Веды пра паўстанне 1863-64 гадоў варта распаўсюджваць не толькі у коле спецыялістаў-гісторыкаў, але і сярод шырокай грамадскасці.
Такую думку выказаў у размове са Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” каардынатар грамадзянскай гісторыка-культурнай кампаніі “1863” Васіль Грынь.
Менавіта таму ў межах кампаніі праводзяцца праекты, арыентаваныя на самую розную аўдыторыю.
“На маю думку, гэта важна, бо менавіта так мы адпавядаем паняццю ”грамадзянская кампанія”. Праекты накіраваныя на грамадзянскую супольнасць Беларусі, на тое, каб тымі сопсабамі, якія мы маем цяпер, паспрабаваць узмацніць і папулярызаваць тэматыку гістарычных падзеяў 1863-64 гадоў, звярнуць увагу на іх важнасць для сучаснай Беларусі”, - заўважыў прадстаўнік кампаніі “1863”.
Для дзяцей і моладзі кампанія запланавала выданне коміксу “Пра Кастуся”, які б у простай і даступнай форме падаваў інфармацыю пра паўстанне. “Я бы сказаў, што гэта безпрэцэдэнтны выпадак, калі на гісторыю спрабуюць глядзець праз комісксы”, – заўважыў Васіль Грынь.
“Нам цікавы не толькі Каліноўскі”
Калі ж нехта лічыць, што гісторыя паўстання 1863-64 гадоў – справа занадта сур’ёзная для коміксаў, то для іх снуе літаратура іншага кшталту. Разам з іншай ініцыятывай – кампаніяй “Год Каліноўскага” – будзе выдадзеная навуковая манаграфія Генадзя Кісялёва, прысвечаная паўстанню.
Таксама дзве кампаніі супрацоўнічаюць, дапамагаючы Баранавіцкай філіі Таварыства беларускай мовы імя Фрацішка Скарыны ў падрыхтоўцы шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных угодкам бітвы на Мілавідскім полі – адной з найбольш істотных падзеяў паўстання.
Гаворачы пра супрацу з кампаніяй “Год Каліноўскага”, Васіль Грынь заўважыў, што дзве ініцыятывы аб’ядновўвае інтарэс і неабыякавасць да падзеяў мінулага, імкненне звярнуць на іх увагу грамадскасці. “Калі ж казаць пра нашыя адрозненні, то яны зафіксаваныя ў назвах: нашыя партнёры засяроджваюцца больш на асобе Кастуся Каліноўскага , а “1863” займаецца папулярызацыяй ведаў пра падзеі ўсяго паўстання, асэнсаваннем гэтых падзеяў з пункту гледжання беларускага грамадства. Нам цікавы не толькі Каліноўскі, хоць і ён таксама”, – адзначыў прадстаўнік кампаніі “1863”.
Экскурсіі шляхамі паўстанцаў
Яшчэ адзін накірунак дзейнасці кампаніі – гэта распрацоўка метадычных дапаможнікаў па двух экскурсійных маршрутах: аднаго – у бок Кушлянаў, малой радзімы Францішка Багушэвіча, а другога – у бок Слоніма, праз Мілавіды.
Канчатковым прадуктам гэтага праекту павінны стаць гатовыя экскурсіі, распрацаваныя ліцэнзаванымі гідамі. “За гэтым усім стаіць вялізная архіўная работа, праца па стварэнні кантрольнага тэксту, карты-схемы экскурсіі, – распавёў Васіль Грынь. – Усё гэта будзе адпавядаць патрабаванням Нацыянальнага агенцтва па турызме. Гэтыя экскурсіі будуць зарэгістраваныя. А метадычныя дапаможнікі па экскурсіі атрымае кожны ахвочы экскурсавод, які да нас звернецца”.
Удзел дзяржавы: не замінае – і добра
І ўсё ж такі, наколькі намаганні грамадскасці дазволяць належным чынам адзначыць юбілейныя ўгодкі паўстання, калі падтрымкі з боку дзяржавы – практычна ніякай?
“З аднаго боку увага з боку дзяржавы мінімальная, – пагадзіўся Васіль Грынь. – З іншага боку, вуліцу Каліноўскага, дзякуй, Богу ніхто не пераназывае. Нават нейтральная ўвага на дадзены момант – гэта няблага.
“Вада камень точыць. Калі грамадства будзе пасіўным, то ёсьць такая рызыка знікнення гэтых ведаў. Я думаю, што агульныя намаганні грамадзянскіх арганізацый, неабыякавых асобаў да папулярызацыі гэтых ведаў – гэта ўсё ж такі вельмі важна, каб не даць шанец на перамогу тым сілам, якія ўвогуле не падтрымліваюць такое паняцце, як Беларусь з усімі яе атрыбутамі”, – заявіў каардынатар кампані “1863”.
Гаворачы пра ролю самой кампаніі, Васіль Грынь падкрэсліў наступнае: “Нашыя праекты аб’ядноўваюць каля 50 творчых людзей, якія гэтым займаюцца. Гэта і аўтары праектаў, і творчыя калектывы, гысторыкі, мастакі, дызайнеры. Думаю, што гэта тое ядро, якое можа паўплываць на сітуацыю ў добры бок”.
Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь" падвёў вынікі грамадскай культурна-гістарычнай кампаніі "1863", прысвечанай 150-годдзю паўстання Кастуся Каліноўскага.
Сёння адбудзецца прэзентацыя экскурсійнага маршрута "Год 1863: паўстанне на Слонімшчыне", падрыхтаванага ў адпаведнасці з афіцыйнымі патрабаваннямі Нацыянальнага агенцтва па турызме.
“Мілавідскі фэст 2013 — памяці паўстанцаў 1863 года” прайшоў 2 чэрвеня ў Баранавіцкім раёне. Адзначыць 150-ю гадавіну Мілавiдскай бітвы сабралося каля 150 чалавек з розных гарадоў Беларусі.
Розныя погляды на Паўстанне 1863-64 гг. і асобу Кастуся Каліноўскага ў беларускім грамадстве з’яўляюцца часткай дыскусіі хутчэй пра сучасную і будучую Беларусь, чым пра ейную гісторыю.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.