, што павінна быць зроблена. Прычым на круглым стале маглі прысутнічаць не толькі чыноўнікі, але і акадэмічная супольнасць, і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. Міністр Жураўкоў падчас пасяджэння адкрыта заявіў, што ў беларускай вышэйшай адукацыі няма ніякай будучыні, апроч як у Балонскім працэсе. Гэта было сказана на фоне шматлікіх заяў кіраўніка краіны аб сумневах у карысці Балонскага працэсу. Было сказана, што патрабуецца сур’ёзнае абнаўленне заканадаўства і гаворка павінна ісці не аб дапаўненнях у Кодэкс аб адукацыі, а аб новай рэдакцыі. Таксама міністр казаў, што ў імплементацыі Дарожнай карты зроблена яшчэ вельмі мала. Такая адкрытасць і самакрытычнасць нараджала пазітыўныя чаканні, якія, на жаль, змяніліся сумневамі ў сувязі з прызначэннем новага міністра, у якога няма не тое што акадэмічнага бэкграўнду, але і досведу, які б дапамог вырашаць пытанні мадэрнізацыі вышэйшай школы. У яго няма нават вучонай ступені. З іншага боку, гэта не з’яўляецца прысудам і пакуль яшчэ рана казаць, што гэта кансерватыўны рэванш, які заблакуе мадэрнізацыю вышэйшай адукацыі ў Беларусі. Але перасцярогі небеспадстаўныя, тым больш, што такая змена кіраўніцтва Міністэрства адукацыі ў крытычны перыяд не будзе спрыяць павышэнню тэмпаў рэфармавання.

– Тым не менш, новы год пачаўся з пэўных рэформ: на днях стала вядома пра змены ў правілах прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Што гэта значыць?

– Гэта рэформы, якія былі даўно запланаваныя. Але ў вылядзе ўказу яны аформленыя са спазненнем, бо да ўступнай кампаніі засталося няшмат часу. Змены працуюць на такую дэмакратычую каштоўнасць, як даступнасць вышэйшай адукацыі. Хаця ва ўмовах Беларусі патрэбы ў гэтым няма: у нас і так вышэйшая адукацыя звышдаступная. У аснове пашырэння даступнасці не ў апошнюю чаргу ляжыць клопат кіраўнікоў вну за запаўняльнасць першых курсаў. Што да якасці адукацыі, то такія крокі ёй не спрыяюць.

Варта звярнуць увагу на праблему размеркавання выпускнікоў. У снежні выйшла пастанова Савета міністраў, якая крыху змяніла парадак разліку кампенсацыі выдаткаў за адукацыю. Інакш кажучы, вызваленне ад працоўнага рабства, якое прадугледжвае размеркаванне, стала крыху танней, адсоткаў на 20. Гэта наўрад ці можна назваць сур’ёзнай рэформай, але, прынамсі, нясе палёгку тым, хто не хацеў бы падпарадкоўвацца гэтаму закону ва ўмовах, калі механізм размеркавання ўжо не працуе і становіцца крайняй формай крывадушша.

Але ў прэзідэнцкім указе, які выйшаў днямі, ёсць і норма, якая супярэчыць Балонскаму працэсу. Мы павінны перагледзець сістэму размеркавання і ліквідаваць яе ў тым выглядзе, у якім яна існуе. Але паводле ўказу тыя, хто паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці пасля профільных класаў без экзаменаў, павінны адпрацаваць па размеркаванні пяць год і больш. Іншымі словамі, “купіць” паступленне без экзаменаў на незапатрабаваную спецыяльнасць коштам пяцігадовага. Норма пяцігатовага “запрыгоньвання” выглядае абсурднай на фоне сітуацыі на рынку працы і абавязацельстваў Беларусі перагледзець сістэму размеркавання.

– Як гэта суаднесці з апошнім, крытычным годам рэалізацыі Дарожнай карты?

– Мяркуючы па тым, што адбываецца, ёсць падставы лічыць, што Дарожная карта ў асноўным не будзе выканана. Я чакаю, што яе рэалізацыя будзе на ўзроўні 20%.

Сёння перад беларускімі ўладамі і нашымі еўрапейскімі партнёрамі трэба ставіць пытанне, што рабіць ва ўмовах хранічнага невыканання абавязацельстваў. Гэта шкодзіць рэпутацыі Беларусі, і не толькі вышэйшай адукацыі. Пры гэтым вышэйшае палітычнае кіраўніцтва робіць нямала для таго, каб абавязацельствы не выконваліся, прынамсі, матывацыі да іх выканання мы не чуем.

– Якія планы ў Грамадскага Балонскага камітэту на гэты год?

– Мы будзем працягваць маніторынг. Ёсць міжнародная балонская працоўная група, якая падрыхтуе справаздачу аб выкананні Беларуссю абавязацельстваў Дарожнай карты. Да кожнага пасяджэння групы мы рыхтуем даклад. Палітычныя ж рашэнні фармальна будуць прымацца на Саміце міністраў адукацыі ў траўні 2018 года ў Францыі.

Цікаўнасць да Балонскага працэсу знізілася, і зразумела, чаму – бо нічога не мяняецца. Часам адміністрацыі вну свядома ці не дыскрэдытуюць Балонскі працэс, спісваючы на яго павелічэнне папяровай працы і ўсе іншыя няшчасці. З іншага боку, і выкладчыкі, і студэнты адлучаныя ад інфармацыі. Нават 628 загад, які нібыта імплементуе ў нацыянальнае заканадаўства нормы Дарожнай карты, адсутнічае ў публічным доступе. На ўзроўні вну ігнаруецца норма, замацаваная Мінадукацыі, каб на сайтах навучальных устаноў зрабіць старонкі, прысвечаныя Балонскаму працэсу. У гэтых умовах на ўзроўні студэнтаў, выкладчыкаў, бацькоў нічога, апроч расчаравання, не праяўляецца.

– Як грамадства можа паўплываць на сітуацыю?

– Грамадства – гэта людзі, зацікаўленыя ў працэсе. Але паколькі яны адлучаныя ад інфармацыі, іх голас не ўлічваецца. Трэба іх мабілізаваць, вылучыць патрабаванне, каб бачанне грамадства ўлічвалася ў заканадаўстве. Але працадаўчы маўчаць, студэнты запалоханыя рэпрэсіямі, бацькі ўвогуле не разумеюць, што адбываецца. Грамадзянская супольнасць спрабуе нешта рабіць, але гэтага недастаткова, каб працэс ішоў прадуктыўна.

Другие новости раздела «Болонский процесс»

У Беларусі адзін працадаўца – дзяржава (ФОТА)
У Беларусі адзін працадаўца – дзяржава (ФОТА)
Якія рычагі, апроч адміністратыўных, можна выкарыстоўваць для павышэння шанцаў працаўладкавання выпускнікоў?
Уладзімір Дунаеў: Беларусь у Балонскім працэсе ўратуе грамадскі і міжнародны кантроль
Уладзімір Дунаеў: Беларусь у Балонскім працэсе ўратуе грамадскі і міжнародны кантроль
Наша краіна да цяперашняга часу павінна была выканаць абавязацельствы, якія ўзяла на сябе, далучыўшыся да Балонскага працэсу. Аднак улады не змаглі нават наблізіцца да выканання іх пераважнай часткі.
Андрэй Ягораў: Беларусь можа апынуцца ў “статку чорных авечак”
Андрэй Ягораў: Беларусь можа апынуцца ў “статку чорных авечак”
Незалежныя эксперты па маніторынгу Балонскага працэса бачаць сэнс у працягу Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі для нашай краіны, але з узмацненнем яе ўмоваў.
Што не так у Беларусі з акадэмічнымі свабодамі і правамі студэнтаў?
Што не так у Беларусі з акадэмічнымі свабодамі і правамі студэнтаў?
Балонскія каштоўнасці ў нашай краіне не спяшаюцца рэалізаваць, а ўсё, што зроблена ў рэфармаванні сістэмы адукацыі, паступова пераўтвараецца ў анахранізм.
Эксперты: Беларусізацыя адукацыі неабходна, але яна не павінна пераўтварыцца ў карыкатуру
Эксперты: Беларусізацыя адукацыі неабходна, але яна не павінна пераўтварыцца ў карыкатуру
Мова – гэта палітычная прылада, яна кіруе палітычнай прасторай. І калі гэтая прастора не запоўнена сваёй мовай, яна будзе запоўнена чужой.
Уладзімір Дунаеў: Наша краіна пакуль адстае нават ад адсталых
Уладзімір Дунаеў: Наша краіна пакуль адстае нават ад адсталых
Імплементацыя Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі ўступае ў сваю крытычную фазу.
Уладзімір Дунаеў: Дарожная карта ў сферы  вышэйшай адукацыi можа не быць выканана
Уладзімір Дунаеў: Дарожная карта ў сферы вышэйшай адукацыi можа не быць выканана
Для мабілізацыі адукацыйных рэформ у Беларусі неабходна, каб загучаў голас грамадскасці.
Святлана Мацкевіч: Хутчэй за ўсё, Беларусь будзе працягваць імітаваць Балонскі працэс
Святлана Мацкевіч: Хутчэй за ўсё, Беларусь будзе працягваць імітаваць Балонскі працэс
Да завяршэння тэрміну імплементацыі Дарожнай карты ў рамках Балонскага працэсу ў Беларусі застаецца паўтара года, але значнага прасоўвання ў гэтым пытанні эксперты не назіраюць.
Уладзімір Дунаеў: За мяжой вучацца 30 000 беларусаў, але палова з іх – у Расіі
Уладзімір Дунаеў: За мяжой вучацца 30 000 беларусаў, але палова з іх – у Расіі
У межах Тыдня студэнта сябра Грамадскага Балонскага камітэту Уладзімір Дунаеў выступіў з адкрытай лекцыяй і распавёў пра доўгі шлях Беларусі ў Балонскі працэс.
Ян Садлак: В имплементации Болонской дорожной карты должны быть задействованы все игроки
Ян Садлак: В имплементации Болонской дорожной карты должны быть задействованы все игроки
Сегодня высшее образование не приемлет систему ручного управления, подчеркивает европейский эксперт, профессор Ян Садлак, один из участников становления Болоноского процесса.
Гражданское общество готово стать полноценным участником реформирования высшего образования
Гражданское общество готово стать полноценным участником реформирования высшего образования
В Минске проходит представительная конференция «Общественное участие в модернизации высшей школы: роль ГО в имплементации Дорожной карты реформирования высшего образования Беларуси».
Балонскі працэс – “тэст на адэкватнасць” для ўзаемадзеяння з Еўразвязам
Балонскі працэс – “тэст на адэкватнасць” для ўзаемадзеяння з Еўразвязам
Эксперты адзначаюць замарожванне рэформ і адкат у працэсе імплементацыі Дарожнай карты.
Уладзімір Дунаеў: Тое, што цяпер адбываецца з Дарожнай картай, можна назваць сабатажам
Уладзімір Дунаеў: Тое, што цяпер адбываецца з Дарожнай картай, можна назваць сабатажам
Рэфармаваць сістэму вышэйшай адукацыі Беларусь пакуль што, мякка кажучы, не спяшаецца, а на пасяджэнні маніторынгавай групы па гэтым пытанні ўмудрылася яшчэ і аскандаліцца.
Як у Мінску 35 гадоў таму студэнты пацярпелі за свае правы
Як у Мінску 35 гадоў таму студэнты пацярпелі за свае правы
Бяскрыўднае святкаванне Дня філосафа ў 1981 годзе прывяло да рэпрэсій і смерці аднаго з удзельнікаў.
Размеркаванне: заканадаўства не ведаюць ні студэнты, ні адміністрацыі ВНУ?
Размеркаванне: заканадаўства не ведаюць ні студэнты, ні адміністрацыі ВНУ?
На сённяшні дзень з усіх краін былога Савецкага Саюза толькі ў Беларусі дзейнічае сістэма размеркавання пасля вучобы на бюджэце.
У Беларусі зафіксавана 120 выпадкаў ціску на студэнтаў
У Беларусі зафіксавана 120 выпадкаў ціску на студэнтаў
Ціск, запалохванне, рэпрэсіі, закрытасць – гэта пакуль што, на жаль, тыя з’явы, якія адзначаюць эксперты ў сферы рэалізацыі праграмы Балонскага працэсу ў Беларусі.
Уладзімір Дунаеў: Мы з’яўляемся сведкамі таго, як парушаюцца акадэмічныя каштоўнасці
Уладзімір Дунаеў: Мы з’яўляемся сведкамі таго, як парушаюцца акадэмічныя каштоўнасці
Заўтра, 27 студзеня, Грамадскі Балонскі камітэт збіраецца прадставіць сваю справаздачу аб маніторынгу ў сферы адукацыі з моманту ўмоўнага прыняцця Беларусі ў Балонскі працэс да канца 2015 года.
Павел Терешкович: Беларусские власти отказываются повышать уровень автономии университетов
Павел Терешкович: Беларусские власти отказываются повышать уровень автономии университетов
Желание власти контролировать процессом назначения руководства учреждений высшего образования препятствует выполнению дорожной карты Болонского процесса.
Владимир Дунаев: Беларусские вузы продолжают находиться в закрытом академическом пространстве
Владимир Дунаев: Беларусские вузы продолжают находиться в закрытом академическом пространстве
Продвижение академических свобод остается проблемным местом на пути выполнения Беларусью Дорожной карты Болонского процесса.
Беларуские власти продолжают наступление на свободу и права академического сообщества
Беларуские власти продолжают наступление на свободу и права академического сообщества
Общественный Болонский комитет констатирует отсутствие прогресса в имплементации Дорожной карты реформирования высшего образования Беларуси в части фундаментальных академических ценностей.
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.