Понедельник 25 ноября 2024 года | 01:12
  • бел / рус
  • eng

Анатоль Івашчанка: Комікс “Пра Кастуся” сканчаецца перамогай

13.08.2013  |  Кампания 1863   |  Зміцер Казлоўскі, ЕўраБеларусь,  
Анатоль Івашчанка: Комікс “Пра Кастуся” сканчаецца перамогай

Унікальны комікс “Пра Кастуся”, прысвечаны падзеям паўстання 1863-64 гадоў, нарэшце выйшаў з друку.

 Падрыхтоўка комікса адбывалася ў межах кампаніі “1863”, якая ажыцыяўляецца пры падтрымцы Міжнароднага кансорцыюму “ЕўраБеларусь”.

Як распавёў куратар выдання комікса “Пра Кастуся”, паэт Анатоль Івашчанка, ідэя адзначыць 150-ю гадавіну паўстання такім незвычайным прадуктам нарадзілася калегіяльна ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў.

“А рэалізацыю гэтай ідэі даверылі мне. Прызнаюся, што мне заўсёды вельмі падабалася п’еса Уладзіміра Караткевіча "Кастусь Каліноўскі: смерць i неўміручасць". Першапачатковы варыянт назвы гэтай п’есы быў “Руна пра Кастуся”. Але слова “руны” нам не вельмі спадабалася. Калі мы стваралі комікс, не ведалі, як яго назваць. І вырашылі пакінуць проста два словы “Пра Кастуся”. Бо амаль кожны адразу ж зразумее, які менавіта Кастусь маецца на ўвазе”, –заўважыў Анатоль Івашчанка.
 
“Чаму Караткевіч? Нават адразу цяжка патлумачыць. Па-першае, сёлета спаўняецца 50 год з часу напісання гэтай п’есы. Я лічу, што яна цудоўна клалася пад комікс. Бо, хоць Караткевіч і лічыў, што ён не ствараў спрошчаных вобразаў Каліноўскага, Мураўёва ды іншых гістарычных персанажаў, але ў яго атрымалася вельмі лаканічна ўкласці ў вусны герояў іхнія асноўныя ідэі, –лічыць куратар выдання. – Гэтая п’еса напоўненая і трагізмам, і сапраўдным караткевіцкім гумарам. Таму наша задача была ў тым, каб па магчымасці скараціць і так вельмі лаканічны тэкст п’есы да памераў комікса. Думаю, у нас гэта атрымалася”.
 
Адметны комікс са шчаслівым, а не рэальным фіналам
 
Анатоль Івашчанка прызнаўся, што ў падтрыхтоўцы комікса найбольшая нагрузка кладзецца на мастака: “У якасці арганізатара мастацкай часткі мы запрасілі Уладзіміра Дрындрожыка – мастака, дызайнера, паэта, музыку, які раней коміксы не ствараў. Насамрэч, апошні комікс, які выходзіў па-беларуску, ствараў Уладзімір Адамчык (Адам Глобус) яшчэ на пачатку 90-х гадоў. І такіх паўнавартасных беларускіх коміксаў прынамсі на паперы доўгі час не было. На маю думку, Уладзімір Дырндрожык выдатна справіўся са сваёй задачай. Ён стварыў вельмі адметны комікс. І нават шкада, што некаторыя ягоныя працы ў выданні выглядаюць маленькімі па памеры, у той самы час, як чалавек маляваў вялізную батальную сцэну”.
 
На думку Анатоля Івашчанкі, выданне комікса “Пра Кастуся” павінна мець свой працяг. “Лічу, што першы блін у нас выйшаў не комам. Пэўных ідэй пакуль няма. Але нават вось гэты комікс з 26 старонак фармату А4 патрабуе працягу. Ён сканчаецца шматкроп’ем. Прычым сюжэт не сканчаецца паразай Каліноўскага (гэта была такя прынцыповая задача ад пачатку – не завяршыць усё павешаннем на Лукішках). У прынцыпе, комікс сканчаецца перамогай, што гістарычна не можа быць рэальным фіналам”, – распавёў ён.
 
Тэматыка паўстання патрабуе пафасу
 
Не выключана, што асоба Кастуся Каліноўскага будзе раскрыта і ў іншых незвычайных жанрах. “Я чуў пра вельмі сімпатычную ідэю, як стварэнне мюзікла “Пра Кастуся”. Не ведаю, хто яе рэалізоўвае і на якім усё зараз этапе. Але вельмі не хацелася б, каб гэта засталося толькі ідэяй”, – пажадаў Анатоль Івашчанка.
На ягоную думку мюзікл і комікс – блізкія жанры. “Гэта такія жанры, у якіх дазваляецца (і нават вітаецца) пафас. А пафас – гэта такая рэч, з якой трэба вельмі асцярожна абыходзіцца. І калі для рок-оперы пафаснасць з’яўляецца нейкай галоўнай рысай, то, натуральна, што ў нейкім звычайным празаічным творы пафаснасці не мусіць быць шмат. І мне як раз падабаюцца такія пафасны жанры. Бо ў кантэксце праблематыкі паўстання яны пасуюць найбольш. Асабіста я не гатовы ствараць рок-оперу ці мюзікл, хаця нейкім чынам паўдзельнічаць было б вельмі цікава”, – прызнаўся Антоль Івашчанка.

Другие новости раздела «Кампания 1863»

Кампанія "1863": ад гісторыі да грамадзянскасці
Кампанія "1863": ад гісторыі да грамадзянскасці
Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь" падвёў вынікі грамадскай культурна-гістарычнай кампаніі "1863", прысвечанай 150-годдзю паўстання Кастуся Каліноўскага.
Васіль Грынь: Кастусь Каліноўскі спрыяў развіццю беларускай грамадскасці
Васіль Грынь: Кастусь Каліноўскі спрыяў развіццю беларускай грамадскасці
Паўстанне 1863-1864 гадоў было штуршком да стварэння беларускасці. Яго кіраўнік не заслужыў звацца антыбеларусам.
Васіль Грынь: Пра паўстанне 1863-1864 гадоў павінны ведаць усе
Васіль Грынь: Пра паўстанне 1863-1864 гадоў павінны ведаць усе
Аб’ектыўная ацэнка паўстання кампаніяй “1863” дала штуршок зацікаўленасці да падзей беларускай гісторыі.
Мілавідскі сельскі выканаўчы камітэт не хоча вяртаць шыльду ў гонар паўстанцаў 1863 г
Мілавідскі сельскі выканаўчы камітэт не хоча вяртаць шыльду ў гонар паўстанцаў 1863 г
Мілавідскі сельскі выканаўчы камітэт (Баранавіцкі раён) не мае намеру вяртаць памятную шыльду ў гонар паўстанцаў 1863 года.
Шляхамі паўстанцаў па Слоніме і ваколіцах
Шляхамі паўстанцаў па Слоніме і ваколіцах
Экскурсійны маршрут "Год 1863: паўстанне на Слонімшчыне" быў прэзентаваны 11 жніўня.
Анатоль Івашчанка: Комікс “Пра Кастуся” сканчаецца перамогай
Анатоль Івашчанка: Комікс “Пра Кастуся” сканчаецца перамогай
Унікальны комікс “Пра Кастуся”, прысвечаны падзеям паўстання 1863-64 гадоў, нарэшце выйшаў з друку.
Падарожжа па Слонімшчыне слядамі паўстанцаў
Падарожжа па Слонімшчыне слядамі паўстанцаў
Сёння адбудзецца прэзентацыя экскурсійнага маршрута "Год 1863: паўстанне на Слонімшчыне", падрыхтаванага ў адпаведнасці з афіцыйнымі патрабаваннямі Нацыянальнага агенцтва па турызме.
У Баранавіцкім раёне адзначылi 150-ю гадавіну Мілавiдскай бітвы
У Баранавіцкім раёне адзначылi 150-ю гадавіну Мілавiдскай бітвы
“Мілавідскі фэст 2013 — памяці паўстанцаў 1863 года” прайшоў 2 чэрвеня ў Баранавіцкім раёне. Адзначыць 150-ю гадавіну Мілавiдскай бітвы сабралося каля 150 чалавек з розных гарадоў Беларусі.
Васіль Грынь: Кампанiя "1863" папулярызуе веды пра  ўсё паўстанне
Васіль Грынь: Кампанiя "1863" папулярызуе веды пра ўсё паўстанне
Веды пра паўстанне 1863-64 гадоў варта распаўсюджваць не толькі у коле спецыялістаў-гісторыкаў, але і сярод шырокай грамадскасці.
Паўстанне Каліноўскага: пра што спрэчка?
Паўстанне Каліноўскага: пра што спрэчка?
Розныя погляды на Паўстанне 1863-64 гг. і асобу Кастуся Каліноўскага ў беларускім грамадстве з’яўляюцца часткай дыскусіі хутчэй пра сучасную і будучую Беларусь, чым пра ейную гісторыю.
Публічная дыскусія "Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-64 гадоў"
Публічная дыскусія "Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-64 гадоў"
3 траўня 2013 года ў Мінску адбудзецца публічная дыскусія, прысвечаная 150-годдзю пачатку паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.