Четверг 21 ноября 2024 года | 23:14
  • бел / рус
  • eng

Адсунуць шафу і пачаць думаць

14.02.2016  |  Год беларускага мыслення   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Адсунуць шафу і пачаць думаць

Чаму без літаратуры чалавек не можа быць паўнацэнным і якое значэнне яна мае для беларусаў?

У Беларусі асноўныя нацыятворчыя працэсы адбываліся праз літаратуру. Нашы пісьменнікі бралі на сябе функцыю прадумвання краіны, мыслярства. У нас за стагоддзі не сфармавалася ні сваёй філософскай школы, ні багаслоўскай, таму ўсе гэтыя функцыі ўзяла на сябе літаратура. І таму беларуская літаратура – гэта неверагодны кладзезь ідэяў, думак, вобразаў і сюжэтаў. Такое меркаванне Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” выказала доктар філасофіі і сакральнай тэалогіі Ірына Дубянецкая

На яе думку, літаратура – найперш квінтэсэнцыя эстэтычнага пачуцця, якое выражаецца вербалізавана. Яна фармуе густ і мадэлі мыслення для кожнага чалавека. Літаратура фармуе нашу прастору, і ў той жа час кожны індывідум фармуецца праз літаратуру.

– Калі нам паспрабаваць выкрасліць літаратуру з грамадства, то ў беларускай сітуацыі яно застанецца без сваёй самай вялікай часткі. Вельмі шмат у чым яно застанецца пустым.

На думку Ірыны Дубянецкай, мусяць быць знойдзены нейкія шляхі літаратуры да сучаснага чалавека. Але тое, што адбываецца ў школьнай літаратуры, хутчэй адбівае жаданне чытаць.

– Школа мусіць дапамагчы чалавеку знайсці сваю класіку і сваю сучаснасць, і тады ён будзе паўнацэнным. Без літаратуры паўнацэннага чалавека не будзе.

Ірына Дубянецкая і Ігар Бабкоў

Як пісьменнікам адшукаць шлях да сучаснага чытача – трэба яшчэ прыдумаць. У тым ліку і гэтаму была прысвечана дыскусія “Сучасная літаратура: актуальнасць класікі”, зладжаная Беларускім Калегіюмам у межах Міжнароднага паэтычнага фестывалю памяці Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”, што днямі праходзіць у Мінску ўжо пяты раз.

Калісьці літаратура фармавала светапогляды, была фактарам грамадскага жыцця, яднала. Цяпер свет кардынальна змяніўся, як і роля літаратуры ў ім, ды і самі творы ўжо іншыя. Што паспрыяла гэтаму, і як літаратурны ўплыў адбываецца ў грамадствах розных краін? Над гэтымі пытаннямі разважалі Ірына Дубянецкая, філосафы і пісьменнікі Ігар Бабкоў, Валянцін Акудовіч, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, а таксама паэтка з Украіны Люба Якімчук і польскі літаратар Богдан Задура.

Паэтка Люба Якімчук (якая па версіі “Нового времени” ўвайшла ў сотню самых уплывовых культурных дзеячаў Украіны) зазначыла, што стаўленне да літаратуры ў яе краіне змянілася пасля Майдану. Калі да вайны ўкраінцы цытавалі Андруховіча і Жадана, то пасля вайны фактарам ідэнтычнасці для іх стаў Тарас Шаўчэнка.

– З савецкіх часоў Шаўчэнка быў такім пустым ідалам, якога тыражавалі, але якога інтэрпрэтавалі як змагара за класавую роўнасць. А падчас вайны ён стаў з’яўляцца на плакатах, постарах: Шаўчэнка з шынамі на Майдане, Шаўчэнка-рэвалюцыянер у бандане з закрытым тварам. Яго сталі больш цытаваць. Нават зняты фільм, як на Майдане людзі цытуюць яго напамяць. Гэта постаць, якая цяпер пераасэнсоўваецца ва ўкраінскай культуры.

Аднак, па словах Любы Якімчук, ёсць людзі, пераважна сярод сталага пакалення літаратараў, якія не прымаюць гэта новае пераасэнсаванне. Для іх лепей, каб Шаўчэнка заставаўся ўсё тым жа ідалам, які не ўяўляе небяспекі.

Андрэй Хадановіч, перакладчыца Маша Пушкіна, Богдан Задура

– Паміж класікай і сучаснай літаратурай ляжыць акадэмічны кансерватызм, які спрабуе, з аднаго боку, адбіць у маладых людзей любоў да гэтага, а з іншага боку, стварыць ілюзію, што гэта маладая частка літаратуры не любіць класіку і варагуе з ёй. Тое самае можна сказаць і пра беларускую літаратуру, - зазначыў Андрэй Хадановіч.

– Паводле Борхеса, класічным можа выступаць любы тэкст, які чалавецтва перачытвае ў пошуках адказаў на пытанні. У гэтым сэнсе класічны канон пастаянна пераглядаецца, і кожнае новае пакаленне прыдумляе для сябе тое, што мы называем класікай, - дадаў Ігар Бабкоў.

На думку Богдана Задуры, сучаснаму пісьменніку класіка неабходная, бо гэта тое поле, дзе можна паразуммецца з чытачом. Праз яе пісьменнікі могуць размаўляць не толькі з калегамі, але і з папярэднікамі. Але час сапраўды змяніўся: раней стаўленне да пісьменніка было знакам прыналежнасці да пэўнага пакалення.

А Валянцін Акудовіч лічыць, што класіка ў Беларусі не актуальна, бо не актуальна літаратура ўвогуле. Але незалежна ад гэтага класіка ўсё ж патрэбная: яна як машына часу, бо ў любы момант у яе можна “схавацца” ад сучаснасці.

Валянцін Акудовіч і Люба Якімчук

Падчас дыскусіі не магло не паўстаць пытанне школьнай праграмы: як дадаць у яе сучасных пісьменнікаў, не выкінуўшы класікаў, і ўвогуле, як яна павінна быць арганізавана? Валянцін Акудовіч прывёў прыклад Швецыі, дзе літаратуры ў школьнай праграмы ўвогуле няма. Паводле яго слоў, літаратуру не варта вывучаць у школах раней за восьмы клас, бо каб разумець мастацкія тэксты, трэба быць спелым чалавекам.

Закранулі і пытанне вывучэння рускай літаратуры ў беларускіх школах, якую куды больш лагічна было б выкладаць у кантэксце сусветнай, а не выносіць асобным прадметам, нягледзячы на ўсё яе багацце. Руская літаратура - як вялізная грувасткая шафа, праз якую беларускія школьнікі не могуць убачыць іншыя літаратуры свету, а гэта значна звужае кругагляд. Зрэшты, як слушна было заўважана, у школах цяпер вучаць не думаць, а ў лепшым выпадку рыхтуюць да тэстаў.

Другие новости раздела «Год беларускага мыслення»

Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Ці сапраўды мы жывем у кантэксце, дзе недастаткова, каб мысленне было і працавала – яно павінна яшчэ заявіць пра гэта?
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая?
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Эксперт называе яе “парокам сэрца” ў целе горада. Чаму Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы так і не ўдалося гарманічна ўпісацца ў сталічны ландшафт?
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Гэтая рэч заваявала прыхільнасць соцень беларусаў, і ў той жа час паўстала армія ненавіснікаў вышыванкі. Чаму яна выклікае такія жарсці?
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
У сталічным "Корпусе 8" адбылося ўрачыстае закрыццё ўнікальнай для краіны падзеі.
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Што рабіць, калі людзі паводзяць сябе як аўтаматы, як не пераўтварыцца ў жывёл з безумоўным даходам і чаму Беларусь – прымітыўная мегамашына.
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Што замінае развівацца рынку інтэлектуальных сістэм у Беларусі?
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
У Мінску адбылася прэзентацыя найстарэйшай у Беларусі нефармальнай адукацыйнай і інтэлектуальнай прасторы.
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
Што такое Лятучы ўніверсітэт і як у ім гуляюць.
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
Узгадваем інтэлектуальнае жыццё краіны цягам Года беларускага мыслення.
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
У Мінску адкрылася выстава інтэлектуальных выданняў “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”.
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава нацыянальнага мыслення з прыватных калекцый беларускіх філосафаў.
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Новы навучальны сезон у Лятучым універсітэце будзе абвешчаны ўжо ў сярэдзіне верасня, заняткі ж традыцыйна пачнуцца з сярэдзіны кастрычніка.
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
У верасні беларусаў чакаюць сем дзён, насычаных інтэлектуальнымі прыгодамі.
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
У чым розніца паміж Лятучым універсітэтам і традыцыйным і як Гульня ўплывае на нас і наша існаванне ў гэтым свеце?
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна  абсалютна нерэальны праект
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна абсалютна нерэальны праект
Якім чынам Беларусь можа выкарыстаць ідэю новай аб’яднанай Еўропы?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.