Рэфармаваць сістэму вышэйшай адукацыі Беларусь пакуль што, мякка кажучы, не спяшаецца, а на пасяджэнні маніторынгавай групы па гэтым пытанні ўмудрылася яшчэ і аскандаліцца.
Наперад у мінулае
15 траўня мінуў год, як нашу краіну ўмоўна прынялі ў Балонскі працэс. Галоўная ўмова заключаецца ў імплементацыі Дарожнай карты, дапамагаць нам у гэтым заклікана спецыяльна створаная маніторынгавая група. А Грамадскі Балонскі камітэт і камісія Беларускай нацыянальнай платформы з боку незалежных экспертаў рыхтуюць справаздачы аб тым, як выконваюцца пункты Дарожнай карты. Першы такі даклад быў прадстаўлены паўгода таму і ахопліваў перыяд з чэрвеня па снежань 2015 года, другая справаздача, апублікаваная нядаўна, закранае час са студзеня па травень 2016.
– Сітуацыя пагоршылася ў параўнанні з першым паўгоддзем. Мы фіксуем кансерватыўны рэванш, які ў многім звязаны з пэўнай рэакцыяй вышэйшага кіраўніцтва, – распавёў Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” прафесар, сябра Грамадскага Балонскага камітэтуУладзімір Дунаеў.
Ён звярнуў увагу на двухсэнсоўныя і даволі негатыўныя рэплікі з боку прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі адносна Балонскага працэсу падчас Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. А пасля нарады ў кіраўніка краіны першага красавіка з удзелам міністра адукацыі і і віцэ-прэм’ера стала вядома, што прапановы ўнясення зменаў у Кодэкс аб адукацыі адпраўлены на дапрацоўку.
Па словах Уладзіміра Дунаева, станоўчыя змены ёсць хіба што ў дзяржпраграме “Адукацыя і моладзевая палітыка” на 2016 – 2020 гады. У той жа час, мяркуе эксперт, спасылаючыся на аўтараў праграмы, у будучыні яна можа быць скарэктавана з эканамічных, палітычных і іншых прычын.
Акрамя адсутнасці палітычнай падтрымкі, існуе яшчэ адзін істотны “тормаз” у правядзенні адукацыйных рэформ.
– Спробы рэфармаваць заканадаўства ў бок Дарожнай карты часта блакуюцца тым, што супярэчаць нормам сумежнага заканадаўства, скажам, працоўнага ці іншага. Напрыклад, першы пункт Дарожнай карты – стварэнне нацыянальнай рамкі кваліфікацый (НРК), фактычна, змена адносін паміж адукацыяй і рынкам працы. Гэта механізм, які дазваляе працадаўцу ўдзельнічаць у кантролі і кіраванні якасцю падрыхтоўкі спецыялістаў. Аднак адпаведных зменаў няма ў Працоўным кодэксе, а без гэтага немагчыма замацаваць НРК у адукацыйным заканадаўстве.
Падобная праблема ўзнікае і ў пытаннях акадэмічнай мабільнасці выкладчыкаў і студэнтаў: перашкоды гэтаму ўтрымлівае заканадаўства аб супрацьдзеянні гандлю людзьмі. Таму неабходна праводзіць працу не на ўзроўні Мінадукацыі, а на ўзроўні ўраду.
Рэпутацыя пад пагрозай
Станоўчых зменаў не назіраецца не толькі на заканадаўчым узроўні, але і на практычным. Сярод праблем сябра Грамадскага Балонскага камітэту адзначае ўсю тую ж нетранспарэнтнасць, іншымі словамі, інфармацыйную закрытасць дзеянняў Міністэрства адукацыі, парушэнні акадэмічных нормаў, рэпрэсіі і дыскрымінацыю незалежных студэнцкіх арганізацый.
– Ёсць невялікія зрухі, якія міністэрства стараецца прадставіць як прасоўванне ў межах Дарожнай карты. У прыватнасці, крыху пашыраецца акадэмічная аўтаномія ВНУ, але 50% свабоды ВНУ у змесце навучальных планаў – гэта яшчэ не аўтаномія, – зазначыў эксперт.
Няма нават намёкаў на выкананне рэкамендацый Савета Еўропы наконт акадэмічных каштоўнасцяў па абавязацельствах Дарожнай карты, перакананы Уладзімір Дунаеў.
Яшчэ адна праблема – самаўпраўства на месцах, якое вядзе да таго, што ні бюракратыя, ні акадэмічная супольнасць не гараць жаданнем праводзіць рэформы. Нярэдка назіраюцца спробы дыскрэдытаваць Балонскі працэс у вачах студэнцтва і выкладчыцкага корпусу пры дапамозе лішняй “папяровай” працы і дадатковых абмежаванняў, што само па сабе выключана, такога ў Балонскім працэсе не можа быць.
– Насамрэч сказаць, што ўсе прагнуць пераменаў было б вялікай памылкай, – справядліва зазначыў эксперт, – але асноўная перашкода звязана не з гэтым, а з тым, што ў Беларусі існуе свая нацыянальная сістэма каштоўнасцяў, у тым ліку акадэмічных, якія не маюць ніякіх адносін да еўрапейскіх. Гэтыя самабытна-выродлівыя арыентыры заключаюцца ў палітычнай лаяльнасці выкладчыкаў і студэнтаў і кіравальнасці сістэмай. А гэта прамая супрацьлегласць аўтаномнасці ўніверсітэтаў і акадэмічным свабодам.
Каб ажыццявіць адукацыйныя рэформы, патрэбна моцная палітычная матывацыя. Бо іх правядзенне ў пэўным сэнсе будзе сведчыць пра сур’ёзнасць намераў нашай краіны ў адносінах з Еўропай. Па сутнасці, Дарожная карта – гэта адзіная праграма рэформаў, узгодненая з ёй.
– Калі беларуская сістэма рэформаў не працуе, гэта з’яўляецца сведчаннем таго, што Беларусь увогуле недагавораздольная. Бо калі вы не выконваеце абавязацельствы, дзе гарантыя, што ў іншых выпадках вы будзеце гэта рабіць? Насамрэч гэта сур’ёзная пагроза рэпутацыі, – падсумаваў суразмоўца.
Эксперты ўхваляюць?..
Самае дзіўнае ў гэтай сітуацыі тое, што гвалтоўна Беларусь у Балонскі працэс ніхто не цягне. І еўрапейскім партнёрам пакуль складана зразумець, што з гэтым рабіць, нягледзячы на ўсю іх гнуткасць і лаяльнае стаўленне да нашай краіны праз складанасці рэфармавання. Пакуль што яны могуць толькі складаць справаздачы – вось, напрыклад, літаральна днямі ў Мінск упершыню прыязджала маніторынгавая група ад краін Балонскага працэсу. Яна складаецца з прадстаўнікоў розных еўрапейскіх краін, у асноўным ад міністэрстваў адукацыі, у тым ліку і беларускага. Зрэшты, іх прысутнасць на сустрэчы адзначылася даволі красамоўным выпадкам.
– Прадстаўнік нямецкага Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі спрабаваў іх нейкім чынам заахвоціць каментаваць тое, што гаварылі пра Дарожную карту прадстаўнікі грамадскай супольнасці, але чыноўнікі захоўвалі маўчанне, і гэта выглядала досыць сімвалічна. Праўда, удзельнікі маніторынгавай групы нібыта дамовіліся з афіцыйнымі беларускімі прадстаўнікамі, што тыя будуць публікаваць свае справаздачы. Гэта тое, чаго мы так доўга дамагаліся, бо ва ўмовах нетранспарэнтнасці любая ацэнка можа быць не зусім дакладнай.
Апроч пералічаных асоб на сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі Еўрапейскага саюза студэнтаў, Рады Еўропы, Еўрапейскай камісіі.
– Праца еўрапейскіх экспертаў прадугледжвала пэўную парытэтнасць: яны сустракаліся і з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Мы прэзентавалі сваю справаздачу, пры гэтым паставілі шэраг сур’ёзных пытанняў, у прыватнасці, што будзе, калі Беларусь не выканае Дарожную карту, якія санкцыі тут магчымыя? Якія могуць быць далейшыя крокі з улікам умоўнасці прыёму Беларусі ў Балонскі працэс? Ці магчыма выключэнне нашай краіны з Балонскага працэсу? Адказ, вядома, быў дастаткова абцякальны, і гэта цалкам зразумела, бо фармуляваць палітычныя рашэнні – прэрагатыва Саміта міністраў адукацыі краін Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (ЕПВА). Яны прымалі Беларусь умоўна, яны будуць ацэньваць вынікі працы па Дарожнай карце. Гэта абсалютна новы досвед, таму ніякіх механізмаў пакуль ніхто не распрацаваў, – патлумачыў Уладзімір Дунаеў.
А маніторынгавая група можа толькі аказваць сваю падтрымку там, дзе беларускі бок можа яе прыняць.
– Не абыйшлося без скандалу: маніторынгавай групе быў прадстаўлены матэрыял БЕЛТА, дзе было сказана, што еўрапейскія эксперты ўхваляюць сістэму абавязковага размеркавання ў Беларусі. Для саміх экспертаў гэта быў шок.
Зрэшты, дадаў Уладзімір Дунаеў, асаблівых ілюзій адносна Беларусі ў еўрапейскіх калег няма. Ацэнку беларускай сітуацыі можна будзе пачуць на Саміце міністраў адукацыі, які пройдзе ў 2018 годзе.
– У цэлым тое, што цяпер адбываецца з Дарожнай картай, можна назваць сабатажам. І пакуль палітычная пазіцыя кіраўніцтва краіны не зменіцца, ніякія заканадаўчыя меры Міністэрства адукацыі нічога не зменяць, – мяркуе прафесар.
Наша краіна да цяперашняга часу павінна была выканаць абавязацельствы, якія ўзяла на сябе, далучыўшыся да Балонскага працэсу. Аднак улады не змаглі нават наблізіцца да выканання іх пераважнай часткі.
Незалежныя эксперты па маніторынгу Балонскага працэса бачаць сэнс у працягу Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі для нашай краіны, але з узмацненнем яе ўмоваў.
Балонскія каштоўнасці ў нашай краіне не спяшаюцца рэалізаваць, а ўсё, што зроблена ў рэфармаванні сістэмы адукацыі, паступова пераўтвараецца ў анахранізм.
Да завяршэння тэрміну імплементацыі Дарожнай карты ў рамках Балонскага працэсу ў Беларусі застаецца паўтара года, але значнага прасоўвання ў гэтым пытанні эксперты не назіраюць.
У межах Тыдня студэнта сябра Грамадскага Балонскага камітэту Уладзімір Дунаеў выступіў з адкрытай лекцыяй і распавёў пра доўгі шлях Беларусі ў Балонскі працэс.
Сегодня высшее образование не приемлет систему ручного управления, подчеркивает европейский эксперт, профессор Ян Садлак, один из участников становления Болоноского процесса.
В Минске проходит представительная конференция «Общественное участие в модернизации высшей школы: роль ГО в имплементации Дорожной карты реформирования высшего образования Беларуси».
Рэфармаваць сістэму вышэйшай адукацыі Беларусь пакуль што, мякка кажучы, не спяшаецца, а на пасяджэнні маніторынгавай групы па гэтым пытанні ўмудрылася яшчэ і аскандаліцца.
Ціск, запалохванне, рэпрэсіі, закрытасць – гэта пакуль што, на жаль, тыя з’явы, якія адзначаюць эксперты ў сферы рэалізацыі праграмы Балонскага працэсу ў Беларусі.
Заўтра, 27 студзеня, Грамадскі Балонскі камітэт збіраецца прадставіць сваю справаздачу аб маніторынгу ў сферы адукацыі з моманту ўмоўнага прыняцця Беларусі ў Балонскі працэс да канца 2015 года.
Желание власти контролировать процессом назначения руководства учреждений высшего образования препятствует выполнению дорожной карты Болонского процесса.
Общественный Болонский комитет констатирует отсутствие прогресса в имплементации Дорожной карты реформирования высшего образования Беларуси в части фундаментальных академических ценностей.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
Противники режима Лукашенко численно превосходят его сторонников, но первые атомизированы, у них нет централизации и нет общего понимая направления действий.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.