На здымку: Графіці ў Мінску з цытатай Каліноўскага, 2011 год. Фота euroradio.fm
Увосень з’явіцца народны цытатнік, які будзе змяшчаць думкі вядомых беларусаў. У стварэнні кнігі возьмуць удзел знакамітыя мастакі і дызайнеры, а напярэдадні яны збяруцца на адмысловым пленэры.
Праект "Цытуй сваё!" не скончыўся, а толькі распачаў Год беларускага мыслення, кажуць яго арганізатары. Цытаванне пяройдзе ў новую фазу, і адбудзецца гэта ўжо ў жніўні. Хутка да асэнсавання інтэлектуальнай спадчыны краіны далучацца мастакі і дызайнеры - высілкамі творцаў цытаты і іхнія знакамітыя аўтары атрымаюць шмат візуальных інтэрпрэтацыяў.
Што паспела адбыцца за два месяцы народнага цытавання, і якія крокі прадугледжвае наступная фаза праекту? Пра гэта мы пагутарылі з аднім з арганізатараў "Цытуй сваё!", каардынатарам Лятучага ўніверсітэта, кандыдатам сацыялагічных навук Таццянай Вадалажскай.
- Таццяна, падсумуйце, калі ласка, вынікі пілотнай часткі супольнага праекту "Цытуй сваё!", якой распачаўся Год беларускага мыслення.
- Датычна вынікаў не варта казаць пра нешта дакладнае, бо нашая задача была ў тым, каб крыху раскрыць тэму, звярнуць увагу людзей да скарба, які мы маем, да магчымасцяў, якія ёсць у беларускага мыслення, да пытанняў і праблемаў, якія і шмат год таму, і зараз разгортваюцца вельмі трапнымі выразамі, думкамі.
Мне падаецца, нам удалося актуалізаваць гэта: можа, не ў самым шырокім коле, але, тым не менш, даволі шмат людзей захапіліся гэтай ідэяй, уцягнуліся і ў цытаванне, і ў распаўсюд новых цытатаў. І, я думаю, першы крок зроблены.
- Ці здзівілі чымсьці асабіста вас тыя два месяцы праектнага жыцця, цягам якіх беларусы дасылалі ўпадабаныя цытаты?
- Беларускае мысленне развіваецца і больш вядома менавіта праз літаратуру - прозу і паэзію. Таму даволі шмат думак і цытат, сапраўды, былі ўзятыя з творчасці паэтаў, а не з трактатаў філосафаў ці выступы палітыкаў. Гэта стварыла маё разуменне таго, пра што думае беларуская нацыя.
Па-другое, мяне здзівіла няроўнасць ведання беларусамі сваёй інтэлектуальный спадчыны. Мы добра ведаем суайчыннікаў, якія працавалі ў XX стагоддзі. Але тых, хто былі раней, дык не... Яны застаюцца яшчэ нераскрытым скарбам! Спадзяюся, што якраз зварот да выбітных людзей, да адмыслоўцаў будзе для нас больш цікавай рэччу з мінулага.
- Вакол праекта паспеў скласціся фан-клуб беларускай думкі. Колькі чальцоў ён зараз налічвае, і што гэта за людзі?
- Дакладна не магу сказаць, але дзесьці каля трыдцаці з нечым чалавек, якія дасылалі нам цытаты. І шмат хто з іх дасылаў не адну, а нават падборкі цытатаў па некалькі разоў.
Гэта абсалютна розныя людзі. Сярод іх - дзеячы культуры, вядомыя людзі. А ёсць і проста аматары беларускага мыслення і беларускай літаратуры, бо ўсё ж большасць цытатаў, як я ўжо казала, - менавіта з літаратуры.
- У жніўні праект уступіць у новую фазу - у прыватнасці, плануецца распрацаваць канцэпт-макет адмысловай кнігі беларускай думкі. Што ўвогуле запланавана зрабіць?
- Мы вырашылі, што зачыняць праект няма сэнсу, і што ўсё толькі пачынаецца. Наступная фаза будзе складацца з некалькіх напрамкаў. Па-першае, мы паспрабуем публікаваць не раз на дзень адну цытату, а падборкі цытатаў знакамітых людзей Беларусі. Гэтаму ўжо трошчакі задала тон Ірына Дубянецкая ў апошнім матэрыяле. І мы будзем цікавіцца ў філосафаў, у культурных і палітычных дзеячоў пра тыя думкі, якія яны памятаюць, выкарыстоўваюць і да якіх звяртаюцца ў сваіх роздумах. Я думаю, гэта будзе цікава. Гэта іншы позірк на беларускае мысленне.
Акрамя таго, мы збіраемся стварыць і выдаць цытатнік. Будзем рабіць гэта таксама супольна, талакой і, магчыма, выкарыстоўваючы такія сродкі, як краўдфандынгавая платформа, бо сэнс гэтага цытатнічка ў тым, каб ён быў народным.
Да яго стварэння будуць прыцягнуты дызайнеры, каб кніга атрымалася зручнай і выглядала прыемна, каб яе можна было і сабе пакінуць як прыгожую рэч, і камусьці падараваць.
Пакуль фармата няма, але паралельна мы будзем рабіць невялікі пленэр з мастакамі і дызайнерамі, таксама прысвечаны беларускаму мысленню і ўвасабленню нейкіх вобразаў, на якія падштурхоўваюць думкі, персоны Беларусі… Можа, штосьці з гэтых вобразаў будзе выкарыстана ў цытатнічку ў якасці вокладкі, ілюстрацыяў.
- Калі адбудзецца гэты пленэр?
- Напачатку верасня.
- Ці ёсць ўжо спіс імёнаў мастакоў і дызайнераў, якія возьмуць у ім удзел?
- Пакуль у нас яшчэ няма дакладнага спісу, усё вельмі прыкладна. Дакладная інфармацыя з’явіцца пазней, і мы абавязкова ёй падзелімся.
Мы спадзяемся, што наш праект і далей будзе распаўсюджвацца, што людзі будуць далучацца. Для гэтага намі створана суполка ў Facebook, і я спадзяюся, што цытаванне вядомых беларусаў стане модай. Мы жадаем пашыраць кола арганізатараў "Цытуй сваё!" і супольна абмяркоўваць, што і як рабіць у будучыні.
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.