Гэта азнака таго, што ў нашай краіне складаная палітычная сітуацыя, і людзі шукаюць адказы ў кнігах, лічыць арт-дырэктар сталічнай кнігарні "ЛогвінаЎ".
Дыскусія экспертаў датычна вынікаў маніторынгу "Культура як фактар развіцця", які зладзіў і днямі прадставіў грамадскасці Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі, працягваецца. Нагадаем, што ў гэтым супольным даследванні навукоўцы высвятлялі, якім чынам у Беларусі адбываецца рэалізацыя Канвенцыі ЮНЕСКА "Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці формаў культурнага самавыяўлення".
Агульны ўзровень сферы нашай культуры адносна нормаў Канвенцыі нізкі, адзначылі эксперты. А сістэмы ўяўленняў пра культуру ў беларускай дзяржавы і ў Канвенцыі ЮНЕСКА кардынальна разыходзяцца. Лічаныя пазітыўныя зрухі і патэнцыйныя накірункі развіцця не выбудоўваюцца ў сістэму, няма нейкай адмысловай стратэгіі развіцця культуры.
Сёння сваім меркаваннем датычна вынікаў маніторынгу і гледзішчам на культуру як фактар развіцця дзеліцца арт-дырэктар кнігарні "ЛогвінаЎ" Павел Касцюкевіч.
- Буду гаварыць з пазіцыі кніжнай культуры, развіцця кнігі. Я заўсёды стаўлю ў прыклад шахматы як з’яву, калі пачынаю казаць пра кніжную культуру. Канешне, шахматы былі (і ёсць) не зусім гульнёй для баўлення вольнага часа. Гэта была такая культура. Чаму "была", чаму я ўжываю мінулы час? Літаральна на нашых вачах гэтае захапленне распалася, людзі амаль што кінулі гуляць у шахматы.
Сто гадоў гэта была азнака гарадской культуры, прычым, не дзесьці там, далёка, а ў Беларусі. Заходзіш у двор, а там сядзяць мужычкі, гуляюць у шахматы. Ёсць вядомая карціна, дзе гуляюць у шахматы нашыя класікі - "Янка Купала і Якуб Колас гуляюць у шахматы". Гэтая карціна, відаць, культывавала падыход, што пісьменнікі - такія ж людзі, як і усе астатнія.
Цяпер шахматы зрабіліся азнакай элітарнасці. Людзі перасталі гэтым цікавіцца, і шахматная культура адышла. А ўсяго дваццаць-трыццаць гадоў таму, у маім дзяцінстве, гэта было такое ж баўленне часу, як чайхана ці еўрапейская кавярня. Сышло на нішто, пшык! І тут я пачну прыплятаць кніжкі. Канешне, кнігі чытаюць больш, чым гуляюць у шахматы, але заўсёды ёсць небяспека знікнення.
Таму, калі мы кажам пра культуру як фактар развіцця, заўсёды трэба казаць пра небяспекі, паказваць на не такіх удалых нашых іншых "партнёраў" па культуры. Шахматы, на жаль, сышлі. Тое ж самае можа адбыцца і з чытаннем кніг. Я не кажу пра літаратуру, я кажу проста пра чытанне.
Фота Беларускага ПЭН-Цэнтру
У Еўропе ўжо назіраецца такая сітуацыя, што кнігі паэзіі абсалютна не набываюцца. Паэзія стала толькі набыткам тых, хто піша і пачынае пісаць, то бок паэтаў. У Беларусі, што цікава, гэтага не адбываецца. У нас па-ранейшаму паэзія - менавіта беларуская! - амаль такая ж папулярная, як і проза.
Я не думаю, што гэта азнака нашага прагрэса. Хутчэй, гэта азнака таго, што ў нас такая складаная палітычная сітуацыя, і людзі па-ранейшаму шукаюць адказы ў кнігах. Кніга па-ранейшаму ёсць сіла Беларусі, чаго ўжо няма ў Еўропе, дзе ўсё ўжо максімальна ліберальна, і дзе няма адказаў на пытанні.
І мы вельмі занепакоеныя, што паэзія сыходзіць. Сышлі шахматы, наступная - паэзія, а там - проза і ўвогуле культура чытання. Натуральна, мы вытрымліваем гэтую канкурэнцыю са сродкамі масавай інфармацыі. Таму мне вельмі падабаецца, калі мы іх трошкі палохаем пагрозамі. Вось такімі як, напрыклад, справаздача маніторынгу "Культура як фактар развіцця".
Трэба нагадваць, што можа знікнуць тое, што нас робіць людзьмі. Чытанне кніг - гэта вельмі важна. На маю думку, гэта не параўнаецца ні з якім выяўленчым мастацтвам (хоць і гучыць гэта трошкі правакатыўна), ні з праглядам фільмаў. Я лічу, што калі чалавецтва масава адмовілася гуляць у шахматы, і масава адмовіцца ад чытання, мы перастанем быць цывілізацыяй.
Тое, што спрэчка адносна вынікаў маніторынгу круцілася, у асноўным, вакол дзяржавы і незалежнасці, гэта таксама вельмі важна. Таму што дзяржава прыціскае культуру, і ў нас шмат чаго можа знікнуць, пачынаючы ад мовы і скончваючы вялікай колькасцю відаў мастацтва. Але, я думаю, можна гэта неяк канцэптуалізаваць і перайсці межы нацыянальнага дыялогу і сказаць, што культура можа знікнуць, яе вялікія пласты. А без гэтага мы не можам звацца цывілізаванымі людзьмі.
Меркаваннямі датычна беларускай культуры як фактару развіцця з EuroBelarus.Info днямі падзеляцца старшыня Таварыства беларускай мовы, гісторык Алег Трусаў і архітэктар і рэстаўратар Ігар Раханскі.
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.