Четверг 21 ноября 2024 года | 09:54
  • бел / рус
  • eng

Чаму Апалон – беларускі бог, і іншыя цікавінкі нацыянальнага мыслення (ФОТА)

20.05.2016  |  Год беларускага мыслення   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Чаму Апалон – беларускі бог, і іншыя цікавінкі нацыянальнага мыслення (ФОТА)

У другой анталогіі айчыннай думкі “Код прысутнасці” сабраны цэлы інтэлектуальны сусвет Беларусі. Прэзентацыя выдання адбылася днямі ў сталічнай галерэі “Ў”.

“Код прысутнасці” – гэта своеасаблівая справаздача таго, што адбывалася ў нацыянальнай мысленчай прасторы з 2000 да 2015 года. Вядома, увайшлі ў яе не ўсе тэксты і аўтары, якія маглі б, быў даволі жорсткі адбор. Тым не менш, як адзначаюць самі ўкладальнікі, зборнік – не эталон, і “ў іншай сітуацыі мы б на адну анталогію мелі б 10 альтэрнатыў”.

Каардынатарка праекту Таццяна Вадалажская распавяла Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі”, што першая анталогія, якую выдалі ў 2003 годзе Валянцін Акудовіч і Алесь Анціпенка, датычылася пэўнага перыяду, і за гэты час шмат чаго адбылося ў беларускім інтэлектуальным полі. Яна не пагаджаецца з кіраўніком аддзялення філасофіі і літаратуры Беларускага Калегіюма Валянцінам Акудовічам, што за апошнія 10 гадоў не з’явілася новых герояў для анталогіі.

Таццяна Вадалажская з першым выданнем анталогіі

– Калі паглядзець спісы імёнаў у новай і папярэдняй анталогіях, яны розняцца. Зразумела, што ў новым выданні ёсць і тыя ж героі, і новыя. Мне ўвогуле здаецца, што інтэлектуальнае жыццё – гэта не спаборніцтва. І нават калі ёсць тыя ж аўтары – гэта абсалютна іншыя тэксты, іншае разуменне, іншае стаўленне да сябе, да думкі. Таму я б не рабіла гэтага параўнання, гэта не слушна.

Па словах Таццяны Вадалажскай, новая анталогія – для тых, каго цікавіць Беларусь.

– Хаця, канечне, гэта не лёгкае чытво, якое можна ўзяць з сабой пачытаць у аэрапорт, – дадае яна.

На думку каардынатаркі, выданне мае тры яскравыя асаблівасці. Па-першае, гэта палемічнасць і дыскусійнасць (бо ранейшыя тэксты гучалі як маніфесты). Другая адметнасць у тым, што Беларусь становіцца кропкай адліку для філосафаў. І, нарэшце, менавіта ў анталогіі стала бачна, што беларускае мысленне пачало ствараць свой сусвет.

Адзін з аўтараў “Кода прысутнасці” Максім Жбанкоў акрэсліў выданне як падзею “нахабную, але неабходную”.

Максім Жбанкоў

Філосаф Валянцін Акудовіч зазначыў, што не хоча выглядаць песімістам, але распавёў пра крызіс філасофіі ў глабальным маштабе. І ўсё ж адзначыў:

– У 2000-я гады стала ясна: хопіць здзеклівых усмешак, калі хтосьці кажа “беларускі філосаф”. І адным з крокаў была ідэя стварыць анталогію, сабраць лепшыя тэксты і зафіксаваць, што мы ёсць. І калі мы яе зрабілі, Алесь Анціпенка сказаў: “Ну, цяпер можна і паміраць”. У чым розніца паміж той анталогіяй і апошняй? Сёння я ўзяў яе ў рукі і чамусьці пра тое, што можна паміраць, не падумаў.

Валянцін Акудовіч

А вось Ігару Бабкову выданне “Кода прысутнасці” прынесла “асабістую траўматычную гісторыю”.

– Па-першае, я прыдумаў абсалютна геніяльную назву для анталогіі: “Простыя рэчы. Беларускае мысленне на зломе эпохаў”. Усе мае калегі сказалі, што назва проста шыкоўная і на галасаванні яе… пракацілі. Далей я вырашыў прапанаваць гісторыю пра тое, што адбывалася з беларускім мысленнем апошнія 15 год. Прыдумаў тыпалогію, перадгісторыю… Сказалі – геніяльна. Пракацілі. Калі справа дайшла да малюнка вокладкі, я ўжо баяўся паказваць пальцам на той, які мне здаваўся найлепшым, і не браў удзел у галасаванні. Ясна, што найлепшы не прайшоў. А на астачу вырашылі прэзентацыю анталогіі накласці на цудоўны праект кнігарні “Логвінаў”, у якім я бяру ўдзел. Нягледзячы, альбо дзякуючы гэтаму ўсяму, кніжка атрымалася шыкоўная, – падзяліўся філосаф і літаратар.

Ігар Бабкоў


Павел Баркоўскі

Адзін з аўтараў выдання Павел Баркоўскі звярнуў увагу на тое, што большасць тэкстаў анталогіі напісаны ў кантэксце эпохі і сітуацыі.

Акадэмічны дырэктар Беларускага Калегіюма Ірына Дубянецкая на прэзентацыі распавяла адну са сваіх улюбёных баек пра тое, чаму Апалон – беларускі, а не грэчаскі бог.

Ірына Дубянецкая

– Па-першае, ён прыхадзень у грэцкі пантэон з поўначы. Ён меў непераможныя стрэлы і раз на 40 гадоў лётаў дамоў, на сваю Бацькаўшчыну, і адкопваў свае непераможныя стрэлы. І толькі беларусы ведаюць, што стрэлы закопваюць: толькі ў нас, і гэта адзінае месца ў свеце, дагэтуль дажыў абрад пахавання стралы. Адпаведна, куды яшчэ лётаць адкопваць стрэлы, як не туды, дзе іх закопваюць? Нікуды, як на Гомельшчыну, – падсумавала Ірына Дубянецкая. Таксама яна выразіла меркаванне, што за другой анталогіяй будзе выдадзена і трэцяя.

Падчас прэзентацыі выказваліся і іншыя аўтары і стваральнікі кнігі. Так, Сяргей Санько панастальгаваў па інтэлектуальным жыцці Беларусі 1990-х гадоў, Міхаіл Баярын распавёў, як нарэшце ўсвядоміў сябе ў нацыянальным мысленні, а дызайнер Міхал Анемпадыстаў заўважыў, што мысленне немагчымае без падачы.

Сяргей Санько

Міхаіл Баярын і Максім Жбанкоў

Міхал Анемпадыстаў

Такім чынам, калі першая анталогія была працай двух чалавек, то другая ўжо ёсць працай двух інстытуцый – Лятучага ўніверсітэту і Беларускага Калегіюму. А гэта значыць, што беларуская інтэлектуальная думка пашырае свае маштабы, і словазлучэнне “беларускі філосаф” – ужо не аксюмаран.

Другие новости раздела «Год беларускага мыслення»

Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Ці сапраўды мы жывем у кантэксце, дзе недастаткова, каб мысленне было і працавала – яно павінна яшчэ заявіць пра гэта?
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая?
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Эксперт называе яе “парокам сэрца” ў целе горада. Чаму Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы так і не ўдалося гарманічна ўпісацца ў сталічны ландшафт?
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Гэтая рэч заваявала прыхільнасць соцень беларусаў, і ў той жа час паўстала армія ненавіснікаў вышыванкі. Чаму яна выклікае такія жарсці?
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
У сталічным "Корпусе 8" адбылося ўрачыстае закрыццё ўнікальнай для краіны падзеі.
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Што рабіць, калі людзі паводзяць сябе як аўтаматы, як не пераўтварыцца ў жывёл з безумоўным даходам і чаму Беларусь – прымітыўная мегамашына.
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Што замінае развівацца рынку інтэлектуальных сістэм у Беларусі?
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
У Мінску адбылася прэзентацыя найстарэйшай у Беларусі нефармальнай адукацыйнай і інтэлектуальнай прасторы.
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
Што такое Лятучы ўніверсітэт і як у ім гуляюць.
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
Узгадваем інтэлектуальнае жыццё краіны цягам Года беларускага мыслення.
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
У Мінску адкрылася выстава інтэлектуальных выданняў “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”.
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава нацыянальнага мыслення з прыватных калекцый беларускіх філосафаў.
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Новы навучальны сезон у Лятучым універсітэце будзе абвешчаны ўжо ў сярэдзіне верасня, заняткі ж традыцыйна пачнуцца з сярэдзіны кастрычніка.
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
У верасні беларусаў чакаюць сем дзён, насычаных інтэлектуальнымі прыгодамі.
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
У чым розніца паміж Лятучым універсітэтам і традыцыйным і як Гульня ўплывае на нас і наша існаванне ў гэтым свеце?
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна  абсалютна нерэальны праект
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна абсалютна нерэальны праект
Якім чынам Беларусь можа выкарыстаць ідэю новай аб’яднанай Еўропы?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.