Экскурсійны маршрут "Год 1863: паўстанне на Слонімшчыне" быў прэзентаваны 11 жніўня.
Маршрут, які пралягае ад Мілавідаў – месца знакамітай бітвы паўстанцаў з царскімі войскамі – да Слоніма, быў падрыхтаваны ў адпаведнасці з афіцыйнымі патрабаваннямі Нацыянальнага агенцтва па турызме.
Распрацоўка маршрута адбывалася ў межах кампаніі “1863”, якая дзейнічае пры падтрымцы Міжнароднага кансорцыюму “ЕўраБеларусь”. Само падарожжа займае прыкладна 11 гадзін. Прэзентацыйную экскурсію праводзіў гід Цімафей Акудовіч.
Распрацоўшчыкі маршруту заўважылі, што асноўныя пункты абіралі такім чынам, каб не толькі ўшанаваць памяць асноўных месцаў, звязаных з 1863 годам (Мілавіды, Азярніца), але і прыцягнуць увагу да малавядомых помнікаў Слонімшчыны (Шылавічы, Быцень). А на вядомыя турыстычныя пункты гэтага рэгіёну аўтары экскурсіі пасправалаі паглядзець з іншага боку.
Распачалося падарожжа ў Мілавідах – вёсцы ў Баранавіцкім раёне, дзе 22 мая 1863 года адбылася адна з найгалоўных бітваў усяго паўстання на тэрыторыі Беларусі. У сярэдзіне мая 1863 года у гэтым раёне сканцэнтраваліся адразу некалькі паўстанцкіх атрадаў, на якіх царскія ўлады кінулі пяць рот салдатаў з чатырма гарматамі. У выніку бітвы паўстанцы, страціўшы забітымі і палоннымі 18 чалавек, усё ж такі перамаглі. Страты царскага войска склалі 50 чалавек. Ахвяры бітвы паводле загаду падпалкоўніка расійскіх войскаў Булгарына былі пахаваныя па розныя бакі шашы, якія праходзіла непадалёк.
Далей экскурсія накіравалася ў вёску Чамялы Івацэвіцкага раёну, дзе да сённяшніх дзён захавалася паштовая станцыя, якую захоплівалі паўстанцы. А ў вёсцы Быцень і зараз можна агледзець стары ўніяцкі манастыр, каля якога паўстанцы праводзілі да прысягі мясцовых сялянаў.
Пасля экскурсія перабралася ў Слонімскі раён. У вёсцы Шылавічы знаходзіцца царква Казанскай іконы Божай маці, пабудаваная ў першай палове XIX стагоддзя. Каля яе таксама адбываўся прыём сялянаў у паўстанцкія шэраг. А яшчэ ў гэтай вёсцы захаваўся стары спіртзавод братоў Пуслоўскіх пачатку XX ст. У вёсцы Азярніцa знаходзіцца царква XIX ст. Ну, а ў самім Слоніме ёсьць адразу некалікі прыгожых праваслаўных і каталіцкіх храмаў. Аглядаючы іх, удзельнікі экскурсіі спазнавалі гісторыі, звязаныя з падзеямі паўстання 1863 году ў Слоніме.
Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь" падвёў вынікі грамадскай культурна-гістарычнай кампаніі "1863", прысвечанай 150-годдзю паўстання Кастуся Каліноўскага.
Сёння адбудзецца прэзентацыя экскурсійнага маршрута "Год 1863: паўстанне на Слонімшчыне", падрыхтаванага ў адпаведнасці з афіцыйнымі патрабаваннямі Нацыянальнага агенцтва па турызме.
“Мілавідскі фэст 2013 — памяці паўстанцаў 1863 года” прайшоў 2 чэрвеня ў Баранавіцкім раёне. Адзначыць 150-ю гадавіну Мілавiдскай бітвы сабралося каля 150 чалавек з розных гарадоў Беларусі.
Розныя погляды на Паўстанне 1863-64 гг. і асобу Кастуся Каліноўскага ў беларускім грамадстве з’яўляюцца часткай дыскусіі хутчэй пра сучасную і будучую Беларусь, чым пра ейную гісторыю.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.