Пятница 22 ноября 2024 года | 05:01
  • бел / рус
  • eng

Святлана Карасёва: Аб “праваслаўных атэістах”, рэлігійнасці беларусаў і рэлігіязнаўстве

10.12.2015  |  Год беларускага мыслення   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Святлана Карасёва: Аб “праваслаўных атэістах”, рэлігійнасці беларусаў і рэлігіязнаўстве

Тэма таго, што сягае за межы зямнога, заўсёды хвалявала чалавека і цяпер таксама застаецца для яго таямніцай. Але ёсць тыя, хто робіць “замах на святое” – раскладае рэлігійнасць “па палічках”.

Напрыклад, кандыдат філасофскіх навук Святлана Карасёва, якая ў межах серыі адкрытых лекцый Лятучага ўніверсітэта “Галоўнае пытанне” выступіла з прамовай “Рэлігійнасць у Беларусі: ад канцэпцый да дадзеных”.

Падобная тэма за 6 гадоў існавання Лятучага ўніверсітэта абмяркоўвалася ўпершыню, і Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” сабрала ўсё самае цікавае з лекцыі.

Трансцэндэнтнае і іманентнае

Лектарка распачала з азначэння паняццяў.

– Рэлігіязнаўства – гэта асобная самастойная дысцыпліна ў сістэме сацыяльна-гуманітарнай веды. Матэрыял, з якім працуе рэлігіязнаўства – гэта матэрыял эмпірычных фактаў.

Гэтая дысцыпліна выкарыстоўвае накопленыя іншымі дысцыплінамі дадзеныя. Гэта звязана з прадметам рэлігіязнаўства – рэлігіяй, а менавіта з тым, што рэлігія – феномен, які наскрозь працінае ўсе структуры жыцця чалавека. Рэлігіязнаўства – дысцыпліна, якая вывучае рэлігію ва ўсіх яе формах і аспектах. Рэлігія – гэта сімвалічна аформленая сістэма прадстаўнікоў, дзейнасці, інстытутаў, заснаваная на вопыце трансцэндэнтнага. У гэтым азначэнні ёсць два аспекты: сістэмы (знешні) і досведу (унутраны).

Трансцэндэнтны – той, што ляжыць “па-за” (ад лат. transcendens – той, што пераступае, выходзіць за межы). Маецца на ўвазе нешта, што палягае за межамі свету.

Рэальнасць, якая прадстаўляецца ў розных рэлігіях як трансцэндэнтная, адначасова з’яўляецца і іманентнай (супрацьлегласць трансцэндэнтнаму, тое, што знаходзіцца ў сабе і не пераходзіць у нешта іншае – заўв. “ЕўраБеларусі”) свету. Гэтая дваістасць усіх рэлігійных аб’ектаў прадстаўлена ў паданнях. Напрыклал, у ісламе ёсць Алах, які трансцэндэнтны свету, і ёсць прарок і Каран, якія робяць бачнай задуму Алаха адносна свету і чалавека. У хрысціянстве траістасць Бога-Айца, Сына і Святога Духа валодае той жа структурай: трансцэндэнтны Айцец яўляе сваю задуму аб свеце і чалавеку праз дзве іншыя іпастасі. 

Досвед трансцэндэнтнага (рэлігійнага)

Рэлігійныя паданні пастаянна фіксуюць падзеі такога кшталту. У вузкім сэнсе гэта стан, у якім чалавек знаходзіць сябе ў непасрэднай звязанасці з трансцэндэнтнай рэальнасцю. Чалавек, які перажыў гэты рэлігійны досвед, становіцца матываваным не фізічнымі патрэбамі, а духоўнымі, імкнецца не выкарыстоўваць, а служыць, яго эгаізм замяняецца альтруізмам.

У шырокім сэнсе гэта падзея, якую шукаюць. Як правіла, маштаб такой асобы неардынарны. Такія людзі знаходзяцца ў аснове перадачы рэлігійнага ідэалу. Любая з’ява, якія набліжае чалавека да гэтага ідэалу, расцэньваецца як рэлігійны досвед.

Спачатку чалавек павінен патлумачыць самому сабе, што з ім здарылася. Гэта праявіцца і ў нейкіх знешніх сімвалічных формах. Напрыклад, калі Буда зразумеў сэнс свайго абуджэння, ён сказаў, што ў свеце існуюць пакуты, яны маюць прычыны, гэтыя прычыны могуць быць пераадолены і ёсць шлях для гэтага пераадолення. Такую ж сілу і прастату афарыстычнасці мае любая рэлігійная ісціна.

Усё гэта існуе як сцэнар арганізацыі жыцця, мэтай якога з’яўляецца ідэал рэлігійнага ідэалу.

Сістэма рэлігійнай дзейнасці – гэта прынцыпы, формы, прыёмы паводзін, якія фарміруюць чалавека ў кірунку дасягнення ідэалу.

Рэлігійнасць – гэта ўключанасць у рэлігію. Рэлігія існуе як досвед, як сістэма і як традыцыя.

– Пакуль знаходзяцца людзі, гатовыя працягваць ідэалы рэлігіі, то і сама рэлігія існуе. Таму, на мой погляд, не зусім правільна казаць, што рэлігія ёсць сістэмай сацыяльнага гвалту, - заўважае Святлана Карасёва.

У што вераць нерэлігійныя людзі?

Спачатку склаліся рэлігіі першабытнасці, затым архаічныя і класічных цывілізацый старажытнасці. Для ўзнікнення гістарычных рэлігій не існуе адзінай мяжы. А ёсць тыя, якія ўзнікаюць на межах эпох і арэалаў. Цяпер – час сінкрэтычных, эклектычных рэлігій, тых, што трансфармуюцца.

Цяпер рэлігіязнаўства вывучае такія формы, як квазі-рэлігія – гэта ідэалогія з пэўнымі прэтэнзіямі (нацыяналізм, сацыялізм, ліберальны гуманізм). Нябачная рэлігія і латэнтная рэлігія (калі яна ўдзельнічае ў стварэнні значэнняў, якія ўваходзяць у свецкую культуру), унутраная рэлігія – любая форма ўключанасці ў каштоўнасці (неабавязкова ў рэлігію), секулярная рэлігія ці нерэлігія – вывучэнне таго, у што вераць нерэлегійныя людзі. Канфліктам непаразумення паміж спецыялістамі і публікай выступаюць ужыванні пэўных паняццяў. У даследчыцкім асяроддзі яны абнаўляюцца і ўдасканальваюцца, але ў масавай свядомасці працягваюць функцыянаваць састарэлыя. Таму сёння многія звыклыя тэрміны лепш не ўжываць. Напрыклад, цяпер пад словам “царква” часцей за ўсё падразумляюць рэлігію. Гэта некарэктна, бо царква – гэта інстытуцыянальная форма адной рэлігійнай традыцыі – хрысціянства. Пад хрысціянствам таксама часта маюць на ўвазе праваслаўе ці каталіцызм, аднак гэта толькі канфесіі ўнутры рэлігійнай традыцыі хрысціянства.

Парадоксы беларускай рэлігійнасці   

Пры аналізе розных крыніц для вывучэння рэлігійнасці часам узнікаюць парадоксы. Напрыклад, паводле афіцыйнай статыстыкі адбываецца ўлік рэлігійных супольнасцяў, якія рэгіструюць сябе ў якасці юрыдычных асоб. Такім чынам на 1 студзеня 2014 года ў Беларусі было больш за 1500 рэлігійных абшчын, каля паўтысячы каталіцкіх абшчын. А агульная колькасць некаторых блізкіх пратэстанцкіх згуртаванняў перавышае лік каталіцкіх.

Але лічбы, атрыманыя пры дапамозе сацыялагічных апытанняў, сведчаць, што рэлігійнымі сябе называюць 60 – 70% насельніцтва. З іх 86% ідэнтыфікуюць сябе з праваслаўем, 12% з каталіцтвам і 2% з іншымі канфесіямі. І тыя пратэстанцкія абшчыны, якія перавысілі колькасць каталіцкіх, цалкам губляюцца ў гэтых 2%.

– Практыка паказвае, што настаяцель царквы ведае такую колькасць свайго прыходу, якая не супадае ні з афіцыйнай статыстыкай, ні з сацыялагічнымі апытаннямі, - дадае Святлана Карасёва.

Пытанне яшчэ ў тым, колькі людзей, якія адносяць сябе да той ці іншай канфесіі, з’яўляюцца рэлігійнымі.

– Калі ў школах праводзілі апытанне ў сувязі з увядзеннем курса рэлігіі, на пытанне якія рэлігіі вам вядомыя, большасць адказалі – іслам і будызм, - зазначыла даследчыца.

Факультэт філасофіі і сацыяльных навук разам з Інстытутам тэалогіі БДУ маюць намер правесці даследаванне рэлігійнасці ў Беларусі. Згодна з ім можна будзе вылучыць 4 узроўня ўцягнутасці беларусаў у рэлігію. Моцны – калі чалавек вядзе рэлігійны лад жыцця. Сярэдні – калі ён спачувае рэлігійным ідэалам, прызнае іх каштоўнасці, але не гатовы арганізаваць свой лад жыцця ў адпаведнасці з імі. Слабы – калі чалавек прызнае каштоўнасць рэлігійнага ідэалу, але не ставіць перад сабой задачы прытрымлівацца такога ладу жыцця. І намінальная рэлігійнасць – калі чалавек – “праваслаўны атэіст”. На погляд Святланы Карасёвай, новае даследванне даст iнфармацыю пра стан i перспектывы ўплыву рэлiгiй на беларусаў. 

Відэазапіс адкрытай лекцыі:

Гл. таксама інтэрв'ю са Святланай Карасёвай напярэдадні лекцыі

Другие новости раздела «Год беларускага мыслення»

Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Ці сапраўды мы жывем у кантэксце, дзе недастаткова, каб мысленне было і працавала – яно павінна яшчэ заявіць пра гэта?
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая?
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Эксперт называе яе “парокам сэрца” ў целе горада. Чаму Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы так і не ўдалося гарманічна ўпісацца ў сталічны ландшафт?
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Гэтая рэч заваявала прыхільнасць соцень беларусаў, і ў той жа час паўстала армія ненавіснікаў вышыванкі. Чаму яна выклікае такія жарсці?
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
У сталічным "Корпусе 8" адбылося ўрачыстае закрыццё ўнікальнай для краіны падзеі.
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Што рабіць, калі людзі паводзяць сябе як аўтаматы, як не пераўтварыцца ў жывёл з безумоўным даходам і чаму Беларусь – прымітыўная мегамашына.
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Што замінае развівацца рынку інтэлектуальных сістэм у Беларусі?
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
У Мінску адбылася прэзентацыя найстарэйшай у Беларусі нефармальнай адукацыйнай і інтэлектуальнай прасторы.
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
Што такое Лятучы ўніверсітэт і як у ім гуляюць.
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
Узгадваем інтэлектуальнае жыццё краіны цягам Года беларускага мыслення.
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
У Мінску адкрылася выстава інтэлектуальных выданняў “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”.
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава нацыянальнага мыслення з прыватных калекцый беларускіх філосафаў.
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Новы навучальны сезон у Лятучым універсітэце будзе абвешчаны ўжо ў сярэдзіне верасня, заняткі ж традыцыйна пачнуцца з сярэдзіны кастрычніка.
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
У верасні беларусаў чакаюць сем дзён, насычаных інтэлектуальнымі прыгодамі.
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
У чым розніца паміж Лятучым універсітэтам і традыцыйным і як Гульня ўплывае на нас і наша існаванне ў гэтым свеце?
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна  абсалютна нерэальны праект
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна абсалютна нерэальны праект
Якім чынам Беларусь можа выкарыстаць ідэю новай аб’яднанай Еўропы?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.