Вторник 5 ноября 2024 года | 19:34
  • бел / рус
  • eng

Спецпроекты

Павел Данэйка: Для таго, каб стварыць іншую сістэму, трэба змяніць каштоўнасці

28.05.2016  |  Беларусь, вобраз будучыні   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Павел Данэйка: Для таго, каб стварыць іншую сістэму, трэба змяніць каштоўнасці

У якую будучыню коціцца свет? Генеральны дырэктар бізнес-школы ІПМ лічыць, што назад – у сярэднявечча.

Чаго не было ў Рабінзона Круза

Лакальнасць, кастамізацыя, вялікі разрыў паміж нешматлікай элітай і астатнім народам – тое, што характарызуе “цёмную эпоху” і тое, што чакае нас наперадзе. Пра гэта Павел Данэйка разважаў падчас публічнай лекцыі Лятучага ўніверсіэту і Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі ў межах цыкла “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні”.

Гаворку гендырэктар бізнес-школы ІПМ пачаў здалёк – з транзакцыйных выдаткаў. Калі патлумачыць гэты тэрмін зусім проста, ён азначае ўсе тыя “выдаткі, якіх не было ў Рабінзона Круза”. У героя рамана Дэфо, як вядома, не было людзей.

– Наймаючы людзей на працу, мы павінны заключыць кантракт. Мая мара – каб чалавек шмат працаваў, а я яму нічога не плаціў. Яго мара – каб я яму шмат плаціў, а ён нічога не рабіў. Мы дзесьці згандляваліся пасярэдзіне. Пасля заключэння кантракту яго трэба кантраляваць – гэта выдаткі на пошук інфармацыі, адсочванне сітуацыі, страхавыя ўнёскі.

Ёсць яшчэ і вытворчыя выдаткі, якія складаюцца з энергетычнай і вытворчай сістэм. Яны таксама характарызуюцца лакальнасцю і глабальнасцю. Пры сярэднявечным феадалізме ўсё неабходнае для жыцця выраблялася на месцы, міжнародны гандаль складаўся, у асноўным, з прадметаў раскошы. Аснову энергетыкі пры феадалізме складалі млыны, дровы – яна была таксама лакальнай і, як модна казаць сёння, “зялёнай”. Да глабалізацыі ў гэтай сферы прывёў ужо капіталізм. 

Але вернемся да транзакцыйных выдаткаў. Развіццё інтэрнэту значна паспрыяла іх зніжэнню. І гэта, на думку Паўла Данэйкі, вядзе да таго, што ўсё патаннее, усе вытворцы будуць абслугоўваць персанальна вас і рэзка ўзрасце бяспека. Магчымасць аб’ядноўвацца ў суполкі і рабіць сумесныя пакупкі, а таксама краўд-эканоміка спрыяюць зніжэнню цэн. А вось дыстрыб’юцыя памрэ ці трансфармуецца ў нешта іншае. Сучасная сітуацыя вымагае адмаўляцца ад пасярэднікаў паміж вытворцам і спажыўцом.

– Я гадоў 20 быў старшынёй назіральнай рады “Мілавіцы”, і ў перадкрызісным 2008 годзе яна была другой па прыбытковасці (аддачы на капітал) кампаніяй у свеце. Першай была маленькая брусельская кампанія. У “Мілавіцы” было 40 адрасоў адгрузкі ў Расіі, адкуль дыстрыб’ютары прадаюць прадукцыю. У брусельскай кампаніі 1500 адрасоў адгрузкі, яны пастаўляюць тавар наўпрост у крамы.Дыстрыб’ютары забіралі сабе 20%. Гэтыя ланцужкі будуць скарачацца, бо транзакцыйныя выдаткі таксама скарачаюцца, спрашчаецца лагістыка, – тлумачыць Павел Данэйка.   

“Як толькі ў нас узнікне рай, мы проста вымрам”

– Мяне заўсёды цікавілі сацыя-біялагічныя эксперыменты. Адным з піянераў гэтай справы быў Ілля Прыгожын, нобелеўскі лаўрэат па тэрмадынаміцы і рэктар Брусельскага ўніверсітэту. Ён вывучаў калектыўных насякомых, у прыватнасці, мурашоў. І звярнуў увагу, што сярод рабочых мурашоў ёсць лайдакі і працавітыя. Іх пэўным чынам пазначылі і падзялілі мурашнік на дзве часткі. І ў той жа прапорцыі ў кожнай з частак вылучылася група працавітых і лянівых мурашоў. Соцыум устойлівы, калі мае розныя ролі,  – падсумоўвае выступоўца.

На яго думку, ёсць жорсткія правілы існавання соцыума, і ідэя Бога і д’ябла адлюстроўвае разуменне нашымі продкамі таго, што гэтыя правілы існуюць. Барацьба за лідарства і выжыванне застанецца і ў будучыні.

– Як толькі ў нас узнікне рай, мы проста вымрам, – перакананы Павел Данэйка.

З вобласці пакуль, здаецца, фантастыкі, але хто ведае? Ужо ў нашым стагоддзі большая частка насельніцтва будзе жыць да 100 (а то і 200) гадоў. Праўда, ніякая пенсійная сістэма не вытрымае такога доўгажыхарства.

Ну і якія размовы пра будучыню без згадвання славутых 3D-прынтараў? Па словах лектара, ужо праз 5 – 10 год гэтыя прылады будуць звыклай з’явай для нас. Фабрыка ствараецца для вытворчасці аднаго прадукта, а ЗD-прынтар дазваляе выпускаць абсалютна розную прадукцыю з аднаго матэрыялу.

– Узгадайце інтэрнэт 1995 года. Была тэхналогія, але мы яшчэ не ўмелі яе выкарытоўваць. Патрэбны час, каб адаптаваць і пераўтварыць яе ў працоўную. Аўтар аднаго з артыкулаў сказаў, што ЗD-прынтар сёння – гэта як інтэрнэт у 95-м годзе.

“Рынкавую эканоміку ствараюць людзі з высокім узроўнем даверу”

На думку Паўла Данэйкі, значнасць лакальнасці з часам будзе ўзрастаць, таму непазбежны канфлікт паміж цэнтральным апаратам і лакальнымі супольнасцямі. А наколькі беларусы змогуць упісацца ў гэты “лакальны свет”?

– Ёсць адна праблема – узровень даверу паміж людзьмі. Калісьці ў 1990-х здавалася, што рэцэпт трансфармацыі сістэмы просты: мы робім прыватызацыю, здымаем усе бар’еры, абмежаванні – наперад! Але што рабілі рабы, калі паўставалі? Яны аднаўлялі тую ж сістэму. Для таго, каб стварыць іншую сістэму, трэба змяніць сістэму каштоўнасцяў. І адным з важных паказчыкаў з’яўляецца ўзровень даверу паміж людзьмі, – зазначае лектар.

Па яго словах, мы жылі ў сацыялістычным грамадстве, “дзе квітнеў дзікі індывідуалізм, але нам увесь час казалі, што мы калектывісты”. Усё жыццё трэба было хадзіць шыхтом і галасаваць аднагалосна. У сучасным свеце трэба ўмець хутка аб’яднацца, дамовіцца і пачаць дзейнічаць – і без даверу тут нікуды. І калі даведацца, што самы высокі ўзровень даверу ў скандынаваў, швейцарцаў, англасаксаў, становіцца зразумелым іх дабрабыт. Ідэя простая: каб дасягнуць індывідуальных мэтаў, трэба аб’яднацца.

– Рынкавую эканоміку ствараюць людзі з высокім узроўнем даверу, – дадае генеральны дырэктар бізнес-школы ІПМ.

Напрыканцы сустрэчы Павел Данэйка паразважаў над тым, хто стане новай элітай у будучыні. На яго думку, гэта будуць цікаўныя людзі, якім хочацца працаваць з інфармацыяй.

– Гэта не айцішнікі. У маім разуменні гэтай элітай стануць тыя, хто будзе працаваць нават тады, калі для матэрыяльнага забеспячэння працаваць не трэба.

UPD.: Відэазапіс лекцыі:

Другие новости раздела «Беларусь, вобраз будучыні»

Таццяна Шчытцова: Паважай права ўсялякага чалавечага жыцця быць для самога сябе здзіўленнем
Таццяна Шчытцова: Паважай права ўсялякага чалавечага жыцця быць для самога сябе здзіўленнем
Сёння адбываецца канфлікт гуманістычнага індывідуалізму і новага біятэхналагічнага парадку. Наколькі сумяшчальныя развіццё біятэхналогій і чалавечая годнасць і хто пераможа — pro-life ці pro-choice?
Павел Данэйка: Для таго, каб стварыць іншую сістэму, трэба змяніць каштоўнасці
Павел Данэйка: Для таго, каб стварыць іншую сістэму, трэба змяніць каштоўнасці
У якую будучыню коціцца свет? Генеральны дырэктар бізнес-школы ІПМ лічыць, што назад – у сярэднявечча.
Сяргей Сахараў: Беларускія медыя пры дапамозе інтэрнэту прыспешваюць фармаванне нацыі
Сяргей Сахараў: Беларускія медыя пры дапамозе інтэрнэту прыспешваюць фармаванне нацыі
Галоўны рэдактар інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog.by “расклаў” СМІ па стылях мастацтва і распавёў, што іх чакае ў будучыні.
Уладзімір Батаеў: Тэхналогіі выратуюць свет, калі не загубяць яго раней
Уладзімір Батаеў: Тэхналогіі выратуюць свет, калі не загубяць яго раней
Практыкуючы футуролаг расказаў, якія тэхналогіі заваёўваюць свет і што з гэтым рабіць.
Таццяна Шчытцова: "Хлопчык Коля" – гэта сімвал палітычнага прысваення будучыні
Шлях да “сіліконавага балота”
Шлях да “сіліконавага балота”
Як перамагчы імперыю, у чым шукаць самавызначэнне і хто можа стаць беларусам?
Ці вінаватая дзяржава, альбо Дзе ўзяць вольны час для будучыні?
Ці вінаватая дзяржава, альбо Дзе ўзяць вольны час для будучыні?
Учора ў Мінску адкрылася канферэнцыя “Уяўляючы Беларусь”.
Ірына Дубянецкая: Наша цывілізацыя завяршаецца
Ірына Дубянецкая: Наша цывілізацыя завяршаецца
Мы ўжо жывем у будычыні, якую не ведаем.
Ігар Бабкоў: Беларусам трэба самім ствараць тэорыі для апісання таго, што з намі адбываецца
Ігар Бабкоў: Беларусам трэба самім ствараць тэорыі для апісання таго, што з намі адбываецца
Новы беларускі мадэрн і ў сваім еўрапейскім, і ў антыкаланіяльным пафасе аказваецца значна больш радыкальным, чым традыцыйнае адраджэнне.
Сыйсьці з краіны Dream
Сыйсьці з краіны Dream
Не ведаю ніводнага спраўджанага прагноза. Таму любыя прапановы паразважаць пра будучыню выглядаюць дзіўнавата: ўсё адно адбудзецца не пажаданае (намі, вамі ці галоўнакамандуючым), а магчымае.
Андрэй Казакевіч: Шырокія канцэпцыі не спрацуюць, будучыня — з фрагментаў і кампрамісаў
Андрэй Казакевіч: Шырокія канцэпцыі не спрацуюць, будучыня — з фрагментаў і кампрамісаў
Новая ўтопія ці новы «праект» — бессэнсоўныя на практыцы. Гэта можа быць цікава інтэлектуалам як гульня, але тое, што гэта будзе ўплываць на сацыяльна-палітычныя працэсы, — верагоднасць вельмі малая.
Валянцін Акудовіч: Жыць Беларусь і працаваць Беларусь
Валянцін Акудовіч: Жыць Беларусь і працаваць Беларусь
Хопіць істэрык з таго, што не ўсё атрымліваецца так, як бы некаму хацелася — будучыня ўсё роўна ніколі не бывае такой, якой яе плануюць.
Глеб Лабадзенка: Мы жывем ва ўнікальным часе, калі кожны можа зрабіць унёсак у развіццё краіны
Глеб Лабадзенка: Мы жывем ва ўнікальным часе, калі кожны можа зрабіць унёсак у развіццё краіны
Купіць беларускую кніжку, папрасіць выключыць прапагандысцкі канал. Такія крокі да будучыні можа зрабіць кожны. Галоўнае – дзейнічаць.
Уладзімір Мацкевіч: Марыць пра незалежную Беларусь я пачаў у старэйшых класах школы
Уладзімір Мацкевіч: Марыць пра незалежную Беларусь я пачаў у старэйшых класах школы
Шлях да будучыні і сама будучыня будуюцца ў свядомасці розным чынам. Пра саму будучыню мы, хутчэй, марым.
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.