Четверг 21 ноября 2024 года | 21:06
  • бел / рус
  • eng

У Баранавіцкім раёне адзначылi 150-ю гадавіну Мілавiдскай бітвы

03.06.2013  |  Кампания 1863   |  Служба iнфармацыi "ЕўраБеларусi",  
У Баранавіцкім раёне адзначылi 150-ю гадавіну Мілавiдскай бітвы Фота "ЕўраБеларусi"

“Мілавідскі фэст 2013 — памяці паўстанцаў 1863 года” прайшоў 2 чэрвеня ў Баранавіцкім раёне. Адзначыць 150-ю гадавіну Мілавiдскай бітвы сабралося каля 150 чалавек з розных гарадоў Беларусі.

 Распачаліся святкаванні з ускладання кветак да помніка паўстанцам, якім знаходзіцца непасрэдна на Мілавідскім полі. Як распавёў Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі“ каардынатар грамадзянскай гісторыка-культурнай кампаніі “1863” Васіль Грынь, першапачтакова менавіта на полі пад Мілавідамі планавалася правесці і ўрачыстую частку фэсту. Аднак згоду мяцовых уладаў на гэта атрымаць не ўдалося.

“На жаль, ёсьць гэтае неразуменне. Асабіста я не бачу ў гэтым ніякай логікі. Чаму на гісторыю падзей, з якіх пачынаўся беларускі рух, робіццца закрыванне вачэй?” – здзівіўся Васіль Грынь. Прычым нельга казаць пра нейкую варожасць уладаў да звязаных з паўстаннем месцаў. Бо той жа помнік на Мілавдскім полі падтрымліваецца ў належным стане не толькі намаганнямі грамадскасці, але і мясцовымі камунальнымі службамі.

Як бы там ні было, але культурніцкую частку мерапрыемства давялося праводзіць у сядзібе Баранавіцкай філіі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ў вёсцы Русіно. Там адбыліся выступы мясцовых краязнаўцаў, літаратараў. Сваімі спевамі гасцей фэста парадавалі барды Зміцер Бартосік і Віктар Шалкевіч. А для саміх бардаў сваеасаблівым сюрпрызам стала магчымасць паўдзельнічаць у прэзентацыі паўстанцкіх строяў. Гэтыя строі ў межах аднаго з праектаў кампаніі “1863” пашыла майстра Юлія Літвінава, якая распавяла гасцям Мілавідскага фэсту пра сваю працу.
 
“Радасць свята не сапсаваў нават дождж, які суправаджаў культурніцкую частку фэстываля, - заўважыў Васіль Грынь. – На Мілавіды я паехаў разам з дачкой. І мы вярнуліся дадому з добрымі ўражаннямі. Усё было вельмі спакойна і прыемна.”
 
Нагадаем, Мілавідскі фэст 2013 адбыўся пры спрыяннi Мiжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь".
 
Гістарычная даведка
 
Мілавідская бітва паміж паўстанцамі і расійскімі войскамі адбылася 3 чэрвеня 1863 года (22 мая – паводле старога стылю).
 
Месца канцэнтрацыі паўстанцкіх сілаў (5 атрадаў)атакавалі 3 роты царскіх палкоў з 4 гарматамі. Паўстанцам удалося адбіць атакі. Ў выніку баёў загінула 18 паўстанцаў і 50 жаўнераў царскай арміі. На наступны дзень на месца бітвы прыйшлі дадатковыя сілы расійскіх войскаў (2 роты), але на той час паўстанцкія атрады пакінулі лагер, разышоўшыся ў розных накірунках.
 
 
 
 
 

Другие новости раздела «Кампания 1863»

Кампанія "1863": ад гісторыі да грамадзянскасці
Кампанія "1863": ад гісторыі да грамадзянскасці
Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь" падвёў вынікі грамадскай культурна-гістарычнай кампаніі "1863", прысвечанай 150-годдзю паўстання Кастуся Каліноўскага.
Васіль Грынь: Кастусь Каліноўскі спрыяў развіццю беларускай грамадскасці
Васіль Грынь: Кастусь Каліноўскі спрыяў развіццю беларускай грамадскасці
Паўстанне 1863-1864 гадоў было штуршком да стварэння беларускасці. Яго кіраўнік не заслужыў звацца антыбеларусам.
Васіль Грынь: Пра паўстанне 1863-1864 гадоў павінны ведаць усе
Васіль Грынь: Пра паўстанне 1863-1864 гадоў павінны ведаць усе
Аб’ектыўная ацэнка паўстання кампаніяй “1863” дала штуршок зацікаўленасці да падзей беларускай гісторыі.
Мілавідскі сельскі выканаўчы камітэт не хоча вяртаць шыльду ў гонар паўстанцаў 1863 г
Мілавідскі сельскі выканаўчы камітэт не хоча вяртаць шыльду ў гонар паўстанцаў 1863 г
Мілавідскі сельскі выканаўчы камітэт (Баранавіцкі раён) не мае намеру вяртаць памятную шыльду ў гонар паўстанцаў 1863 года.
Шляхамі паўстанцаў па Слоніме і ваколіцах
Шляхамі паўстанцаў па Слоніме і ваколіцах
Экскурсійны маршрут "Год 1863: паўстанне на Слонімшчыне" быў прэзентаваны 11 жніўня.
Анатоль Івашчанка: Комікс “Пра Кастуся” сканчаецца перамогай
Анатоль Івашчанка: Комікс “Пра Кастуся” сканчаецца перамогай
Унікальны комікс “Пра Кастуся”, прысвечаны падзеям паўстання 1863-64 гадоў, нарэшце выйшаў з друку.
Падарожжа па Слонімшчыне слядамі паўстанцаў
Падарожжа па Слонімшчыне слядамі паўстанцаў
Сёння адбудзецца прэзентацыя экскурсійнага маршрута "Год 1863: паўстанне на Слонімшчыне", падрыхтаванага ў адпаведнасці з афіцыйнымі патрабаваннямі Нацыянальнага агенцтва па турызме.
У Баранавіцкім раёне адзначылi 150-ю гадавіну Мілавiдскай бітвы
У Баранавіцкім раёне адзначылi 150-ю гадавіну Мілавiдскай бітвы
“Мілавідскі фэст 2013 — памяці паўстанцаў 1863 года” прайшоў 2 чэрвеня ў Баранавіцкім раёне. Адзначыць 150-ю гадавіну Мілавiдскай бітвы сабралося каля 150 чалавек з розных гарадоў Беларусі.
Васіль Грынь: Кампанiя "1863" папулярызуе веды пра  ўсё паўстанне
Васіль Грынь: Кампанiя "1863" папулярызуе веды пра ўсё паўстанне
Веды пра паўстанне 1863-64 гадоў варта распаўсюджваць не толькі у коле спецыялістаў-гісторыкаў, але і сярод шырокай грамадскасці.
Паўстанне Каліноўскага: пра што спрэчка?
Паўстанне Каліноўскага: пра што спрэчка?
Розныя погляды на Паўстанне 1863-64 гг. і асобу Кастуся Каліноўскага ў беларускім грамадстве з’яўляюцца часткай дыскусіі хутчэй пра сучасную і будучую Беларусь, чым пра ейную гісторыю.
Публічная дыскусія "Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-64 гадоў"
Публічная дыскусія "Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-64 гадоў"
3 траўня 2013 года ў Мінску адбудзецца публічная дыскусія, прысвечаная 150-годдзю пачатку паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.