Наколькі папулярнай у польскім грамадстве была ідэя вяртання усходніх земляў? Якія змены адбыліся ў сістэме адукацыі ў параўнанні з часаму сацыялізму? Што прымусіла мовазнаўцу стаць на час дыпламатам?
На гэтыя ды іншыя пытанні прафесар Эльжбета Смулкова, першы надзвычайны і паўнамоцны пасол Польшчы ў Беларусі, адказала падчас сустрэчы, арганізаванай Лятучым універсітэтам і Міжнародным кансорцыюмам “ЕўраБеларусь”.
Пра змены ў сістэме адукацыі Польшчы:
Што змянілася ў польскі ўніверсітэтах у лепшы бок? Тое, што ўнівесітэты атрымалі далёка ідучую аўтаномію. Гэта аўтаномія датычыць розных рэчаў: і самой арганізацыі, і перадусім – арганізацыі новых накірункаў. Універсітэты могуць даволі свабодна арганізоўваць праграмы навучання. Час, калі існавалі абавязковыя для ўсіх праграмныя мінімумы, у нейкай ступені прайшоў. І з гэтага пункту погляду свабода цяпер даволі вялікая.
Што стала горш? Па-першае – гэта пытанне грошаў. Цяпер грошы ідуць за студэнтамі і за прафесурай. А ўсё сярэдняе пакаленне супрацоўнікаў універсітэта жыве за кошт гэтых дзвюх супольнасцяў. Гэта ўжо адбіваецца ў выглядзе кепскіх вынікаў селекцыі студэнтаў. Факультэтам цяжка развітацца са слабымі студэнтамі, бо гэта зменшыць іхнія даходы.
Другая праблема – страшэнная бюракратыя. Працу выкладчыкаў ацэньваюць па пэўнай сістэме, якая часам выглядае абсурдна. Сістэма налічэння балаў прадугледжвае абавязковае напісанне двух артыкулаў на год. Пры гэтым за кнігу на 500 старонак выкладчык атрымае не нашмат больш балаў, чым за гэтыя 2 артыкулы. Яшчэ ёсьць неабходнасць выдавацца на англійскай мове. Але навошта, напрыклад, паланісту друкавацца на англійскай мове? Навошта мне, беларусісту, пісаць на нейкай іншай мове, чым беларускай?
Пра самае важнае для студэнтаў:
Для студэнтаў прыродазнаўчых напрамкаў (біёлагаў, геолагаў, эколагаў і г.д.) найгалоўнае ў працэсе навучання – мець магчымасць назіраць гэтую прыроду непасрэдна, а не вучыцца толькі па падручніку. Таксама вельмі важна не спрашчаць складаных прыродных працэсаў і наадварот – не рабіць з простых рэчаў складаных навуковых тэорый. Увогуле вельмі важна ўмець апісваць складаныя з’явы і рэчы простай моваю.
Але тыя ж парады карысныя і для мовазнаўцаў. У свой час мы вельмі шмат часу праводзілі ў экспедыцыях, размаўлялі з людзьмі. Гэта дазваляла нам спазнаваць мову не з падручнікаў, а праз кантакт з жывым чалавекам.
У гуманітарных навуках важна ад самага пачатку вучыць студэнтаў у добрай атмасферы ўзаемнай павагі. Нават калі ёсць спрэчкі і розныя погляды, трэба разумець, што мы – выкладчыкі і студэнты – разам ствараем супольнасць, ад якой залежыць справа даверу і пэўнага зацікаўлення, каб не вучыць штосьці таму, што “мне гэта задалі”, а таму, што “мне гэта важна і цікава”.
Пра заняпад гуманітарных дысцыплін:
У Польшчы прыярытэт таксама аддаецца матэматыцы, медыцыне, палітэхнічным навукам. Але гуманітарныя навукі трымаюцца сілай зацікаўленасці маладых людзей, якія ўсё ж такі ідуць на гэтыя напрамкі. Ад заняпаду гуманітарных напрамкаў універсітэты могуць абараніць сябе перадусім веданнем, што далёка не ўсе студэнты пасля сканчэння будць працаваць па той самай спецыяльнасці, якую сканчалі. Мы ведаем, напрыклад, што шмат дзяўчын пасля сканчэння ўніверсітэта вырашаюць прысвяціць сябе сям’і. І вядома, што атрымаўшы добрую гуманітарную адукацыю, такая жанчына зможа рухаць наперад усю сям’ю. Роля ўніверсітэтаў палягае не толькі ў тым, каб даць спецыялізацыю, але узняць на вышэйшы ўзровень грамадства, чальцамі якога робяцца выпускнікі ўніверсітэтаў.
Пра пасольскі перыяд жыцця:
Гэта быў эпізод, да якога мяне пераканаў тагачасны міністр замежных справаў Польшчы Кшыштаф Скубішэўскі ды іншыя людзі, якіх я шанавала. Я ніколі не прыняла б гэтай функцыі з думкай, што я буду мяняць сферу дзейнасці, што я буду займацца палітыкай. Быў час змен сістэмы ў Польшчы. І нам у Польшчы здавалася, што Беларусь пойдзе падобным шляхам. Я была спецыялістам па моўнай праблематыцы. І мяне пераканалі, што ў Беларусь павінен паехаць чалавек, які зможа мець нейкі кантакт з краінай, які ўжо нешта пра яе ведае. І я пагадзілася толькі на адзін тэрмін. Калі мяне пераконвалі застацца, я сказала, што хачу займацца сваёй праблематыкай – мовай, культурай гэтага народа.
Магу сказаць, што вельмі многаму навучылася за гэты час. Па сваёй першаснай дзейнасці я вельмі шмат размаўляла з людзьмі простымі, з вясковым народам. Калі я прыехала сюды ў іншай якасці і мела зносіны з кіраўніцтвам краіны, маё знаёмства з гэтым народам стала больш поўным.
Пра “крэсы всходне”:
Акрамя нейкіх нейкіх індывідуальных асоб, якія ёсць у кожнай супольнасці, у Польшчы, у польскім грамадстве не было такога пераканання, каб мець нейкія прэтэнзіі і спадзяванні на тое, каб забраць усходнія землі. Але маглі быць нейкія сэнтыментальныя ўспаміны. Гэта нармальна: многія людзі жылі на гэтых землях з пакалення ў пакаленне. Мае бацькі і дзяды таксама жылі на тых землях, якія цяпер не належаць да Польшчы. Таксама трэба памятаць, што мы атрымалі заходнія землі. І каб забраць усход, трэба было адмовіцца ад захаду.
На пачатку 90-х гадоў у нас пачалі выходзіць кніжкі пра так званыя “крэсы всходне”: напрыклад, брашуры пра Слонім, Слуцк і г.д. І да мяне людзі прыходзілі і казалі: “Якім правам вы займаецеся тут гэтай літаратурай? Гэта ж нашыя беларускія землі”. Я адказвала, што нам нельга было займацца гэтым за савецкім часам. А цяпер, калі стала больш свабоды, людзі, якія паходзяць з гэтых земляў, захацелі мець больш гістарычнай інфармацыі пра іх. Канешне, некаторым гэтага хапала, а не каторым – не..
Пра цяперашні стан беларускай мовы:
Цэлая гісторыя на гэта працавала. І не толькі нейкая аб’ектыўная гісторыя, але і некаторыя палітычныя дзеянні. Для мяне адным з найважнешых тлумачэнняў з’яўляецца тое, што беларуская эліта паланізавалася або русіфікавалася. А з мовай застаўся галоўным чынам просты вясковы народ. І дзякуючы гэтаму народу, гэтая мова трывае, яна перажыла ўсе перыяды, неспрыяльныя для свайго развіцця.
Мне здаецца, што нейкі штучны спосаб адраджэння мовы не існуе. Гэта можна было б зрабіць, калі б беларусы пачалі падчас узнікнення самастойнай дзяржавы. І за нейкія 10-20 гадоў сітуацыя змянілася б. Але ў цяперашняй сітуацыі беларускую мову трэба берагчы, каб яна жыла, як другая мова.
Руководитель Центра правовой трансформации Lawtrend Елена Тонкачева подводит итоги общественных слушаний по теме совершенствования правовых условий для деятельности некоммерческих организаций.
В Беларуси не хватает объединения нескольких светлых умов, которые даже наперекор собственным песням, способны реализовать оригинальный медиапроект для серьезного прорыва в информационном поле.
Демократически настроенный носитель коммунистических идей рассказал о своих президентских амбициях, здоровье своего дяди Николая Дементея и ловле рыбы в мутной воде.
Единственной эффективной альтернативой всем бессмысленным политическим инициативам и коалициям в Беларуси по-прежнему остается Национальная платформа гражданского общества.
Заява кіраўніцтва Арменіі пра жаданне ўступіць у Мытны саюз адпавядае спробам Расіі перашкодзіць інтэграцыі краін “Усходняга партнёрства” з Еўрапейскім Саюзам.
Для того, чтобы вести речь о правомерности международного вмешательства в сирийский конфликт, необходимо сперва подтвердить факт применения в этой стране химического оружия.
Результаты беларусских спортсменов продолжают расстраивать специалистов и болельщиков, но свет в конце тоннеля мерцает по-прежнему тускло и не для всех.
Наколькі папулярнай у польскім грамадстве была ідэя вяртання усходніх земляў? Якія змены адбыліся ў сістэме адукацыі ў параўнанні з часаму сацыялізму? Што прымусіла мовазнаўцу стаць на час дыпламатам?
Кто спас беларусские независимые профсоюзы от окончательного разгрома? Путем какой страны может пойти беларусский режим? Как можно попытаться уберечь профсоюзных активистов от репрессий?
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
Противники режима Лукашенко численно превосходят его сторонников, но первые атомизированы, у них нет централизации и нет общего понимая направления действий.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.