Четверг 21 ноября 2024 года | 22:42
  • бел / рус
  • eng

Валянцін Акудовіч: Чалавека няма. Будучыня ёсць (ФОТА)

18.05.2016  |  Год беларускага мыслення   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Валянцін Акудовіч: Чалавека няма. Будучыня ёсць (ФОТА)

На прэзентацыі апошняга зборніка філосафа і літаратара “Прачнуцца ранкам у сваёй краіне” дыскутавалі пра мужчынскі клімакс і лішак жыцця.

Ну, вядома ж, не толькі пра гэта, хоць твор з такой назвай увайшоў у зборнік.

– Цалкам магчыма, што гэта апошняя мая кніга, хоць гэта не зусім кніга. Для мяне кніга – гэта тое, што ты стварыў. Хутчэй за ўсё створанага – менавіта створанага – ужо не будзе. Магчыма, выдам выбранае – але гэта ўжо будзе не створанае наноў. Магчыма, звярнуся да мемуарыстыкі ад няма чаго рабіць, – з заўсёднай сваёй іроніяй распавёў Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” Валянцін Акудовіч.

Прэзентацыя зборніка пераўтварылася ў своеасаблівы “Дзень Акудовіча”. Творчая прастора “Ў” падзялілася на дзве залы. У зале “Я ёсць” (галерэя “Ў”) адбывалася дыскусія з удзелам аўтара і Ігара Логвінава, які стаў не толькі выдаўцом, але і рэдактарам кнігі. Мадэравала дыскусію акадэмічны дырэктар Беларускага калегіуму, доктар філасофіі, доктар сакральнай тэалогіі Ірына Дубянецкая. У зале “Мяне няма” (кнігарня “Логвінаў” у гэты час праходзілі здымкі дакументальнага фільма пра Валянціна Акудовіча з удзелам сяброў і калег, а таксама працавала адкрытая камера, на якую любы ахвотны мог сказаць што-небудзь пра “віноўніка” імпрэзы.

Ігар Логвінаў, Ірына Дубянецкая, Валянцін Акудовіч

– Калі была надрукавана “Кніга пра Нішто”, вельмі істотная для мяне, я быў упэўнены, што ўсё, што хацела праз мяне сказацца, ужо сказалася. Але прамінула некалькі год, і раптам, гартаючы свае архівы, я ўбачыў, што там ёсць значныя для мяне тэксты, якія  так і не выйшлі. Напісаныя ў розныя гады – ад пачатку да моманту, калі я ўжо стаў пісаць, як я. І мне стала шкада, – распавёў аўтар пра нараджэнне зборніка.

Па словах Валянціна Акудовіча, ён “адпачатку разумеў, што кніга не атрымаецца”. Бо калі проста сабраць тэксты пад адну вокладку, выйдзе не кніга, а зборнік. А гэта розныя рэчы. Як адзначае аўтар у прадмове, “залішне рознымі былі тыя часы і эпохі, калі яны [творы] пісаліся, як, адпаведна, моцна розніўся сам ад сябе аўтар”, і справядліва будзе зазначыць, што працаваў над імі цэлы “хаўрус аўтараў, які толькі паводле даўняй завядзёнкі пазначаны  агульным прозвішчам Валянцін Акудовіч”.

– Акудовіч падаўся мне такой кампеляцыяй пра ўсё беларускае, пра што мы гаворым і спрачаемся, у адной вокладцы. Кніга выбудавана па прынцыпе сярэднявечнага кодэксу, калі збіралі разам рэцэпты прыгатавання гарбаты, часткі “Метафізікі” Арыстоцеля, і хронікі нейкіх падзей… Гэта гісторыя пра Акудовіча, пра якога мы кажам, што яго няма, але тут яго патыліца засвяцілася, і мы можам яе памацаць і пабіць, – выказаўся Ігар Логвінаў.

Ігар Логвінаў

– Упершыню, сапраўды, гэта кніга пра ўсяго мяне, – пагадзіўся аўтар. – Хай сабе эпізодна, у розныя эпохі, у розных жанрах, з рознымі сэнсамі, часта супярэчаннямі. У ёй можа знайсці сабе харошыя тэксты і той, хто акрамя надпісаў на плоце нічога не чытае, разам з тым у кнізе даволі тэкстаў, якія не праміне і самы выкшталцоны інтэлектуал. Але біць мяне па патыліцы будзе няправільна, таму што там мяне няма!

Як няма, паводле даўняй тэзы Акудовіча, чалавека.

Ігар Логвінаў зазначыў, што ў кнізе прачытваецца жудасная настальгія па Беларусі. Але наколькі блізка гэта будзе пакаленням, якія нарадзіліся ў незалежнай краіне? На гэты конт у Валянціна Акудовіча, па яго словах, няма прэтэнзій стаць гуру, настаўнікам, нечаму навучыць ці нешта даць.

– Для мяне мысленне каштоўнае найперш сваёй эстэтычнай складовай. Не праўдай, не ісцінай, а прыгажосцю. Я хачу пісаць прыгожа, каб чытач атрымліваў асалоду, і ніколі ў жыцці не думаў: а што гэта дасць маладому пакаленню? Хай для маладога пакалення пішуць палітыкі, педагогі. Я не збіраюся нікога вучыць. Калі я буду дзесьці актуальны, то зусім не тым, што ў мяне нечаму навучацца. Як слухаць салавейку. Чаму можа навучыць салавей? – прывёў параўнанне філосаф.

Адам Глобус праілюстраваў прыпавесць Валянціна Акудовіча

Сёння Лятучы ўніверсітэт разам з Беларускім калегіумам прэзентуе анталогію беларускага мыслення “Код прысутнасці” (чарговая гульня словаў з Акудовічавым “Кодам адсутнасці”), дзе сабраныя лепшыя тэксты нацыянальных мысляроў за апошнія 10 гадоў. Праўда, Валянцін Акудовіч выказаў смутак, што за гэты час пакуль не з’явілася новых герояў, вартых анталогіі. А старыя імёны адыходзяць. І як тут не зачапіцца за адзін з тэкстаў з новага зборніка “Мужчынскі клімакс і лішак жыцця”?

– Аптымісты лічаць, што і ў 90 можна пісаць класныя тэксты. Я думаю, што можна, і тэксты неблагія. Але найлепшыя тэксты чалавек піша да гэтага часу.

Ірына Дубянецкая

Адказваючы на пытанне з залы пра погляд на будучыню Беларусі, Валянцін Акудовіч адзначыў:

– Будучыня ёсць. Мы будзем накшталт сярэднееўрапейскай краіны з адзіным адрозненнем: у нас будзе больш расійскага складніка. Праўда, ён будзе адносна збеларусіфікаваны і таму не варожы. Але пакуль Расія не перафарматуецца з імперыі ў федэрацыю і ўнутрана не зменіцца, гэтай мадэлі ёсць пагроза. Яна будзе заставацца, пакуль будзе заставацца такой Расія. Аднак чым больш мы за гэты час назапасім сябе як сябе, тым большая верагоднасць, што пасля мы ўнармуемся ў гэты фармат.

Валянцін Акудовіч

Другие новости раздела «Год беларускага мыслення»

Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Ці сапраўды мы жывем у кантэксце, дзе недастаткова, каб мысленне было і працавала – яно павінна яшчэ заявіць пра гэта?
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая?
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Эксперт называе яе “парокам сэрца” ў целе горада. Чаму Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы так і не ўдалося гарманічна ўпісацца ў сталічны ландшафт?
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Гэтая рэч заваявала прыхільнасць соцень беларусаў, і ў той жа час паўстала армія ненавіснікаў вышыванкі. Чаму яна выклікае такія жарсці?
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
У сталічным "Корпусе 8" адбылося ўрачыстае закрыццё ўнікальнай для краіны падзеі.
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Што рабіць, калі людзі паводзяць сябе як аўтаматы, як не пераўтварыцца ў жывёл з безумоўным даходам і чаму Беларусь – прымітыўная мегамашына.
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Што замінае развівацца рынку інтэлектуальных сістэм у Беларусі?
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
У Мінску адбылася прэзентацыя найстарэйшай у Беларусі нефармальнай адукацыйнай і інтэлектуальнай прасторы.
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
Што такое Лятучы ўніверсітэт і як у ім гуляюць.
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
Узгадваем інтэлектуальнае жыццё краіны цягам Года беларускага мыслення.
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
У Мінску адкрылася выстава інтэлектуальных выданняў “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”.
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава нацыянальнага мыслення з прыватных калекцый беларускіх філосафаў.
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Новы навучальны сезон у Лятучым універсітэце будзе абвешчаны ўжо ў сярэдзіне верасня, заняткі ж традыцыйна пачнуцца з сярэдзіны кастрычніка.
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
У верасні беларусаў чакаюць сем дзён, насычаных інтэлектуальнымі прыгодамі.
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
У чым розніца паміж Лятучым універсітэтам і традыцыйным і як Гульня ўплывае на нас і наша існаванне ў гэтым свеце?
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна  абсалютна нерэальны праект
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна абсалютна нерэальны праект
Якім чынам Беларусь можа выкарыстаць ідэю новай аб’яднанай Еўропы?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.