Четверг 21 ноября 2024 года | 22:23
  • бел / рус
  • eng

Міхаіл Баярын: Што вышэй за пачуцці?

03.12.2015  |  Год беларускага мыслення   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Міхаіл Баярын: Што вышэй за пачуцці?

Для еўрапейскага грамадства эмоцыі доўгі час былі нечым маргінальным, тым, што варта ўтаймоўваць і хаваць. І толькі нядаўна чалавек адкрыў для сябе эмацыйны свет.

Найцяжэйшае для разумення чалавека – яго ўласны розум, лічыў нямецкі філосаф Імануіл Кант, які напісаў вядомы твор “Крытыка чыстага розуму”. А вось эмацыйную частку ён пакінуў па-за ўвагай. Плёнам сваіх роздумаў адносна эмацыйнага ў межах серыі адкрытых лекцый Лятучага ўніверсітэта “Галоўнае пытанне” падзяліўся паэт, перакладчык і філосаф Міхаіл Баярын. Тэмай яго выступу была “Крытыка эмацыйнага розуму”.

Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” даведалася, як нараджаюцца пачуцці паводле розных метафізічных сістэм, як іх можна знішчаць і што ў выніку перамагае.

У беларускай мове слова “пачуцці” азначае адначасова ўспрыманні (дотык, слых, зрок) і перажыванні. Месца ўспрыманняў у традыцыйнай індыйскай метафізіцы строга вызначанае. А вось эмоцыяў там няма.

Паводле адной з індыйскіх тэорый напачатку не было ні існага, ні ночы, ні дня – толькі вада. З гэтага ўзнікае нехта Ён, і першае, што ў яго ўзнікла – гэта жаданне, якое з’явілася насеннем розуму.

Калі звярнуцца да ўпанішадаў, то першая эмоцыя, якая ўзнікла ў чалавека, быў страх. Але, агледзеўшы сябе, ён перастаў баяцца. Пасля з’явілася жаданне, за ім – задавальненне. Такім чынам, перш, чым узнікае розум, узнікаюць пачуцці.

Але хто гэты Ён? Гэта самая першая істота, якую мы можам назваць Богам, гаворыць Міхаіл Баярын. І далей задаецца пытаннем: што прымушае чалавека рабіць грэх? Крышна адказвае, што трэба ўказаць на лесвіцы праяўлення метафізікі, дзе знаходзіцца прычына гэтага граху, і яе трэба біць. Як зародак пакрыты абалонкай, так і ўвесь свет пакрыты гневам і пажадай. Як іх перамагчы? Толькі самім сабой. Але перамагчы можна толькі ідучы назад. Калі Бог ішоў наперад, ён перажываў страх, пажаду… І ўся гэтая гісторыя пачуццяў адбываецца ў зваротным кірунку, таму і той, хто ідзе назад, перажывае іх.

Эмоцыя ахоплівае сабой напачатку: чалавек узрадаваўся (разгневаўся), і пасля нешта сказаў ці зрабіў. Аднак ёсць і другі спосаб: мы бачым нейкае дзеянне ці з’яву і, як вынік, перакладаем яе ў эмоцыю.

Чаму любы рух можна перакласці ў пачуцці? Таму што ўсе яны супастаўляюцца паміж сабой як сума апазіцый (радасць – гора), і яна ёсць прасторай. Калі адбываецца гісторыя пачуццяў, утвараецца сума апазіцый: прайшоў страх – з’явіўся спакой, было жаданне – з’явілася задавальненне… Так ці інакш, прастора пачуццяў перамагае любую іншую прастору. А калі з’яўляецца прастора (гэтая сума апазіцый) – з’яўляецца розум.

У рзума ёсць ужо свая сума супрацьлегласцяў і свой спосаб утварэння сэнсаў. І ўсё гэта дае падставу назваць гэтую прастору эмацыйным розумам.

Цікава, што беларускае слова “сэнс” утварылася ад лацінскага дзеяслова sentire - “адчуваць”. І ў нечым беларусы маюць рацыю: калі сэнсу ўласціва нейкае прызначэнне, то эмоцыі – гэта тое, што стаіць напачатку руху. Таму мы маем усе падставы назваць эмоцыю намерам (тое, што стаіць напачатку дзеяння). І калі эмоцыя з’яўляецца намерам, то яна сапраўды будзе сэнсам таго, што зроблена.

Паводле індыйскай традыцыі, у пачуццяў ёсць праяўленні – чыстае, змяшанае, пачуцці, якія рухаюцца адно да аднаго, пачуцці, якія пераўтвараюцца адно ў адно… Мова пачуццяў мае свой лексікон, з якім можна працаваць. Яна можа быць вельмі дакладна сфармулявана. А яшчэ гэтых моваў пачуццяў можа быць шмат. Адно пачуццё можа мець на ўвазе (ахопліваць) іншае пачуццё. І тут можа ўзнікнуць новае пачуццё – абурэнне.

Як можна ўтаймаваць пачуцці? Напрыклад, зраўняць паміж сабой. Гэта пазіцыя ёгі. Вынікам у ёй з’яўляецца спакой, і гэта – тое, што ўзвышаецца над эмоцыямі.

 Аднак індыйскае мастацтва запісвае спакой у якасці яшчэ адной эмоцыі. І атрымліваецца, што эмацыйнае зноў перамагае!

А можна не раўняць пачуцці, а, наадварот, сутыкаць супрацьлегласці (як у старажытнагрэчаскім тэатры ці індыйскай тантры) – у такім выпадку яны знішчаюцца і адбываецца катарсіс (узгадаць хаця б старажытнагрэчаскія трагедыі, у якіх глядач суперажывае невырашальным канфліктам).

Адна з моваў пачуццяў – нораў. Мараль мы традыцыйна звязваем з нечым боскім. Боскі пачатак імператыўных каштоўнасцяў кажа пра тое, што Бог эмацыйны, і мараль – нораў Бога.

Багі політэізма эмацыйныя – яны гневаюцца, радуюцца… Але монатэістычны Бог таксама эмацыйны: ён адчувае рэўнасць, гнеў, любоў, спагаду, ласку. Гэта Міхаіл Баярын назваў эмацыйнай тэалогіяй (ці тэалогіяй эмоцый).

Ёсць такі спосаб вызвалення ад эмоцый як любоў да Бога, і тады чалавек становіцца яму тоесным, яго норам супадае з норавам Бога.

Не ведаць сваёй эмацыйнасці  пагарджаць ёй – значыць ставіць пад сумнеў сцвярджэнне, што чалавек гаспадар сваім эмоцыям. У той жа час чалавека, які выражае свае пачуцці без усялякай нагоды і меры, прызнаюць вар’ятам.

Чалавечая істота не прымае ідю неэмацыйнага Бога. Тое самае і з інтэлектам: неэмацыйны інтэлект нібыта і не інтэлект ніякі – проста працэсар, “жалезка”. І галоўнае пытанне – што вышэй за пачуцці? – застаецца актуальным.

UPD.: Відэазапіс адкрытай лекцыі:

Гл. таксама інтэрв'ю з Міхаілам Баярыным напярэдадні лекцыі

Другие новости раздела «Год беларускага мыслення»

Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Ці сапраўды мы жывем у кантэксце, дзе недастаткова, каб мысленне было і працавала – яно павінна яшчэ заявіць пра гэта?
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая?
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Эксперт называе яе “парокам сэрца” ў целе горада. Чаму Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы так і не ўдалося гарманічна ўпісацца ў сталічны ландшафт?
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Гэтая рэч заваявала прыхільнасць соцень беларусаў, і ў той жа час паўстала армія ненавіснікаў вышыванкі. Чаму яна выклікае такія жарсці?
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
У сталічным "Корпусе 8" адбылося ўрачыстае закрыццё ўнікальнай для краіны падзеі.
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Што рабіць, калі людзі паводзяць сябе як аўтаматы, як не пераўтварыцца ў жывёл з безумоўным даходам і чаму Беларусь – прымітыўная мегамашына.
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Што замінае развівацца рынку інтэлектуальных сістэм у Беларусі?
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
У Мінску адбылася прэзентацыя найстарэйшай у Беларусі нефармальнай адукацыйнай і інтэлектуальнай прасторы.
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
Што такое Лятучы ўніверсітэт і як у ім гуляюць.
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
Узгадваем інтэлектуальнае жыццё краіны цягам Года беларускага мыслення.
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
У Мінску адкрылася выстава інтэлектуальных выданняў “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”.
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава нацыянальнага мыслення з прыватных калекцый беларускіх філосафаў.
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Новы навучальны сезон у Лятучым універсітэце будзе абвешчаны ўжо ў сярэдзіне верасня, заняткі ж традыцыйна пачнуцца з сярэдзіны кастрычніка.
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
У верасні беларусаў чакаюць сем дзён, насычаных інтэлектуальнымі прыгодамі.
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
У чым розніца паміж Лятучым універсітэтам і традыцыйным і як Гульня ўплывае на нас і наша існаванне ў гэтым свеце?
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна  абсалютна нерэальны праект
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна абсалютна нерэальны праект
Якім чынам Беларусь можа выкарыстаць ідэю новай аб’яднанай Еўропы?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.