Среда 6 ноября 2024 года | 14:14
  • бел / рус
  • eng

Спецпроекты

Таццяна Шчытцова: "Хлопчык Коля" – гэта сімвал палітычнага прысваення будучыні

15.03.2016  |  Беларусь, вобраз будучыні   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Таццяна Шчытцова: "Хлопчык Коля" – гэта сімвал палітычнага прысваення будучыні Global Look Press

Што рабіць, калі будучыня акупаваная?

Працаваць з сучаснасцю, пераканана прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту, доктар філасофскіх навук Таццяна Шчытцова.

Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” папрасіла спадарыню Таццяну расказаць, ці ёсць у яе ўяўленне таго, якой можа быць наша краіна з цягам часу.

– У мяне няма адназначнага адказу на гэтае пытанне. Мне здаецца, сама яго пастаноўка патрабуе нейкага тлумачэння, канкрэтызацыі. У цэлым, матывацыя падобнага вокліча, вядома, зразумелая: у краіне палітычная стагнацыя, поўная нявызначанасць у дачыненні да перспектыў сацыяльна-эканамічнага развіцця і г.д. У гэтай сітуацыі (якую адцяняе ўнутраны крызіс ва ўсіх ключавых галінах нашага жыцця – эканоміцы, адукацыі, медыцыне, культуры і інш.) узнікненне пытанняў у духу "Што з намі будзе?" непазбежна. Але якая размова пра будучыню наогул дарэчная, мэтазгодная ў нашай сітуацыі?

Маляваць "вобраз(ы) будучыні" – гэта справа фантазіі, для якой прыдумалі нават асобную "спецыялізацыю" – футуралогію. Не думаю, што спекуляванне пра будучыню Беларусі ў гэтым рэчышчы, як кажуць, "адпавядае моманту". Даць волю фантазіі могуць, вядома, пісьменнікі. Хоць бы таму, што літаратура, у прынцыпе, з'яўляецца для ўяўлення "запаветнай зямлёй". Але нават тут, як мне здаецца, наша сітуацыя фармуе зусім канкрэтны запыт – сапраўды, запатрабаванымі аказваюцца сацыяльныя фантасмагорыі ў жанры (або з элементамі) антыўтопіі (найбольш яскравыя з нядаўніх прыкладаў – "Дзеці Аліндаркі" Альгерда Бахарэвіча і "Мова" Віктара Марціновіча).

Варта адзначыць і тое, што для класічнага мадэрна праектаванне "светлай будучыні" было парадыгматычным актам, пра які былыя грамадзяне СССР ведаюць з уласнага гістарычнага досведу "будаўніцтва камунізму". Вядома, што менавіта сацыяльная тэлеалогія мадэрна (пастаноўка нейкай ідэальнай мэты як рэальна дасягальнай у ходзе сацыяльнага прагрэсу) была ў першую чаргу падвергнутая сістэматычнай дэканструкцыі ў сучаснай думцы (узгадаем хоць бы "Дыялектыку Асветы" франкфуртцаў).

Я прыводжу ўсе гэтыя прыклады для таго, каб паказаць, што пытанне аб тым, як казаць пра будучыню сёння, не з'яўляецца надуманым. Больш за тое, яго праблематычнасць мае, так бы мовіць, розную формулу і розны пафас у залежнасці ад таго, у дачыненні да якога сацыяльнага поля мы яго задаем – у дачыненні да грамадства позняга мадэрна наогул ці ў дачыненні да сучаснага беларускага грамадства in concreto.

Сёння ў Беларусі ёсць дзве групы людзей, якія пастаянна звяртаюцца да тэмы будучыні з больш ці менш абгрунтаванымі прагматычнымі мэтамі: гэта палітыкі, што стаяць пры ўладзе, якія па абавязку службы адказваюць за стратэгічнае планаванне, і палітолагі, прафесійная дзейнасць якіх прадугледжвае выбудоўванне палітычных прагнозаў.

Цікава, што адказ на пытанне аб тым, чаму ж стратэгічнае планаванне хранічна буксуе ў нашай краіне, можа быць дадзены і з пункту гледжання таго, які рэжым стаўлення да будучыні з'яўляецца рамкай няхай нават для самых патрыятычных памкненняў цяперашніх стратэгаў. Тут дастаткова спаслацца на адзін з ключавых медыйных вобразаў, які рэпрэзентуе сучасную ўладу, - "хлопчыка Колю", суправаджальніка прэзідэнта ў яго службовых візітах і пры выкананні ім сваіх функцый. Я выкарыстоўваю двукоссі, каб падкрэсліць, што я маю на ўвазе не рэальнае дзіця, у дачыненні да якога адбылося тое, што ў сучасных сацыяльных даследаваннях называецца "каланізацыяй дзяцінства", а палітычны сімвал, які паведамляе нам, што будучыня ўжо прысвоена. "Хлопчык Коля", структурна ўключаны ва ўсе значныя публічныя самапрад’яўленні "рэжыму Лукашэнкі" – гэта, у першую чаргу, сімвал палітычнага прысваення будучыні. Гэтая стратэгія пазбаўляе будучыню галоўнай маральнай функцыі – наша стаўленне да яе перастае генераваць надзею. Мы маем справу з рэжымам, які блакуе будучыню як гарызонт (магчымасць) абнаўлення. У гэтым сэнсе рэжым Лукашэнкі можна вызначыць як палітычную акупацыю будучыні. Менавіта яна дэмаралізуе (вядзе да карупцыйных схемаў) і падрывае магчымасць калектыўнай мабілізацыі для сумеснага канструявання будучыні. У гэтай сітуацыі любое стратэгічнае планаванне асуджана альбо на прафанацыю, альбо на сістэмны правал.

Сказанае тлумачыць і мой скепсіс у дачыненні да распрацоўкі рознага кшталту альтэрнатыўных праектаў і праграм сацыяльнага развіцця. Усе яны маюць сэнс, толькі калі ёсць рэальны палітычны рэсурс для іх рэалізацыі. У адваротным выпадку, усё гэта – пустое wishful thinking (прыняцце жаданага за сапраўднае – “ЕўраБеларусь”). У сувязі з гэтым паказальна, што на ўзроўні штодзённага здаровага сэнсу пераважае мінімалісцкі вобраз будучыні. "Іншая Беларусь" уяўляе сабой пераважна негатыўную праекцыю: "не так, як цяпер". Змест гэтаму першапачаткова чыста негатыўнаму азначэнню надае канкрэтны палітычны выбар грамадзян у плане базавых арыенціраў (для людзей майго кола і многіх іншых інтэлектуальных і прафесійных асяроддзяў такімі арыенцірамі з'яўляюцца, напрыклад, ліберальна-дэмакратычная краіна, развітая грамадзянская супольнасць, падтрымка нацыянальнай мовы і культуры і інш.).

Мінімалісцкі вобраз будучыні Беларусі не азначае бяздзеяння. Калі будучыня акупавана, трэба працаваць з сучаснасцю – памнажаць месцы і падзеі, дзе "іншая Беларусь" спраўджваецца "тут і цяпер". Мне здаецца, што ў нашых умовах пара ўводзіць ва ўжытак паняцце палітычнай экалогіі, таму што гаворка ідзе пра памнажэнне хранатопаў, у якіх можна свабодна дыхаць.

Другие новости раздела «Беларусь, вобраз будучыні»

Таццяна Шчытцова: Паважай права ўсялякага чалавечага жыцця быць для самога сябе здзіўленнем
Таццяна Шчытцова: Паважай права ўсялякага чалавечага жыцця быць для самога сябе здзіўленнем
Сёння адбываецца канфлікт гуманістычнага індывідуалізму і новага біятэхналагічнага парадку. Наколькі сумяшчальныя развіццё біятэхналогій і чалавечая годнасць і хто пераможа — pro-life ці pro-choice?
Павел Данэйка: Для таго, каб стварыць іншую сістэму, трэба змяніць каштоўнасці
Павел Данэйка: Для таго, каб стварыць іншую сістэму, трэба змяніць каштоўнасці
У якую будучыню коціцца свет? Генеральны дырэктар бізнес-школы ІПМ лічыць, што назад – у сярэднявечча.
Сяргей Сахараў: Беларускія медыя пры дапамозе інтэрнэту прыспешваюць фармаванне нацыі
Сяргей Сахараў: Беларускія медыя пры дапамозе інтэрнэту прыспешваюць фармаванне нацыі
Галоўны рэдактар інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog.by “расклаў” СМІ па стылях мастацтва і распавёў, што іх чакае ў будучыні.
Уладзімір Батаеў: Тэхналогіі выратуюць свет, калі не загубяць яго раней
Уладзімір Батаеў: Тэхналогіі выратуюць свет, калі не загубяць яго раней
Практыкуючы футуролаг расказаў, якія тэхналогіі заваёўваюць свет і што з гэтым рабіць.
Таццяна Шчытцова: "Хлопчык Коля" – гэта сімвал палітычнага прысваення будучыні
Шлях да “сіліконавага балота”
Шлях да “сіліконавага балота”
Як перамагчы імперыю, у чым шукаць самавызначэнне і хто можа стаць беларусам?
Ці вінаватая дзяржава, альбо Дзе ўзяць вольны час для будучыні?
Ці вінаватая дзяржава, альбо Дзе ўзяць вольны час для будучыні?
Учора ў Мінску адкрылася канферэнцыя “Уяўляючы Беларусь”.
Ірына Дубянецкая: Наша цывілізацыя завяршаецца
Ірына Дубянецкая: Наша цывілізацыя завяршаецца
Мы ўжо жывем у будычыні, якую не ведаем.
Ігар Бабкоў: Беларусам трэба самім ствараць тэорыі для апісання таго, што з намі адбываецца
Ігар Бабкоў: Беларусам трэба самім ствараць тэорыі для апісання таго, што з намі адбываецца
Новы беларускі мадэрн і ў сваім еўрапейскім, і ў антыкаланіяльным пафасе аказваецца значна больш радыкальным, чым традыцыйнае адраджэнне.
Сыйсьці з краіны Dream
Сыйсьці з краіны Dream
Не ведаю ніводнага спраўджанага прагноза. Таму любыя прапановы паразважаць пра будучыню выглядаюць дзіўнавата: ўсё адно адбудзецца не пажаданае (намі, вамі ці галоўнакамандуючым), а магчымае.
Андрэй Казакевіч: Шырокія канцэпцыі не спрацуюць, будучыня — з фрагментаў і кампрамісаў
Андрэй Казакевіч: Шырокія канцэпцыі не спрацуюць, будучыня — з фрагментаў і кампрамісаў
Новая ўтопія ці новы «праект» — бессэнсоўныя на практыцы. Гэта можа быць цікава інтэлектуалам як гульня, але тое, што гэта будзе ўплываць на сацыяльна-палітычныя працэсы, — верагоднасць вельмі малая.
Валянцін Акудовіч: Жыць Беларусь і працаваць Беларусь
Валянцін Акудовіч: Жыць Беларусь і працаваць Беларусь
Хопіць істэрык з таго, што не ўсё атрымліваецца так, як бы некаму хацелася — будучыня ўсё роўна ніколі не бывае такой, якой яе плануюць.
Глеб Лабадзенка: Мы жывем ва ўнікальным часе, калі кожны можа зрабіць унёсак у развіццё краіны
Глеб Лабадзенка: Мы жывем ва ўнікальным часе, калі кожны можа зрабіць унёсак у развіццё краіны
Купіць беларускую кніжку, папрасіць выключыць прапагандысцкі канал. Такія крокі да будучыні можа зрабіць кожны. Галоўнае – дзейнічаць.
Уладзімір Мацкевіч: Марыць пра незалежную Беларусь я пачаў у старэйшых класах школы
Уладзімір Мацкевіч: Марыць пра незалежную Беларусь я пачаў у старэйшых класах школы
Шлях да будучыні і сама будучыня будуюцца ў свядомасці розным чынам. Пра саму будучыню мы, хутчэй, марым.
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.