Учора на прасторы Studio67 адбылася прэзентацыя праектаў "Чытай! Насі! Цытуй! Год беларускага мыслення".
Мы цытуем каго заўгодна, толькі не тых, хто нарадзіўся і жыў на нашай зямлі. Кожная трапна і ёмка выказаная думка – наш супольны нематэрыяльны скарб. Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” дакранулася да кавалачка гэтага скарба.
Немаленькае памяшканне запоўнілася людзьмі вельмі хутка. Тут сабраліся тыя, хто спрычыніўся да ўвасаблення праектаў кампаніі “Цытуй сваё!”, што распачалася летась у траўні. Сярод такіх асоб – дызайнеры, літаратары, інтэлектуалы, спонсары і проста неабыякавыя да беларускай думкі людзі.
Адзін з іх – вядучы імпрэзы паэт Андрэй Хадановіч, які на ўласным прыкладзе паказаў, наколькі ёмкімі і трапнымі могуць быць цытаты:
“Шпацыруючы па Львове, сеў на бардзюр, бо проста не ўстаяў на нагах. Ва ўкраінскага студэнта пабачыў на майцы партрэт выбітнага дзеяча XVII стагоддзя Рэнэ Дэкарта. А пад ім напісана: “Дякую Тобі, Боже, що я не Паскаль”. Адчуйце розніцу!”
Андрэй Хадановіч
Адным з першых вынікаў ініцыятывы “Цытуй сваё!” стаў зборнік выказванняў нашых мысляроў, які выйшаў у свет сёлета ў студзені. Падрабязней пра яго стварэнне распавяла каардынатарка кампаніі Таццяна Вадалажская.
“Мы сталі думаць, што трэба ўнесці ў разуменне беларусамі саміх сябе тую частку, якая найменш прысутная. Вобразы, сімвалы, музыка – гэта ўжо ёсць, а вось беларускае мысленне яшчэ далёка ад шараговага беларуса”.
Асноўная праблема тут – у адсутнасці пераемнасці. Патрэбна было штосьці такое, што лёгка б “падкідвала” думкі “на кожны дзень”. Таму спачатку з’явіліся маленечкія квадрацікі-магніты з цытатамі, якімі так лёгка абменьвацца, перадаваць, чапляць, дзе гэта толькі магчыма. А далей паўстаў цэлы “фан-клуб”. Людзям прапанавалі дасылаць свае ўлюбёныя беларускія цытаты, якіх у выніку прыйшло больш за 250.
Таццяна Вадалажская
“Мы вырашылі, што выданне цытатніка павінна быць агульнай справай, таму звярнуліся да краўдфандынгавай платформы Талакошт. За 30 дзён да нас далучыўся 81 чалавек і мы сабралі 23 мільёнаў 300 рублёў”, - паведаміла Таццяна Вадалажская.
У выніку выйшлі 550 асобнікаў з цытатамі 77 аўтараў. “Мысляр – гэта не прафесія, а здольнасць у любую эпоху выказвацца свабодна, свядома, крытычна ды абгрунтавана”, - падкрэсліла каардынатарка праекту. Менавіта таму ў зборніку можна знайсці выказванні самых розных людзей.
Цытатнік падзелены на тэматычныя раздзелы. Таццяна Вадалажская адзначыла цікавую асаблівасць: аказваецца, беларускае мысленне больш за ўсё засяроджана не на патрыятызме, як можна было б падумаць, а на чалавеку. Менавіта вакол яго і паўсталі раздзелы зборніка. А яшчэ – дзея, свабода, творчасць, смерць, вядома ж, Беларусь…
Думкі выбітных беларусаў можна насіць не толькі з сабой у выглядзе цытатніка, але і на сабе – у выглядзе саколак з прынтамі. Іх дызайнеры распрацавалі на пленэры, які адбыўся летам на хутары Вайцюшкі.
“Абіраючы цытату, мы, хто працуе з візуальнай культурай, абіраем не толькі сэнс, а таксама і іншыя крытэры – наколькі гэта глядзіцца структурна. Для мяне Быкаў велічэзны ў сваёй творчасці, кожнае яго слова – як цэгла, і гэта важна для працы”, - заўважыў адзін з арганізатараў пленэру дызайнер, паэт Міхал Анемпадыстаў. На яго думку, кампанію “Цытуй сваё!” яшчэ можна працягваць у візуальнай форме: “цытаваць” шрыфты, знакі, сімвалы...
Міхал Анемпадыстаў
Аб тым, як ствараліся макеты саколак, можна было даведацца з кароткага фільму, які паказалі падчас прэзентацыі. Між тым гэтыя макеты ўжо ёсць у свабодным доступе на спецыяльнай старонцы sakolki.eurobelarus.info. Каардынатарка пленэру Марына Штрахава распавяла, што іх можна спампаваць у фармаце PDF і прынесці ў любы цэнтр друку, каб надрукаваць на саколках прывабнай для вас мадэлі.
Кампанія “Цытуй сваё!” не абмежавалася стварэннем цытатніка беларускага мыслення і прынтаў для саколак. Яе арганізатары пайшлі далей: абвесцілі Год беларускага мыслення.
“Нам хацелася, каб спрычыненне да беларускага не замыкалася на сімвалічных рэчах, а ішло па змесце больш глыбока, з большай сур’ёзнасцю, з большай цікаўнасцю менавіта да беларускага зместу, а не толькі да формы”, - зазначыў генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь” Улад Вялічка. Ён распавёў, што ўжо распрацаваны першыя крокі для такога амбіцыйнага году. Самы істотны праект, над якім ужо ідзе праца – “Анталогія беларускага мыслення”. Яна выйдзе ў свет гэтай вясной. У межах Года беларускага мыслення ў розных гарадах ужо праходзіць серыя лекцый “Спадчына Ігната Абдзіраловіча”. Для больш шырокага кола неўзабаве распачнецца конкурс эсэ на тэму інтэлектуальнай спадчыны Беларусі. А ўжо па-сапраўднаму масавым абяцае стаць “Тыдзень беларускага МЫслення”, які плануецца правесці ў верасні па ўсёй Беларусі.
Улад Вялічка
Завяршыў вечарыну невялікім канцэртам Зміцер Вайцюшкевіч, які гасцінна прымаў на сваім хутары Вайцюшкі дызайнераў падчас пленэру.
Нагадаем, кампанія “Цытуй сваё!” была распачатая ў траўні 2015 года шэрагам інстытуцый грамадзянскай супольнасці ды адукацыйных устаноў (Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь“, Лятучы ўніверсітэт, Беларускі саюз дызайнераў, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!“, Беларускі калегіюм, курсы “Мова Нанова“). Мэта кампаніі – актуалізацыя найлепшых узораў беларускай думкі, запрашэнне да ўважлівага чытання і асэнсавання прамоўленага і заспяванага ў нашай нацыянальнай культурнай прасторы.
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.