Пятница 22 ноября 2024 года | 15:53
  • бел / рус
  • eng

Быць рабамі ці "людзьмі звацца": гісторыя, якая не ўпісваецца ў падручнікі

08.10.2015  |  Год беларускага мыслення   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Быць рабамі ці "людзьмі звацца": гісторыя, якая не ўпісваецца ў падручнікі Фота: Лятучы ўніверсітэт

У межах серыі “Галоўнае пытанне” Лятучага ўніверсітэта прайшла лекцыя гісторыка Алеся Смалянчука, прысвечаная пасляваеннай калектывізацыі ў Заходняй Беларусі ў 1948-1952 гг.

У мінулы раз Уладзімір Мацкевіч распавядаў пра будучыню, а гэтым разам Алесь Смалянчук павёў гутарку пра мінуўшчыну. Аб тым, як прайшла другая адкрытая лекцыя Лятучага ўніверсітэта, у матэрыяле Службы інфармацыі “ЕўраБеларусі”.

– Я не сказаў бы, што гэта Галоўнае пытанне, але адно з важных, таму што калектывізацыя ў Заходняй Беларусі, якая адбывалася ў 1948, 1952, 1953 годзе, - гэта некалькі гадоў, падчас якіх дзяржава шляхам прымусу цалкам змяніла ўклад жыцця мільёна людзей. Уяўляецца вобраз гаспадара, у якога раптам усё адабралі, і ён стаў калгаснікам. Што мяняецца ў свядомасці чалавека? Як ён рэагуе на гэты гвалт, які выбар мае і які робіць? Вось гэта было цікава, - распачаў лекцыю Алесь Смалянчук.

Падставай для яе стала экспедыцыя, якую Беларускі архіў вуснай гісторыі правёў сёлета ў ліпені на Палессі. Гісторык адзначыў, што гэтая тэма слаба раскрыта ў беларускай гістарыяграфіі. Некалькі прац з’явілася ў 1990-я гады. Падчас экспедыцыі даследчыкаў цікавілі два моманты: што людзі памятаюць пра калектывізацыю, і чаму яны распавядаюць гэта гісторыкам. А яшчэ звярталі ўвагу не столькі на факты, колькі на ацэнкі тых ці іншых жыццёвых падзей.

 – Мы ідзем да чалавека, і не просім адразу расказаць пра калектывізацыю, а просім расказаць пра сваё жыццё. І для нас важна, ці будзе ў гэтым аповедзе прысутнічаць калектывізацыя. Мы запісалі больш за 60 інтэрв’ю, і ў большасці выпадкаў рэспандэнты самі пра гэта не казалі нічога.

Калі ж даследчыкі сталі наводзіць людзей на патрэбную тэму пытаннямі кшталту “Што адбывалася пасля вайны?”, то большасць давала станоўчую ацэнку калгасам, хоць сам працэс іх стварэння абмінаўся. Алесь Смалянчук адзначыў, што высновы гісторыкаў істотна разыходзіліся з ранейшымі высновамі антраполагаў, якія, прыгадваючы размовы з вясковымі беларусамі, што адразу прагаворвалі тры траўмы: халакост, калектывізацыю і закрыццё веры.

– У нас (маецца на ўвазе экспедыцыя – “ЕўраБеларусь”) можна сказаць, што ў аповедах пра жыццё прысутнічае адна траўма – вайна. У старэйшых людзей аповед на 70, 80, 90% складаецца з успамінаў пра вайну.

Падчас лекцыі прагучаў фрагмент аднаго з экспедыцыйных запісаў, дзе жыхары адной з палескіх вёсак распавядалі пра стварэнне калгасу. “У нас калгас стаў у 1949 годзе, а з 1945 года былі як аднаасобнікі. І коні былі, і ўсё было. Як не было калгасаў, здавалі мяса, малако, масла. Горш было, чым у калгасе. Яшчэ плацілі дзеўкі з 18 гадоў за тое, што дзяцей не мелі”, - расказвалі жыхары (тэкст інтэрпрэтаваны на літаратурную мову – “ЕўраБеларусь”).

– Фактычна, гвалт быў адзіным шляхам стварэння калгасаў паўсюль. Толькі аднойчы нам прыгадалі, што самі найбяднейшыя сяляне выйшлі з ініцыятывай стварэння калгасу. Але ўлады не згадзіліся, бо тыя сяляне нічога не мелі, - зазначыў Алесь Смалянчук.

Ён прывёў тэрмін, які давялося пачуць ад аднаго з рэспандэнтаў, што людзей “угаворвалі сілай”. Як нярэдка адбывалася, у вёску прыязджала "начальства" і некалькі дзён не выпускала чалавека, пакуль той не напіша заяву на ўступленне ў калгас. Некаторых арыштоўвалі. Апроч таго людзі згадвалі пра разбурэнне хутароў без згоды гаспадароў, а таксама пра розных актывістаў, сярод якіх асабліва вылучаецца катэгорыя настаўнікаў. Іх абавязвалі хадзіць па хатах і збіраць заявы. Ці трэба здзіўляцца, што і сёння, як і тады, яны сталі закладнікамі дзяржаўнай палітыкі?..

– У Заходняй Беларусі раскулачванне не набыло такіх памераў, як у перадваенны час, - лічыць гістарык. – Але людзі ўзгадваюць пра яго. Хоць гэта была невялікая колькасць людзей, але яны вельмі добра памяталі і нават называлі імёны раскулачаных. І аднойчы прагучала вельмі цікавае слова пра гэты працэс: пра адну жанчыну сказалі “яе акулачылі”. То бок, чалавек не становіцца сам па сабе кулаком. Ён проста жыве і працуе, а пасля яго запісваюць у кулакі – акулачваюць.

Яшчэ адна адметнасць, якая выявілася падчас экспедыцыі: вобраз пана ў вёсках замяніў “прадсядацель”. Не старшыня, бо такога слова сяляне не ведаюць, а менавіта “прадсядацель”.

 – Падсумоўваючы тэму гвалту, можна сказаць, што людзі прынялі гэты гвалт, змірыліся, - робіць выснову Алесь Смалянчук. - Бо сяляне не маюць суб’ектнасці, яны – не асоба, яны належаць пану ці дзяржаве, ролю якой выканвае “прадсядацель”. Мяркую, для беларускай свядомасці гэта момант, пра які варта падумаць.

Нягледзячы на такую “прыналежнасць”, супраціў усё ж быў, узгадвалася дзейнасць шматлікіх антысавецкіх “бандаў”, якія “забівалі камуністаў, начальнікаў, людзей не краналі”. Пры гэтым дамінавала асуджэнне гэтых бандаў, у прыватнасці, іх метады змагання. Бо вайна ўжо прайшла, не трэба больш ваяваць.

Увогуле, на думку гісторыка, пасляваенная калектывізацыя Заходняй Беларусі была больш ліберальнай за даваенную калектывізацыю на усходзе. Прынамсі, на Палессі людзям пакідалі зямлю, карову, свіней, нават коней. Была магчымасць з’ехаць на працу ў іншы рэгіён.

– Гэта мы можам звязаць, што быў супраціў, і ўлады не маглі дазволіць яго пашырэнне, таму ішлі на саступкі. А людзі гэтага не ўсведамляюць.

У той жа час, адзначае Смалянчук, у людзей прысутнічае страх, бо яны дагэтуль жывуць у калгасах. Таму казаць пра нейкія негатыўныя моманты не выпадае. Да таго ж, на фоне жахаў вайны, тое, што адбывалася падчас калектывізацыі, ужо не выглядала так страшна. Апроч гэтага на ўспаміны накладваецца дабрабыт брэжнеўскіх часоў, калі ў калгасах сапраўды было добра.

– Ці сапраўды была змена ладу жыцця? – пацікавілася каардынатар Лятучага ўніверсітэта, кандыдат сацыялагічных навук Таццяна Вадалажская.

– Ведаючы літаратуру і гісторыю, мы разумеем, што адбывалася сапраўдная ломка. Бо людзі ў Заходняй Беларусі з 1861 года ўжо былі гаспадарамі., мелі сваю зямлю, маёмасць, самі распараджаліся сваім жыццём. А тут яны проста пераўтвараюцца невядома ў каго. Але размаўляеш з людзьмі – і гэта вельмі цяжка зафіксаваць. Для мяне гэта загадка.

Сітуацыя ўскладнаецца яшчэ і тым, лічыць гісторык, што ў беларусаў няма традыцыі дзяліцца ўспамінамі з блізкімі. Таму каб пачуць, што адбылося, трэба ладзіць ледзь не допыты і інтэлектуальныя правакацыі. Гэта звязана, хутчэй за ўсё, з тым, што старэйшае пакаленне хоча такім чынам абараніць нашчадкаў ад тых выпрабаванняў, праз якія яму давялося прайсці, маўляў, “мы перажылі, а вы лепш пра гэта і не ведайце”.

Як адзначыў адзін з прысутных, урбанізацыя ў БССР і пераход былых вяскоўцаў на рускую мову тлумачыцца тым, што людзі больш не хацелі лічыць сябе рабамі. Яны прыехалі ў горад і хацелі забыцца на калгаснае жыццё.

Яшчэ адно пытанне тычылася таго, наколькі псіхалагічна цяжка было размаўляць з людзьмі падчас экспедыцыі.

– Гэта цяжкая праца, і прыклад калектывізацыі не такі красамоўны. Цяжка было запісваць інтэрв’ю пра вайну, таму што пачынаеш суперажываць, - прызнаўся Алесь Смалянчук. - Бо немагчыма ад гэтага адасобіцца, быццам бы глядзіш тэлевізар і цябе гэта не датычыцца. Як быў маладзейшы, я мог чатыры інтэрв’ю запісаць. Цяпер запісваю два, і больш не вытрымліваю, бо гэта мокрая спіна пасля інтэрв’ю.

Па словах Смаленчука, ёсць інтэлектуальны варыянт гісторыі Беларусі, а ёсць варыянт гісторыі, якую перажылі людзі, і якая не ўпісваецца ў падручнікі. Аднак розгалас ад такіх даследванняў “жывой” гісторыі не надта вялікі. Дзяржаўнай навукай гэта ігнаруецца, бо ў краіне ёсць “чэсныя” і “нячэсныя” гісторыкі, мяркуе навуковец. Пры гэтым у Еўропе вусную гісторыю вывучаюць ва ўніверсітэтах, у Беларусі ж такому пакуль не вучаць.  

UPD.: Відэазапіс адкрытай лекцыі:

Гл. таксама інтэрв'ю з Алесем Смалянчуком напярэдадні лекцыі

Другие новости раздела «Год беларускага мыслення»

Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Ці сапраўды мы жывем у кантэксце, дзе недастаткова, каб мысленне было і працавала – яно павінна яшчэ заявіць пра гэта?
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая?
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Эксперт называе яе “парокам сэрца” ў целе горада. Чаму Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы так і не ўдалося гарманічна ўпісацца ў сталічны ландшафт?
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Гэтая рэч заваявала прыхільнасць соцень беларусаў, і ў той жа час паўстала армія ненавіснікаў вышыванкі. Чаму яна выклікае такія жарсці?
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
У сталічным "Корпусе 8" адбылося ўрачыстае закрыццё ўнікальнай для краіны падзеі.
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Што рабіць, калі людзі паводзяць сябе як аўтаматы, як не пераўтварыцца ў жывёл з безумоўным даходам і чаму Беларусь – прымітыўная мегамашына.
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Што замінае развівацца рынку інтэлектуальных сістэм у Беларусі?
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
У Мінску адбылася прэзентацыя найстарэйшай у Беларусі нефармальнай адукацыйнай і інтэлектуальнай прасторы.
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
Што такое Лятучы ўніверсітэт і як у ім гуляюць.
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
Узгадваем інтэлектуальнае жыццё краіны цягам Года беларускага мыслення.
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
У Мінску адкрылася выстава інтэлектуальных выданняў “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”.
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава нацыянальнага мыслення з прыватных калекцый беларускіх філосафаў.
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Новы навучальны сезон у Лятучым універсітэце будзе абвешчаны ўжо ў сярэдзіне верасня, заняткі ж традыцыйна пачнуцца з сярэдзіны кастрычніка.
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
У верасні беларусаў чакаюць сем дзён, насычаных інтэлектуальнымі прыгодамі.
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
У чым розніца паміж Лятучым універсітэтам і традыцыйным і як Гульня ўплывае на нас і наша існаванне ў гэтым свеце?
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна  абсалютна нерэальны праект
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна абсалютна нерэальны праект
Якім чынам Беларусь можа выкарыстаць ідэю новай аб’яднанай Еўропы?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.