Пятница 22 ноября 2024 года | 03:14
  • бел / рус
  • eng

Публічная дыскусія "Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-64 гадоў"

29.04.2013  |  Кампания 1863   |  Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі",  
Публічная дыскусія "Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-64 гадоў"

3 траўня 2013 года ў Мінску адбудзецца публічная дыскусія, прысвечаная 150-годдзю пачатку паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

Публічная дыскусія

ў рамках Другой міжнароднай канферэнцыі
Інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера":
"Аднаўленне гісторыі: памяць і грамадства ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе"
(Мінск, 3-4 траўня 2013 года)

"Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-64 гадоў: канфлікт інтэрпрэтацый 150 гадоў пасля"
3-га траўня, 18.00. Гатэль "Crowne Plaza", зала "Princess II"
 

 

2013 год адзначаны выбухам гістарычных дыскусій датычна постаці Кастуся Каліноўскага і Паўстання 1863-64 гадоў, іх пашырэннем у інтэрнэт-прасторы, што ў значнай ступені звязана з "юбілейным" характарам гэтага года (150 год Паўстання). 

Яшчэ ў савецкія часы Каліноўскі стаў адной з ключавых фігур у беларускай гісторыі, па выніках сацыялагічных даследаванняў гэта адна з найбольш вядомых гістарычных асоб у Беларусі. Але чым далей, тым больш выяўляюцца цяжкасці ў адназначнай інтэрпрэтацыі поглядаў Каліноўскага і характара Паўстання 1863 года. Паўстанне адбывалася ў час пераходу ад польскага патрыятызму да нараджэння нацыянальных патрабаванняў, і сам прамежкавы стан лозунгаў і ідэй Паўстання нараджае відавочныя цяжкасці ў далейшых тлумачэннях. Да таго ж, фокус абмеркаванняў Каліноўскага і Паўстання 1863-64 гадоў супадае з актуальнымі і нявырашанымі пытаннямі беларускага нацыябудаўніцтва (суадносіны ліцвінскай і русінскай традыцый, праваслаўя і каталіцызму, арыентацыі на Еўропу ці Расію).

Якім жа чынам мы можам зразумець Паўстанне пад кіраўніцтвам Каліноўскага 150 год пасля? Што нам дае гістарычная навука для такой інтэрпрэтацыі? Чым абумоўлены крытычныя выпады і абвінавачанні ў фальсіфікацыі? І наколькі беларуская памяць пра Паўстанне 1863-64 гадоў адрозніваецца ад польскай і літоўскай версій гэтай падзеі?

Пра гэта пойдзе размова падчас публічнай дыскусіі "Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-64 гадоў: канфлікт інтэрпрэтацый 150 гадоў пасля", якая адбудзецца 3 траўня 2013 года ў гатэлі "Crowne Plaza" (Мінск, вул. Кірава, 13, зала "Princess II"). Пачатак дыскусіі у 18.00. Уваход вольны!

Арганізатарамі дыскусіі выступілі: Інстытут палітычных даследаванняў "Палітычная сфера", Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь", Інстытут ВКЛ (Коўна, Літва).

У якасці дыскутантаў запрошаны: доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук (Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук), доктар гісторыі Дарус Сталюнас (Інстытут гісторыі Літвы), доктар гісторыі Ян Шумскі (Інстытут гісторыі навукі Польскай акадэміі навук), Андрэй Ціхаміраў (Інстытут гісторыі навукі Польскай акадэміі навук).

Другие новости раздела «Кампания 1863»

Кампанія "1863": ад гісторыі да грамадзянскасці
Кампанія "1863": ад гісторыі да грамадзянскасці
Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь" падвёў вынікі грамадскай культурна-гістарычнай кампаніі "1863", прысвечанай 150-годдзю паўстання Кастуся Каліноўскага.
Васіль Грынь: Кастусь Каліноўскі спрыяў развіццю беларускай грамадскасці
Васіль Грынь: Кастусь Каліноўскі спрыяў развіццю беларускай грамадскасці
Паўстанне 1863-1864 гадоў было штуршком да стварэння беларускасці. Яго кіраўнік не заслужыў звацца антыбеларусам.
Васіль Грынь: Пра паўстанне 1863-1864 гадоў павінны ведаць усе
Васіль Грынь: Пра паўстанне 1863-1864 гадоў павінны ведаць усе
Аб’ектыўная ацэнка паўстання кампаніяй “1863” дала штуршок зацікаўленасці да падзей беларускай гісторыі.
Мілавідскі сельскі выканаўчы камітэт не хоча вяртаць шыльду ў гонар паўстанцаў 1863 г
Мілавідскі сельскі выканаўчы камітэт не хоча вяртаць шыльду ў гонар паўстанцаў 1863 г
Мілавідскі сельскі выканаўчы камітэт (Баранавіцкі раён) не мае намеру вяртаць памятную шыльду ў гонар паўстанцаў 1863 года.
Шляхамі паўстанцаў па Слоніме і ваколіцах
Шляхамі паўстанцаў па Слоніме і ваколіцах
Экскурсійны маршрут "Год 1863: паўстанне на Слонімшчыне" быў прэзентаваны 11 жніўня.
Анатоль Івашчанка: Комікс “Пра Кастуся” сканчаецца перамогай
Анатоль Івашчанка: Комікс “Пра Кастуся” сканчаецца перамогай
Унікальны комікс “Пра Кастуся”, прысвечаны падзеям паўстання 1863-64 гадоў, нарэшце выйшаў з друку.
Падарожжа па Слонімшчыне слядамі паўстанцаў
Падарожжа па Слонімшчыне слядамі паўстанцаў
Сёння адбудзецца прэзентацыя экскурсійнага маршрута "Год 1863: паўстанне на Слонімшчыне", падрыхтаванага ў адпаведнасці з афіцыйнымі патрабаваннямі Нацыянальнага агенцтва па турызме.
У Баранавіцкім раёне адзначылi 150-ю гадавіну Мілавiдскай бітвы
У Баранавіцкім раёне адзначылi 150-ю гадавіну Мілавiдскай бітвы
“Мілавідскі фэст 2013 — памяці паўстанцаў 1863 года” прайшоў 2 чэрвеня ў Баранавіцкім раёне. Адзначыць 150-ю гадавіну Мілавiдскай бітвы сабралося каля 150 чалавек з розных гарадоў Беларусі.
Васіль Грынь: Кампанiя "1863" папулярызуе веды пра  ўсё паўстанне
Васіль Грынь: Кампанiя "1863" папулярызуе веды пра ўсё паўстанне
Веды пра паўстанне 1863-64 гадоў варта распаўсюджваць не толькі у коле спецыялістаў-гісторыкаў, але і сярод шырокай грамадскасці.
Паўстанне Каліноўскага: пра што спрэчка?
Паўстанне Каліноўскага: пра што спрэчка?
Розныя погляды на Паўстанне 1863-64 гг. і асобу Кастуся Каліноўскага ў беларускім грамадстве з’яўляюцца часткай дыскусіі хутчэй пра сучасную і будучую Беларусь, чым пра ейную гісторыю.
Публічная дыскусія "Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-64 гадоў"
Публічная дыскусія "Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-64 гадоў"
3 траўня 2013 года ў Мінску адбудзецца публічная дыскусія, прысвечаная 150-годдзю пачатку паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.