Пятница 22 ноября 2024 года | 04:30
  • бел / рус
  • eng

Спецпроекты

Ці вінаватая дзяржава, альбо Дзе ўзяць вольны час для будучыні?

12.03.2016  |  Беларусь, вобраз будучыні   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Ці вінаватая дзяржава, альбо Дзе ўзяць вольны час для будучыні?

Учора ў Мінску адкрылася канферэнцыя “Уяўляючы Беларусь”.

– Гэта спроба зразумець той час, у якім мы ёсць, тую прастору, якая будуецца на перасячэнні будучыні, фантазій, уяўнага, - акрэсліла сутву канферэнцыі метадолаг і сацыёлаг, каардынатар Лятучага ўніверсітэту Таццяна Вадалажская.

Тэма канферэнцыі, якую ладзілі Лятучы ўніверсітэт сумесна з Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі, паўстала з актуальнага разумення стану беларускага грамадства, якое апынулася ў сітуацыі страты арыенціраў, што маглі б задаваць матывуючую карціну будучыні. Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” даведалася пра ўтопіі, праекты, мары і іншыя формы яе мыслення.

Як выкарыстоўваць КДБ

У першы дзень імпрэза падзялілася на некалькі секцый. Адну з іх, антрапалагічную перспектыву, прадставілі даклады філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча і філосафа, доктара сакральнай тэалогіі, акадэмічнага дырэктара Беларускага калегіюма Ірыны Дубянецкай.

– Калі мяняецца свет, мяняецца і Беларусь. Але ў залежнасці ад стаўлення да гэтых зменаў мы па-рознаму карыстаемся тым, што мяняецца, і тым, што застаецца з мінулага. У часы "халоднай вайны" падзяляўся наступным чынам: першы свет – свабодны і дэмакратычны, другі – краіны, якія развіваюцца, трэці – тыя, што нібы звонку назіраюць за ўзаемаадносінамі першага і другога свету. Такая мадэль састарэла, але я б па-ранейшаму разглядаў свет як складзены з трох: той, які вырабляе змены, лёгка іх прымае і карыстаецца; той, што знаходзіцца ў стане пастаяннай мадэрнізацыі; і той, які ніяк не хоча мяняцца, - лічыць Уладзімір Мацкевіч.

Паводле яго словаў, кожная краіна магла б самавызначацца ў адным з гэтых трох светаў.

– Калі мы паглядзім на ідэалогію беларускай дзяржаўнасці і на тое, што нам прапануюць з боку афіцыёзу, - гэта самавызначэнне ў трэцім свеце, - заўважае філосаф і метадолаг.

У той жа час падзел паміж гэтымі светамі праходзяць не па дзяржаўных межах. Паводле Мацкевіча, каб чалавеку мець дачыненне да інавацый, яму не абавязкова быць грамадзянінам краіны першага свету.

– Людзям, якія правяраюць на сабе інавацыі, новае патрэбна не дзеля новага ці дзеля моды, а для праверкі мэтазгоднасці, карысці і г.д. Інавацыі лягчэй уводзяцца там, дзе не было старых прыстасаванняў. Таму навейшыя архітэктурныя дасягненні вы хутчэй знойдзеце ў Сінгапуры, Дубаі, чым у Лондане ці Парыжы.

Такім чынам, лічыць Уладзімір Мацкевіч, і ў Беларусі можна выдзеліць частку людзей, якія даўно не цікавяцца палітыкай і дзяржавай. Не таму, што ў іх нестае здольнасцяў, а таму, што яны разумеюць абмежаванасць гэтай дзяржавы. Не цікавяцца дзяржаўнымі і палітычнымі праблемамі і прадстаўнікі вышэй згаданага трэцяга свету. Асноўны цяжар грамадска-палітычнага жыцця кладзецца на беларусаў, якія жывуць у другім свеце.

– Яны хацелі б мець дачыненне да перадавых дасягненняў навукі, тэхнікі, але ім нешта замінае. Як яны думаюць – дзяржава з яе законамі, абмежаваннем прадпрымальніцкай дзейнасці, недарэчным ідэалагічным ціскам на адукацыю, навуку, мастацтва. У нечым яны маюць рацыю, у нечым – не.

На думку метадолага, кожны чалавек можа праводзіць пэўны час свайго жыцця ў інавацыйным першым свеце, незалежна ад таго, дзе ён жыве. Ніхто не замінае гастраляваць у Мінску найлепшым прадстаўнікам культуры і мастацтва ці мінскаму “Свабоднаму тэатру” выступаць на самых выбітных пляцоўках свету.

– Усё залежыць ад таго, як мы арганізуем свой час, размяркоўваем яго на неабходны (той, які ў мінулым называўся працай) і вольны.

Самавызначэнне чалавека ў трох светах адбываецца штодня: гэта тое, куды мы ходзім, чым займаемся, як выкарыстоўваем вольны час. Уладзімір Мацкевіч паспрабаваў праілюстраваць гэта ў выглядзе КДБ – "кожнага дня беларуса", а менавіта пагадзіннага знаходжання яго ў тым ці іншым месцы (на працы, у краме, у тэатры і г.д.). Такім чынам, мы штодня можам судакранацца з будучыняй, калі яе бачым і развіваемся, альбо ўвесь дзень праводзіць у мінулым.

– Я не бачу, што беларусы прагнуць вольнага часу, - падсумаваў Уладзімір Мацкевіч.

50 гадоў для Беларусі і 10 млн мусульманаў

На думку Ірыны Дубянецкай, разумеем з’яву мы толькі тады, калі яна ўжо адбылася. Таму свае разважанні пра будучыню Беларусі яна пачала з далёкага мінулага – старажытнага Блізкага Усходу і Месапатаміі.

Зрэшты неўзабаве гаворка дайшла да таго, дзе мы апынемся праз паўстагоддзя, і філосаф паспрабавала прасачыць, што значыць адрэзак часу ў 50 гадоў для Беларусі. За адпраўную кропку адваротнага адліку Ірына Дубянецкая ўзяла 1817 год. Змаганне за раздзеленую Рэч Паспалітую ўжо адышло, апошняе спадзяванне вырваць яе з кіпцюроў Расійскай імперыі скончылася правалам напалеонаўскай кампаніі 1812 года. Пачынаецца этап новага асэнсавання сябе, які зараджаецца з узнікненнем у Віленскім універсітэце таварыства філаматаў. За наступныя 50 гадоў, да 1867-га, прагрымелі два паўстанні, у выніку якіх былі забароненыя назва краіны, дамінантная ўніяцкая царква (апора нацыянальнай ідэнтычнасці), друк на беларускай мове. Усё гэта зноў патрабуе новай ідэнтычнасці і новага разумення сябе ў свеце – гэта ўжо практычна новая краіна. А калі з 1867-га перанесціся яшчэ на 50 гадоў, у 1917-ты, мы зноў патрапляем у іншую краіну. Гэты год ламае ўсе палітычныя, нацыянальныя, культурныя ўяўленні і ўсталяванні. 1967 год – адносна блізкі да нас час, аднак уявіць сабе тады, што будзе ў 2017-ым, было немагчыма, бо гэта зноў іншая дзяржава і іншы свет. А наступны 2017 год пакуль Ірына Дубянецкая ахарактарызавала як год 500-годдзя беларускай Бібліі і кнігадрукавання, а што з гэтага атрымаецца – невядома.  

– Будучыня праглядаецца з мінулага і цяперашняга, але прагназаваць яе – марная справа, бо пры любым раскладзе гэта сюрпрыз, - лічыць доктар сакральнай тэалогіі.

На яе думку, у беларускім кантэксце новае фармаванне ідэнтычнасці напрамую залежыць ад сітуацыі, у якой апынуўся чалавек наогул, але пры гэтым яно вынікае з таго, што адбывалася і адбываецца цяпер. У тым, што беларуская ідэнтычнасць усё ж сфармуецца, Ірына Дубянецкая не сумняецца.

– Беларускі муфцій, калі ў яго пытаюць, колькі ў Беларусі мусульманаў, не задумваючыся адказвае: “разам з астатнімі беларусамі -- 10 мільёнаў”. Здаровая ідэнтычнасць – гэта калі беларусы так і будуць сябе адчуваць, як 10 мільёнаў мусульманаў, праваслаўных, уніятаў, каталікоў, іудзеяў. Кожная традыцыя, якая адчувае сябе роднай і ўласцівай гэтай зямлі, мусіць перарасці ў нешта большае. Гаворка ідзе пра прыўласненне свайго мінулага дзеля асэнсаванага будавання будучыні і адчуванне адказнасці за ўсё, што адбывалася.

Другие новости раздела «Беларусь, вобраз будучыні»

Таццяна Шчытцова: Паважай права ўсялякага чалавечага жыцця быць для самога сябе здзіўленнем
Таццяна Шчытцова: Паважай права ўсялякага чалавечага жыцця быць для самога сябе здзіўленнем
Сёння адбываецца канфлікт гуманістычнага індывідуалізму і новага біятэхналагічнага парадку. Наколькі сумяшчальныя развіццё біятэхналогій і чалавечая годнасць і хто пераможа — pro-life ці pro-choice?
Павел Данэйка: Для таго, каб стварыць іншую сістэму, трэба змяніць каштоўнасці
Павел Данэйка: Для таго, каб стварыць іншую сістэму, трэба змяніць каштоўнасці
У якую будучыню коціцца свет? Генеральны дырэктар бізнес-школы ІПМ лічыць, што назад – у сярэднявечча.
Сяргей Сахараў: Беларускія медыя пры дапамозе інтэрнэту прыспешваюць фармаванне нацыі
Сяргей Сахараў: Беларускія медыя пры дапамозе інтэрнэту прыспешваюць фармаванне нацыі
Галоўны рэдактар інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog.by “расклаў” СМІ па стылях мастацтва і распавёў, што іх чакае ў будучыні.
Уладзімір Батаеў: Тэхналогіі выратуюць свет, калі не загубяць яго раней
Уладзімір Батаеў: Тэхналогіі выратуюць свет, калі не загубяць яго раней
Практыкуючы футуролаг расказаў, якія тэхналогіі заваёўваюць свет і што з гэтым рабіць.
Таццяна Шчытцова: "Хлопчык Коля" – гэта сімвал палітычнага прысваення будучыні
Шлях да “сіліконавага балота”
Шлях да “сіліконавага балота”
Як перамагчы імперыю, у чым шукаць самавызначэнне і хто можа стаць беларусам?
Ці вінаватая дзяржава, альбо Дзе ўзяць вольны час для будучыні?
Ці вінаватая дзяржава, альбо Дзе ўзяць вольны час для будучыні?
Учора ў Мінску адкрылася канферэнцыя “Уяўляючы Беларусь”.
Ірына Дубянецкая: Наша цывілізацыя завяршаецца
Ірына Дубянецкая: Наша цывілізацыя завяршаецца
Мы ўжо жывем у будычыні, якую не ведаем.
Ігар Бабкоў: Беларусам трэба самім ствараць тэорыі для апісання таго, што з намі адбываецца
Ігар Бабкоў: Беларусам трэба самім ствараць тэорыі для апісання таго, што з намі адбываецца
Новы беларускі мадэрн і ў сваім еўрапейскім, і ў антыкаланіяльным пафасе аказваецца значна больш радыкальным, чым традыцыйнае адраджэнне.
Сыйсьці з краіны Dream
Сыйсьці з краіны Dream
Не ведаю ніводнага спраўджанага прагноза. Таму любыя прапановы паразважаць пра будучыню выглядаюць дзіўнавата: ўсё адно адбудзецца не пажаданае (намі, вамі ці галоўнакамандуючым), а магчымае.
Андрэй Казакевіч: Шырокія канцэпцыі не спрацуюць, будучыня — з фрагментаў і кампрамісаў
Андрэй Казакевіч: Шырокія канцэпцыі не спрацуюць, будучыня — з фрагментаў і кампрамісаў
Новая ўтопія ці новы «праект» — бессэнсоўныя на практыцы. Гэта можа быць цікава інтэлектуалам як гульня, але тое, што гэта будзе ўплываць на сацыяльна-палітычныя працэсы, — верагоднасць вельмі малая.
Валянцін Акудовіч: Жыць Беларусь і працаваць Беларусь
Валянцін Акудовіч: Жыць Беларусь і працаваць Беларусь
Хопіць істэрык з таго, што не ўсё атрымліваецца так, як бы некаму хацелася — будучыня ўсё роўна ніколі не бывае такой, якой яе плануюць.
Глеб Лабадзенка: Мы жывем ва ўнікальным часе, калі кожны можа зрабіць унёсак у развіццё краіны
Глеб Лабадзенка: Мы жывем ва ўнікальным часе, калі кожны можа зрабіць унёсак у развіццё краіны
Купіць беларускую кніжку, папрасіць выключыць прапагандысцкі канал. Такія крокі да будучыні можа зрабіць кожны. Галоўнае – дзейнічаць.
Уладзімір Мацкевіч: Марыць пра незалежную Беларусь я пачаў у старэйшых класах школы
Уладзімір Мацкевіч: Марыць пра незалежную Беларусь я пачаў у старэйшых класах школы
Шлях да будучыні і сама будучыня будуюцца ў свядомасці розным чынам. Пра саму будучыню мы, хутчэй, марым.
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.