Сёння адбудзецца прэзентацыя экскурсійнага маршрута "Год 1863: паўстанне на Слонімшчыне", падрыхтаванага ў адпаведнасці з афіцыйнымі патрабаваннямі Нацыянальнага агенцтва па турызме.
Маршрут экскурсіі распрацаваны ў межах кампаніі “1863”, якая дзейнічае пры падтрымцы Міжнароднага кансорцыюму “ЕўраБеларусь”. Працягласць падарожжа скадае прыкладна 11 гадзін.
“Маршрут распрацаваны такім чынам, каб прыцягнуць ўвагу да малавядомых помнікаў Слонімшчыны (Шылавічы, Быцень), ушанаваць памяць мемарыяльных месцаў звязаных з 1863 годам (Мілавіды, Азярніца), і паглядзець на вядомыя турыстычныя пункты пад іншым вуглом”, – адзначаюць распрацоўшчыкі экскурсіі.
Прэзентацыйную экскурсію правядзе гід Цімафей Акудовіч. Вось што распавёў ён пра месцы, унесеныя ў новы маршрут:
Распачнецца падарожжа з вёскі Мілавіды, якая знаходзіцца ў Баранавіцкім раёне. Тут адбылася адна з найвядомых бітваў 1863 года, у якой паўстанцам удалося атрымаць перамогу над царскай арміяй. Каля месца бітвы, па розныя бакі шашы знаходзяцца магілы паўстанцаў (18 чалавек) і царскіх жаўнераў (50 чалавек), якія загінулі ў той бітве 22 мая 1863 года.
У наступным месцы падарожжа – вёсцы Чамялы Івацэвіцкага раёну – да сённяшніх дзён захавалася паштовая станцыя, якую захоплівалі паўстанцы.
Далей на шляху ўдзельнікаў экскурсіі - вёска Быцень Івацэвіцкага раёну, у якой знаходзіцца знакаміты ўніяцкі манастыр, каля якога паўстанцы праводзілі да прысягі мясцовых сялянаў.
Такі самы прыём у паўстанцкія шэрагі адбываўся і ў вёсцы Шылавічы Слонімскага раёну, каля царквы Казанскай іконы Божай маці, пабудаванай у першай палове XIX ст.а яшчэ ў гэтай вёсцы захаваўся стары спіртзавод братоў Пуслоўскіх пачатку XX ст.
Яшчэ адну царкву XIX ст. Удзельнікі экскурсіі агледзяць у вёсцы Азярніцы Слонімскага раёну. А завершыцца падарожжа ў Слоніме аповедам пра падзеі паўстання ў гэтым слаўным горадзе.
Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь" падвёў вынікі грамадскай культурна-гістарычнай кампаніі "1863", прысвечанай 150-годдзю паўстання Кастуся Каліноўскага.
Сёння адбудзецца прэзентацыя экскурсійнага маршрута "Год 1863: паўстанне на Слонімшчыне", падрыхтаванага ў адпаведнасці з афіцыйнымі патрабаваннямі Нацыянальнага агенцтва па турызме.
“Мілавідскі фэст 2013 — памяці паўстанцаў 1863 года” прайшоў 2 чэрвеня ў Баранавіцкім раёне. Адзначыць 150-ю гадавіну Мілавiдскай бітвы сабралося каля 150 чалавек з розных гарадоў Беларусі.
Розныя погляды на Паўстанне 1863-64 гг. і асобу Кастуся Каліноўскага ў беларускім грамадстве з’яўляюцца часткай дыскусіі хутчэй пра сучасную і будучую Беларусь, чым пра ейную гісторыю.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.