Пятница 22 ноября 2024 года | 20:02
  • бел / рус
  • eng

Улад Вялічка: Беларуская думка павінна стаць не толькі элітарнай, але і папулярнай з’явай

20.09.2015  |  Год беларускага мыслення   |  Яўгенія Бурштын, "ЕўраБеларусь",  
Улад Вялічка: Беларуская думка павінна стаць не толькі элітарнай, але і папулярнай з’явай Фота Аляксандры Баярынай

На мiнулым тыднi на хутары Вайцюшкі прайшоў незвычайны пленэр. Яго мэтай было стварэнне новых візуальных вобразаў на тэму Года беларускага мыслення, які запускае Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь”.

Па выніках атрымалася даволі багата розных мастацкіх прац, якія ў хуткім часе стануць даступнымі для ўсеагульнага карыстання і распаўсюду. Як адзначаюць удзельнікі пленэра, гэтыя працы сапраўды вартыя таго, каб іх пабачыла беларускае грамадства. Падрабязна пра тое, як і для чаго ладзілася гэтая мастацкая імпрэза, Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” расказаў генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь” Улад Вялічка.

– Як выспела ідэя правесці пленэр у Вайцюшках, а галоўнае, для чаго ён праводзіўся?

 – Наш пленэр стаў лагічным працягам серыі мерапрыемстваў у межах распачатай шэрагам беларускіх партнёраў кампаніі “Цытуй сваё”. Яе мэта – актуалізацыія найлепшых узораў беларускай думкі, запрашэнне да ўважлівага чытання ды асэнсавання прамоўленага і заспяванага ў нашай беларускай культурнай прасторы. На працягу некалькіх месяцаў на інтэрнет-пляцоўцы кампаніі “Будзьма беларусамі!” мы збіралі і публікавалі думкі і выказванні нашых славутых альбо вартых увагі землякоў. Сама ж ідэя гэтага пленэра належыць нашаму вядомаму дызайнеру і проста творчаму чалавеку Міхалу Анемпадыставу. Для далейшага развіцця кампаніі патрэбныя яскравыя візуальныя вобразы, якія б “пайшлі ў народ”. Таму Міхал прапанаваў сабраць шэраг таленавітых беларускіх дызайнераў і мастакоў, каб папрацаваць разам над гэтай задачай.

Міхал Анемпадыстаў, фота Аляксандры Баярынай

– І хто браў удзел у пленэры?

– Вялікі дзякуй выдатным майстрам Паўлу Семчанку, Міхалу Анемпадыставу, Алене Дашкевіч, Артуру Вакараву, Вадзіму Пракопчыку, Алегу Усціновічу за іх удзел і актыўнае далучэнне свамі думкамі, вобразамі і памкненнямі да нашай агульнай справы. Асабіста для мяне гэта быў абсалютна новы досвед стасункаў з прафесіяналамі-творцамі такога ўзроўню.

 – Гэта было адно з мерапрыемстваў у межах Года беларускага мыслення?

– Хутчэй наш пленэр – гэта ART-падрыхтоўка да Году беларускага мыслення. Гэта задумка нарадзілася ў куратара Лятучага універсітэта Таццяны Вадалажскай і была падтрымана Беларускім калегіюмам ды іншымі беларускімі інтэлектуаламі. У нашай краіне цяпер шмат увагі надаецца сімвалічным формам беларусізацыі – стужкі, моўныя курсы, культурныя падзеі – і гэта вельмі важна і своечасова. Год беларускага мыслення закліканы рухаць гэты працэс далей і напаўняць пэўныя сімвалічныя рэчы зместам. Нам ёсць што сказаць свету, таму важна, каб мы  ведалі сучасныя ўзоры беларускага мыслення, якія прапануюць нашы філосафы, метадолагі, літаратары.

Пакуль што Год беларускага мыслення – гэта хутчэй ідэя, чым нейкі канчаткова сфармаваны план мерапрыемстваў, так што ўсе добрыя ідэі прымаюцца да ўвагі, калі ласка. Але адной з галоўных падзей года стане выданне “Анталогіі беларускага мыслення 2”, актыўная праца над якой вядзецца ўжо цяпер.

– Калі вяртацца да пленэра, як ён праходзіў?

– Пленэр доўжыўся чатыры дні і складаўся з розных рэчаў, без якіх немагчыма стварыць камфортную і змястоўна насычаную атмасферу. У першы дзень адбылася ўводная дыскусія на тэму рамак і асаблівасцяў беларускага мыслення з удзелам філосафа і літаратара Валянціна Акудовіча. Затым творцы мелі магчымасць абраць для сябе ўлюбёныя цытаты, якія яны жадалі б увасобіць у пэўных візуальных вобразах. У апошні дзень адбылася невялічкая прэзентацыя чарнавых вынікаў працы. Падчас пленэру працавала здымачная група Алены Верашчагінай, якая мела свой уласны пленэрчык, спрабуючы зняць, а таксама апытаць нашых творцаў наконт іх думак і вобразаў, што іх натхняюць. Таксама натхненню паспрыяў своеасаблівы “канцэрт у альтанцы” ад Змітра Вайцюшкевіча. Ну і вядома, сама атмасфера нефармальных зносінаў, жартаў, сумеснага баўлення часу зрабіла сваю справу!

 – Дарэчы, выбар месца -- хутар Вайцюшкі -- нечым абумоўлены?

 – Абсалютна так! Для творчых людзей магчымасць працаваць над сваімі ідэямі ў прыгожых і камфортных умовах – адзін з неабходных складнікаў поспеху. Вайцюшкі былі ідэальным месцам для пленэра – восеньская прырода і няспешнасць нёманскага краю, крэатыўнасць  і нестандартнасць самой сялібы, і вядома ж – гасціннасць сям'і Змітра Вайцюшкевіча, якія фактычна былі неад’емнай часткай самога пленэру. Таму атрымалася так, што творцы прыехалі да творцаў. Усім вельмі раю стаць госцем Вайцюшкоў!

– Што за працы атрымаліся па выніку?

– Нашы майстры напрацавалі шэраг візуальна-дызайнерскіх макетаў для мужчынскіх і жаночых саколак, якія маглі б зрабіць справу папулярызацыі, прыцягнуць увагу да гэтай з’явы. Камусьці наша ідэя можа падацца дастаткова трывіяльнай, але менавіта такі фармат – гэта і сучасна, і нечакана, і модна.

Працы атрымаліся вельмі розныя – кожны  з мастакоў рэалізаваў іх у сваім стылі, манеры – што якраз мяне вельмі цешыць. Розныя думкі знайшлі адлюстраванне ў розных стылёвых увасабленнях.

Адна з работ пленэра

– Які далейшы лёс гэтых твораў, і ці будзе ў праекта нейкі працяг?

– Беларуская думка павінна стаць не толькі элітарнай, але яшчэ і папулярнай з’явай. У бліжэйшыя тыдні распрацаваныя ўзоры саколак будуць выкладзеныя ў інтэрнет у адпаведным фармаце для спампавання і выкарыстання любымі людзьмі, якія знойдуць нашу ідэю цікавай і пажадаюць надрукаваць цішоткі з цытатамі нашых выбітных землякоў. Шэраг з гэтых узораў мы, вядома, надрукуем і самі, каб на беларускіх вуліцах хутчэй сталі з’яўляцца добрыя беларускія думкі.

Другие новости раздела «Год беларускага мыслення»

Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Ці сапраўды мы жывем у кантэксце, дзе недастаткова, каб мысленне было і працавала – яно павінна яшчэ заявіць пра гэта?
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая?
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Эксперт называе яе “парокам сэрца” ў целе горада. Чаму Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы так і не ўдалося гарманічна ўпісацца ў сталічны ландшафт?
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Гэтая рэч заваявала прыхільнасць соцень беларусаў, і ў той жа час паўстала армія ненавіснікаў вышыванкі. Чаму яна выклікае такія жарсці?
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
У сталічным "Корпусе 8" адбылося ўрачыстае закрыццё ўнікальнай для краіны падзеі.
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Што рабіць, калі людзі паводзяць сябе як аўтаматы, як не пераўтварыцца ў жывёл з безумоўным даходам і чаму Беларусь – прымітыўная мегамашына.
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Што замінае развівацца рынку інтэлектуальных сістэм у Беларусі?
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
У Мінску адбылася прэзентацыя найстарэйшай у Беларусі нефармальнай адукацыйнай і інтэлектуальнай прасторы.
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
Што такое Лятучы ўніверсітэт і як у ім гуляюць.
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
Узгадваем інтэлектуальнае жыццё краіны цягам Года беларускага мыслення.
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
У Мінску адкрылася выстава інтэлектуальных выданняў “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”.
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава нацыянальнага мыслення з прыватных калекцый беларускіх філосафаў.
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Новы навучальны сезон у Лятучым універсітэце будзе абвешчаны ўжо ў сярэдзіне верасня, заняткі ж традыцыйна пачнуцца з сярэдзіны кастрычніка.
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
У верасні беларусаў чакаюць сем дзён, насычаных інтэлектуальнымі прыгодамі.
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
У чым розніца паміж Лятучым універсітэтам і традыцыйным і як Гульня ўплывае на нас і наша існаванне ў гэтым свеце?
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна  абсалютна нерэальны праект
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна абсалютна нерэальны праект
Якім чынам Беларусь можа выкарыстаць ідэю новай аб’яднанай Еўропы?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.