Да завяршэння тэрміну імплементацыі Дарожнай карты ў рамках Балонскага працэсу ў Беларусі застаецца паўтара года, але значнага прасоўвання ў гэтым пытанні эксперты не назіраюць.
На мінулым тыдні ў Берліне Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі сумесна з Фондам Бёля правялі круглы стол і шэраг экспертных сустрэч, прысвечаных развіццю Балонскага працэсу ў нашай краіне. Эксперты Грамадскага Балонскага камітэту разам з еўрапейскімі калегамі спрабавалі распрацаваць механізмы прасоўвання Беларусі па імплементацыі Дарожнай карты ў рамках Балонскага працэсу.
“Ужо цяпер неабходна думаць пра тое, што будзе праз год – паўтара, калі тэрмін імплементацыі Дарожнай карты скончыцца, – лічыць суразмоўца. – Хутчэй за ўсё, Беларусь будзе працягваць імітаваць Балонскі працэс”.
Што рабіць у гэтай сітуацыі, для спецыялістаў усё яшчэ застаецца пытаннем. У любым выпадку, рашэнне будзе прымацца ў Еўропе, і не вядома, наколькі фармальна будуць ацэньваць там наш "прагрэс" . У нашай краіны ёсць шэраг абавязацельстваў, і калі яна іх не выканае, а Еўропа гэта канстатуе, у Беларусі могуць з’явіцца сур’ёзныя праблемы.
“Балонскі працэс – адзіны на міжнародным узроўні працэс, дзе назіраецца партнёрства паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, – зазначае Святлана Мацкевіч. – Але гэты кейс дэманструе супярэчлівасць нашай краіны з Еўропай на каштоўнасным узроўні, і як вырашыць гэты канфлікт – пытанне, бо незразумела, як весці дыялог”.
Па словах Святланы Мацкевіч, існуе небяспека, што гэты дыялог можа адбыцца без удзелу грамадзянскай супольнасці, якая настойвае на вырашэнні праблемы ўнутры Беларусі. Урад Беларусi дэманструе схільнасць дзейнічаць толькі ў двухбаковым парадку з ЕС. Данесці гэты мэсэдж прадстаўнікі Грамадскага Балонскага камітэту спрабавалі падчас круглага стала ў Берліне.
“Еўрапейскія структуры могуць дапамагаць як з экспертнага боку, так і з боку арганiзацыi дыялогу ў якасцi пасярэднiка”, – лічыць Святлана Мацкевіч.
Эксперт Агенцтва гуманітарных тэхналогій звяртае ўвагу, што Балонскі працэс у Беларусі – не столькі адукацыйны, колькі палітычны праект, і гэта вылучае нас сярод іншых краін-удзельніц. Але пры дапамозе змястоўнага дыялогу ёсць магчымасць распаўсюдзіць гэтую мадэль і на іншыя сферы – сацыяльную, эканамічную.
“Нам адкрыта акно магчымасцяў, якое можна выкарыстаць эфектыўна, але ёсць небяспека, што яно не будзе выкарыстана”, – выражае заклапочанасць суразмоўца і дадае, што застаецца ўсяго 1,5 года, за якія яшчэ можна нешта зрабіць.
Святлана Мацкевіч распавяла, што з нямецкага боку беларускія ўдзельнікі сустрэч у Берліне атрымалі шмат парадаў адносна разгортвання Балонскага працэсу. Нават у Германіі ён ідзе не так хутка і гладка, як хацелася б. Бо мае адзін даволі спецыфічны нюанс: для далейшага развіцця неабходна пастаяннае “ўключэнне мазгоў”, рэфлексія адносна таго, як працэс ідзе. І гэта пры тым, што ў Германіі ўніверсітэты маюць аўтаномію і выкарыстоўваюць яе напоўніцу.
Яшчэ адна асаблівасць, якая вылучае Беларусь сярод іншых удзельнікаў Балонскага працэсу, заключаецца ў яго агульнай рамачнай устаноўцы. У Еўропе ён перадусім арыентаваны на рынак працы і накіраваны на тое, каб спецыялісты маглі адаптавацца і канкурыраваць у еўрапейскай прасторы.
“Мы ставім пытанне шырэй – што Балонскі працэс стварае дыскурс і нагоду для разгортвання палітычнай мадэлі. На постсавецкай прасторы адукацыя павінна арыентавацца на фармаванне мыслення, а не толькі на рынак працы. Мы мусім ажыццяўляць дэсаветызацыю ў сістэме адукацыі. Бо затарможаная дэсаветызацыя ў Беларусі замінае пачатку рэформ, яна замінае маладым кіраўнікам прымаць адэкватныя рашэнні. Таму спачатку неабходна падрыхтаваць чалавечы рэсурс, і пачынаць трэба не са студэнтаў, а з акадэмічнай супольнасці і ўпраўленцаў. І працэс гэты мусяць пачаць вядучыя ўніверсітэты краіны, замест таго, каб штампаваць спецыялістаў з дыпломамі па модных спецыяльнасцях”, – пераканана Святлана Мацкевіч.
На пытанне, што застаецца рабіць грамадзянскай супольнасці, каб палепшыць сітуацыю, кандыдат педагагічных навук адказвае, што яна і так робіць усё магчымае. Але цяпер ужо пытанне дзеянняў заключаецца не ў якасці, а ў колькасці намаганняў. На думку эксперта, на ўсіх магчымых пляцоўках неабходна казаць пра дэсаветызацыю, беларусізацыю і еўрапеізацыю адукацыі. А яшчэ грамадзянская супольнасць павінна выпрацаваць адзіную стратэгію дзеянняў наконт Балонскага працэсу.
Наша краіна да цяперашняга часу павінна была выканаць абавязацельствы, якія ўзяла на сябе, далучыўшыся да Балонскага працэсу. Аднак улады не змаглі нават наблізіцца да выканання іх пераважнай часткі.
Незалежныя эксперты па маніторынгу Балонскага працэса бачаць сэнс у працягу Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі для нашай краіны, але з узмацненнем яе ўмоваў.
Балонскія каштоўнасці ў нашай краіне не спяшаюцца рэалізаваць, а ўсё, што зроблена ў рэфармаванні сістэмы адукацыі, паступова пераўтвараецца ў анахранізм.
Да завяршэння тэрміну імплементацыі Дарожнай карты ў рамках Балонскага працэсу ў Беларусі застаецца паўтара года, але значнага прасоўвання ў гэтым пытанні эксперты не назіраюць.
У межах Тыдня студэнта сябра Грамадскага Балонскага камітэту Уладзімір Дунаеў выступіў з адкрытай лекцыяй і распавёў пра доўгі шлях Беларусі ў Балонскі працэс.
Сегодня высшее образование не приемлет систему ручного управления, подчеркивает европейский эксперт, профессор Ян Садлак, один из участников становления Болоноского процесса.
В Минске проходит представительная конференция «Общественное участие в модернизации высшей школы: роль ГО в имплементации Дорожной карты реформирования высшего образования Беларуси».
Рэфармаваць сістэму вышэйшай адукацыі Беларусь пакуль што, мякка кажучы, не спяшаецца, а на пасяджэнні маніторынгавай групы па гэтым пытанні ўмудрылася яшчэ і аскандаліцца.
Ціск, запалохванне, рэпрэсіі, закрытасць – гэта пакуль што, на жаль, тыя з’явы, якія адзначаюць эксперты ў сферы рэалізацыі праграмы Балонскага працэсу ў Беларусі.
Заўтра, 27 студзеня, Грамадскі Балонскі камітэт збіраецца прадставіць сваю справаздачу аб маніторынгу ў сферы адукацыі з моманту ўмоўнага прыняцця Беларусі ў Балонскі працэс да канца 2015 года.
Желание власти контролировать процессом назначения руководства учреждений высшего образования препятствует выполнению дорожной карты Болонского процесса.
Общественный Болонский комитет констатирует отсутствие прогресса в имплементации Дорожной карты реформирования высшего образования Беларуси в части фундаментальных академических ценностей.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.