Четверг 21 ноября 2024 года | 22:51
  • бел / рус
  • eng

Уладзімір Мацкевіч: “Я хадзіў па Піцеры, як Дыяген з ліхтаром, шукаючы настаўніка”

01.10.2015  |  Год беларускага мыслення   |  Яўгенія Бурштын, "ЕўраБеларусь",  
Уладзімір Мацкевіч: “Я хадзіў па Піцеры, як Дыяген з ліхтаром, шукаючы настаўніка” Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Лятучы ўніверсітэт распачаў свой шосты сезон з “Галоўнага пытання”: “Што можна ведаць пра непрадказальнае, або Што мы ведаем пра будучыню?”.

Менавіта так называлася ўводная лекцыя, якую прачытаў філосаф і метадолаг, старшыня Рады Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь” Уладзімір Мацкевіч. Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” наведала першы занятак.

Будучыня, якую мы прадказваем

Як адзначыла старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, кандыдат сацыялагічных навук Таццяна Вадалажская,  адкрываючы цыкл публічных лекцый Лятучага ўніверсітэту, новы сезон будзе незвычайным.

 – У гэтым годзе мы вырашылі, што трэба спыніцца на нейкі час, каб мець магчымасць не ўвальвацца ў тую мітусню, за якой мы часта хаваем свае праблемы, а звярнуцца да галоўнага. Мы запрашаем вас у прастору мыслення “тут і цяпер”.

Сёлетні цыкл лекцый Лятучага атрымаў назву “Галоўнае пытанне” таму, што мы знаходзімся ў часе, які патрабуе ад нас не толькі ведаў і хуткіх дзеянняў, але і адказаў на падставовыя пытанні. Мы апынуліся ў часе рэальнай і нерэальнай вайны, якая ідзе на нашай прасторы, у сітуацыі, клаі ўяўленні пра тое, як усё мае быць згубілі ці то сваю каштоўнасць, ці то здольнасць прыцягваць нас, калі мы не давяраем адно аднаму.

Новы сезон будзе прысвечаны менавіта пошуку фармулёўкі гэтага самага “галоўнага пытання”, а таксама адказаў на яго. У першай лекцыі Уладзімір Мацкевіч шукаў адказ на пытанне пра будучыню, а дакладней, пра тое, як мы ў яе трапляем. 

 – Я ведаў, што ў мяне будзе лекцыя, ведаў яе час, месца, тэму – я ведаў будучыню. Але я не ведаў, што я прыйду на гэтую лекцыю з пахавання свайго сябра, калегі, апанента Уладзіміра Леанідавіча Абушэнкі, – распачаў свой выступ заснавальнік Лятучага ўніверсітэту. – Таму мая веда пра будучыню, цяперашняе, два тыдні таму была заведама няправільнай.

Паводле Уладзіміра Мацкевіча, у той ці іншай ступені ведаць будучыню дапамагаюць некалькі рэчаў: планы, праекты, праграмы. Аднак іх рэалізацыя часта ўпіраецца ў прыродную рэальнасць, дзе дзейнічаюць прычыны і законы, якія дазваляюць нам экстрапаляваць тое, што мы бачым у мінулым і сапраўдным на будучыню. Аднак пры гэтым дасягнуць паўнаты веды немагчыма.

Аднак ёсць і разнастайны нерацыянальны пласт чалавечага існавання, куды можна памясціць мары, фобіі, утопіі, антыўтопіі, прадказальнікі…

Колькі галасоў набярэ Караткевіч?

– Усё маё жыццё працякае ў спрэчках, і адзін з галоўных іх аспектаў – у тым, што мы вельмі па-рознаму ставімся да будучыні. Возьмем цяперашнія выбары. Я спрачаюся з тымі, хто ідзе на іх і з тымі, хто дэманструе іх байкот. Мяне спрабуюць пераканаць у тым, што “а раптам на гэтых выбарах нешта адбудзецца такое, чаго мы не чакаем”. “А раптам мільён выйдзе на Плошчу? Што мы будзем рабіць?” – гаворыць мне адзін аналітык. Нічога мы не будзем рабіць, таму што гэта адносіцца да ўтопій і фантазій. Другі кажа: “А раптам Таццяна Караткевіч атрымае 25% галасоў, а Лукашэнка 48%? Давядзецца другі тур абвяшчаць”. Зноў фантазіі, але заснаваныя на іншым аналізе. Калі мільён на Плошчы нельга ўявіць па прычыне заканамернасці падзей – у гэтым сэнсе можна проста пралічыць і экстрапаляваць – на Плошчу выйдзе столькі людзей, колькі можа выйсці ў выніку назіранняў за шматгадовай вулічнай актыўнасцю. Колькі галасоў атрымае Караткевіч, такім чынам не вылічваецца, гэта абсалютна не заканамерны вынік. 

Уладзімір Мацкевіч распавёў пра прагназаванне будучыні на падставе аналізу гульняў, калі ёсць нейкі тэатр дзеянняў, плацдарм, і ёсць тыя, хто дзейнічае на ім самастойна, ізалявана ад астатніх “гульцоў” і спрабуюць кіраваць. Яны, збіраючы інфармацыю і аналізуючы тое, што адбываецца, атрымліваюць пэўную карціну свету. Праўда, метады аналізу, мэты ў іх розныя, таму яны атрымліваюць розныя карціны. І рашэнні яны прымаюць у залежнасці ад таго, як яны бачаць плацдарм.

Калі мы дзейнічаем у сацыяльным свеце, мы абапіраемся на дзеянні нашых візаві. І пры дапамозе так званай рэфлексіі гульняў мы можам прадказваць дзеянні людзей. Але гэтага недастаткова для больш складаных вынікаў, калі мы не толькі выйграем ці прайграем, а калі нам трэба разам нешта пабудаваць. Гэта не пад сілу аднаму чалавеку, патрэбны сумесныя высілкі іншых, узаемны інтарэс і памкненне да супрацоўніцтва, а галоўнае – тое, што Кім Хадзееў называў “насустрачнасць”. У ёй складваюцца і каштоўнасныя, нацыянальныя арыентацыі і нават ірацыянальныя рэчы.

Пра настаўнікаў і вартых увагі беларусаў

Калі надыйшоў час пытанняў, Таццяна Вадалажская пацікавілася, чаму менавіта цяпер будучыню трэба лічыць “галоўным пытаннем”?

– Тое, што павінна быць, з’яўляецца падмуркам таго, што ёсць. Усё, што мы робім, – з будучыні. Таму галоўнае пытанне – ці будзе плён ад таго, што мы робім, і г.д.

Слухач па імені Алекса Кліменка, які прадставіўся дысідэнтам, спытаў, што можна прапанаваць людзям, згодным з тэзісам “насустрачнасці” і як ім да яе далучацца.

 – Пачынайце нарэшце вучыцца, і ўсё. Ведаеце, як мяне бесіць тая дурнота, якая прычсутнічае сёння ў СМІ. Пра заангажаваныя кніжкі я ўжо не кажу. Пра тое, чым жыве масавая свядомасць: невуцтва поўнае, неразуменне таго, што такое сённяшняя гуманітарыстыка і ўвогуле гуманітарныя навукі, якія ўжо досыць развітыя. Калі мы сучасная краіна, мы не павінны быць пазбаўлены нічога карыснага і добрага, што ёсць у свеце. Калі мы думаем, што розумам XVI стагоддзя – “залатога веку” Беларусі – мы можам пабудаваць будучыню, а можа быць, на падставе Канстытуцыі БНР – не! Мы жывем у ХХІ стагоддзі, таму трэба карыстацца ведамі, якія прыдатныя да вырашэння сённяшніх задач.

Я вучыўся ў Піцеры – Ленінград тады называўся. Я хадзіў па Піцеры, амаль як Дыяген з ліхтаром, шукаючы сабе настаўніка. І перабраў самых выдатных людзей, якіх ведаў са СМІ, да некаторых з іх была чарга. А сённяшнія студэнты ходзяць на лекцыі і не ведаюць, хто ім іх чытае, хто напісаў ім падручнікі і для чаго. Шукайце, карацей кажучы.

 – Ці будзе хто-небудзь з навукоўцаў займацца тымі напрацоўкамі, якія нам перадаў у свій час філосаф і навуковец Мікола Крукоўскі? – задала пытанне сталая кабета.

 – Ёсць такая рэдакцыйная калегія, якая складае другі выпуск анталогіі сучаснага беларускага мыслення. Я туды пэўным чынам уваходжу і прапанаваў уключыць тэксты Міколы Крукоўскага ў гэтую анталогію. Але ніхто, акрамя вучняў, не можа працягнуць справу настаўніка.

Ведаеце, сёння ўся наша Беларусь трымаецца на сумленнай працы асобаў. Адны ў калгасе, другія – у Акадэміі навук. Бо планы, праекты, паказчыкі на такім нізкім узроўні, што непрыдатны не тое што для прагназавання, а нават для ўліку ў гульнях пра будучыню. Тое самае тычыцца і бібліятэк, якія купляюць не тое, што патрэбна нашчадкам. Таццяна распачала Год беларускага мыслення, і там ёсць просценькая такая праграмка “Цытуй сваё!”. Бо мы не ведаем беларусаў, якія вартыя ўвагі.

Як ужо паведамляла Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі", публічныя лекцыі Лятучага ўніверсітэту будуць праходзіць штотыдзень па серадах а 18.30. Наступным разам, 7 кастрычніка, слухачоў чакае выступ Алеся Смалянчука з тэмай "Пасляваенная калектывізацыя ў Заходняй Беларусі ў асвятленні вуснай гісторыі" (вынікі першай экспедыцыі Беларускага архіва вуснай гісторыі, прысвечанай калектывізацыі).

UPD. Відэазапіс адкрытай лекцыі:

Гл. таксама інтэрв'ю з Уладзімірам Мацкевічам напярэдадні лекцыі

Другие новости раздела «Год беларускага мыслення»

Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Ці сапраўды мы жывем у кантэксце, дзе недастаткова, каб мысленне было і працавала – яно павінна яшчэ заявіць пра гэта?
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая?
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Эксперт называе яе “парокам сэрца” ў целе горада. Чаму Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы так і не ўдалося гарманічна ўпісацца ў сталічны ландшафт?
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Гэтая рэч заваявала прыхільнасць соцень беларусаў, і ў той жа час паўстала армія ненавіснікаў вышыванкі. Чаму яна выклікае такія жарсці?
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
У сталічным "Корпусе 8" адбылося ўрачыстае закрыццё ўнікальнай для краіны падзеі.
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Што рабіць, калі людзі паводзяць сябе як аўтаматы, як не пераўтварыцца ў жывёл з безумоўным даходам і чаму Беларусь – прымітыўная мегамашына.
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Што замінае развівацца рынку інтэлектуальных сістэм у Беларусі?
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
У Мінску адбылася прэзентацыя найстарэйшай у Беларусі нефармальнай адукацыйнай і інтэлектуальнай прасторы.
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
Што такое Лятучы ўніверсітэт і як у ім гуляюць.
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
Узгадваем інтэлектуальнае жыццё краіны цягам Года беларускага мыслення.
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
У Мінску адкрылася выстава інтэлектуальных выданняў “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”.
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава нацыянальнага мыслення з прыватных калекцый беларускіх філосафаў.
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Новы навучальны сезон у Лятучым універсітэце будзе абвешчаны ўжо ў сярэдзіне верасня, заняткі ж традыцыйна пачнуцца з сярэдзіны кастрычніка.
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
У верасні беларусаў чакаюць сем дзён, насычаных інтэлектуальнымі прыгодамі.
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
У чым розніца паміж Лятучым універсітэтам і традыцыйным і як Гульня ўплывае на нас і наша існаванне ў гэтым свеце?
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна  абсалютна нерэальны праект
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна абсалютна нерэальны праект
Якім чынам Беларусь можа выкарыстаць ідэю новай аб’яднанай Еўропы?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.