Заўтра, 27 студзеня, Грамадскі Балонскі камітэт збіраецца прадставіць сваю справаздачу аб маніторынгу ў сферы адукацыі з моманту ўмоўнага прыняцця Беларусі ў Балонскі працэс да канца 2015 года.
Ці адбываюцца зрухі ў беларускай сістэме адукацыі ў сувязі з далучэннем да Балонскага працэсу? Чаму Міністэрства адукацыі гаворыць толькі пра дасягненні і не ўзгадвае пра невыкананне ўмоў? Час падводзіць першыя вынікі рэфармавання адукацыйнай прасторы. Свае заўвагі на гэты конт Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” выказаў прафесар, сябра Грамадскага Балонскага камітэтуУладзімір Дунаеў.
– Уладзімір Аляксандравіч, з моманту далучэння нашай краіны да Балонскага працэсу прайшло ўжо восем месяцаў. Як адбываецца маніторынг выканання нашай краінай умоў, пастаўленых у Дарожнай карце?
– Беларусь увайшла ў Балонскі працэс на 16 гадоў пазней, чым яго “піянеры”. Таму неабходныя крокі “на апярэджванне”, якія дапамаглі б нам наблізіцца да лідараў. Гэты план дзеянняў і адлюстраваны ў Дарожнай карце.
Каб маніторыць выкананне Дарожнай карты ў Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (ЕПВА) была створана Advisory group (група дарадцаў), якая павінна была дапамагчы Беларусі з рэфармаваннем вышэйшай адукацыі і прадставіць справаздачу аб выкананні Дарожнай карты да саміту міністраў адукацыі ў Парыжы ў 2018 годзе.
Цяпер мы (Грамадскі Балонскі камітэт і камісія Нацыянальнай платформы) рыхтуем альтэрнатыўныя даклады, якія павінны з пазіцыі незалежных экспертаў і грамадзянскай супольнасці адлюстраваць наша бачанне гатоўнасці Беларусі да выканання патрабаванняў Дарожнай карты. Справаздача, якую мы падрыхтавалі і прадставім заўтра – першая за паўгоддзе, і ў ёй мы будзем казаць, што ўсё-такі зроблена.
– Пра якія вынікі ўжо можна казаць? Некаторыя пункты Дарожнай карты меркавалася выканаць да канца 2015 года…
– Пакуль асабліва няма чым пахваліцца па выкананні Дарожнай карты. Але тое, што мы адзначаем, гэта, па-першае, што яна цяпер узгадваецца ў Інструктыўным лісце і ў загадзе міністра аб імплементацыі элементаў Балонскага працэсу . І гэта вельмі добра. Бо напачатку Міністэрства адукацыі пазбягала казаць пра ўмовы, на якіх Беларусь прынялі ў Балонскі працэс. Упершыню ў яго гісторыі краіну прымалі ўмоўна! А ўмовай прыняцця Беларусі было рэфармаванне сістэмы вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з узгодненай Дарожнай картай. І цяпер сам яе тэкст на рускай ці беларускай мовах адсутнічае на рэсурсах Міністэрства адукацыі ці Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. Але ў Інструктыўным лісце ёсць спасылка на англійскую версію, апублікаваную на сайце ЕПВА. Ну, прынамсі, цяпер афіцыйна зафіксаваны Дарожная карта і план яе рэалізацыі, прыняты міністэрствам.
Мы крытыкуем гэты план (хаця добра, што ён увогуле ёсць), бо міністэрства гаворыць толькі аб інструментах Балонскага працэсу. Гэта ECTS (сістэма трнасферту і назапашвання вучэбных крэдытаў), дадатак да дыплома і нацыянальная рамка кваліфікацый. Гэта важна. Але апроч гэтага інсуе прэзумпцыя, якая фігуруе ва ўсіх дакументах ЕПВА – гэта еўрапейскія акадэмічныя каштоўнасці. Дык вось у Дарожнай карце ёсць не толькі ўказанні на неабходнасць імплементацыі інструментаў, але і каштоўнасцяў. На жаль, каштоўнасная тэрміналогія ў дакументах Міністэрства адукацыі старанна мінаецца.
– Адпаведна, не толькі ў дакументах, але і на практыцы?
– Так, і гэта ўжо іншае пытанне. Нежаданне абмяркоўваць сістэму каштоўнасцяў сведчыць аб тым, што гэта цяпер сапраўды балючае пытанне для нашай адукацыі, і тут у нас менш за ўсё аптымізму. Мы з’яўляемся сведкамі таго, як гэтыя акадэмічныя каштоўнасці ў нас парушаюцца. Зменаў сітуацыі да лепшага ні ў частцы акадэмічнай свабоды, ні ў частцы ўніверсітэцкай аўтаноміі не адбылося.
У нашым дакладзе адлюстравана важная праблема студэнцкага ўдзелу ў кіраванні вышэйшай адукацыяй. І гэта датычыцца не толькі парушэння правоў студэнтаў, але і іншых рэчаў, напрыклад, адсутнасці транспарэнтнасці. Нават загад міністра, пра які ішла гаворка вышэй, у адкрытым доступе адсутнічае. Напэўна, трэба заахвоціць Мінадукацыі: яно абнавіла свой сайт, і на ім ёсць раздзелы, прысвечаныя нарматыўна-прававой базе, але там узгадваецца толькі пяць дакументаў з усёй базы вышэйшай адукацыі. І гэта сведчыць пра тое, як міністэрства рэагуе на свае абавязацельствы.
Праблема закрытасці застаецца адной з найважнейшых у нашай сістэме адукацыі. І сітуацыя тут толькі пагоршылася. Яшчэ некалькі гадоў таму нарматыўна-прававая база была даступная цалкам, а сёння яна недаступна ў значнай сваёй частцы. У нас па-ранейшаму большая частка інфармацыі пра ВНУ, пачынаючы ад устава і заканчваючы радай, таксама недаступная. Навошта рабіць сакрэт са складу рады ВНУ? Нашы еўрапейскія калегі скардзяцца, што не могуць нават атрымаць звесткі пра гендарны склад радаў беларускіх ВНУ. Чым тлумачыцца гэтая закрытасць, зразумець немагчыма. Як немагчыма ўстанавіць, які працэнт студэнтаў у складзе радаў універсітэтаў. Ёсць адпаведная заканадаўчая норма, і мы ў 2014 годзе вымушаны былі звяртацца ў Генпракуратуру ў сувязі з невыкананнем кіраўніцтвам ВНУ гэтых нарматываў студэнцкага прадстаўніцтва. Наш зварот прызналі абгрунтаваным і некаторыя навучальныя ўстановы паабяцалі выправіцца, хоць зрабілі гэта яны таксама, я б сказаў, выродліва.
Ёсць шэраг дакументаў ЕПВА, і каб імплементаваць элементы Балонскага працэсу, трэба ведаць гэтую заканадаўчую базу. Дык і яна ў нас адсутнічае на сайтах Мінадукацыі!
Фактычна, мы не можам меркаваць аб тым, што робіць міністэрства па імплементацыі Балонскага працэсу, калі гэта адбываецца ў закрытым рэжыме.
Парушэнне акадэмічнай свабоды праяўляецца ў існаванні цэнзуры. І тут, на жаль, таксама няма зменаў у лепшы бок. У прыватнасці, мы спасылаемся на факт знішчэння накладу кнігі Віталя Сіліцкага “Доўгая дарога ад Тыраніі: посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі” на загад Міністэрства інфармацыі. Гэта з’яўляецца, па сутнасці, працягам палітыкі акадэмічных рэпрэсій, якая існавала і да ўступлення Беларусі ў Балонскі працэс.
– Калі працягваць гаворку пра рэпрэсіі, пра што сведчыць адлічэнне з ВНУ студэнтаў, якія выйшлі на марш супраць платных пераздач?
– Гэта выглядае найбольш скандальным, калі адміністрацыя ВНУ пайшла на рэпрэсіі супраць студэнтаў, якія мелі смеласць заявіць пра сваё законнае права ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў.
Як паказваюць вынікі нашага апытання, значная частка студэнтаў ведае і падтрымлівае патрабаванне ўдзелу ў прыняцці рашэнняў, іншая справа, што не многія адкрыта гатовыя ўдзельнічаць у гэтым руху, бо баяцца рэпрэсій. І ніхто не сумняецца, што яны будуць. Такі татальны страх – сведчанне таго, што ў нас нічога не зроблена для імплементацыі акадэмічных каштоўнасцяў.
Ніякіх заканадаўчых гарантый для такога студэнцкага ўдзелу няма. Больш за тое, у адносінах да тых, хто аб’яднаўся дзеля абароны сваіх правоў, гучаць пагрозы аб прымяненні супраць іх артыкула 193.1 Крымінальнага кодэксу. Маецца на ўвазе ўдзел у незарэгістраваных арганізацыях. Па сутнасці, крымінальнае пакаранне за тое, што студэнты хацелі скарыстацца сваімі законнымі фундаментальнымі акадэмічнымі правамі.
Варта звярнуць увагу, што міністр адукацыі, выступаючы па тэлебачанні, заявіў, маўляў, яго папракаюць у заахвочванні студэнцкага самакіравання. Спасылаючыся на выступленні студэнтаў, ён сказаў, што гэта не студэнцкае самакіраванне, а студэнцкае самаўпраўства. Можна пагадзіцца з тым, што гэта самаўпраўства, але не студэнцкае, а адміністрацыйнае.
– Такім чынам, падсумоўваючы сказанае, ці ёсць у Беларусі будучыня ў Балонскім працэсе?
– Задача грамадзянскай супольнасці і ўсіх зацікаўленых у якаснай вышэйшай адукацыі зрабіць усё, каб працэс імпліментацыі ўсё ж такі неяк ішоў. І ў гэтым сэнсе наша мэта станоўчая. Мы зацікаўлены ў тым, каб рэформы ішлі, таму і звяртаем увагу на супярэчлівыя факты ў спадзяванні на тое, што абавязацельствы будуць выкананыя.
Наша краіна да цяперашняга часу павінна была выканаць абавязацельствы, якія ўзяла на сябе, далучыўшыся да Балонскага працэсу. Аднак улады не змаглі нават наблізіцца да выканання іх пераважнай часткі.
Незалежныя эксперты па маніторынгу Балонскага працэса бачаць сэнс у працягу Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі для нашай краіны, але з узмацненнем яе ўмоваў.
Балонскія каштоўнасці ў нашай краіне не спяшаюцца рэалізаваць, а ўсё, што зроблена ў рэфармаванні сістэмы адукацыі, паступова пераўтвараецца ў анахранізм.
Да завяршэння тэрміну імплементацыі Дарожнай карты ў рамках Балонскага працэсу ў Беларусі застаецца паўтара года, але значнага прасоўвання ў гэтым пытанні эксперты не назіраюць.
У межах Тыдня студэнта сябра Грамадскага Балонскага камітэту Уладзімір Дунаеў выступіў з адкрытай лекцыяй і распавёў пра доўгі шлях Беларусі ў Балонскі працэс.
Сегодня высшее образование не приемлет систему ручного управления, подчеркивает европейский эксперт, профессор Ян Садлак, один из участников становления Болоноского процесса.
В Минске проходит представительная конференция «Общественное участие в модернизации высшей школы: роль ГО в имплементации Дорожной карты реформирования высшего образования Беларуси».
Рэфармаваць сістэму вышэйшай адукацыі Беларусь пакуль што, мякка кажучы, не спяшаецца, а на пасяджэнні маніторынгавай групы па гэтым пытанні ўмудрылася яшчэ і аскандаліцца.
Ціск, запалохванне, рэпрэсіі, закрытасць – гэта пакуль што, на жаль, тыя з’явы, якія адзначаюць эксперты ў сферы рэалізацыі праграмы Балонскага працэсу ў Беларусі.
Заўтра, 27 студзеня, Грамадскі Балонскі камітэт збіраецца прадставіць сваю справаздачу аб маніторынгу ў сферы адукацыі з моманту ўмоўнага прыняцця Беларусі ў Балонскі працэс да канца 2015 года.
Желание власти контролировать процессом назначения руководства учреждений высшего образования препятствует выполнению дорожной карты Болонского процесса.
Общественный Болонский комитет констатирует отсутствие прогресса в имплементации Дорожной карты реформирования высшего образования Беларуси в части фундаментальных академических ценностей.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
Противники режима Лукашенко численно превосходят его сторонников, но первые атомизированы, у них нет централизации и нет общего понимая направления действий.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.