Четверг 21 ноября 2024 года | 18:06
  • бел / рус
  • eng

Размеркаванне: заканадаўства не ведаюць ні студэнты, ні адміністрацыі ВНУ?

06.04.2016  |  Болонский процесс   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Размеркаванне: заканадаўства не ведаюць ні студэнты, ні адміністрацыі ВНУ?

На сённяшні дзень з усіх краін былога Савецкага Саюза толькі ў Беларусі дзейнічае сістэма размеркавання пасля вучобы на бюджэце.

Што робяць выпускнікі, якія не хочуць адпрацоўваць размеркаванне пасля вучобы? Правільна, плацяць дзяржаве 123 мільёны, і не адпрацоўваюць. Альбо “не даязджаюць” да месца размеркавання, і тады ім усё роўна даводзіцца выплачваць грошы, але ўжо праз суд. Самыя разумныя шукаюць шчыліны ў заканадаўстве, ці ходзяць на спецыялізаваныя трэнінгі. Такія, напрыклад, ладзіць Брацтва арганізатараў студэнцкага самакіравання (БАСС). Арганізацыя дапамагае студэнтам знайсці працу, заняцца прадпрымальніцтвам, а таксама праводзіць для ўсіх зацікаўленых кансультацыі па размеркаванні.

“Студэнты інфантыльныя ў абароне сваіх правоў”

– Мы не адказваем на пытанне “Як “адкасіць” ад размеркавання?”, – папярэдзіла журналіста Службы інфармацыі “ЕўраБеларусі” старшыня БАСС, юрыст Крысціна Мурашова, пакуль слухачы збіраюцца на кансультацыю. – У цэлым у заканадаўстве па гэтым пытанні ёсць прабелы. Гэта звязана з эканамічнай сітуацыяй і са зменамі на рынку працы, таму знайсці такую магчымасць можна. Але наша дзейнасць накіравана на вырашэнне канкрэтных праблем.

Сярод такіх праблем, па словах Крысціны, тое, што нярэдка студэнты ўвогуле не ведаюць, чым з’яўляецца размеркаванне, альбо як скласці індывідуальную заяўку на размеркаванне ад прадпрыемства, ці маюць пытанні па пераразмеркаванні. Часцей за ўсё выпускнікоў хвалюе, як застацца працаваць у пэўным рэгіёне, паступіць у магістратуру за мяжу.

– Часта не задавальняюць заяўкі на размеркаванне, калі выпускнік не мае рэгістрацыі ў пэўным рэгіёне (дыскрымінацыя па месцы жыхарства). Але паводле працоўнага заканадаўства забаронена дыскрымінацыя па месцы прапіскі, і чалавеку не могуць адмовіць у прыёме на працу толькі таму, што ён не прапісаны ў гэтай мясцовасці.

Адной з праблем, па словах Крысціны Мурашовай, з’яўляецца і тое, што вельмі рэдка з універсітэтаў тэлефануюць, каб даведацца, як уладкаваўся малады спецыяліст на працы па размеркаванні.

– Чамусьці ёсць тэндэнцыя, што самі будучыя выпускнікі баяцца звяртацца ва ўніверсітэты па пытаннях размеркавання. Студэнты ўспрымаюць дэканат варожа, хаця там, наадварот, павінны дапамагаць. Сутыкаемся з тым, што студэнты праяўляюць інфантыльнасць у абароне сваіх правоў. Нават пры магчымасці прынесці індывідуальную заяўку на размеркаванне не ўсе ёй карыстаюцца.

Па словах старшыні БАСС, многія ўспрымаюць размеркаванне як “працоўную павіннасць” ці “вяроўку на шыю”, чым як магчымасць знайсці добрую працу па спецыяльнасці. Няма разумення таго, што з гэтай сітуацыі можна атрымаць пэўную выгаду для сябе.

Хаця былі выпадкі, калі выпускнікі даходзілі да суда (праўда, нячаста, бо гэта звязана з істотнымі фінансавымі выдаткамі), пацвярджалі факты парушэння працоўнага заканадаўства і пераразмяркоўваліся.

А вось пазбегнуць размеркавання, паступіўшы вучыцца за мяжой, усё адно не ўдасца.

– У вас ёсць магчымасць адтэрмінаваць размеркаванне, толькі калі вы ідзяце на больш высокую ступень адукацыі на дзённае бюджэтнае аддзяленне ў Рэспубліцы Беларусь. Замежжа тут, як бачыце, не прадугеджана. Магчымы варыянт паступіць у беларускі ўніверсітэт, а затым па абмене перавесціся ў тую замежную ВНУ, з якой у вашага ўніверсітэта заключана дамова. Але праблема ў тым, што дзяржавай гэты тэрмін абмежаваны годам. А вучоба ў магістратуры за мяжой, на жаль, даўжэйшая. І хоць мы далучыліся да Балонскага працэсу, пакуль ніякіх стандартаў па гэтых абменах не прадугледжана.

Крысціна Мурашова раіць выпускнікам найперш спрабаваць вырашаць пытанні, звязаныя з размеркаваннем, у дэканаце. Апроч таго, не лішнімі будуць веданне законаў і ўласная ініцыятыва ў пошуку добрага месца для першай працы.

“Ніколі не было, каб настолькі татальна не хапала заявак”

Пакуль гутарым з Крысцінай, у офісе арганізацыі збіраецца з паўтара дзясятка студэнтаў старшых курсаў сталічных ВНУ, ёсць і тыя, хто ўжо адпрацоўвае размеркаванне, але хацеў бы працягнуць вучобу за мяжой. На пытанні прысутных сёння, апроч Крысціны, адказвае студэнт гістфака БДУ Дзмітрый Варнашоў. Ён гаворыць, што хацеў дапамагаць выпускнікам разбірацца ў юрыдычных момантах, гэта вельмі карысны досвед юрыдычнай практыкі. Да таго ж сам сканчвае сёлета ўніверсітэт, і таму веды па размеркаванні яму вельмі спатрэбіліся.

Кансультант спытаў у прысутных, ці было ў іх ужо папярэдняе размеркаванне. Студэнты адказалі, што было, але неяк дзіўна: хутчэй, адміністрацыі ВНУ хацелі даведацца, хто ўжо сам знайшоў сабе месца дя адпрацоўкі.

– Пра папярэдняе размеркаванне ў заканадаўстве нічога не сказана, але вы маеце рацыю: яго праводзяць для таго, каб высветліць, што выпускнікі знайшлі самі.

Па просьбах слухачоў Дзмітрый тлумачыць, якім чынам задавальняюцца заяўкі.

– Ёсць такое паняцце як базавая арганізацыя. Напрыклад, калі вы навучаецеся па спецыяльнасці “прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва”, асноўным заказчыкам універсітэта на вашу спецыяльнасць будзе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. І яго заяўкі будуць задавальняцца ў першую чаргу, бо гэта базавая арганізацыя. Калі такіх арганізацый некалькі, то задавальняць іх заяўкі будуць у залежнасці ад таго, хто раней заключыў дамову аб супрацоўніцтве з універсітэтам. Астатнія заяўкі будуць задавальняць у другую чаргу.

Студэнты цікавяцца, ці можна размяркоўвацца ў прыватныя арганізацыі (па іх словах, у адных ВНУ кажуць, што такіх заявак увогуле не прымаюць, у другіх прымаюць, але задавальняць не спяшаюцца). Крысціна Мурашова тлумачыць схему:

– ВНУ з’яўляецца дзяржаўнай структурай. У камісіі, у асноўным, сядзяць дзяржслужачыя. Заказчыкамі кадраў часцей за ўсё з’яўляюцца дзяржарганізацыі. Вы самі разумееце, што дзяржава больш хоча задаволіць свае інтарэсы, чым інтарэсы выпускніка.

Па словах Крысціны, існуе негалосная градацыя: любая базавая арганізацыя – гэта №1 у чарзе на задавальненне заявак. Далей ідуць дзяржаўныя структуры (РУП/КУП/ААТ). А далей – ЗАТ, ТАА, СТАА, замежныя прадпрыемствы, ІП. Ці шмат заявак дойдзе да апошняга ўзроўню?.. Дарэчы, калі вы ІП, то не можаце заключыць працоўную дамову самі з сабой, таму размеркаванне на ўласнае прадпрыемства па законе немагчыма. Затое цалкам законнай будзе лічыцца адпрацоўка на 0,1 стаўкі.

Падчас кансультацыі высветлілася, што сёлета ў некаторых ВНУ на сотню выпускнікоў прыходзіць да дзясятка заявак. У сувязі з гэтым многія спадзяюцца атрымаць вольны дыплом.

– Зразумейце, ёсць пэўныя катэгорыі, якім выдаюць свабодныя дыпломы. Але ў вашай сітуацыі вам іх не дадуць. Увогуле, цяпер вельмі складана казаць, бо яшчэ ніколі не было, каб настолькі татальна не хапала заявак, – заўважыла Крысціна Мурашова.

Адна са студэнтак заявіла, што ў яе ВНУ мінулагодніх выпускнікоў пры недахопе заявак адправілі ў... магістратуру. Дарэчы, высветлілася, што магістратура не абароніць ад размеркавання: хіба што пасля яе трэба адпрацаваць адзін год па магістранцкай спецыяльнасці.

Як высветлілася падчас размовы, ва ўніверсітэтах не праводзяцца сустрэчы са студэнтамі старэйшых курсаў, не тлумачацца іх правы і абавязкі пры размеркаванні. Нярэдка нават у дэканаце не могуць уцямна адказаць на пытанні выпускнікоў. Таму не дзіўна, што апошнія імкнуцца пазбегнуць адпрацоўкі любымі спосабамі.

Калі рыхтаваўся гэты матэрыял, Крысціна Мурашова паведаміла, што сустрэчу па размеркаванні, на якую запрашаў прафкам Белдзяржуніверсітэта, адмянілі.

– Калі мы прыйшлі, арганізатары сказалі: “Сустрэча адмяняецца, размеркаванні ўжо прайшлі, ідзіце спраўджваць інфармацыю ў аддзел кадраў”. Хаця канчатковыя размеркаванні яшчэ не прайшлі.

Другие новости раздела «Болонский процесс»

У Беларусі адзін працадаўца – дзяржава (ФОТА)
У Беларусі адзін працадаўца – дзяржава (ФОТА)
Якія рычагі, апроч адміністратыўных, можна выкарыстоўваць для павышэння шанцаў працаўладкавання выпускнікоў?
Уладзімір Дунаеў: Беларусь у Балонскім працэсе ўратуе грамадскі і міжнародны кантроль
Уладзімір Дунаеў: Беларусь у Балонскім працэсе ўратуе грамадскі і міжнародны кантроль
Наша краіна да цяперашняга часу павінна была выканаць абавязацельствы, якія ўзяла на сябе, далучыўшыся да Балонскага працэсу. Аднак улады не змаглі нават наблізіцца да выканання іх пераважнай часткі.
Андрэй Ягораў: Беларусь можа апынуцца ў “статку чорных авечак”
Андрэй Ягораў: Беларусь можа апынуцца ў “статку чорных авечак”
Незалежныя эксперты па маніторынгу Балонскага працэса бачаць сэнс у працягу Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі для нашай краіны, але з узмацненнем яе ўмоваў.
Што не так у Беларусі з акадэмічнымі свабодамі і правамі студэнтаў?
Што не так у Беларусі з акадэмічнымі свабодамі і правамі студэнтаў?
Балонскія каштоўнасці ў нашай краіне не спяшаюцца рэалізаваць, а ўсё, што зроблена ў рэфармаванні сістэмы адукацыі, паступова пераўтвараецца ў анахранізм.
Эксперты: Беларусізацыя адукацыі неабходна, але яна не павінна пераўтварыцца ў карыкатуру
Эксперты: Беларусізацыя адукацыі неабходна, але яна не павінна пераўтварыцца ў карыкатуру
Мова – гэта палітычная прылада, яна кіруе палітычнай прасторай. І калі гэтая прастора не запоўнена сваёй мовай, яна будзе запоўнена чужой.
Уладзімір Дунаеў: Наша краіна пакуль адстае нават ад адсталых
Уладзімір Дунаеў: Наша краіна пакуль адстае нават ад адсталых
Імплементацыя Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі ўступае ў сваю крытычную фазу.
Уладзімір Дунаеў: Дарожная карта ў сферы  вышэйшай адукацыi можа не быць выканана
Уладзімір Дунаеў: Дарожная карта ў сферы вышэйшай адукацыi можа не быць выканана
Для мабілізацыі адукацыйных рэформ у Беларусі неабходна, каб загучаў голас грамадскасці.
Святлана Мацкевіч: Хутчэй за ўсё, Беларусь будзе працягваць імітаваць Балонскі працэс
Святлана Мацкевіч: Хутчэй за ўсё, Беларусь будзе працягваць імітаваць Балонскі працэс
Да завяршэння тэрміну імплементацыі Дарожнай карты ў рамках Балонскага працэсу ў Беларусі застаецца паўтара года, але значнага прасоўвання ў гэтым пытанні эксперты не назіраюць.
Уладзімір Дунаеў: За мяжой вучацца 30 000 беларусаў, але палова з іх – у Расіі
Уладзімір Дунаеў: За мяжой вучацца 30 000 беларусаў, але палова з іх – у Расіі
У межах Тыдня студэнта сябра Грамадскага Балонскага камітэту Уладзімір Дунаеў выступіў з адкрытай лекцыяй і распавёў пра доўгі шлях Беларусі ў Балонскі працэс.
Ян Садлак: В имплементации Болонской дорожной карты должны быть задействованы все игроки
Ян Садлак: В имплементации Болонской дорожной карты должны быть задействованы все игроки
Сегодня высшее образование не приемлет систему ручного управления, подчеркивает европейский эксперт, профессор Ян Садлак, один из участников становления Болоноского процесса.
Гражданское общество готово стать полноценным участником реформирования высшего образования
Гражданское общество готово стать полноценным участником реформирования высшего образования
В Минске проходит представительная конференция «Общественное участие в модернизации высшей школы: роль ГО в имплементации Дорожной карты реформирования высшего образования Беларуси».
Балонскі працэс – “тэст на адэкватнасць” для ўзаемадзеяння з Еўразвязам
Балонскі працэс – “тэст на адэкватнасць” для ўзаемадзеяння з Еўразвязам
Эксперты адзначаюць замарожванне рэформ і адкат у працэсе імплементацыі Дарожнай карты.
Уладзімір Дунаеў: Тое, што цяпер адбываецца з Дарожнай картай, можна назваць сабатажам
Уладзімір Дунаеў: Тое, што цяпер адбываецца з Дарожнай картай, можна назваць сабатажам
Рэфармаваць сістэму вышэйшай адукацыі Беларусь пакуль што, мякка кажучы, не спяшаецца, а на пасяджэнні маніторынгавай групы па гэтым пытанні ўмудрылася яшчэ і аскандаліцца.
Як у Мінску 35 гадоў таму студэнты пацярпелі за свае правы
Як у Мінску 35 гадоў таму студэнты пацярпелі за свае правы
Бяскрыўднае святкаванне Дня філосафа ў 1981 годзе прывяло да рэпрэсій і смерці аднаго з удзельнікаў.
Размеркаванне: заканадаўства не ведаюць ні студэнты, ні адміністрацыі ВНУ?
Размеркаванне: заканадаўства не ведаюць ні студэнты, ні адміністрацыі ВНУ?
На сённяшні дзень з усіх краін былога Савецкага Саюза толькі ў Беларусі дзейнічае сістэма размеркавання пасля вучобы на бюджэце.
У Беларусі зафіксавана 120 выпадкаў ціску на студэнтаў
У Беларусі зафіксавана 120 выпадкаў ціску на студэнтаў
Ціск, запалохванне, рэпрэсіі, закрытасць – гэта пакуль што, на жаль, тыя з’явы, якія адзначаюць эксперты ў сферы рэалізацыі праграмы Балонскага працэсу ў Беларусі.
Уладзімір Дунаеў: Мы з’яўляемся сведкамі таго, як парушаюцца акадэмічныя каштоўнасці
Уладзімір Дунаеў: Мы з’яўляемся сведкамі таго, як парушаюцца акадэмічныя каштоўнасці
Заўтра, 27 студзеня, Грамадскі Балонскі камітэт збіраецца прадставіць сваю справаздачу аб маніторынгу ў сферы адукацыі з моманту ўмоўнага прыняцця Беларусі ў Балонскі працэс да канца 2015 года.
Павел Терешкович: Беларусские власти отказываются повышать уровень автономии университетов
Павел Терешкович: Беларусские власти отказываются повышать уровень автономии университетов
Желание власти контролировать процессом назначения руководства учреждений высшего образования препятствует выполнению дорожной карты Болонского процесса.
Владимир Дунаев: Беларусские вузы продолжают находиться в закрытом академическом пространстве
Владимир Дунаев: Беларусские вузы продолжают находиться в закрытом академическом пространстве
Продвижение академических свобод остается проблемным местом на пути выполнения Беларусью Дорожной карты Болонского процесса.
Беларуские власти продолжают наступление на свободу и права академического сообщества
Беларуские власти продолжают наступление на свободу и права академического сообщества
Общественный Болонский комитет констатирует отсутствие прогресса в имплементации Дорожной карты реформирования высшего образования Беларуси в части фундаментальных академических ценностей.
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.