Четверг 21 ноября 2024 года | 22:40
  • бел / рус
  • eng

Чаму беларусы не разумеюць украінцаў? (Відэа)

12.02.2016  |  Год беларускага мыслення   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь; відэа belmediaschool.org,  
Чаму беларусы не разумеюць украінцаў? (Відэа)

Днямі беларускія інтэлектуалы абмяркоўвалі, што можа супрацьпаставіць культура "машынам нянавісці", якія спадарожнічаюць вайне і... ледзь не пабіліся.

Да фізічнай бойкі, вядома ж, не дайшло, але “душылі” адно аднаго аргументамі і ўласным досведам “міратворцы” самааддана. Так распачалася публічная кампанія “Зразумець Украіну”, і на фоне цяперашняй сітуацыі ў паўднёвай суседкі гэта, пагадзіцеся, выглядае сімвалічна. Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” сабрала самае галоўнае з першага круглага стала, а дакладней, дыскусіі.

Пра барыкады і высокую культуру

Увогуле кампанія прысвечана пачатку “Года ўкраінскай літаратуры”, таму мадэратар і адзін з гасцей сустрэчы філосаф Ігар Бабкоў і паэт ды перакладчык Андрэй Хадановіч прыхапілі з сабой некалькі ўлюбёных украінскіх кніжак, каб пакінуць іх ва “Украінскай бібліятэчцы” кнігарні “ЛогвінаЎ”. Дарэчы, папаўняць бібліятэчку – адмысловы чамадан – можа кожны. Як і чытаць гэтыя кніжкі: трэба толькі пакінуць супрацоўніку кнігарні свае кантакты, і можна на тыдзень-два ўзяць упадабаны твор дадому.

Ідэя публічнай кампаніі паўстала як адказ на ўкраінскую сітуацыю апошніх гадоў, якая закранула ў тым ліку і інтэлектуальнае кола. “Альбо ты займаеш месца на барыкадзе і падносіш патроны, але тады ты мусіш забыць пра сябе як пра мысляра, альбо знаходзіш месца і задачу культуры ў гэтай сітуацыі вайны”, - паставіў перад прысутнымі дылему Ігар Бабкоў. На яго думку, найлепшым супрацьпастаўленем вайне з’яўляюцца літаратура і высокая культура.

Андрэй Хадановіч заўважыў, што многія беларускія аўтары (у тым ліку і ён сам) спачатку выдавалі свае кнігі ва Украіне па-ўкраінску, і толькі пасля на радзіме – па-беларуску.

“Кожны беларускі літаратар, які прыязджае ва Украіну, сустракаецца з цяплейшым і больш насычаным энтузіязмам, інтрыгамі, эйфарыяй прыёмам, чым на радзіме, - зазначыў ён. – Быць паэтам ва Украіне – непараўнальна вастрэйшы драйв, чым быць паэтам у Беларусі”.

Беларусаў, на думку Хадановіча, ва Украіне не ўспрымаюць як нешта чужароднае. Сапраўды, мы можам размаўляць кожны на сваёй мове і цудоўна разумець адзін аднаго, бо, як кажуць лінгвісты, беларуская і ўкраінская мовы толькі на 17% адрозніваюцца і на 83% супадаюць. З аднаго боку, здавалася б, навошта перакладаць тое, што і так зразумела – з беларускай на ўкраінскую і наадварот? Літаратары бачаць у гэтым своеасаблівае прызнанне ў любові суседняга народа. У той жа час, сённяшнія ўкраінцы гатовыя чытаць па-беларуску, а выдаўцы – выдаваць беларускія кнігі ў арыгінале. 

З іншага боку, існуе пэўны стэрэатып падабенства. І, можа быць, праз яго мы не імкнемся зразумець адно аднаго, не бачым адно ў адным таямніцы?

“Калі мы ў пэўнай ступені такія сабе балтацэнтрычныя славяне, то Украіна – гэта нейкія Балканы. Сяргей Жадан – такі славянскі Кустурыца. Чытаючы на ўкраінскую публіку, калі ім смешна – яны не стрымліваюцца і смяюцца. Чытаеш што-небудзь у Беларусі, часам спрабуеш пажартаваць, 15 разоў глядзіш у вочы абсалютна сур’ёзным людзям, якія вытрымліваюць позірк да канца, а потым падыходзяць і дзякуюць, як ім было неймаверна смешна”, - падзяліўся Андрэй Хадановіч.

Пра антысемітызм, нацыяналізм і дыктатуру

А культуролаг Юлія Чарняўская лічыць, што мы ўжо прыдумалі “сваю” Украіну, прыпісаўшы ёй рэчы, якія, магчыма, чакалі ад Расіі (а яна іх нам не дала). “Мы Украіну пастаянна ствараем як нейкую натхнёную айчыну, якую хацелі б перанесці сюды”, - пераканана Юлія Чарняўская.

Яна адзначыла, што, жывучы ва Украіне, адчувала, што яе не ўспрымаюць як “сваю”, хутчэй, “як “іншую”, да якой добра ставяцца”. Культуролаг узгадала пра габрэйскія пагромы ў Львове, заўважыўшы, што ва Украіне больш, чым у нас развіты антысемітызм, а таксама выказала думку, што “абяляць УПА, як гэта робіцца цяпер ва Украіне, не варта”.

“У мяне было адчуванне, што ў Львове гэтыя ўсе рэчы неяк зраўняліся. А ў Кіеве – наадварот, абвастрыліся”, - сказала Юлія Чарняўская, прызнаўшыся, праўда, што даўно не была ва Украіне.

“Калі параўнаць 2012 – 2013 і 2014 – 2015, то за гэтыя гады прымальнасць рускай мовы на вуліцах, у кавярнях значна большая, чым раней”, - запярэчыў культуролагу філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

Цяпер, на яго думку, у Кіеве ўкраінская мова перастала быць паролем. Майдан стаў пэўнай ініцыяцыяй нацыі, калі людзі прайшлі нейкую мяжу.

“Існуе момант люстэркавай прапаганды. Я разумею, што Расія вялікая, страшная і паступіла подла. Але з іншага боку ідзе ў той жа танальнасці тая ж “аглобля”. Ці павінны быць сіметрычныя адказы?” – задалася пытаннем Юлія Чарняўская.

Завязалася спрэчка: Уладзімір Мацкевіч паспрабаваў пераканаць апанентку, што Украіна, насамрэч, адказвае не сіметрычна. Ён падмацаваў свае выказванні тым, што “ўсё бачыў на ўласныя вочы”, прызнаўшы пры гэтым, што гарачыя галовы сапраўды ёсць.

“Пакажыце хоць адзін украінскі канал, які быў бы падобны на расійскі. Вы гэтага не знойдзеце”, - звярнуў увагу філосаф і метадолаг.

Як Ігар Бабкоў ні намагаўся на правах мадэратара перавесці размову на ўзровень твораў мастацтва, якія вышэй за штодзённасць, апошняя, здаецца, усё ж завалодала свядомасцю ўдзельнікаў круглага стала і перафарматавала яго ў дыскусію.

“Я нарадзіўся з мянушкай “бандэравец”, - працягваў Уладзімір Мацкевіч, - Бо жыў у Сібіры, дзе былі розныя перасяленцы. Нас, беларусаў, усіх называлі “бандэраўцамі”. У сямейным альбоме ёсць фота маці, дзе яны з сяброўкамі ва ўкраінскіх народных строях. У іх быў украінскі хор. А чаму ўкраінскія? Таму што ўкраінцы прывезлі з сабой у ссылку народныя строі, а беларусы - не”.

Мацкевіч заўважыў, што за ўсё сваё жыццё, дзе б ні быў – у Эстоніі, Латвіі, Закарпацці – не сустракаў бытавога нацыяналізму. Юлія Чарняўская запярэчыла, што неаднаразова сутыкалася з сітуацыяй, калі ў адказ на рускую мову ў Літве маглі, напрыклад, паказаць няправільны кірунак.

Спрабуючы вярнуцца да першапачатковай ідэі кампаніі, Уладзімір Мацкевіч зазначыў, што ва Украіне пасля Майдану фактычна знікла мысленне, якое напярэдадні было вельмі актыўным.

Ледзь не адзінае, на чым сыйшліся суразмоўцы, гэта тое, што Беларусь значна больш еўрапейская, чым Украіна. Можна запярэчыць: маўляў, у нас жа дыктатура.

“Якая краіна, акрамя скандынаўскіх, пазбегла дыктатуры? Не трэба думаць, што гэта ўласцівасць нейкай нацыі ці народа. Усе гэта праходзяць, і мы пройдзем. Але што будзе потым? А вось ва Украіны шлях зусім іншы”, - перакананы Мацкевіч.

Пра гопнікаў і зялёнае святло

Юлія Чарняўская згадала ідэю Макса Шэлера аб супрацьлегласці абсалютна чыстага і слабога “духа” і цалкам прыземленага, але моцнага “парыву”.

“Калі “дух” бярэ з сабой гопнікаў, якія даюць “парыў”, ці можа “дух” спадзявацца мінімальна захавацца?” - спытала культуролаг, маючы на ўвазе падзеі, якія адбываліся на Майдане і “Правы сектар”.

“Я не бачыў гопнікаў на Майдане, - запярэчыў Мацкевіч. – Напэўна, удзельнікі “Правага сектару” не цытуюць Макса Шэлера. Але я ведаю, што ў іх шэрагах людзі, у асноўным, з узроўнем культуры і адукаванасці крыху вышэйшым за сярэдні”.

Як заўважыў Ігар Бабкоў, гутарка прывяла да таго, што ўдзельнікі занялі месцы на барыкадах адносна сітуацыі, якую дакладна ніхто з іх не ведае.

“Тое, што мы не разумеем адзін аднаго (беларусы і ўкраінцы. – “ЕўраБеларусь”.) пачынаецца з таго, што мы не разумеем сябе”, - падсумаваў філосаф і метадолаг. 

Самая бессэнсоўная размова беларусаў – пра Майдан і Украіну, таму што калі мы пачынаем пра гэта казаць, нас уцягвае “машына нянавісці”, перакананы Ігар Бабкоў.

“Мы сапраўды не разумеем украінцаў, - зрабіў ён выснову. – Для ўкраінцаў дзяржава – гэта “цяпер Пеця, а ўчора быў Вася”. Я сам сябе немцам адчуваю, калі пачынаю размаўляць з украінцамі і тлумачыць ім, што дзяржава пачынаецца з тупога перахода вуліцы на зялёнае святло”.

Відаць, мае рацыю Андрэй Хадановіч, гаворачы, што застацца чалавекам і спыніць нянавісць немагчыма – гэта кругазварот памнажэння нянавісці ў прыродзе. Але ўсё ж хаця б паспрабаваць зразумець суседа (і пры гэтым найперш – сябе) варта. Цягам кампаніі яшчэ будзе шмат магчымасцяў для гэтага: арганізатары абяцаюць дыскусіі, кінапрагляды, прэзентацыі кніг і сустрэчы з аўтарамі. Сачыце за абвесткамі.

Відэазапіс дыскусіі:

Другие новости раздела «Год беларускага мыслення»

Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Ці сапраўды мы жывем у кантэксце, дзе недастаткова, каб мысленне было і працавала – яно павінна яшчэ заявіць пра гэта?
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая?
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Эксперт называе яе “парокам сэрца” ў целе горада. Чаму Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы так і не ўдалося гарманічна ўпісацца ў сталічны ландшафт?
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Гэтая рэч заваявала прыхільнасць соцень беларусаў, і ў той жа час паўстала армія ненавіснікаў вышыванкі. Чаму яна выклікае такія жарсці?
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
У сталічным "Корпусе 8" адбылося ўрачыстае закрыццё ўнікальнай для краіны падзеі.
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Што рабіць, калі людзі паводзяць сябе як аўтаматы, як не пераўтварыцца ў жывёл з безумоўным даходам і чаму Беларусь – прымітыўная мегамашына.
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Што замінае развівацца рынку інтэлектуальных сістэм у Беларусі?
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
У Мінску адбылася прэзентацыя найстарэйшай у Беларусі нефармальнай адукацыйнай і інтэлектуальнай прасторы.
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
Што такое Лятучы ўніверсітэт і як у ім гуляюць.
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
Узгадваем інтэлектуальнае жыццё краіны цягам Года беларускага мыслення.
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
У Мінску адкрылася выстава інтэлектуальных выданняў “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”.
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава нацыянальнага мыслення з прыватных калекцый беларускіх філосафаў.
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Новы навучальны сезон у Лятучым універсітэце будзе абвешчаны ўжо ў сярэдзіне верасня, заняткі ж традыцыйна пачнуцца з сярэдзіны кастрычніка.
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
У верасні беларусаў чакаюць сем дзён, насычаных інтэлектуальнымі прыгодамі.
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
У чым розніца паміж Лятучым універсітэтам і традыцыйным і як Гульня ўплывае на нас і наша існаванне ў гэтым свеце?
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна  абсалютна нерэальны праект
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна абсалютна нерэальны праект
Якім чынам Беларусь можа выкарыстаць ідэю новай аб’яднанай Еўропы?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.