Четверг 21 ноября 2024 года | 22:26
  • бел / рус
  • eng

“З аднаго боку, людзі хочуць захаваць паркі, з іншага – развітую структуру шопінгу”

01.06.2016  |  Год беларускага мыслення   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
“З аднаго боку, людзі хочуць захаваць паркі, з іншага – развітую структуру шопінгу”

Як мяняць горад “тэорыяй малых спраў”, калі “лайкі” Шорца не працуюць?

Учора ў мінскай прасторы “Цэх” эксперты з розных сфер гарадскога развіцця разважалі, спрачаліся і пагаджаліся з ідэямі наконт таго, як зрабіць нашы гарады такімі, якімі мы, жыхары, хочам іх бачыць.

Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” занатавала самыя цікавыя меркаванні спецыялістаў.

Надзея Ількевіч, прадзюсар шоу “Горад”, лічыць, што няма алгарытму таго, як зрабіць горад лепш. Але трэба падумаць, што можна зрабіць – і пачаць гэта рабіць. Надзея Ількевіч гаворыць, што важна выхаваць у сабе адказнасць за тое асяроддзе, у якім мы жывем, а таксама прыцягваць для вырашэння праблем сваю супольнасць.

– Усе хочуць жыць у камфортным, дружным, цікавым горадзе, і каб ніхто нікому не замінаў. Не абавязкова рашэнне праблемы мусіць быць крэатыўным. Але яно абавязкова павінна абмяркоўвацца з людзьмі, для якіх гэта таксама з’яўляецца праблемай, – падкрэсліла Надзея Ількевіч.

Яна пераканана, што кожны можа змяніць нешта ў сваім горадзе ў лепшы бок. Але не заўсёды гэта ўдаецца. І вось чаму:

– Усе нашы публічныя прасторы носяць афіцыйны характар. На Кастрычніцкай плошчы стасункаваць, цалавацца, карміць галубоў атмасфера не спрыяе. І мы бачым тэндэнцыю, калі жыхары гарадоў хочуць сабе маленькую прастору, дзе яны маглі б камунікаваць, давяраць адзін аднаму. Многія праекты не адбываюцца таму, што людзе не давяраюць адзін аднаму.

Прадзюсар шоу “Горад” прывяла прыклады, калі грамадскасць і бізнес не давяраюць актывістам, людзі не давяраюць дзяржаве.

– Паспяховыя гісторыі развіцця гарадоў заўжды ідуць з нізавых ініцыятыў, – заўважыла Надзея Ількевіч.

Дзмітрый Бібікаў з Мінскай урбаністычнай платформы расказаў, што яго супольнасць пачыналася з групы студэнтаў-архітэктараў, якія разумелі, што ў архітэктуры, як і ў іншых прафесіях, усё заснавана на здаровым сэнсе.

– Я веру, што такія рэчы (здольнасць кожнага змяніць асяроддзе. – ЕўраБеларусь.) магчымыя, але ёсць праблема: акрамя здаровых сэнсаў прафесіяналаў ёсць здаровы сэнс жыхароў – вельмі розны, упраўленцаў, бізнесу…

Па яго словах, пакуль што Платформе даводзіцца займацца асветай, бо людзі яшчэ не вельмі абазнаныя ў азначэннях гарадскога планавання.

Рэдактар інтэрнэт-часопіса пра Мінск Citydog.by. Сяргей Сахараў зазначыў, што ў нашым грамадстве ўсё яшчэ выразна гучыць тэма сталіцы і рэгіёнаў, дзе апошнія не ўспрымаюцца як паўнавартасныя адзінкі. Тым не менш, многія разумеюць, што свой горад трэба мяняць нават хаця б на ўзроўні менталітэту – рабіць яго менш залежным ад цэнтру.

– Асноўная задача, якой мы стараемся займацца ў рэгіёнах – гэта рэсурсы і інавацыі, якія туды можна прывезці і паказаць, – патлумачыў сутнасць дзейнасці фонду “Інтэракцыя” яго дырэктар Іван Шчадранок. – Ёсць пазітыўныя вынікі, калі мы назіраем, што мяняюцца не толькі людзі, у якіх ёсць ягонь у вачах, але і падыходы мясцовых уладаў у вырашэнні праблем.

Іван Шчадранок прывёў у прыклад Полацк, дзе рэалізуецца праект па энергаэфектыўнай мадэрнізацыі гарадскога асвятлення. У палове горада запланавана замена вулічнага асвятлення на энергаэфектыўнае, апроч таго – замена ўсёй дэкаратыўнай падсветкі. Адметна, што апытанне жыхароў паказала: яны не толькі хочуць памяняць лямпачкі, каб асвятленне ў іх горадзе стала якасным і бяспечным, але і каб Полацк у вечаровы час стаў больш прыцягальным для турыстаў. Апроч таго Полацкі дзяржуніверсітэт ініцыяваў правядзенне архітэктурнага фестывалю ў горадзе. Усе ідэі, прапанаваныя студэнтамі за гэты час, былі станоўча ўспрынятыя гарадскімі ўладамі.

– Калі мы гаворым пра ўрбаністыку, трэба думаць пра малыя гарады, бо там існуе душэўны падыход, а таксама групы людзей, якія зацікаўлены нешта мяняць. І на гэтых маленькіх прасторах нашмат лягчэй “абкатаць” нейкую ідэю, – падсумаваў Іван Шчадранок.

Да таго ж працуе “тэорыя малых спраў”, калі ўзнікае ініцыятыва, якая з часам прыцягвае ўсё больш людзей.

Іван Краўцоў, які прадстаўляў архітэктурнае “Бюро 35”, не так аптымістычна глядзіць на сітуацыю.

– Калі я заходжу на архітэктурныя форумы, я сумую з-за досыць нізкага ўзроўню дыскусіі. Мы часта кажам, што трэба ўсім разам абмяркоўваць праблемы, але, на мой погляд, цяпер людзі не зусім гатовыя да дыскусіі на тэму горада. Пакуль у жыхароў не сфармавана ўласная сістэма каштоўнасцяў, яны не могуць прад’явіць адэкватныя патрабаванні да прафесіяналаў, – упэўнены Іван Краўцоў. – Бо людзі яшчэ самі не разабраліся, што ім трэба. З аднаго боку, ім патрэбна камфортнае жыллё, з іншага боку – танныя панэлькі, на якія можна дастаткова лёгка назбіраць грошай. З аднаго боку, яны не хочуць, каб убіралі паркі, але з іншага боку, яны хочуць развітую структуру шопінгу і забаў.

Архітэктар звярнуў увагу, што лёгка разважаць пра будаўніцтва з пункту гледжання айцішніка ці рэкламшчыка, адна гэта вельмі моцна рэгуляваная дзейнасць. І каб дасягнуць нейкага эфекту, усе элементы кіравання гэтай дзейнасцю павінны адпавядаць пэўнаму ўзроўню.

Іван Краўцоў лічыць, што пры дапамозе будынкаў нельга змяніць горад. Вялікая праблема – у вертыкальнай замкнёнасці ўлады.

– Будынак сам па сабе – бізнес-цэнтр, гатэль, лядовы палац – не вырашае праблем і не з’яўляецца спосабам развіцця горада. Трэба спачатку стварыць попыт на лядовыя палацы, – пагадзілася Надзея Ількевіч.

Ёсць яшчэ адна праблема: генеральны план горада, які прымаецца толькі на адзін год і не з’яўляецца стратэгіяй развіцця. І пакуль стратэгічныя моманты не прадумваюцца і не ўносяцца ў план, многія ініцыятывы па стварэнні веласцежак і мясцовых прастор будуць сустракаць шмат тэхнічных перашкод.

– “Тэорыя малых спраў” можа зламаць усю гэтую структуру, – перакананы Сяргей Сахараў.

У тэму інстытуцыянальнай нягнуткасці і таго, што людзі не ведаюць, чаго хочуць, Надзея Ількевіч ўзгадала кіраўніка Дэпартаменту па культуры Масквы Сяргея Капкова. Некалі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку ён паведаміў, што калі карыстальнік напіша аб праблеме і пазначыць яго імя ў допісе, і ён, у сваю чаргу, палічыць гэтую праблему важнай і паставіць “лайк”, то яна будзе вырашана цягам тыдня. Самае цікавае, што “лайкі” Капкова “працавалі”.

– Калі мы ўзгадаем паход Антона Матолькі да старшыні Мінгарвыканкама, апошні сказаў, што не хоча нічога агульнага мець з сацыяльнымі сеткамі і такім чынам адразу дыстанцыраваўся ад людзей. Думаю, да “лайкаў” Шорца яшчэ вельмі доўга.   

Пакуль што адзіным эфектыўным спосабам давесці сваю праблему да ўладаў застаюцца скаргі. І ў гэтым плане трэба рушыць ад рэжыма скаргаў да рэжыму прапаноў, лічаць эксперты. Праўда, тут у беларускай рэчаіснасці ўзнікае новая перашкода: узгадненне прапаноў усё тымі ж уладамі.

Публічная дыскусія “Горад будучыні: лепшы сцэнар” стала заключнай у цыкле лекцый Лятучага ўніверсітэту і Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі. Але гэта не канец, а толькі перапынак, наперадзе новы сезон з актуальнымі тэмамі і дасведчанымі экспертамі.

Відэазапіс дыскусіі:

Другие новости раздела «Год беларускага мыслення»

Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Ці сапраўды мы жывем у кантэксце, дзе недастаткова, каб мысленне было і працавала – яно павінна яшчэ заявіць пра гэта?
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая?
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Эксперт называе яе “парокам сэрца” ў целе горада. Чаму Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы так і не ўдалося гарманічна ўпісацца ў сталічны ландшафт?
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Гэтая рэч заваявала прыхільнасць соцень беларусаў, і ў той жа час паўстала армія ненавіснікаў вышыванкі. Чаму яна выклікае такія жарсці?
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
У сталічным "Корпусе 8" адбылося ўрачыстае закрыццё ўнікальнай для краіны падзеі.
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Што рабіць, калі людзі паводзяць сябе як аўтаматы, як не пераўтварыцца ў жывёл з безумоўным даходам і чаму Беларусь – прымітыўная мегамашына.
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Што замінае развівацца рынку інтэлектуальных сістэм у Беларусі?
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
У Мінску адбылася прэзентацыя найстарэйшай у Беларусі нефармальнай адукацыйнай і інтэлектуальнай прасторы.
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
Што такое Лятучы ўніверсітэт і як у ім гуляюць.
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
Узгадваем інтэлектуальнае жыццё краіны цягам Года беларускага мыслення.
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
У Мінску адкрылася выстава інтэлектуальных выданняў “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”.
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава нацыянальнага мыслення з прыватных калекцый беларускіх філосафаў.
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Новы навучальны сезон у Лятучым універсітэце будзе абвешчаны ўжо ў сярэдзіне верасня, заняткі ж традыцыйна пачнуцца з сярэдзіны кастрычніка.
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
У верасні беларусаў чакаюць сем дзён, насычаных інтэлектуальнымі прыгодамі.
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
У чым розніца паміж Лятучым універсітэтам і традыцыйным і як Гульня ўплывае на нас і наша існаванне ў гэтым свеце?
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна  абсалютна нерэальны праект
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна абсалютна нерэальны праект
Якім чынам Беларусь можа выкарыстаць ідэю новай аб’яднанай Еўропы?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.