Пятница 22 ноября 2024 года | 12:45
  • бел / рус
  • eng

Ірына Махоўская: Як гісторыя чалавека ўпісваецца ў гісторыю краіны?

17.12.2015  |  Год беларускага мыслення   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Ірына Махоўская: Як гісторыя чалавека ўпісваецца ў гісторыю краіны?

Сучасных даследчыкаў вуснай гісторыі цікавіць перадусім тэма памяці і пераадолення цяжкіх сітуацый.

У нашай краіне гэтая ніша фактычна вольная, займаюцца зборам і фіксацыяй вусных матэрыялаў нешматлікія арганізацыі накшталт “Беларускага архіву вуснай гісторыі”.

Чым цікавыя аповеды чалавечага жыцця падчас апошняй у гэтым сезоне лекцыі Лятучага ўніверсітэту серыі “Галоўнае пытанне” расказала кандыдат гістарычных навук Ірына Махоўская. Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” наведала лекцыю “Жыццё як гісторыя ці гісторыя пра жыццё: як паразумецца з мінулым”.

У пошуках чалавека

Сваю лекцыю Ірына Махоўская распачала са, здаецца, відавочнай рэчы: казаць пра гісторыю жыцця – гэта значыць, дапускаць, што жыццё і ёсць гісторыя.

Напрыканцы ХХ стагоддзя ў гістарычнай навуцы адбываецца сапраўдны рэнесанс біяграфічных даследаванняў. Для гісторыкаў цікаўнасць да іх звязана з вялікімі магчымасцямі гэтага жанру: гэта была спроба ўхапіць індывідуальнае, чалавечае вымярэнне ў плыні эпох.

Яшчэ ў 1980-я гады даследчык Адольф Лютке казаў, што гісторыя адбываецца за спінамі людзей. А дзе ж застаецца сам чалавек?

Зварот да біяграфіі як да метада збору сацыяльна значнай інфармацыі з’яўляецца адлюстраваннем пэўных гістарычных змен у сацыяльным жыцці. Біяграфічны метад пачынае распаўсюджвацца ў 1920-х гадах у ЗША і Польшчы. З гэтых даследванняў узнік так званы гумантістычны каэфіцыент: калі не браць да ўвагі асаблівасці светаўяўлення розных людзей, нельга растлумачыць, чаму яны па-рознаму рэагуюць на адну і тую ж з’яву.

– У цэнтры біяграфічнага даследвання – вывучэнне ўсёй плыні жыцця чалавека, – гаворыць Ірына Махоўская. - Асаблівасць біяграфічнага метаду ў тым, што ён ахоплівае спосабы вымярэння і ацэнкі гістарычных сведчанняў, расказаных з пункту гледжання тых, хто гэтае жыццё пражыў.

Пры гэтым біяграфічнае даследванне мае свае патрабаванні. Па-першае, яно павінна даваць погляд на жыццё індывіда ў цэлым. Па-другое – улічваць узаемасувязь гісторыі індывідуальнага жыцця і грамадства. І па-трэцяе, яно павінна асэнсоўваць інтэрпрэтацыйную актыўнасць актараў штодзённасці.

На думку лектаркі, плюсы біяграфічнага даследвання ў тым, што яно можа даць навукоўцам погляд на складанасці сацыяльнай рэчаіснасці, якая не прадстаўлена ў сацыялагічных тэорыях.

Самае простае і ў той жа час шырокае азначэнне біяграфіі – гэта гісторыя аб асабістым досведзе. І тут вылучаюцца два паняцці: асабісты наратыў і біяграфічнае інтэрв’ю.

У шырокім разуменні наратыў – гэта тэкст, які апісвае паслядоўнасць падзей. Біяграфічнае інтэрв’ю можа быць некалькіх відаў. Напрыклад, лейтматыўнае інтэрв’ю – калі даследчык складае апытальнік і апытвае рэспандэнта па цікавых яму асабіста тэмах. Але перад ім мае пэўную перавагу наратыўнае інтэрв’ю, пры якім рэспандэнта для пачатку просяць падрабязна распавесці яго гісторыю жыцця.

“У Акадэміі навук працуеце? Ідзіце адсюль, нічога не скажу!”

Ёсць тры правілы апавядання. Першае – цэласнасць і скончанасць. Другі прынцып – згушчэнне. Паколькі расказчык мае абмежаваную колькасць часу, ён можа спыніцца толькі на тых падзеях жыцця, якія ён лічыць найбольш значнымі. І трэці прынцып – дэталізацыя, калі расказчык павінен удакладніць і растлумачыць канкрэтныя абставіны.

Чалавек, які мае практыку публічнага апавядання, часцей за ўсё карыстаецца знаёмымі яму мадэлямі. І гэта заўважна падчас інтэрв’ю. Аповед пра сваё жыццё для большасці рэспандэнтаў асацыюецца менавіта з жанрам публічнага выступу.

– Гэта нешта такое важнае, што можна прамовіць іншым, – тлумачыць Ірына Махоўская. – І з гэтым звязаны ўсе сумненні, якія ўзнікаюць у расказчыка падчас інтэрв’ю. Людзі не лічаць свой досвед цікавым для іншых. Не лічаць яго годным для пераказвання – яны звычайныя! З пункту гледжання інфармантаў жыццё, пра якое можна расказваць, павінна быць унікальным, у той час, як іх уласнае жыццё зусім не ўнікальнае.

Даследчыца прывяла ў прыклад гісторыю, якая адбылася падчас адной з экспедыцый з яе калегамі.

– Этнограф і фалькларыстка збіраюць інфармацыю і пытаюцца ў бабулі “пра старое жыццё”. Бабуля нешта расказвае, але пасля пытаецца: “А дзе вы працуеце?” І тыя, збіраючыся надаць вагі сваім пытанням, кажуць: “У Акадэміі навук”. На што бабуля кажа: “У Акадэміі навук? Дзе працуе вялікі Жарэс Алфёраў, лаўрэат Нобелеўскай прэміі? І вы такой лухтой займаецеся? Ідзіце адсюль, нічога вам не скажу!”

Тут лектарка, праўда, удакладніла, што яна мае досвед інтэрв’іравання “маленькага чалавека”, таму, магчыма, пазіцыя якога-небудзь выбітнага дзеяча на гэты конт была б іншай.

Двайная біяграфія савецкага чалавека

Законы афіцыйнай біяграфіі, на думку Ірыны Махоўскай, так ці інакш будуць навязваць сябе за межамі афіцыйных сітуацый. Ілюзіі вуснай гісторыі адносна рэвалюцыйнага “дэмантажу” афіцыйнай гісторыі з боку жывой памяці сталі імкліва разбурацца, як толькі высветлілася, у якой значнай ступені на інфарманта аказваюць уплыў устаноўкі той самай “афіцыйнай” версіі. Да таго ж праўда вуснай гісторыі – не заўсёды праўда фактычная. У вусных крыніцах можна казаць, хутчэй, пра каштоўнасці, адносіны, пачуцці, вераванні.

– У сваецкім грамадстве кожны чалавек меў дзве розныя біяграфіі. Яны адрозніваліся тым, што выбраныя факты, інтэрпрэтацыі, публічная сфера, у якой чалавек павінен быў выступаць, уплывалі на аўтабіяграфічную справаздачу. Заўсёды азіраліся на тое, што “псуе” ці “не псуе” біяграфію.

Па словах даследчыцы, існуе адрозненне ў рыторыцы паміж прыватным аповедам і яго публічным варыянтам. Гутарковая мова відавочна малюецца як элемент прыватнасці і выключаецца з публічнай “справаздачы” пра жыццё. З такой сітуацыяй Ірына Махоўская сутыкнулася са сваёй прысутнай на лекцыі суаўтаркай Ірынай Раманавай пры даследванні вуснай гісторыі ў мястэчку Мір.

– Вядома, што даследчыкі слухаюць расказы пра жыццё для таго, каб распавесці іх яшчэ камусьці. І мы малявалі далейшы шлях гэтых расказаў: што збіраем гісторыі, каб напісаць кніжку. Тым не менш калі некалькі нашых інфармантаў пабачылі надрукаваную кнігу, яны заявілі: “Мы так не казалі”.

Ад “такую краіну развалілі” да “шанцу стаць чалавекам”

– У якасці рэспандэнтаў выступалі жыхары беларускай правінцыі, народжаныя пасля вайны, – расказвае Ірына Махоўская пра даследванне пераходу савецкага чалавека ў постсавецкага. – Нас цікавіў досвед пасляваеннага пакалення, якое да часоў Перабудовы дасягнула сталага ўзросту і не магло дазволіць сабе ніяк не рэагаваць на тыя змены.

У выніку ўтварыўся падзел інфармантаў на дзве ўмоўныя групы: тыя, хто прытрымліваўся пасіўных практык адаптацыі і тыя, хто актыўна выкарыстоўваў новыя магчымасці. Апошніх аказалася менш. Наратыў першай групы адносна Перабудовы ўяўляў сабой расказ пра практыкі выжывання, у ім пераважае пафас ахвярнасці і лексіка накшталт “такую краіну развалілі, раней можна было ехаць, куды хочаш”. Наратыў другой групы будуецца вакол тэмы пачатку новага жыцця. Новыя магчымасці, шанцы на самарэалізацыю і крыху міфалагізаваны сюжэт пачатку новага свету. Тут пераважала лексіка “Перабудова не зламала мяне, але ў мяне з’явіўся шанец стаць чалавекам”.

Яшчэ адна адметнасць: пачатак Перабудовы ў наратывах першай групы пераносіцца з 1985 году (абвяшчэння свабод) да 1990-х гадоў – эканамічнага крызісу.

Такім чынам, падсумавала лектарка, што б чалавек ні распавядаў нам, ён заўсёды распавядае свій погляд на жыццё, распавядае сябе.

Відэазапіс адкрытай лекцыі:

Гл. таксама інтэрв'ю з Ірынай Махоўскай напярэдадні лекцыі

Другие новости раздела «Год беларускага мыслення»

Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Ці сапраўды мы жывем у кантэксце, дзе недастаткова, каб мысленне было і працавала – яно павінна яшчэ заявіць пра гэта?
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая?
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Эксперт называе яе “парокам сэрца” ў целе горада. Чаму Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы так і не ўдалося гарманічна ўпісацца ў сталічны ландшафт?
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Гэтая рэч заваявала прыхільнасць соцень беларусаў, і ў той жа час паўстала армія ненавіснікаў вышыванкі. Чаму яна выклікае такія жарсці?
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
У сталічным "Корпусе 8" адбылося ўрачыстае закрыццё ўнікальнай для краіны падзеі.
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Што рабіць, калі людзі паводзяць сябе як аўтаматы, як не пераўтварыцца ў жывёл з безумоўным даходам і чаму Беларусь – прымітыўная мегамашына.
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Што замінае развівацца рынку інтэлектуальных сістэм у Беларусі?
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
У Мінску адбылася прэзентацыя найстарэйшай у Беларусі нефармальнай адукацыйнай і інтэлектуальнай прасторы.
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
Што такое Лятучы ўніверсітэт і як у ім гуляюць.
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
Узгадваем інтэлектуальнае жыццё краіны цягам Года беларускага мыслення.
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
У Мінску адкрылася выстава інтэлектуальных выданняў “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”.
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава нацыянальнага мыслення з прыватных калекцый беларускіх філосафаў.
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Новы навучальны сезон у Лятучым універсітэце будзе абвешчаны ўжо ў сярэдзіне верасня, заняткі ж традыцыйна пачнуцца з сярэдзіны кастрычніка.
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
У верасні беларусаў чакаюць сем дзён, насычаных інтэлектуальнымі прыгодамі.
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
У чым розніца паміж Лятучым універсітэтам і традыцыйным і як Гульня ўплывае на нас і наша існаванне ў гэтым свеце?
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна  абсалютна нерэальны праект
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна абсалютна нерэальны праект
Якім чынам Беларусь можа выкарыстаць ідэю новай аб’яднанай Еўропы?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.