Заява кіраўніцтва Арменіі пра жаданне ўступіць у Мытны саюз адпавядае спробам Расіі перашкодзіць інтэграцыі краін “Усходняга партнёрства” з Еўрапейскім Саюзам.
Пра гэта ў размове са Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” заявіў дырэктар Інстытута палітычных даследванняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч.
Кіраўніцтва Арменіі заявіла пра намер уступаць у Мытны саюз, хоць на Віленскім саміце “Ўсходняга партнёрства” планавалася парафаванне дамовы аб вольным гандлі з Еўрасаюзам. Чым можна патлумачыць такое рашэнне?
- Па-першае, выказванне намераў – гэта яшчэ не ўступленне ў Мытны саюз. Думаю, што пра пашырэнне гэтага аб’яднання казаць яшчэ рана.
Па-другое, трэба разумець, што Арменія з’яўляецца сталым саюзнікам Расіі ў Каўказскім рэгіёне. Перш за ўсё гэта звязана з тым, што яна мае вельмі складаную знешнепалітычную сітуацыю – праблемы з Турцыяй, з Азербайджанам па пытанні Нагорнага Карабаха. І таму Расія для Арменіі – вельмі важны, у тым ліку і ваенны, партнёр.
Я думаю, што такія захады можна разглядаць менавіта як спробу Расіі парушыць планы еўрапейскай інтэграцыі сярод краін-удзельніц “Усходняга партнёрства”. Расія прымала вялікія намаганні, каб сарваць падпісанне пагаднення паміж Украінай і ЕС. Гэтае пытанне яшчэ да канца не вырашанае. І такі нечаканы крок Арменіі ў пэўнай ступені ўпісваецца ў абазначаную логіку.
Таксама трэба памятаць, што Расія ўвесь час спрабуе пашырыць Мытны саюз. Бо ў сённяшнім фармаце ён не мае сэнсу. Тая колькасць краін і аб’ём рынку, якія ствараецца ў выніку далучэння толькі Беларусі і Казахстану, – недастатковыя.
Ёсць яшчэ адзін аспект. Зараз усё больш ідуць размовы пра тое, што еўрапейская і еўразійская інтэграцыі з’яўляюцца кампліментарнымі – то бок, інтэграцыя ў межах Мытнага саюзу ці іншых праектаў на постсавецкай прасторы не выключае супрацоўніцтва з Захадам. Гэта ўжо агучваў украінскі бок. Пакуль што незразумела, як гэта будзе працаваць тэхнічна. Але прынамсі на словах ідзе такая гульня, каб знайсці пэўны фармат, калі асобныя краіны “Усходняга партнёрства” на першых этапах могуць удзельнічаць у розных інтэграцыйных праектах. Думаю, што Арменія ў дадзеным выпадку будзе спрабаваць гуляць у гэтую гульню – будзе ўдзельнічаць і ў еўрапейскіх, і ў постсавецкіх інтэграцыйных праектах. Пакуль што з выказванняў армянскага боку не бачна стратэгічнай адмовы ад еўрапейскай інтэграцыі.
- Ці варта чакаць нейкіх крокаў з боку Еўрасаюзу ў адказ на спробу Расіі перашкодзіць інтэграцыі краін "Усходняга партнёрства" ў ЕС? Ці будуць
унесеныя нейкія змены ў еўрапейскую палітыку на гэтым напрамку?
- Мне падаецца, што Еўропа не будзе прымаць нейкіх значных захадаў на гэтым накірунку. Тым больш, што сам фармат "Усходняга партнёрства" – дастаткова аморфны, ён не накладае нейкіх значных абавязкаў для бакоў.
Таму, калі нейкі адказ з боку ЕС будзе, то ён будзе мяккі. Канешне, краіны мусяць самі вызначацца, што ім лепш – інтэгравацца з Расіяй ці з Еўропай. І асноўны разлік будзе менавіта на тым, што еўрапейскі праект з розных прычынаў значна больш прыцягальны, чым расійскі. Ён значна лепшы ў эканамічным плане, больш празрысты і зразумелы, у ім ёсць вызначаныя правілы гульні і палітычныя расклады. У той самы час еўразійскі праект – вельмі незразумелы, бо ў выніку усё можа пераўтварыцца ў сваеасаблівую супольнасць Расіі і сатэлітаў. І якія правілы гульні будуць у межах гэтага аб’яднання – абсалютна незразумела.
- Калі ўступленне Арменіі ў Мытны саюз усё ж такі адбудзецца, ці зменіцца сутнасць гэтага аб’яднання і расклад сілаў унутры яго? Ці дае гэта пэўныя магчымасці для Беларусі?
- Канешне, так. Бо далучэнне новай краіны заўсёды можа ўнесці пэўныя змены ў палітычны расклад: напрыклад, стане прасцей паўплываць на блакаванне таго ці іншага рашэння, ці з’явяцца магчымасці для вядзення новых палітычных гульняў. Тым больш, што Беларусь падтрымлівае даволі шчыльныя стасункі з Арменіяй. І гэта нягледзячы на тое, што эканамічныя адносіны не маюць такога вялікага значэння: сярод краінаў "Усходняга партнёрства" таваразварот з Арменіяй у Беларусі найменьшы. Але ўзровень палітычных кантактаў саступае толькі беларуска-украінскаму супрацоўніцтву. Таму, калі ўступленне Арменіі ў Мытны саюз адбудзецца, Беларусь будзе гэта выкарыстоўваць у сваіх палітычных гульнях.
Нейкага эканамічнага эфекту ад такога ўступлення чакаць, напэўна, не варта. Бо краіна усё ж такі невялікая. Таму асноўны вынік такога ўступлення будзе палягаць у тым, што ў працэс поставецкай інтэграцыі будзе ўключацца Каўказскі рэгіён. Зараз ёсць плацдарм у Сярэдняй Азіі, плацдарм ва Ўсходняй Еўропе. З уваходам Арменіі з’явіцца плацдарм у Каўказскім рэгіёне. І гэта троху зменіць масштаб і амбіцыі Мытнага саюзу.
Для Расіі у прынцыпе вельмі важна нейкім чынам хоць крыху пашырыць гэтае аб’яднанне. Хоць уключэнне Арменіі нейкіх глабальных і стратэгічных пытанняў не вырашыць. А вырашыць магло б далучэнне Ўкраіны. Гэта цалкам бы памяняла фармат і вагу Мытнага саюзу. Хутчэй за ўсё, такое далучэнне не адбудзецца. Хаця, пабачым...
Руководитель Центра правовой трансформации Lawtrend Елена Тонкачева подводит итоги общественных слушаний по теме совершенствования правовых условий для деятельности некоммерческих организаций.
В Беларуси не хватает объединения нескольких светлых умов, которые даже наперекор собственным песням, способны реализовать оригинальный медиапроект для серьезного прорыва в информационном поле.
Демократически настроенный носитель коммунистических идей рассказал о своих президентских амбициях, здоровье своего дяди Николая Дементея и ловле рыбы в мутной воде.
Единственной эффективной альтернативой всем бессмысленным политическим инициативам и коалициям в Беларуси по-прежнему остается Национальная платформа гражданского общества.
Заява кіраўніцтва Арменіі пра жаданне ўступіць у Мытны саюз адпавядае спробам Расіі перашкодзіць інтэграцыі краін “Усходняга партнёрства” з Еўрапейскім Саюзам.
Для того, чтобы вести речь о правомерности международного вмешательства в сирийский конфликт, необходимо сперва подтвердить факт применения в этой стране химического оружия.
Результаты беларусских спортсменов продолжают расстраивать специалистов и болельщиков, но свет в конце тоннеля мерцает по-прежнему тускло и не для всех.
Наколькі папулярнай у польскім грамадстве была ідэя вяртання усходніх земляў? Якія змены адбыліся ў сістэме адукацыі ў параўнанні з часаму сацыялізму? Што прымусіла мовазнаўцу стаць на час дыпламатам?
Кто спас беларусские независимые профсоюзы от окончательного разгрома? Путем какой страны может пойти беларусский режим? Как можно попытаться уберечь профсоюзных активистов от репрессий?
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
Противники режима Лукашенко численно превосходят его сторонников, но первые атомизированы, у них нет централизации и нет общего понимая направления действий.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.