Зусім хутка пабачыць свет “Цытатнік беларускага мыслення”.
Мы, беларусы, не ведаем сваіх мысляроў, іх глыбокія думкі і ідэі, усведамляем сябе саміх праз чужыя вобразы, думкі. Але пакуль чалавек не зможа прыгадаць найважнейшых беларускіх мысляроў, мы не зможам казаць, што Беларусь прайшла кропку незвароту ў пабудове сваёй незалежнасці.
Вырашыць гэтую праблему спрабуе кампанія “Цытуй сваё!”, якая стартавала ў траўні мінулага года. У яе межах актуалізаваліся найлепшыя ўзоры беларускай думкі, збіраліся цытаты нашых мысляроў розных часоў, і ўсё гэта склалася ў ідэю стварэння і выдання “Цытатніка беларускага мыслення”. Акурат перад Новым годам завяршылася кампанія па зборы сродкаў для ажыццяўлення гэтай ідэі на краўдфандынгавай платформе "Талакошт". Кіраўнік праекта Таццяна Вадалажская распавяла Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі”, як праходзіла кампанія і што атрымаецца ў яе выніку.
– Раскажыце, як прайшла кампанія па зборы сродкаў на выданне Цытатніка і на якім этапе яно цяпер?
– Кампанія была даволі кароткая па тэрміне – толькі адзін месяц. Мы імкнуліся паспець яшчэ ў святочныя дні выдаць зборнік, каб парадаваць усіх, хто далучыўся да кампаніі. Зрабіць гэта да 1 студзеня – гэта была, напэўна, залішне аптымістычная ідэя, але ў бліжэйшыя дні мы спадзяемся атрымаць наклад зборнікаў, і тым падоўжыць святочны настрой.
Рашэнне збіраць грошы на выданне праз краўдфандынг – гэта быў працяг кампаніі “Цытуй сваё!”, якая скіравана на тое, каб узгадаць, прыняць і засвоіць той інтэлектуальны скарб, які мае беларуская культура. На жаль, гэты скарб пакуль застаецца здабыткам невялікай часткі беларусаў. Але насамрэч не только вобразы, мова і гісторыя, але і думкі, глыбокія ідэі, якія нарадзіліся на гэтай зямлі, на нашай прасторы, ёсць часткай нашай ідэнтычнасці, самаразумення. Таму нам было вельмі важна ўключыць у гэтую справу найбольш шырокае кола людзей, захапіць паглыбленнем у нашую спадчыну. І краўдфандынг – добрая магчымасць для гэтага.
Да ахвяравання далучыліся больш 80 чалавек і за месяц мы сабралі каля 29 мільёнаў. І мы вельмі ўдзячныя кожнаму, хто далучыўся. Усе імёны будуць уключаныя ў зборнік з падзякай. Варта адзначыць, што за час збору сродкаў у кампаніі з’явіўся яшчэ адзін партнёр – “Беларусский журнал” з АндрэемАлександравым, якія зрабілі найбольш значны ўнёсак. І гэта вельмі прыемна.
Калі казаць пра ацэнку, то мне ўяўляецца, што кампанія была вельмі энергічнай і паспяховай, бо мы звярнуліся да тэмы не самай папулярнай і можа нават зразумелай, але людзі шырока падтрымалі нас, і гэта значыць, што беларускае мысленне знаходзіць водгук.
– Такім чынам, што будзе ўяўляць сабой Цытатнік па выніку і чым ён можа быць карысным беларусам? Для каго ён увогуле прызначаны - шырокай грамадскасці ці вузкага кола інтэлектуалаў?
– Цытатнік – гэта невялікая кніжачка, якая ўключае каля 150 цытатаў парадку 80 мысляроў, дзеячоў культуры, гістарычных персонаў. Мы абіралі цытаты з таго, што нам дасылалі на пошту і па сацыяльных сектах на папярэднім этапе кампаніі. Мы імкнуліся ахапіць вельмі шырокі спектр і па тэмах, і па часе. Вельмі цікава было ўбачыць, як мысляры (я тут маю на ўвазе ўсіх, хто шукае адказы на пытанні, а не “прафесійных” філосафаў ці навукоўцаў) розных часоў перагукаюцца адзін з адным, як шукаюць адказы на адны і тыя ж падставовыя пытанні, працягваюць ланцужок агульнай беларускай культуры. У цытатніку вы знойдзеце шмат сучаснікаў, да думак якіх варта звярнуцца. Таксама знойдзеце даволі папулярныя ўжо выслоўі, але больш мы шукалі новых. Мы імкнуліся абраць не проста афарызмы ці трапныя і прыгожыя словы, але і выказванні, якія штурхаюць да мыслення.
Але гэта не значыць, што зборнік арыентаваны на вузкае кола, наадварот, мысленне – гэта тое, што патрэбна шырокаму колу. Адмыслоўцы і самі знойдуць гэтыя ідэі і думкі. Мы імкнемся зарыентаваць звычайных людзей, якія шукаюць сэнсаў, шукаюць шляху да сябе і да Беларусі. Можа яны ўбачаць новыя імёны, новыя думкі, новыя ідэі і выбудуюць свой шлях у беларускую інтэлектуальную прастору.
– Дзе можна будзе знайсці выданне і наколькі яно будзе даступным?
– Мы вырашылі, што гэтае выданне не будзе прадавацца – няхай яно стане падарункам. Таму зборнікі можна знайсці на прэзентацыі, а таксама на мерапрыемствах усіх партнёраў кампаніі “Цытуй сваё!”. Так што запытвайце ў “ЕўраБеларусі”, Лятучага ўніверсітэта, кампаніі “Будзьма беларусамі”, курсах “Мова Нанова”, а таксама ў Беларускім каегіюме.
– Ці скончыцца кампанія "Цытуй сваё!" на выданні Цытатніка, альбо чакаецца яшчэ нейкі працяг папулярызацыі беларускай думкі?
– Насамрэч і сама кампанія, гэта толькі частка таго, што мы называем Годам беларускага мыслення. Нам вельмі важна, што і сама кампанія паступова вырастала з таго, што падавалася актуальным і адэкватным культурнай сітуацыі. Так і надалей мы будзем рухацца. Мы, з аднаго боку, будзем імкнуцца да справаў, які даюць магчымасць прасоўваць беларускае мысленне на больш грунтоўных узроўнях – кнігі, лекцыі, дыскусіі, прачытанне інтэлектальнай спадчыны. З іншага боку вельмі важна рабіць інтэлектуальную спадчыну моднай. Тут, канешне, ёсць небяспека спрашчэння, але пакуль звычайны чалавек на пытанне “Хто найважнейшыя беларускія мысляры?” не зможа назваць некалькі імёнаў, а таксама прыгадаць у самым простым выглядзе (хай на ўзроўні слоганаў) некалькі асноўных ідэяў – мы не зможам казаць пра тое, што Беларусь прайшла кропку незвароту ў пабудове сваёй незалежнасці.
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.