Четверг 21 ноября 2024 года | 16:56
  • бел / рус
  • eng

Геній беларускай думкі (ФОТА)

30.03.2016  |  Год беларускага мыслення   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Геній беларускай думкі (ФОТА)

У Мінску прайшла заключная дыскусія цыклу, прысвечанага Ігнату Абдзіраловічу.

Цыкл Лятучага ўніверсітэта “Адвечным шляхам”, названы па аналогіі з эсэ Ігната Абдзіраловіча, стаўся для кожнага ўдзельніка, які ў яго рамках чытаў лекцыі, пэўным адкрыццём. А сам твор беларускага мысляра пачатку ХХ стагоддзя – своеасаблівай ініцыяцыяй. Як адзначыў мадэратар імпрэзы філосаф і літаратар Ігар Бабкоў, “беларус да чытання Абдзіраловіча і пасля чытання – гэта два розныя беларусы”.

Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” пабывала на мерапрыемстве.

– Абдзіраловіч – гэта нераскрыты цуд. Калі б яго не было, то яго варта было прыдумаць, - зазначыў філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

Ён назваў працу Ігната Абдзіраловіча “канспектам мыслення таго часу, які мы яшчэ не ўсвядомілі”.

– У Беларусі жыў велізарны геній, які мог бы раскрыцца. Гэта было ў нашай сялянскай Беларусі, якая на той момант не мела нейкай выразнай формы і нават не імкнулася яе набыць.

Уладзімір Мацкевіч дадаў, што той час можна параўнаць з цяперашнім, калі мы таксама не маем формы, а толькі шукаем і ствараем яе.

 – Тэкст Абдзіраловіча павінен быць не толькі ўключаны ў абавязковую хрэстаматыю беларускай думкі, але і стацца прычынай грунтоўнай працы па даследаванні яе станаўлення.

Доктар філасофскіх навук, прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту Таццяна Шчытцова гаворыць пра Ігната Абдзіраловіча як пра феномен.

– Спатрэбілася гістарычная перспектыва, з якой бачная яго шматграннасць. У нашых вачах Абдзіраловіч выглядае як наш сучаснік. Тое, што ён гаворыць пра Беларусь, “выстраліла” менавіта цяпер.

Таццяна Шчытцова звярнула ўвагу, што ў аўтара эсэ прасочваецца адрозненне паміж сацыяльнымі формамі жыцця і палітычнымі. Нацыятворчасць магчымая пры ўмове, калі не будзе знешняга прымусу і будзе незалежнасць.

На думку філосафа, эсэ звяртае ўвагу на адрозненне паміж Усходам і Захадам і аналіз памежнага стану таго ці іншага сацыяльнага ўтварэння. Таццяна Шчытцова адзначыла, што Абдзіраловіч выходзіць на тэму амбівалентнасці беларускага этасу, якая пераклікаецца з вызначэннем беларускага народа як іранічнага.

А філосаф, паэт і перакладчык Міхаіл Баярын задаўся пытаннем: што агульнага паміж тым часам, калі стваралася эсэ “Адвечным шляхам”, і цяперашнім, што праз сто гадоў прымушае звяртацца да гэтага тэксту?

– На мой погляд, гэта непрыманне наяўнай формы як сваёй. Як у той час беларускі нацыяналізм не прымаў культурныя і дзяржаўныя формы як уласныя, так і сёння мы не прымаем Рэспубліку Беларусь.

З іншага боку, адзначыў філосаф, калі параўнаць “хацелі” – “атрымалі”, можна сказаць, што наш нацыянальны праект фармальна завершаны. Ёсць набор нацыянальных стандартаў: дзяржава, войска, сімвалы, межы, мова. Можа, не такія, як нам бы хацелася, але яны ёсць. Задачы, якія ставіў перад сабой беларускі нацыяналізм пачатку ХХ стагоддзя, выкананы. Але ўсё ж нацыянальны праект не лічыцца завершаным, бо мы знаходзімся ў сітуацыі непрымання за сваё таго, што ёсць.

Адрознівае той час і цяперашні, на думку Міхаіла Баярына, адсутнасць філасофіі. Ля вытокаў “таго” нацыяналізму стаялі практычна арыентаваныя людзі, скіраваныя на справу, учынкі.

– Беларусам дазвалялася многае, але не дазвалялася мысліць.

Таму сёння, на думку філосафа, усталёўваецца беларуская інтэлектуальная традыцыя. А яна з’яўляецца тады, калі з’яўляюцца вучні.

– У нас ёсць два шляхі: або мы настойваем на стварэнні ўласнай формы (а гэта значыць мець сваю культуру і цывілізацыю вялікага стылю), або мы прымаем чужую форму, - паставіў прысутных перад выбарам Міхаіл Баярын.

Журналіст Сяргей Дубавец у сваю чаргу звярнуў увагу на тое, што тэкст Абдзіраловіча – гэта нацыянальны этычны праект, і ў гэтым яго прывабнасць.

– У такой жа форме этычнага праекту нацыяналізм паўстаў напачатку 1980-х гадоў. Гэта было прыгожа, і дабро заўсёды перамагала зло. А цяпер мы маем нацыянальны праект, цалкам пазбаўлены этыкі. Трэба вярнуць яму этычнасць і тыя паняцці, па якіх жыве заходняя цывілізацыя. Вярнуць Абдзіраловіча ў Беларусь – гэта і ёсць напоўніць нацыянальны праект этычнасцю.

Удзельнікі сустрэчы адзначалі, што эсэ не давалася ім з першага разу. Вось і доктар філасофіі і сакральнай тэалогіі, акадэмічны дырэктар Беларускага Калегіума Ірына Дубянецкая распавяла, што доўга не магла палюбіць Абдзіраловіча, бо ён “пісаў пра Беларусь і не заўважыў Беларусі”. Справа ў тым, што ён гаворыць пра Беларусь, якая паўстала на мяжы ХІХ – ХХ стагоддзяў. А з таго, што раней на ёй было, узгаданы толькі Скарына.

– Галоўнае, што чапляе ў Абдзіраловіча – гэта патрабаванне пастаяннай творчасці. І калі нешта ўжо сталася, яно перастае быць творчасцю і становіцца творам. І ідэя “творачы, зруйнуем” – сутнасць як цэнтру, так і разлому паміж аграмаднымі цывілізацыйнымі ўтварэннямі, якімі ёсць Усход і Захад паводле Абдзіраловіча.

Ірына Дубянецкая перафармулявала Сяргея Дубаўца, назваўшы яго “этычнасць” “прыгажосцю”.

– У 1980-я гады Беларусь была і аб’ектам, і суб’ектам творчасці. Гэта было і прыгожа, і прывабна, і этычна. Гэта было тое, што закідаў Караткевіч: Беларусь прыгажосці.

Праўда, на гэта журналіст запярэчыў, што не заўсёды падзеі тых часоў былі “прыгожымі”.

Філосаф Павел Баркоўскі паведаміў, што для яго Ігнат Абдзіраловіч з’яўляецца містычным аўтарам: кожны раз перачытваючы яго, трапляеш на фрагмент, якога, здаецца, не чытаў.

Павел Баркоўскі сказаў, што і цяпер яшчэ не бачыць дзейсных падставаў, каб рэалізавалася тое, пра што марыць і што прарочыць Абдзіраловіч.

– Нічога не вядзе да таго, каб можна было стварыць беларускі праект, які б грунтаваўся не на застылых формах палітычнага мыслення, а адкрыты праект, які робіць стаўку на грамадзянскую супольнасць.

– У Беларускім Калегіуме на аддзяленні філасофіі і літаратуры мы ўжо 19 год пачынаем заняткі з чытання “Адвечным шляхам” Абдзіраловіча, - выказаўся філосаф і пісьменнік Валянцін Акудовіч.

Ён прапанаваў выдаць зборнік, прысвечаны спадчыне мысляра.

Даведка “ЕўраБеларусі”

Ігнат Абдзіраловіч (Канчэўскі) – беларускі філосаф, паэт, публіцыст; аўтар праграмнага эсэ «Адвечным шляхам». Аснова светапогляднай і жыццёвай пазіцыі І. Канчэўскага — адданасць беларускай справе, любоў да Бацькаўшчыны, самаахвярная праца на карысць народа. У філасофскім эсэ «Адвечным шляхам» (1921) раскрыў драматызм гістарычнага лёсу беларусаў, іх імкненне захаваць незалежнасць свайго духу. Галоўнай мэтай народа лічыў дзяржаўную незалежнасць, разглядаў яе як агульначалавечы ідэал. Адной з галоўных перашкод лічыў бюракратычную сістэму дзяржавы і дух «канцылярыі». Цывілізаваны шлях вырашэння грамадскіх праблем бачыў у вольнай творчасці, непрымусовых формах сацыяльнага аб'яднання людзей, у выбары «трэцяга, сялянска-рамесніцкага шляху вольных брацтваў і кааперацыі — паміж дзікім капіталізмам і тыранічным сацыялізмам».

UPD.: Відэазапіс дыскусіі:

Сваімі думкамі ў межах цыкла лекцый, прысвечаных спадчыне Ігната Абдзіраловіча, падзяліліся: Павел Баркоўскі — у ГародніІгар Бабкоў — у ГомеліІрына Дубянецкая — у ВіцебскуВалянцін Акудовіч — у МагілёвеМіхаіл Баярын — у Маладзечне і Сяргей Дубавец — у Бабруйску.

Другие новости раздела «Год беларускага мыслення»

Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Ці сапраўды мы жывем у кантэксце, дзе недастаткова, каб мысленне было і працавала – яно павінна яшчэ заявіць пра гэта?
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая?
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Эксперт называе яе “парокам сэрца” ў целе горада. Чаму Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы так і не ўдалося гарманічна ўпісацца ў сталічны ландшафт?
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Гэтая рэч заваявала прыхільнасць соцень беларусаў, і ў той жа час паўстала армія ненавіснікаў вышыванкі. Чаму яна выклікае такія жарсці?
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
У сталічным "Корпусе 8" адбылося ўрачыстае закрыццё ўнікальнай для краіны падзеі.
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Што рабіць, калі людзі паводзяць сябе як аўтаматы, як не пераўтварыцца ў жывёл з безумоўным даходам і чаму Беларусь – прымітыўная мегамашына.
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Што замінае развівацца рынку інтэлектуальных сістэм у Беларусі?
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
У Мінску адбылася прэзентацыя найстарэйшай у Беларусі нефармальнай адукацыйнай і інтэлектуальнай прасторы.
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
Што такое Лятучы ўніверсітэт і як у ім гуляюць.
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
Узгадваем інтэлектуальнае жыццё краіны цягам Года беларускага мыслення.
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
У Мінску адкрылася выстава інтэлектуальных выданняў “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”.
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава нацыянальнага мыслення з прыватных калекцый беларускіх філосафаў.
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Новы навучальны сезон у Лятучым універсітэце будзе абвешчаны ўжо ў сярэдзіне верасня, заняткі ж традыцыйна пачнуцца з сярэдзіны кастрычніка.
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
У верасні беларусаў чакаюць сем дзён, насычаных інтэлектуальнымі прыгодамі.
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
У чым розніца паміж Лятучым універсітэтам і традыцыйным і як Гульня ўплывае на нас і наша існаванне ў гэтым свеце?
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна  абсалютна нерэальны праект
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна абсалютна нерэальны праект
Якім чынам Беларусь можа выкарыстаць ідэю новай аб’яднанай Еўропы?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.