Мілавідскі сельскі выканаўчы камітэт (Баранавіцкі раён) не мае намеру вяртаць памятную шыльду ў гонар паўстанцаў 1863 года.
Гэта стала вядома з ліста за подпісам в.а. старшыні Мілавідскага сельскага выканаўчага камітэта Давідовіч Н.В., які атрымаў старшыня Баранавіцкай Рады ТБМ Віктар Сырыца. У адказе на калектыўны зварот грамадзян паведамляецца, што “Баранавіцкі раённы выканаўчы камітэт ні ў 1993 годзе, ні ў цяперашні час не прымаў рашэнне аб наданні Мілавідскай сярэдняй школе імя Аляксандра Лянкевіча.”
– Гэта адкрытая хлусня, бо павесіць металічную шыльду на дзяржаўным будынку заўсёды патрэбен быў дазвол прадстаўнікоў улады. Многія мясцовыя чыноўнікі мне казалі, што на свае вочы бачылі не толькі рашэнне аб наданні Мілавідскай СШ імя Аляксандра Лянкевіча, але і аб тым, што яны асабіста прысутнічалі пры ўрачыстым адкрыцці гэтай шыльды ў 1993 годзе, – паведаміў Віктар Сырыца.
Ён адзначыў, што грамадскія актывісты сабралі 214 подпісаў грамадзян горада. Да подпісаў быў прыкладзены калектыўны зварот грамадзян на імя старшыні Мілавідскага сельскага выканаўчага камітэта з просьбаю вярнуць памятную шыльду ў гонар кіраўніка Мілавідскай бітвы 1863 года Аляксандра Лянкевіча на будынак сельскай школы.
Віктар Сырыца дадаў, што калі гэта не ўдасца зрабіць шляхам збору подпісаў, то тады грамадскія актывісты будуць дзейнічаць праз суд.
Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь" падвёў вынікі грамадскай культурна-гістарычнай кампаніі "1863", прысвечанай 150-годдзю паўстання Кастуся Каліноўскага.
Сёння адбудзецца прэзентацыя экскурсійнага маршрута "Год 1863: паўстанне на Слонімшчыне", падрыхтаванага ў адпаведнасці з афіцыйнымі патрабаваннямі Нацыянальнага агенцтва па турызме.
“Мілавідскі фэст 2013 — памяці паўстанцаў 1863 года” прайшоў 2 чэрвеня ў Баранавіцкім раёне. Адзначыць 150-ю гадавіну Мілавiдскай бітвы сабралося каля 150 чалавек з розных гарадоў Беларусі.
Розныя погляды на Паўстанне 1863-64 гг. і асобу Кастуся Каліноўскага ў беларускім грамадстве з’яўляюцца часткай дыскусіі хутчэй пра сучасную і будучую Беларусь, чым пра ейную гісторыю.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.