Четверг 21 ноября 2024 года | 15:44
  • бел / рус
  • eng

Дамінанты беларускай культуры Міхала Анемпадыстава

29.10.2015  |  Год беларускага мыслення   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Дамінанты беларускай культуры Міхала Анемпадыстава

На чым базуецца культура і з чаго паўстае нацыя?

У межах серыі Лятучага ўніверсітэта “Галоўнае пытанне” прайшла пятая лекцыя. Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” даведалася, што меў на ўвазе яе вядучы, дызайнер і культурны дзеяч Міхал Анемпадыстаў, назваўшы яе “Уяўляючы Беларусь”.

Уяўленыя супольнасці – такі тэрмін навуковец Бенедыкт Андэрсэн увёў у дачыненні да нацыі. Ён спрачаецца з мадэллю, што “нацыя паўстае ў выніку гістарычных абставін”. Андэрсэн давёў, што гэтага недастаткова. Нават маючы гістарычныя перадумовы, нацыя не паўстае ў выглядзе супольнасці. Мы не з’яўляемся супольнасцю, але мы ўяўляем сябе ёй. Гэтае ўяўленне павінна быць уніфікавана, і яно адбываецца з эмацыйным перажываннем. Калі пэўная група людзей пачынае ўяўляць сябе ўніфікавана (адзінаабразна) як еднасць, тады ўзнікае нацыя. Калі няма перадумоў, супольнасць узнікнуць не можа.

– Разглядаючы гісторыю паўстання беларускай нацыі, міжволі звяртаеш увагу на тое, што Андэрсэн меў рацыю, – заўважыў Міхал Анемпадыстаў.

На думку амерыканскага гісторыка Цімаці Снайдэра, беларусы мелі найлепшыя ўмовы ў Рэчы Паспалітай за палякамі: вялікая тэрыторыя, не было моўнага бар’еру. Аднак насуперак усім гэтым аб’ектыўным фактарам нацыя не паўстала. Снайдэр кажа, што для гэтага не была створана прывабная мадэль нацыі. Бо што такое беларуская мадэль? “Мужык, селянін, дурны як бот і забіты як варона”. Гэта не спрацоўвае, не хочацца такім быць.

На Беларусі шмат хто сутыкаўся з тым, што калі ідзе гаворка пра беларускую культуру, узнікаюць супярэчлівыя бачанні. Паводле мадэлі Андэрсэна, гэта ненармальна, не можа быць розных уяўленняў унутры адной супольнасці.

– Што такое нацыянальная культура? Гэта культура, каштоўнасці якой не патрабуюць дадаткоавай аргументацыі ўнутры адной супольнасці. Літоўцу, паляку, рускаму не трэба даказваць сваю вартасць.  

На думку Анемпадыстава, мы ўяўляем сябе не ідэальна, а вельмі дакладна і крытычна, добра ведаем свае недахопы. Да таго ж наш “калектыўны розум” улічвае вонкавыя абставіны, тэндэнцыі, палітычную сітуацыю – усё, што адбываецца вакол. І ўяўляючы сябе, супольнасць сябе яшчэ і актуалізуе.

Маючы ўяўленне пра сябе і актуалізуючы яго, мы бачым сваю будучыню.

Актуалізацыя такой вялікай групы людзей як нацыя адбываецца ў выглядзе палітычных захадаў. Палітыка – працяг культуры. І калі ўзнікае нацыянальная дзяржава, тады вырашаюцца пытанні захавання мовы, гістарычнай спадчыны, перадачы ведаў і г.д. Дзяржава зацікаўленая ў захаванні нацыянальнай мовы, яна надае ёй афіцыйны статус. Пры гэтым мова не супадае з межамі краіны, а межы краіны не супадаюць з межамі ўяўленай культуры і супольнасці.

Культуролаг кажа пра тое, што на тэрыторыі Беларусі існуюць адначасова дзве розныя культурныя мадэлі. Адна пабудавана на прынцыпе непарыўнасці. А другая – постсавецкая, такі дзіўны мікс з савецкай, расійскай ідэалогіі (неімперскай і таго, што было ў ХІХ стагоддзі) і беларускай. Гэты мікс непрывабны, таму што эклектычны, неўстойлівы перад знешнімі выклікамі, неканкурэнтназдольны. Ён пачынае развальвацца на “праваслаўе”, “рускі свет” і інш. Але паколькі і тыя, і другія – беларусы, узнікае два абсалютна розных уяўленні, дзве культурныя мадэлі, дзве мовы, дзве візіі будучыні. З іншага боку, унутры беларускай супольнасці таксама няма дамоўленасці, таму што няма прадуманай сістэмы адносна моўнай палітыкі, адукацыі і г.д.

– Альбо гэта нашая недаспеласць і мы яшчэ не з’яўляемся нацыяй. Што мы лічам нацыяй: ці гэтую ўяўленую супольнасць, ці ўсе гэтыя супярэчлівыя і часам варожыя да існавання беларускасці канструкцыі ў межах краіны, што, на мой погляд, абсалютна абсурдна? Гэта адкрытае пытанне.

Міхал Анемпадыстаў вылучыў некалькі каштоўнасцяў ці дамінантаў беларускай культуры.

Адна з іх – гістарычная пераемнасць. Любая культура з нечага паўстае. Мы не можам сканструяваць культуру, таму што гэта назапашванне і перадача ведаў, а не інстынкт. З гэтага вынікае, што ўсё, што адбывалася на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца беларускай культурай. У тым ліку і падзеі, якія прыпалі на час СССР. Што датычна савецкай сістэмы, то паколькі адбыўся захоп улады, супольнасці не было куды дзявацца і яна саветызавалася. Але факт існавання гэтай супольнасці прымаўся да ўвагі нават акупацыйнымі ўладамі. Аднак пасля вайны ў савецкіх інстытуцыях пачалі ўзнікаць асяродкі беларушчыны.

– Гэта пацвярджае просты факт: беларускае Адраджэнне 90-х гадоў, яно ж на нечым грунтавалася, - дадае рэжысёр, прадзюсар Зміцер Бейнарт-Саладуха.

Другая дамінанта паводле Анемпадыстава: беларуская культурная мадэль паўстала як мадэль этнічная. На беларускай тэрыторыі паўстала польская нацыя, і спачатку яна паўстала як палітычная. Далей на гэтым польскім культурным полі з’явіўся лакальны патрыятызм, які праявіўся ў ліцвінстве. Гэта першая этнічная ідэнтыфікацыя (да яе належалі такія дзеячы як Уладзіслаў Сыракомля, Вінцэсь Каратынскі). Яна разглядалася як “малодшы брат” польскай культуры. І таму паўстала ўяўленне пра “няшчасных беларусаў”.

– Абарваўшы ў чалавека карані і “перасадзіўшы” яго на іншую глебу, можна пераўтварыць яго ў прадстаўніка іншай культуры, што на працягу ХХ стагоддзя адбывалася пастаянна. І калі б не Расійская імперыя, не было б паўстання беларускай нацыі, далей бы фармавалася польская мадэль, мы б цяпер гаварылі па-польску, – заўважыў лектар.

Апроч польскай, на Беларусі (у тым ліку) паўстала і габрэйская нацыя.

За пункт адліку паўстання беларускай нацыі Анемпадыстаў прапануе браць перыяд “Нашай Нівы”. Далей – БССР, польскае панаванне. Яшчэ адзін важны пункт – Другая сусветная вайна. Бо Грамадзянская вайна 1920-х не была грамадзянскай вайной для беларусаў, яны ў ёй удзельнічалі фрагментарна. А вось пад нямецкай акупацыяй нешта падобнае да грамадзянскай вайны паміж беларусамі (тымі, хто выступаў на савецкім баку – партызанамі і з іншага боку – калабарантамі).

Цяпер беларуская нацыя не этнічная. Больш за тое, паколькі яна не этнічная, у бэкграўнд беларускай культуры трэба далучаць польскую, габрэйскую, татарскую, стараверскую, кальвінісцкую культуры...

Наступная дамінанта – талерантнасць, аднак не як з’ява характару, а як пачуццё справядлівасці, якое рэалізуецца ў выглядзе законатворчасці. Яшчэ адзін момант – тутэйшасць. У пэўны момант яна стварала праблемы. Але гэта таксама рыса і культурная адметнасць, якая мае глыбокія карані і сувязь з каланізацыяй беларускіх земляў. З гэтага вынікае, што прастора раздробленая: тут я, а там – “яны”.

Беларусам уласцівая традыцыйная дэмакратычнасць. Пошукі палітычных форм актуальзацыі супольнасці заўсёды мелі дэмакратычны характар. І цяпер таксама, ніякіх экстрэмісцкіх рухаў у найноўшыя часы не ўзнікала. Экстрэмізм – гэта не наша традыцыя.

Далей – еўрапейскасць. Тое, з чаго ўзнікла беларуская культура, паўстала дзякуючы знаходжанню ў еўрапейскім культурным полі.

Нерэлігійнасць ці пластычная рэлігійнасць. На кожным кроку адбываецца пераход з аднаго веравызнання ў іншае, і ні ў кога гэта не выклікае пытанняў.

І апошняе – беларусацэнтрызм. Мы разглядаем Беларусь як цэнтр Сусвету і разумеем Сусвет як месца свайго знаходжання.

– У мяне такое ўражанне, што апошнія год-два ў сувязі з падзеямі ва Украіне адбываецца актуалізацыя беларускай супольнасці. Можа, Андэрсэн мае рацыю, што супольнасць павінна сама актуалізавацца.

Відэазапіс адкрытай лекцыі:

Гл. таксама інтэрв'ю з Міхалам Анепадыставым напярэдадні лекцыі

Другие новости раздела «Год беларускага мыслення»

Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Ці сапраўды мы жывем у кантэксце, дзе недастаткова, каб мысленне было і працавала – яно павінна яшчэ заявіць пра гэта?
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая?
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Эксперт называе яе “парокам сэрца” ў целе горада. Чаму Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы так і не ўдалося гарманічна ўпісацца ў сталічны ландшафт?
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Гэтая рэч заваявала прыхільнасць соцень беларусаў, і ў той жа час паўстала армія ненавіснікаў вышыванкі. Чаму яна выклікае такія жарсці?
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
У сталічным "Корпусе 8" адбылося ўрачыстае закрыццё ўнікальнай для краіны падзеі.
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Што рабіць, калі людзі паводзяць сябе як аўтаматы, як не пераўтварыцца ў жывёл з безумоўным даходам і чаму Беларусь – прымітыўная мегамашына.
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Што замінае развівацца рынку інтэлектуальных сістэм у Беларусі?
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
У Мінску адбылася прэзентацыя найстарэйшай у Беларусі нефармальнай адукацыйнай і інтэлектуальнай прасторы.
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
Што такое Лятучы ўніверсітэт і як у ім гуляюць.
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
Узгадваем інтэлектуальнае жыццё краіны цягам Года беларускага мыслення.
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
У Мінску адкрылася выстава інтэлектуальных выданняў “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”.
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава нацыянальнага мыслення з прыватных калекцый беларускіх філосафаў.
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Новы навучальны сезон у Лятучым універсітэце будзе абвешчаны ўжо ў сярэдзіне верасня, заняткі ж традыцыйна пачнуцца з сярэдзіны кастрычніка.
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
У верасні беларусаў чакаюць сем дзён, насычаных інтэлектуальнымі прыгодамі.
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
У чым розніца паміж Лятучым універсітэтам і традыцыйным і як Гульня ўплывае на нас і наша існаванне ў гэтым свеце?
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна  абсалютна нерэальны праект
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна абсалютна нерэальны праект
Якім чынам Беларусь можа выкарыстаць ідэю новай аб’яднанай Еўропы?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.