Паўстанне 1863-1864 гадоў было штуршком да стварэння беларускасці. Яго кіраўнік не заслужыў звацца антыбеларусам.
Разам з суайчыннікамі ён змагаўся за адраджэнне незалежнасці ВКЛ і Польшчы. Не толькі для сябе, але для ўсяго народа. Ці паклаў Кастусь Каліноўскі сваё жыццё для таго, каб праз 150 год яго запісалі ў ворагі?
- Каліноўскі - адзін з буйных дзеячаў свайго часу, - разважае гісторык і каардынатар гістарычна-культурнай кампаніі “1863” Васіль Грынь. - Пасля падзей 1863-1864 зарадзілася ідэя беларускай дзяржаўнасці. Праз некалькі год пасля паўстання з’яўляюцца пісьменнікі і паэты, якія падымаюць сацыяльна важныя тэмы. Потым - Купала, Багдановіч, Колас. Усё гэта - вынік дзейнасці Каліноўскага і яго сучаснікаў.
Тое, што Каліноўскага апошнім часам называюць амаль не антыбеларусам, гэта неабаснованыя штампы, лічыць Васіль Грынь. Каб разабрацца, трэба паглядзець на пытанне без эмоцый і крыкаў. Безумоўна, Кастусь Каліноўскі - пазітыўны герой, які многа зрабіў такога, што гаворыць само за сябе. Можна параіць тым, хто спрабуе яго ачарніць, пачытаць хаця б “Ліст з-пад шыбеніцы”. Ён раскрыў сацыяльныя праблемы, важныя ў той час для грамадства.
Больш таго, імкненні зрабіць з Каліноўскага ворага, небяспечны для беларускай грамадскасці, лічыць гісторык. Таму што паўстанне 1863-1864 гадоў было штуршком да стварэння беларускасці, дрэва, якое развівала нашу краіну. І мы не маем права адракацца ад дзеячоў таго часу. І яшчэ больш памылкова, калі намаганні выкрэсліць значэнне асобы Каліноўскага з гісторыі будуць падтрымлівацца дзяржавай.
- Але пакуль ніхто не мяняе назваў вуліц імя Каліноўскага, не адракаюцца ад помнікаў, можна сказаць, што ў большасці сваёй мы прымаем яго знаяэнне і інстынктыўна удзячны за дасягненні людзей таго часу, - супакойвае Грынь.
- Пазітыўны вобраз Каліноўскага паказаны ў коміксу, які быў выдадзены ў рамках кампаніі “1863”, - кажа каардынатар кампаніі “1863”. - Ён накіраваны на маладую аўдыторыю. Зроблены па матывах п’есы Уладзіміра Караткевіча, твор даступна расказвае пра ясобу Кастуся.
Васіль Грынь упэўнены, што Беларусь была, ёсць і застанецца еўрапейскай краінай.
- З-за таго, што размешчана на тэрыторыі Еўропы і кроў у нас еўрапейская. Нават, калі Беларусь захоча заўтра рухацца на Усход, гэта не атрымаецца ў сілу геапалітычнай сітуацыі. Зараз мы ў пэўнай ступені выконваем місію перакладчыка усходняй ментальнасці для Захаду і наадварот. Таму наша становішча вельмі важна. Каб не страціць свае карані, не трэба адракацца ад важных падзеяў і асоб у гісторыі беларускай зямлі".
Нагадаем, 15 снежня 2013 года ў залі кафэ "Лофт" (Мінск, вул. П. Броўкі, 22) пройдзе культурна-гістарычная канферэнцыя, прысвечаеая 150-годдзю паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага (Вынікі кампаніі "1863").
Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь" падвёў вынікі грамадскай культурна-гістарычнай кампаніі "1863", прысвечанай 150-годдзю паўстання Кастуся Каліноўскага.
Сёння адбудзецца прэзентацыя экскурсійнага маршрута "Год 1863: паўстанне на Слонімшчыне", падрыхтаванага ў адпаведнасці з афіцыйнымі патрабаваннямі Нацыянальнага агенцтва па турызме.
“Мілавідскі фэст 2013 — памяці паўстанцаў 1863 года” прайшоў 2 чэрвеня ў Баранавіцкім раёне. Адзначыць 150-ю гадавіну Мілавiдскай бітвы сабралося каля 150 чалавек з розных гарадоў Беларусі.
Розныя погляды на Паўстанне 1863-64 гг. і асобу Кастуся Каліноўскага ў беларускім грамадстве з’яўляюцца часткай дыскусіі хутчэй пра сучасную і будучую Беларусь, чым пра ейную гісторыю.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.