У межах Тыдня студэнта сябра Грамадскага Балонскага камітэту Уладзімір Дунаеў выступіў з адкрытай лекцыяй і распавёў пра доўгі шлях Беларусі ў Балонскі працэс.
“Універсітэты цягам сваёй гісторыі выраблялі свабоду”
Сваё выступленне ў моладзевым цэнтры “Фіальта” Уладзімір Дунаеў пачаў з таго, што прапанаваў прысутным студэнтам паразважаць, што такое ўніверсітэт. Паслухаўшы розныя азначэнні, лектар вывеў сваё: універсітэт – гэта не навучальная ўстанова, а перадусім карпарацыя, супольнасць людзей, звязаных клятвай.
Ёсць чатыры еўрапейскіх універсітэта, якія з’явіліся ў ХІІ – ХІІІ стагоддзях, існуюць да сёння і лічацца найстарэйшымі – гэта Балонскі, Парыжскі, Оксфардскі і ўніверсітэт Манпелье.
Дык вось, у Сярэднявеччы ўніверсітэты былі часткай гарадской супольнасці, накшталт аб’яднанняў рамеснікаў, гільдый і інш. Так, Балонскі ўніверсітэт узнік як супольнасць студэнтаў на базе школ права. Члены супольнасці былі ўжо людзьмі сталымі і наймалі выкладчыкаў. Рэктарам універсітэту таксама мог стаць толькі студэнт. Людзі, якія праходзілі праз такія ўніверсітэты, засвойвалі ўменні дэмакратычных грамадзянскіх паводзін.
– У гэтым сэнсе ўніверсітэты цягам сваёй гісторыі выраблялі свабоду, таму ў Еўропе многія дэмакратычныя інстытуты маюць глыбокі падмурак універсітэцкай культуры, – зазначыў Уладзімір Дунаеў.
Балонскі працэс. Пачатак.
Уладзімір Дунаеў распавёў, што спачатку ў 1998 годзе міністрамі адукацыі Францыі, Італіі, Германіі і Вялікабрытаніі была падпісаная Сарбонская дэкларацыя. Але тады ў многіх еўрапейскіх краін узніклі прэтэнзіі, што ім навязваюць сваю волю краіны-“гіганты”. Таму праз год прадстаўнікі 29 краін Еўропы падпісалі Балонскую дэкларацыю. Яны дамовіліся паспрабаваць мадэрнізаваць сістэму вышэйшай еўрапейскай адукацыі ў некалькіх кірунках: зрабіць празрыстай і зразумелай архітэктуру адукацыі; увесці еўрапейскую сістэму трансферту крэдытаў (ECTS), г. зн. стварыць магчымасць, адвучыўшыся ў адной краіне, засведчыць гэта ў іншай, а таксама забяспечыць мабільнасць выкладчыкаў і студэнтаў. Беларускія студэнты часта сутыкаюцца з такой праблемай, калі, павучыўшыся за мяжой, вяртаюцца ў свой універсітэт, і там ад іх патрабуюць здаць прадметы, якія яны не вывучалі (нават калі гэта аналаічныя курсы, толькі называюцца па-іншаму).
– Насамрэч беларусы – не дамаседы, – працягнуў тэму мабільнасці лектар. – Ёсць статыстыка ЮНЕСКА аб тым, колькі беларусаў вучыцца за мяжой, прычым не па праграмах абмену. Дык вось такіх людзей каля 30 000. Гэта вельмі высокі паказчык, бо нават у вялізнай у параўнанні з намі Украіне – толькі 50 000. Але палова з нашых грамадзян едзе вучыцца ў Расію.
“Студэнты супраць”
Вяртаючыся да Балонскага працэсу, Уладзімір Дунаеў паведаміў, што цяпер у ім 48 краін, і апошняя, якая далучылася – Беларусь.
– У нас быў шанец акрэсліць свае намеры на ўступленне ў працэс на Берлінскім саміце міністраў адукацыі ў 2003 годзе. Беларусь удзельнічала ў ім у якасці назіральніка, і ў 2005 годзе, разам з Украінай, магла б далучыцца да Балонскага працэсу.
Але ў 2004 годзе адбыўся рэзкі паварот ад курса інтэрнацыяналізацыі беларускай вышэйшай адукацыі да самаізаляцыі. Да гэтага ўжо нават паспелі зрабіць нейкія крокі да набліжэння да Балонскага працэсу, напрыклад, унесці змены ў закон “Аб адукацыі”. Але ў 2001 годзе адбыліся прэзідэнцкія выбары, на якіх Аляксандр Лукашэнка атрымаў “пераканаўчую перамогу”.
– Праўда, на тых участках, дзе можна было палічыць галасы студэнтаў, выявілася, што тыя прагаласавалі супраць.
Рэктарам БДУ, дзе за Лукашэнку аддалі ўсяго 5% галасоў, у той час быў Аляксандр Казулін. Дарэчы, да 1996 года кандыдата на гэтую пасаду ў Беларусі выбіралі, а не прызначалі. Дык вось, за вынікі галасавання на прэзідэнцкіх выбарах Аляксандр Казулін паплаціўся месцам. А ўлады зразумелі, што студэнцтва – гэта апазіцыйная супольнасць, з якой трэба нешта рабіць. З’явіўся нават тэрмін “апазіцыйныя ўніверсітэты”, многія з якіх неўзабаве спынілі сваё існаванне – напрыклад, бяскрыўдны Міжнародны гуманітарны інстытут пры Белдзяржуніверсітэце, а таксама Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт.
– З’яўляецца дзяржаўная ідэалогія і кантроль над зместам адукацыі, фарсіруецца развіццё БРСМ і маніпуляванне складам студэнтаў – напрыклад, асобны конкурс для абітурыентаў з гораду і вёскі, які існаваў да нядаўняга часу, і, нарэшце, ізаляцыя ад “шкоднага ўплыву Захаду”, – узгадаў выступоўца.
Доўгі шлях да Балоньі
Сістэма вышэйшай адукацыі Беларусі праіснавала ў самаізаляцыі да 2009 года, пакуль зноў не паўстала пытанне аб уступленні ў Балонскі працэс. Нарэшце ў 2010 годзе тагачасны міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў даў на гэта адмашку, праўда, сказаў, што ў беларускай сістэме адукацыі нічога мяняць не трэба.
У 2011 годзе Беларусь падала заяўку на ўступленне ў Балонскі працэс, тады ж на базе Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства быў створаны Грамадскі Балонскі камітэт. Паралельна з Міністэрствам адукацыі ён прадставіў альтэрнатыўны даклад аб стане вышэйшай адукацыі ў Беларусі і гатоўнасці нашай краіны далучыцца да Балонскага працэсу.
– Мы паказалі, што Беларусь не проста не гатова да ўступлення ў Балонскі працэс, але і не разумее ступені сваёй негатоўнасці. Насамрэч не трэба адпавядаць усім яго нормам і крытэрам, дастаткова проста дэманстраваць сваю гатоўнасць ісці гэтым шляхам, – зазначыў Уладзімір Дунаеў. – Аснова ўсяго – еўрапейскія акадэмічныя каштоўнасці: акадэмічная свабода і ўніверсітэцкая аўтаномія, роўнасць доступу да вышэйшай адукацыі і дэмакратычныя метады кіравання. Але ў нас усё гэта знаходзіцца ў сумным стане. Да нас прыслухаліся і рашэнне Саміту міністраў адукацыі ў Бухарэсце было такім, што Беларусі яшчэ рана ўступаць у Балонскі працэс і ёй прапанавалі папрацаваць да наступнага саміту.
У траўні 2015 года ў Ерэване Беларусь нарэшце прынялі ў Балонскі працэс, але "умоўна". У якасці механізма рэальнага, а не імітацыйнага, уцягвання ў Балонскі працэс для нашай краіны была распрацавана Дарожная карта рэформ вышэйшай адукацыі, але Беларусь не вельмі спяшаецца яе імплементаваць.
Наша краіна да цяперашняга часу павінна была выканаць абавязацельствы, якія ўзяла на сябе, далучыўшыся да Балонскага працэсу. Аднак улады не змаглі нават наблізіцца да выканання іх пераважнай часткі.
Незалежныя эксперты па маніторынгу Балонскага працэса бачаць сэнс у працягу Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі для нашай краіны, але з узмацненнем яе ўмоваў.
Балонскія каштоўнасці ў нашай краіне не спяшаюцца рэалізаваць, а ўсё, што зроблена ў рэфармаванні сістэмы адукацыі, паступова пераўтвараецца ў анахранізм.
Да завяршэння тэрміну імплементацыі Дарожнай карты ў рамках Балонскага працэсу ў Беларусі застаецца паўтара года, але значнага прасоўвання ў гэтым пытанні эксперты не назіраюць.
У межах Тыдня студэнта сябра Грамадскага Балонскага камітэту Уладзімір Дунаеў выступіў з адкрытай лекцыяй і распавёў пра доўгі шлях Беларусі ў Балонскі працэс.
Сегодня высшее образование не приемлет систему ручного управления, подчеркивает европейский эксперт, профессор Ян Садлак, один из участников становления Болоноского процесса.
В Минске проходит представительная конференция «Общественное участие в модернизации высшей школы: роль ГО в имплементации Дорожной карты реформирования высшего образования Беларуси».
Рэфармаваць сістэму вышэйшай адукацыі Беларусь пакуль што, мякка кажучы, не спяшаецца, а на пасяджэнні маніторынгавай групы па гэтым пытанні ўмудрылася яшчэ і аскандаліцца.
Ціск, запалохванне, рэпрэсіі, закрытасць – гэта пакуль што, на жаль, тыя з’явы, якія адзначаюць эксперты ў сферы рэалізацыі праграмы Балонскага працэсу ў Беларусі.
Заўтра, 27 студзеня, Грамадскі Балонскі камітэт збіраецца прадставіць сваю справаздачу аб маніторынгу ў сферы адукацыі з моманту ўмоўнага прыняцця Беларусі ў Балонскі працэс да канца 2015 года.
Желание власти контролировать процессом назначения руководства учреждений высшего образования препятствует выполнению дорожной карты Болонского процесса.
Общественный Болонский комитет констатирует отсутствие прогресса в имплементации Дорожной карты реформирования высшего образования Беларуси в части фундаментальных академических ценностей.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
Противники режима Лукашенко численно превосходят его сторонников, но первые атомизированы, у них нет централизации и нет общего понимая направления действий.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.