Ціск, запалохванне, рэпрэсіі, закрытасць – гэта пакуль што, на жаль, тыя з’явы, якія адзначаюць эксперты ў сферы рэалізацыі праграмы Балонскага працэсу ў Беларусі.
27 студзеня ў Мінску прэзентавалі першую Справаздачу аб маніторынгу імплементацыі Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі Беларусі за перыяд чэрвень-снежань 2015 года. Справаздача падрыхтаваная спецыяльнай камісіяй (Ad Hoc Commission), сфармаванай з прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі і экспертаў Грамадскага Балонскага камітэту для маніторынгу рэформы беларускай вышэйшай адукацыі Беларускай нацыянальнай платформай Форума грамадзянскай супольнасці.
Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” пазнаёмілася з вынікамі маніторынгу.
Сябра Грамадскага Балонскага камітэту Уладзімір Дунаеў распавёў, што крокі па імплементацыі Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (ЕПВА) ў нашай краіне не суправаджаюцца ўзмацненнем адкрытасці сістэмы вышэйшай адукацыі. Большасць дакументаў, у тым ліку ключавыя дакументы ЕПВА, не знаходзяцца ў адкрытым доступе альбо не перакладзеныя на дзяржаўныя мовы; недаступная інфармацыя аб складзе радаў ВНУ, уставы, інфармацыя аб бюджэце і інш.
“Ніякай неабходнасці ў такой сакрэтнасці, відавочна, няма. Але яна не толькі не змяншаецца, яна ўзмацняецца. Такая закрытасць спараджае недавер”, - заўважыў Уладзімір Дунаеў.
Апроч таго, маюць месца факты ўзмацнення цэнзуры, прымус студэнтаў галасаваць датэрмінова на прэзідэнцкіх выбарах, выкарыстанне навучэнцаў на сельскагаспадарчых і будаўнічых работах, а таксама ў афіцыйных палітычных кампаніях і масавых мерапрыемствах. Захоўваецца сістэма размеркавання на працу выпускнікоў, якія вучыліся бясплатна, што з’яўляецца не толькі прымусовай формай працы, але і страчвае эфектыўнасць ва ўмовах дэфіцыту працоўных месцаў, які расце.
Удзельнік Ad Hoc Commission на базе Нацыянальнай платформы Андрэй Ягораў займаецца міжнароднымі кантактамі ў працэсе імплементацыі Дарожнай карты. Яго эксперт назваў не вузкім адукацыйным, а палітычным пытаннем. У тым ліку таму, што гэта – адзін з фарматаў узаемадзеяння Беларусі з еўрапейскімі краінамі.
“Мы хацелі б бачыць прадстаўленай грамадзянскую супольнасць у ходзе імплементацыі і маніторынгу Дарожнай карты, - падкрэсліў Андрэй Ягораў. – Удзел грамадства ў якіх-кольвечы працэсах у Беларусі даволі складаны, і мы не маем адкрытага фармату камунікацый з беларускімі ўладамі і Міністэрствам адукацыі па гэтых пытаннях. Таму нам даводзіцца прыкладаць шмат намаганняў, каб быць не пабочнымі назіральнікамі, а ўдзельнікамі”.
Зрэшты, часткова гэта ўдаецца. У прыватнасці, Форум грамадзянскай супольнасці выступіў з прапановай увайсці ў якасці назіральніка ў групу па назіранні за выкананнем Дарожнай карты. Аднак у гэтым было адмоўлена, бо Форум афіцыйна не з’яўляецца сябрам Балонскага працэсу. Тым не менш, па словах Андрэя Ягорава, шанцы далучыцца да яго даволі высокія.
Сваю справаздачу па маніторынгу парушэння правоў студэнтаў прэзентавалі і прадстаўнікі студэнцкай супольнасці StudentWatch.
“Усяго ў адказах анкет зафіксавана 120 выпадкаў ціску на студэнтаў, большая частка з якіх мае адносіны да БДУ”, - распавяла прадстаўніца студэнцкай групы Аляксандра Кузьміч.
Распрацаваная анкета была распаўсюджана ў сацсетках і прапанавана для запаўнення студэнтам. Такім чынам, адказы атрыманы толькі ад тых людзей, якія самі звязаліся з маніторынгавай групай і захацелі запоўніць анкету.
“Усе метады ціску адміністрацыі, як правіла, аднолькавыя. Самы распаўсюджаны – асабістая размова са студэнтамі, а таксама візіт у групы, запалохванне няздачай экзаменаў альбо нейкія завуаляваныя намёкі на рознага кшталту праблемы”, - працягнула Аляксандра Кузьміч.
Як правіла, па дапамогу да студэнцкай маніторынгавай ініцыятывы звяртаюцца толькі тыя навучэнцы, якіх ужо адлічылі. Напрыклад, Глеб Вайкуль, якога выключылі з БДУ за ўдзел у студэнцкім маршы супраць платных пераздач. Па гэтай жа справе адлічылі яшчэ аднаго студэнта, апроч таго зафіксавана 11 вымоў, і людзі, што іх атрымалі, цяпер знаходзяцца на мяжы выключэння. Як адзначыла Аляксандра, сярод студэнтаў пануе страх, таму большасць з іх не пакідае сваіх кантактаў арганізатарам маніторынгу, што, безумоўна, ускладняе гэты працэс.
Пра асобныя выпадкі ціску расказаў ужо былы студэнт БДУ, які пажадаў застацца неназваным. Хлопца адлічылі ў зімовую сесію за ўдзел у той самай кампаніі “Студэнты супраць”, хаця фармальнай прычынай стала акадэмічная запазычанасць. Хлопец расказаў і пра іншыя выпадкі рэпрэсій у адносінах да студэнтаў, у тым ліку і тыя, калі ініцыятыве StudentWatch удалося адстаяць правы навучэнцаў. Так, студэнта Акадэміі мастацтваў Міхаіла аштрафавалі і пагражалі адлічыць за перфоманс, які ён зладзіў у падтрымку людзей з парушэннем слыха і маўлення: у спецыяльных пальчатках падпаліў сабе рукі ў цэнтры горада. Па словах выступоўцы, Міхаілу перанеслі дату здачы экзамена, не паведаміўшы яму пра гэта, тым самым адміністрацыя ВНУ парушыла правілы атэстацыі. За дзень да экзамену выкладчык паведаміў, што збіраецца паставіць студэнту 2 балы і адлічыць яго з курса. Аднак пад уплывам званкоў у адміністрацыю прадстаўнікоў маніторынгавай групы гэтага не здарылася. Сітуацыя застаецца пад кантролем студэнцкай ініцыятывы.
“У сітуацыі з Глебам Вайкулем складана меркаваць, што насамрэч адбывалася, але ёсць факт парушэння правілаў атэстацыі, - распавёў былы студэнт. – Глебу выставілі адмоўны бал у атэстацыйную ведамасць, і на момант прыняцця рашэння хлопец не быў выдалены з аўдыторыі. Пры гэтым нарады камісіі не было, гэта было аднаасобнае рашэнне загадчыцы кафедры”.
Пералічанае - яшчэ не ўсе выпадкі ціску. Запалохванне няздачай сесіі, узнікненне праблем у пэўных навучэнцаў нават з-за нязначнай колькасці пропускаў – праз гэта давялося прайсці не аднаму студэнту. З прычыны таго, што многім з іх яшчэ пагражаюць рэпрэсіі, імёны і падрабязнасці не раскрываюцца.
“Калі ёсць страх – няма свабоды”, - падсумаваў з гэтай нагоды Уладзімір Дунаеў.
У сваю чаргу старшыня Камітэту дапамогі рэпрэсаваным “Салідарнасць” Іна Кулей перакананая, што студэнцкай супольнасці неабходна заяўляць пратэст супраць ціску з боку адміністрацый ВНУ.
“Лічу, што вельмі пільна трэба сачыць за развіццём падзей і заклікаю загадзя праявіць салідарнасць, калі гэта будзе неабходна, - сказала Іна Кулей. – Наперадзе яшчэ летняя сесія. І наша практыка сведчыць, што часта гэта бывае адтэрмінаванае пакаранне”.
Наша краіна да цяперашняга часу павінна была выканаць абавязацельствы, якія ўзяла на сябе, далучыўшыся да Балонскага працэсу. Аднак улады не змаглі нават наблізіцца да выканання іх пераважнай часткі.
Незалежныя эксперты па маніторынгу Балонскага працэса бачаць сэнс у працягу Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі для нашай краіны, але з узмацненнем яе ўмоваў.
Балонскія каштоўнасці ў нашай краіне не спяшаюцца рэалізаваць, а ўсё, што зроблена ў рэфармаванні сістэмы адукацыі, паступова пераўтвараецца ў анахранізм.
Да завяршэння тэрміну імплементацыі Дарожнай карты ў рамках Балонскага працэсу ў Беларусі застаецца паўтара года, але значнага прасоўвання ў гэтым пытанні эксперты не назіраюць.
У межах Тыдня студэнта сябра Грамадскага Балонскага камітэту Уладзімір Дунаеў выступіў з адкрытай лекцыяй і распавёў пра доўгі шлях Беларусі ў Балонскі працэс.
Сегодня высшее образование не приемлет систему ручного управления, подчеркивает европейский эксперт, профессор Ян Садлак, один из участников становления Болоноского процесса.
В Минске проходит представительная конференция «Общественное участие в модернизации высшей школы: роль ГО в имплементации Дорожной карты реформирования высшего образования Беларуси».
Рэфармаваць сістэму вышэйшай адукацыі Беларусь пакуль што, мякка кажучы, не спяшаецца, а на пасяджэнні маніторынгавай групы па гэтым пытанні ўмудрылася яшчэ і аскандаліцца.
Ціск, запалохванне, рэпрэсіі, закрытасць – гэта пакуль што, на жаль, тыя з’явы, якія адзначаюць эксперты ў сферы рэалізацыі праграмы Балонскага працэсу ў Беларусі.
Заўтра, 27 студзеня, Грамадскі Балонскі камітэт збіраецца прадставіць сваю справаздачу аб маніторынгу ў сферы адукацыі з моманту ўмоўнага прыняцця Беларусі ў Балонскі працэс да канца 2015 года.
Желание власти контролировать процессом назначения руководства учреждений высшего образования препятствует выполнению дорожной карты Болонского процесса.
Общественный Болонский комитет констатирует отсутствие прогресса в имплементации Дорожной карты реформирования высшего образования Беларуси в части фундаментальных академических ценностей.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
Противники режима Лукашенко численно превосходят его сторонников, но первые атомизированы, у них нет централизации и нет общего понимая направления действий.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.