Уладзімір Батаеў з'яўляецца кіраўніком аддзела “разумных гарадскіх рашэнняў” у EsperantoXL - галандскім сістэмным інтэгратары і распрацоўшчыку разумных рашэнняў у галіне транспарту ды лагістыкі, а таксама ў іншых сегментах разумнага горада. Ён працаваў з муніцыпалітэтамі, архітэктурнымі фірмамі і арганізацыямі, якія займаюцца гарадскім планаваннем, а таксама з інавацыйнымі кластарамі ў Фінляндыі, Малайзіі, Нідэрландах, ААЭ і Вялікабрытаніі. Яго ўвага засяроджана на выяўленні канкрэтных мясцовых гарадскіх праблем, якія могуць быць хутка вырашаны з дапамогай разумных гарадскіх рашэнняў, стварэнні выразных каналаў сувязі для грамадзян, якія дапамагаюць быць упэўненымі, што якасць іх жыцця паляпшаецца.
Сваё выступленне, на якім пабывала Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, Уладзімір Батаеў прысвяціў новым пунктам адліку і перспектыўным сцэнарам развіцця будучыні.
– Будучыні я не ведаю і не магу прадбачыць, – заявіў выступоўца. – Але лепшы спосаб прадбачыць будучыню – зрабіць яе самому, і гэта як раз той выпадак.
Апорнай цытатай Уладзімір Батаеў лічыць выказванне, што будучыня ўжо тут, толькі яна нераўнамерна размеркаваная. Каб пераканацца ў гэтым, не абавязкова мець машыну часу, дастаткова сесці ў самалёт і наведаць Усход і Захад і паглядзець, наколькі адрознае там унядрэнне тэхналогій.
– Тэхналогіі пранікаюць у наша жыццё, становяцца незаўважнымі, але яны фармуюць будучыню. Напрыклад, электрамабілі: раней іх не было ўвогуле, а цяпер іх можна знайсці на вуліцах любога еўрапейскага горада.
Паводле закона Мура (эканамічная мадэль, якую ўвёў заснавальнік карпарацыі Intel Гордан Мур у 1965 годзе) кожныя 1,5 года колькасць транзістараў на адным мікрапрацэсары будзе павялічвацца ўдвая. Аднак тэхналагічны працэс настолькі паскорыўся, што за апошнія 5 – 10 гадоў стала зразумела: закон Мура перастае працаваць. Такім чынам, гэта можна ўзяць за пункт адліку, калі заканчваецца магчымасць прагназавання і адкрываюцца новыя варыянты развіцця будучыні.
Што будзе пасля закона Мура?
Уладзімір Батаеў бачыць тры сцэнары, па якіх далей можа развівацца свет. Першы звязаны з квантавымі камп’ютарамі: фундаментальна зменіцца спосаб вылічэння. Другі варыянт – нам давядзецца стымуляваць работу мозга, якому для вылічэння трэба мала энергазатрат. І трэці шлях – прымяненне ўсё большай колькасці камунікацый, каб выходзіць у бок таго, што называецца інтэрнэт рэчаў.
Калі пра тое, як працуюць квантавыя камп’ютары, нядаўна растлумачыў канадскі прэм’ер-міністр Джасцін Трудо, то Уладзімір Батаеў вырашыў спыніцца на двух астатніх сцэнарах. У плане работы мозга ён вылучыў напрамкі штучнага інтэлекту і робатаў, а ў плане асяроддзя пражывання – гэта інтэрнэт рэчаў, цыркулярная эканоміка і разумныя гарады, ук якіх усё сыходзіцца ў адну кропку.
Машыны перамагаюць чалавека
Гісторыя адносін чалавека і камп’ютара – гэта гісторыя паразаў, якія павялічваюцца. Першая такая гісторыя адбылася ў 1996 – 1997 гадах, калі знакаміты шахматыст ГарыКаспараў гуляў з робатам Deep Blue і атрымаў перамогу ў першым матчы і паразу ў другім.
Яшчэ адна гісторыя здарылася сёлета. Была створана праграма AlphaGo, якая, не ведаючы правілаў, проста назірае і такім чынам вучыцца гуляць у гульні, і ўрэшце рэшт выйграе ў чалавека. Аднак эксперты сыходзіліся ў меркаванні, што ў бліжэйшыя 10 гадоў штучны інтэлект не зможа перамагчы чалавека ў папулярнай на Усходзе гульні з вялікай колькасцю лагічных камбінацый го. Некалькі месяцаў таму ў Сеуле адбылася гістарычная падзея: лепшы ў свеце гулец у го карэец Лі Се Доль атрымаў паразу ад AlphaGo. Па выніках праграме прысудзілі ганаровы дзявяты дан, і такім чынам замацаваўся гульнявы трыумф камп’ютараў над людзьмі…
Машыны неўзабаве перамогуць людзей не толькі ў лагічных камбінацыях, але і ў мастацтве. Напрыклад, ёсць нейрасеткі – камп’ютарныя праграмы, якія мадэлююць работу мозга, – якія могуць выдзяляць контурныя выявы. Такім чынам атрымліваюцца карціны, якія малююць нейрасеткі, і гэта ўжо ў пэўным сэнсе мастацтва. Нядаўна нават з’явіўся тэст, у якім прапанавалі з серыі карцін знайсці тыя, якія напісаў Ван Гог, а якія паўтарыла нейрасетка. Адрозніць камп’ютарнае мастацтва ад рэпрадукцыі з арыгіналу не так проста.
Яшчэ прыклад: некалькі месяцаў таму быў створаны твітар бота. Спачатку ён не ведаў нічога, але з ім сталі размаўляць, і ў выніку бот стаў навучацца. Літаральна цягам некалькіх дзён ён пераўтварыўся ў расіста і яго давялося адключыць.
Узнікае рэзоннае пытанне: як справіцца са штучным інтэлектам і што рабіць, каб ён не выйшаў з-пад кантролю? Адзіны спосаб супрацьстаяння гэтай небяспецы некаторыя эксперты бачаць у раскрыцці дадзеных і сумеснай працы над робатамі.
Калі людзі стануць бессмяротнымі?
Футуролаг і вынаходнік Рэй Курцвайль лічыць, што ўжо ў 2045 годзе мы не зможам спыніць прагрэс. Раздзяленне паміж чалавекам і машынай знікне, але да гэтага часу людзі дойдуць да бяссмерця…
– З аднаго боку, гэта абсалютна радыкальная ідэя. Але калі размеркаваць яе па падзеях, якія адбываюцца, гэта перастае падавацца такім радыкальным, – заўважыў Уладзімір Батаеў.
Напрыклад, ні ў каго не выклікаюць здзіўлення прыборы, якія дапамагаюць замяраць некаторыя параметры чалавечага арганізму: ціск, сэрцабіццё, колькасць спажытых і патрчаных калорый… Але ёсць людзі, якія пайшлі яшчэ далей. Напрыклад, Ніл Харысан, які не адрознівае колеры, ужывіў сабе ў мозг антэну, і яна дапамагае яму ўспрымаць іх на слых.
Гаворачы пра інтэрнэт рэчаў, Уладзімір Батаеў адзначае, што ён прымяняецца ўжо шмат дзе, напрыклад, у сельскай гаспадарцы. У спецыяльных пастках назапашваюцца жукі, камеры іх счытваюць, сэнсар рэагуе на рух і высвятляе колькасць жукоў, і ў выніку людзі ведаюць, дзе якія рэчывы трэба распыляць на пасевы. Ці ў шахтах, дзе сэнсары замяраюць колькасць газа, у вытворчасці, транспарце…
Тэхналогія не створыць жыцця
Урбанізацыя, далучэнне да інтэрнэту прыводзяць да таго, што гарады мяняюцца, і штурхае да стварэння разумных гарадоў з больш эфектыўнымі энергаспажываннем, транспартам, вытворчасцю... Але часцей за ўсё яны ўзнікаюць з жадання вырашыць канкрэтную праблему. Напрыклад, у Рыа-дэ-Жанэйра захацелі разабрацца з праблемай затаплення і ў выніку пабудавалі цэнтр кіравання горадам, дзе кантралюецца ўсё: паркоўкі, асвятленне, сувязь паміж аб’ектамі пры надзвычайных сітуацыях і г.д.. Такія “цэнтры кіравання палётамі” з’яўляюцца ва ўсё большай колькасці гарадоў, не так даўно –у тым жа Дубаі.
Ёсць два падыходы ў стварэнні разумных гарадоў. Першы – адаптацыя ўжо існых полісаў (Барселона, Амстэрдам, Хельсінкі) і стварэнне спецыяльных зручных дадаткаў, напрыклад, каб дзяліцца роварамі, альбо каб смеццевыя бакі самі “расказвалі” пра сваё запаўненне.
Другі падыход – будаўніцтва гарадоў “з нуля”, дзе кантралююцца нават шкодныя выкіды ў паветра і колькасць спажытай энергіі (такія населеныя пункты ёсць каля Абу-Дабі і ў Паўднёвай Карэі. Што праўда, людзі не спяшаюцца іх засяляць).
Аднак не ўсе ўхваляюць тэндэнцыю стварэння разумных гарадоў. Планіроўшчыкі і архітэктары лічаць, што размовы вакол разумных гарадоў пабудаваны на адчуванні непазбежнай гібелі, маўляў, людзей становіцца ўсё больш, а рэсурсаў – усё менш. Ды і з такім падыходам гарады становяцца ўсё больш падобнымі між сабой і “стэрыльнымі”. І гэта, бадай, самы важкі аргумент: якімі б прагрэсіўнымі не былі тэхналогіі, стварыць жыццё і жывасць у горадзе яны пакуль што не могуць. Да таго ж невядома, які горад больш устойлівы – разумны, дзе адным імпульсам можна адключыць усю сістэму, ці які-небудзь Маракеш, дзе пры адключэнні сілкавання жыццё будзе ісці гэтак жа, як і тысячу гадоў таму.
– Тэхналогіі выратуюць свет, калі не загубяць яго раней, – падсумаваў Уладзімір Батаеў.
Відэазапіс лекцыі:
Другие новости раздела «Беларусь, вобраз будучыні»
Сёння адбываецца канфлікт гуманістычнага індывідуалізму і новага біятэхналагічнага парадку. Наколькі сумяшчальныя развіццё біятэхналогій і чалавечая годнасць і хто пераможа — pro-life ці pro-choice?
Не ведаю ніводнага спраўджанага прагноза. Таму любыя прапановы паразважаць пра будучыню выглядаюць дзіўнавата: ўсё адно адбудзецца не пажаданае (намі, вамі ці галоўнакамандуючым), а магчымае.
Новая ўтопія ці новы «праект» — бессэнсоўныя на практыцы. Гэта можа быць цікава інтэлектуалам як гульня, але тое, што гэта будзе ўплываць на сацыяльна-палітычныя працэсы, — верагоднасць вельмі малая.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
Противники режима Лукашенко численно превосходят его сторонников, но первые атомизированы, у них нет централизации и нет общего понимая направления действий.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.